Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
Даследчык справядлівы і катэгарычны і тут: «Не адзін народ не стаіць на такім страшным бездарожжы нацыянальна-духоўнага жыцця і палітычнага бяспраўя, як мы, беларусы. Сотні год наш увесь бяздольны народ без свету, без свайго чалавечага імені бродзіць у цемры нацыянальный несвядомасці, а дзеля гэтага служыць толькі афёрай здзеку і пагарды...»
Шантыр бачыў і разумеў: беларускай нацыі ў той час, як ніколі раней, патрэбны былі асвета і культура. Толькі яны маглі даць беларусам магчымасць падняцца з пропасці, толькі яны з «беларуса — пакорнага слугі ўсіх — зробяць раўнапраўнага грамадзяніна, ...уваскрэсяць яго да творчай гасударственнай працы пад уласным нацыянальным сцягам; яны заставяць другія народы паважаць імя беларуса...».
Ен не толькі звяртаецца да іншых, «святлейшых дзяцей» беларускага народа, але і ўсведамляе сваю асабістую адказнасць. «Як мы павінны быць горды тым, — заканчвае Шантыр свой твор, — што гісторыя на нас ускладае гэту вялікую і святую працу».
Жаданне свабоды ў нашага народа, на думку Фабіяна Гіляравіча, было вялікае. Аднак, лічыў ён, шырокія масы слаба верылі ў тое, што дасягненне гэтай свабоды магчыма. I Шантыр вырашае дзейнічаць больш актыўна... Працуючы над кніжкай «Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народу», ён ставіў сваімі задачамі ажывіць актыўныя, стваральныя сілы, здольныя пабудаваць беларускую дзяржаўнасць, захаваць і адстаяць яе, высветліць і ўказаць аб’ектыўныя напрамкі, якія будуць як спрыяць, так і перашкаджаць гэтаму творчаму працэсу.
Кніжка «Патрэбнасць нацыянальнага жыцця...» была прыхільна сустрэта грамадскасцю. Яе невялікі тыраж даволі хутка разышоўся па руках, яна абмяркоўвалася тымі, хто меў да праблем беларускага адраджэння хоць бы невялікі інтарэс.
У нумары 19 за 12 ліпеня 1918 года рэцэнзію на твор апублікавала газета «Дзянніца». Хтосьці невядомы, падпісаўшыся псеўданімам «Чытак», паведамляў:
«...Ф. Шантыр выпусціў у свет сваю невялічкую кніжачку, у якой ён разглядае досыць цікавае не толькі для кожнага беларуса, а і ўсіх тых, хто цікавіцца маладым, але становячым дужа важкім, беларускім пытаннем. Накідаўшы кароткі абрыс гістарычнага становішча беларускага народу і крануўшы тое месца, якое ён займаў у барацьбе з суседзямі, аўтар пераходзіць да выявы тых асабістасцяў беларуса, якія ўжыты ў ім, як у прадстаўніку асобнай, саматворчай нацыі...»
Рэцэнзент адзначае «досыць крэпкі фундамент» даследавання. Пазнаёміўшыся з ім, ён прыходзіць да высновы, што ўдала выяўленыя Шантырам асаблівасці нашага народу і сапраўды «вымушаюць беларусаў на заваёву сабе правоў на самаадзначэнне, як народа, поміж з другімі, роўнымі яму». He абыходзіць «Чытак» і недахопы выдання: на яго думку, «аўтар надта закрапаў сваю, добра ім знаную беларускую мову загранічнымі словамі, якія робяць цяжкім чытанне...... Заўважыў ён і мноства памылак друку, «рознасць вялічыняў літараў», што робіць «непрыемны
выгляд». Рэцэнзент, аднак, ведае, што гэта — «прычыны тых варункаў, у якіх прыходзілася друкаваць кніжку». Несумненна, што рэцэнзент — чалавек, які добра ведаў Фабіяна асабіста, не выключана, што гэта мог быць і сам рэдактар «Дзянніцы» Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны)...
Удзел у рабоце Усебеларускага з’езда і высгупленне на ім, выданне кніжкі, рэцэнзія на яе ў «Дзянніцы» — усё гэта прынесла Фабіяну Гіляравічу шырокую вядомасць як глыбокаму і ўдумліваму спецыялісту па нацыянальных пытаннях. I не выкарыстаць ягоныя веды, вопыт, гэтаксама, як і ўменне працаваць з людзьмі, было ў той час проста несправядліва.
