Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
Меў рацыю Л. Клейнбарт: бунтоўны дух беларусаў быў ужо не ў вобразе народавольцаў, a — сацыял-дэмакратаў.
Ідэі нарадавольства, з якіх «выраслі» пазней праграмы сацыял-дэмакратаў, прынеслі ў Капыль бацька Льва Клейнбарта Максім — ён закончыў у свой час Лейпцыгскі універсітэт, стаў інтэлігентам-разначынцам, і мясцовы жыхар Васіль Татырынчык, які не адзін год правёў у вялікіх гарадах Расіі на заробках. Гэта
яны завезлі ў мястэчка нелегальныя брашуры і часопісы. I хоць іх дзейнасць мела ў асноўным асветніцкі напрамак, местачкоўцы ўсё актыўней імкнуліся спазнаць жыццё.
У першыя гады новага стагоддзя ў Капылі з’яўляецца яшчэ адзін бунтаўшчык — Яфім Шафрановіч. Ён зведаў бсльш за іншых — і праследаванні за палітычную дзейнасць, і «асалоду» пецярбургскай турмы. Вакол высланага ў Капыль былога пецярбургскага слесара Шафрановіча і пачалі гуртавацца маладыя людзі.
Складвалася новае пакаленне. Пакаленне, якое адрознівалася ад бацькоў ідэаламі і метадамі барацьбы.
...Выпусціўшы напярэдадні дзве лістоўкі, у якіх выкрывалася Булыгінская дума і ўказвалася, што заваяваць свабоду можна толькі шляхам узброенага звяржэння самадзяржаўя, капыльскія сацыял-дэмакраты правялі ў кастрычніку 1905-га спачатку мітынг рабочых, рамеснікаў, гандляроў і сялян, а потым — і ўсеагульную палітычную забасгоўку. А яіпчэ раней — у красавіку — маі — местачкоўцы мелі магчымасць пазнаёміцца з выпушчанай імі адозвай да землякоў з заклікамі не плаціць падаткаў, не аддаваць сваіх сыноў у рэкруты, з патрабаваннямі спынення вайны з Японіяй.
Капыльская моладзь не толькі чытала часопісы «Отечественные запнскл», «Дела», «Слово>>, творы Някрасава, Пісарава, Салтыкова-Шчадрына, Успенскага, Гейнэ, Гёгэ... Многія і самі пісалі вершы, абразкі, замалёўкі, апавяданні. А каб абмяркоўваць іх, перадаваць адзін аднаму, сгварылі ў мястэчку літаратурна-палітычны гурток «Самаразвіццё і самаадукацыя», які выпускаў літаратурнаграмадскі рукапісны часопіс «Голас нізу». Свае сілы ў літаратуры спрабавалі Хведар Станілевіч і Фабіян Шантыр, Хведар Чарнушэвіч і зусім юны яшчэ Алесь Гўрло... А найбольшай актыўнасцю вызначаўся Зміцер Жылуновіч.
Ен не быў яшчэ Цішкам Гартным — ім Зміцер стане пазней. Аднак першыя пробы пяра атрымліваліся ўдалымі і цікавымі. Яго вершы ўсе чыталі з задавальненнем, раілі пасылаць у іншыя, салідныя выданні.
...Рэвалюцыйныя падзеі тым часам пайшлі на спад. Царскія ўлады пачалі праследаванні, рэпрэсіі супраць сацыял-дэмакратаў. У Капыль з Мінска прыбылі дваццаць стражнікаў з мэтай «навесці парадак», выявіць і арыштаваць актывістаў рэвалюцыйнага руху. Пачалася расправа. Старых народнікаў і маладых сацыял-дэмакратаў ужо звалі ў мястэчку не «сіцылістамі», a «басякамі», «бунтаўшчыкамі»...
«...Рассыпаліся капыляне — хто ў Сібір, хто — у Амерыку, — напіша ў канцы дваццатых гадоў у артыкуле «3 мінуўшчыны беларускай грамадскасці» Леў Клейнбарт. — Застаюцца ў Капылі Гартны, Станілевіч, Шантыр, Гурло, Хв. Чарнушэвіч-малодшы. Але вось прыходзіць і да іх чарга. Іх жа пільнуе не толькі арышт, іх пільнуе і беспрацоўе...»
Цяжка жыць без долі, Што рабіць — не знаю... ...Хіба на свет выйду, Долі пашукаю,
— напіша ў тыя дні Зміцер Жылуновіч. Прачытае радкі сваім сябрам, і разам яны вырашаць: заставацца ў Капылі небяспечна. У пошуках працы пакінуць мястэчка і яны. Хведар Станілевіч накіруецца ў Пецярбург, Зміцер Жылуновіч — у Вільню, Фабіян Шантыр вернецца ў Слуцк — на сваю малую радзіму.
...3 тугой на душы дабіраўся Шантыр у родны горад. Адчуваў, што спакойнага жыцця царскія жандары не дадуць. Станілевіч і Жылуновіч клікалі з сабой — у вялікія гарады, куды пераносіліся цэнтры беларускага адраджэння. Але яму хацелася дадому — да бацькоў, знаёмых, былых сяброў. Літаральна ж праз некалькі дзён Фабіяна арыштавалі, абвінавацілі ў рэвалюцыйнай дзейнасці і амаль на два гады зняволілі ў слуцкую турму.
Аднак ні разгул сталыпінскай рэакцыі, ні разрозненасць дзеянняў маладых сацыял-дэмакратаў спыніць адраджэнне нацыянальнай самасвядомасці ўжо не маглі. Па-ранейшаму актыўна працавала Беларуская Сацыялістычная Грамада, узнікшая яшчэ ў 1902 годзе. Арганізатары і натхняльнікі яе браты Луцкевічы, Алесь Бурбіс, Вацлаў Ласгоўскі, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Алесь Уласаў і іншыя бачылі свае інтарэсы толькі ў беларускасці. У самым канцы 1906 года яны наладзяць выпуск «Нашай Нівы», якая стане сапраўдным цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця.
Звыш трох тысяч карэспандэнтаў — адданых добраахвотных памочнікаў — мела «Наша ніва» практычна ва ўсіх кутках Беларусі і ў многіх буйных гарадах Расіі. 3 месц, з перыферыі слалі ў газету свае допісы і былыя члены Капыльскай арганізацыі РСДРП. Асабліва актыўнічалі Цішка Гартны і Алесь Гурло. Дарэчы, яны супрацоўнічалі і з «Правдой», «Маладой Беларуссю». Хведар Станілевіч больш быў звязаны з «Лучом».
Тэрмін, які давялося правесці Ф. Шантыру ў турме, не зламаў яго, не прымусіў змяніць свае погляды, адмовіцца ад ранейшых ідэалаў. Зняволены шмат чытаў — і найперш спецыяльную літаратуру па педагогіцы і юрыспрудэнцыі, паглыбляючы свае веды. А калі выйшаў у 1907-ым з турмы, ён некалькі гадоў настаўнічаў, працаваў прыватным адвакатам. Фабіян яшчэ бліжэй пазнае народнае жыццё, клопаты і запатрабаванні простых людзей.
2
Канец 1916-га—пачатак 1917-га года зноў азнаменаваўся ў нашым краі адраджэннем нацыянальнага руху. Дзесьці не так далёка праходзіў фронт першай сусветнай вайны, а ў Мінску маладая беларуская інтэлігенцыя аб’ядноўвалася ў гурткі, клубы,
таварыствы. Аб’ядноўвалася ў залежнасці ад сваіх схільнасцей і інтарэсаў, каб жыць паўнакроўным жыццём, паспрабаваць заявіць у гэтым жыцці аб сабе — сваіх намерах, задумах, планах...
Асноўнымі цэнтрамі такіх аб’яднанняў інтэлігенцыі і моладзі тады станавіліся «беларускія хаткі».
...Побач з Чырвоным касцёлам, што знаходзіцца зараз на плошчы Незалежнасці, тады праходзіла Захараўская вуліца. Дом нумар 18, які належаў нейкай Пржэлякоўскай, і стаў у канцы 1916-га адной з такіх «беларускіх хатак».
Суботнімі вечарамі тут наладжваліся вялікія і змястоўныя вечарынкі. Збіраліся ў «хатцы» мінскія хлопцы-чыгуначнікі, дзяўчаты, у тым ліку і школьніцы. Да іх у госці прыходзілі вядомыя ў Мінску людзі: тэатральныя дзеячы Уладзіслаў Галубок, Усевалад Фальскі, вучоны Аркадзь Смоліч, архітэктар Лявон Дубяйкоўскі... Ну, а самымі жаданымі гасцямі былі, вядома ж, літаратары: Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі), Змітрок Бядуля, Арнольд Паўловіч, Язэп Фарботка, Рамуальд Зямкевіч... 3 Бабруйска, за паўтары сотні кіламетраў, рэгулярна прыязджаў на вечарынкі адміністратар палявога шпіталя Фабіян Шантыр.