...Напачатку 1918 года пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей, які ўзначальваў I. Сталін, у адпаведнасці з дэкрэтам У. Леніна быў утвораны Камісарыят па справах беларусаў. На пост камісара Белнацкома Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя прапанавала Аляксандра Чарвякова, яго памочніка — Уладзіслава Скарынку. Беларуская сацыялістычная грамада са свайго боку вылучыла на пасаду галоўнага сакратара камісарыята Зміцера Жылуновіча.
Арганізацыйная структура, формы і метады дзейнасці Белнацкома прыстасоўваліся да правядзення палітычнай, культурна-асветнай і арганізацыйнай работы сярод працоўных розных нацыянальнасцей. Аднак гэта работа моцна ўскладнялася тагачаснай сітуацыяй у Беларусі. Асноўная частка насельніцтва знаходзілася на акупіраванай немцамі тэрыторыі, а незанятымі ворагамі былі толькі паветы ўсходніх частак Віцебскай і Магілёўскай губерняў.
Падрабязная дзейнасць Белнацкома, вядома ж, — асобная тэма для даследавання. Зазначу толькі, што Савецкая ўлада «дапускала» да работы ў нацыянальных камісарыятах толькі тыя палітычныя сілы, якія стаялі на яе платформе. I хоць, паводле сведчання вядомага нашага гісторыка В. Круталевіча, «у гэтым асабліва ярка праяўляўся дэмакратызм нацыянальнай палітыкі Савецкай дзяржавы, выключная ўвага да інтарэсаў нацыянальнасцей», на справе ўсё было далёка не так.
Стварыўшы спачатку пры Белнацкоме сем аддзелаў — культурна-асветны, юрыдычны, статыстычны, бежанскі, ваенны, выдавецкі і аддзел працы, кіраўніцтва камісарыята прызнала неабходным мець свае аддзяленні на месцах. Ужо ў сакавіку 1918-га ўзнікла Петраградскае аддзяленне, а праз некалькі дзён —і Віцебскае.	-	„	,	„
У сярэдзіне красавіка таго ж года прайшоў II з’езд Саветаў Заходняй вобласці. На ім была прынята пастанова аб стварэнні пры абласным выканкаме аддзела па нацыянальных пытаннях, у кампетэнцыю якога ўваходзілі «ўсе пытанні, што датычыліся нацыянальнага жыцця польскага, літоўскага, яўрэйскага, ла-
тышскага і беларускага насельніцтва Заходняй вобласці». Неўзабаве аддзел быў пераўтвораны ў Смаленскае аддзяленне Белнацкома, а загадчыкам яго па рэкамендацыі галоўнага сакратара камісарыята Зміцера Жылуновіча прызначылі Фабіяна Шантыра.
У вёскі і паветы Смаленшчыны, Віцебшчыны і Магілёўшчыны ён наведваўся ледзь не кожны дзень. Праводзіў сходы і мітынгі насельніцтва, абмяркоўваў разам з сялянамі і жыхарамі невялікіх пасёлкаў і гарадоў надзённыя праблемы жыцця... Людзей цікавіла абстаноўка ў краіне, у акупіраваных раёнах роднай Беларусі, і Фабіян Гіляравіч, не ўтойваючы, расказваў ім пра цяжкасці на фронце, пра гаротнае жыццё землякоў там, за лініяй фронту. У самім Смаленску ён стварыў спецыяльны клуб, які стаў сапраўдным цэнтрам культурна-асветнай работы. Асабліва многа клопатаў ад Шантыра патрабавалі сустрэчы з бежанцамі, якіх трэба было размясціць на новым месцы пражывання, вырашыць іх надзённыя праблемы, супакоіць і пераканаць, што яны абавязкова вернуцца на свае абжытыя родныя мясціны...
3 сярэдзіны 1918 года Белнацком пад націскам партыі бальшавікоў разгарнуў жорсткую барацьбу з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай цэнтральнай вайсковай радай і іншымі органамі, арганізацыямі і партыямі, у якіх ім бачыліся сапернікі ў барацьбе за ўладу, «праваднікі буржуазных нацыяналістычных уплываў на працоўных». Падкопам «беларускіх нацыяналістаў» К. Ландэр і А. Мяснікоў (Мяснікян) павінны былі, у адпаведнасці з патрабаваннем У. Леніна, даць рашучы і бескампрамісны адпор. I ў выбары сродкаў для гэтага, як вядома, балыпавікі ўжо тады не ведалі мяжы...
3 такой несумленнай, няшчырай, вераломнай «барацьбой» Фабіян Шантыр мірыцца не мог. Пры першай жа сустрэчы са Зміцерам Жылуновічам ён папрасіў вярнуць яго дадому — на іх агульную малую радзіму. Жылуновіч быў ужо чалавекам уплывовым, ды ён, уласна кажучы, і разумеў свайго сябра і земляка... Неўзабаве Шантыр стаў супрацоўнікам Слуцкага павятовага ваеннага камісарыята.
Дарэчы, у чэрвені 1918 года Смаленскае аддзяленне Белнацкома было наогул ліквідавана.
На працягу 1917—1918 гадоў Шантыр і Жылуновіч сустракаліся даволі часта. Сустракаліся, як правіла, па рабоце, па агульных справах наладжвання новага жыцця ў родным краі. Заўсёды шчыра і непадробна радаваліся адзін аднаму, распытвалі аб жыцці-быцці. Фабіяну і Зміцеру было аб чым пагаварыць... Погляды на супярэчнасці тагачаснай рэчаіснасці ў іх звычайна супадалі.
Зміцер Жылуновіч — вядомы ўжо як выдатны літаратар Цішка Гартны — не прамінаў у час гэтых сусгрэч пацікавіода ў Фабіяна
ягонымі набыткамі ў літаратуры. Ён добра ведаў, што Шантыр таксама шмат піша, але з вялікай неахвотай паказвае свае творы сябрам, тым больш — саромеецца прапаноўваць іх выдаўцам. Гартны літаральна настойваў, каб ягоны сябар не пакідаў напісанае толькі для сябс, выносіў творы на суд шырокай грамадскасці.
Саромеючыся, Фабіян усё ж давяраў штосьці са сваёй творчасці Цішку Гартнаму.
У 1918 годзе сваім спецыяльным рашэннем Беларускі Нацыянальны Камісарыят выдаў у Маскве літаратурна-публіцыстычны зборнік «Зажынкі». Ён меў падзагаловак — «Першы збор твораў беларускіх песняроў і пісьменнікаў, вышаўшых з сям’і працоўнага народу». Сярод тых, чые творы там апублікаваны, — Янка Купала і Якуб Колас, Цішка Гартны і Алесь Гарун, Цётка і Язэп Макарэвіч, Міхалка Галка і Міхась Мяцёлка, і ён — Фабіян Шантыр...
Аб вартасцях апавядання «Родны край», змешчанага ў «Зажынках», меркаваць цяжка: у зборніку апублікаваны толькі фрагменты. А вось другое апавяданне — «Святы Божа!» даецца тут поўнасцю.
Ніколькі не прэтэндуючы на ісціну ў апошняй інстанцыі, зазначу адразу: на маю думку, гэта апавяданне-трагедыя — выдатны твор.
...Хата-сяліба селяніна-хлебароба Сымона. «Нудна гарыць лучына, — нетаропка вядзе аўтар аповяд. — Паранае, тухла-сырое паветра, паднятае з вільготнай, нічым не прыкрытай зямлі, змешанае з едкім дымам лучыны, алавянаю хмарай калышацца ўгары». Сядзіць Сымон на лаве каля стала і «аслупелымі вачыма глядзіць на сырую чорную зямлю свае хаты, нібы дзівуючыся, што ён жыве на ёй». У Сымона неймавернае гора: «У куце, на лаве, засланай абрусом, ляжыць пакойнік...» Гэта цела апошняга Сымонавага сына, які памёр ад «балотнай хваробы».
Чатыры разы прыходзіла смерць у хату Сымона і «аставіла па сабе чатыры страшныя сляды ў яго мужычым сэрцы, чатыры раны, высмаляныя распаляным жалезам, — чатыры Сымонавы сыны яна вынесла на магілкі...»
...Прыйшлі non і дзяк, загадалі браць дамавіну, і працэсія накіравалася на могільнікі. Праспявалі там колькі разоў «Вечная памяць!» і... разышліся. Сымон застаўся з дамавінай сам-насам.