Прыехаўшы ў Мінск, ён абавязкова забягаў у першую беларускую кнігарню, што знаходзілася побач з «хаткай» — на той жа Захараўскай вуліцы. Яе заснавалі Ядвігін III. і Алесь Уласаў. У кнігарні Фабіян ахвотна набываў кнігі: «Песьні жальбы» і «Родныя зьявы» Коласа, Купалавы «Гусьляр» і «Жалейка»; «Рунь» Максіма Гарэцкага, «Дудка беларуская» Францішка Багушэвіча, «Вянок» Максіма Багдановіча, «Скрыпка беларуская» Цёткі, «Бярозка» Ядвігіна Ш. ...Тут жа ён купляў часопіс «Маладая Беларусь», газету «Наша ніва».
А ў самой «хатцы» заўсёды панаваў добры настрой. Узнёсла чыталі свае творы і творы класікаў маладой беларускай літаратуры Ядвігін Ш., Бядуля, Паўловіч, Зямкевіч... Смоліч вучыў дзяўчат танцаваць «Лявоніху», «Юрачку», «Крыжачка», з імі ахвотна скакалі самі Галубок і Ядвігін Ш. Развучваліся і спяваліся беларускія песні, пераважна народныя, папулярныя. Фабіян Шантыр спачатку саромеўся, не вельмі актыўнічаў ва ўсім гэтым. Алс пазней, калі бліжэй пазнаёміўся з мінскай моладдзю, не ўступаў ёй практычна ні ў чым...
Тут, у «беларускай хатцы» на Захараўскай, малады адміністратар Бабруйскага палявога ппгіталя пазнаёміўся з Людвікай Сівіцкай, якая пазней стане ўсім вядомай Зоськай Верас, — сваёй будучай жонкай і аднадумцай. Маладыя, прыгожыя душамі і характарамі людзі, адчувалі не толькі ўнутраную прыязь адзін да аднаго, але і бачылі агульнасць сваіх ідэалаў і памкненняў у жыцці.
...У адзін з суботніх восеньскіх вечароў 1916 года завітаў у «хатку» Максім Баідановіч. Яго ведаў, любіў і паважаў стольны Мінск. Вершы Максіма часта дэклямавалі ў «хатках», у тым ліку
і ў гэтай — на Захараўскай. Іх — і найперш славутую ўжо тады «Зорку Венеру» — спявалі... Але... Усяго дваццаць пяць было Багдановічу, а быў ён невылечна хворы. Паэт ведаў: дзён у гэтым жыцці яму адведзена няшмат.
Гутаркі з Багдановічам вабілі ўсіх. I хоць быў Максім не вельмі ахвочы да аповядаў, ён расказваў усё, што ведаў. I пра паэзію, і пра жыццё... Жыццялюба і проста шчырага і сціплага чалавека гатовы былі слухаць бясконца.
У самы разгар вечарынкі на круг выйшаў Аркадзь Смоліч. Папрасіў цішыні. А калі яна ўсталявалася, прапанаваў адгадаць імя аўтара, чый твор меўся прачытаць.
У «хатцы» ўсталявалася мёртвая цішыня.
Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, — Успомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях.
У белай пене прапосяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка рыпяць .. Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разбіць, не спыніць, не стрымаць...
Прысутныя затаілі дыханне. Вобразы «ваякаў на грозных канях» ім былі зразумелыя і дакладна ясныя. А Аркадзь Смоліч узнёсла працягваў:	.
Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі наўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?
Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі. He давайце чужынцамі быць: Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці-Краіна!
He ўсцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь!..
Шантыр быў ашаломлены, узрушаны да глыбіні душы. «Колькі праўды! — шапнуў ён Людвіцы Сівіцкай. — Гэта ж класіка, Сапраўдная беларуская класіка!»
— Чытаю яшчэ раз! — выгукнуў Смоліч. — Слухайце, запамінайце! I думайце: хто мог так глыбока пранікнуцца болем за нашу з вамі Айчыну?..
Другі раз Аркадзь чытаў амаль што па памяці. А ўслед зд ім — хто ўголас, а хто — шэптам — паўтаралі:
..Старадаўняй Літоўскай Пагоні
He разбіць, не спыніць, не стрымаць!
Калі чытанне скончылася, у пакоі пэўны час панавала нейкая ўрачыста-ўзнёслая цішыня. Узняўся з месца Ядвігін Ш., потым счакаў і сказаў: