Нацдэмы
Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
16 студзеня 1919 года Цэнтральны камітэт РКП(б) разглядае пытанне... аб тэрыторыі Беларускай рэспублікі. Штаб бальшавікоў прыходзіць да «ідэі»: абмежаваць тэрыторыю рэспублікі ўсяго
дзвюма губернямі — Мінскай і Гродзенскай, аб’яднаць Беларусь і Літву ў адну дзяржаву, а Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні далучыць да Расійскай Федэрацыі. За такі «мудры» падыход прагаласаваў нароўні з усімі і Уладзімір Ленін.
Мяснікоў і Кнорын, Пікаль і Рэйнгольд, Калмановіч і Розенталь, Берсан і Найдзянкоў падтрымалі такі падыход цэнтра. У партыйным архіве былога Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ захоўвалася шмат іх выказванняў адносна лёсу рэспублікі, у якой яны аказаліся чыста выпадкова, «па волі партыі». У студзені таго ж 1919-га Мяснікоў, напрыклад, заяўляў: «Мы сперва заявнлн категорнческн протнв республмкн»; а Кнорын падтакваў свайму патрону: «Паўночна-Заходні камітэт таксама не хацеў ісці далей вобласці...» Вось такія былі яны — «барацьбіты» за беларускую дзяржаўнасць!
Спалохалася Масква, што ўлада ў Беларусі пяройдзе ў рукі сапраўдных патрыётаў, вось і вырашыла як мага хутчэй перакроіць рэспубліку на свой манер. I рабілася ўсё гэта без удзелу нашага народа, на падставе дырэктыў з Масквы... Народнага камісара нацыяналыіых спраў Фабіяна Шантыра гэта прыгнятала больш за ўсё.
Каб ажыццявіць пастанову ЦК РКП(б) аб падзеле Беларусі, у Мінск накіравалі прадстаўніка ЦК партыі Іофэ. Але нават на пасяджэнні Цэнтральнага бюро Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі паразумення гэта задума не знайшла. Нават спасылка на думку Леніна на некаторых членаў ЦБ «не дзейнічала». Тэрмінова паведамілі аб нязгодзе ў Маскву, і Свярдлоў тут жа адбіў тэлеграму: «...Цека подтверждает свое предыдуіцее постановленме, высказанное тов. йоффе...» Бюро накіроўвае ў Маскву да Леніна двух сваіх членаў, але тыя вяртаюцца ні з чым. А пакуль дэлегацыя вярталася ў Мінск, Свярдлоў накіраваў тэлеграму... старшыні ўрада Жылуновічу. Тон яе быў самы звычайны для бальшавікоў — дыктатарскі: «Делегатам Цебе было решнтельно отказано в отмене постановлення ЦеКа. Подтверждаю: Внтебская, Могнлевская, Смоленская губерннн отходят; в Белорусснн остаются две губерннн — Мннская н Гродненская... Дополняю постановленне ЦеКа: провестн на сьезде Белорусснн обьеднненне с Лнтвой...»
Вось так і закладваліся асновы партыйнага кіраўніцтва — і ў краіне, і ў кожнай рэспубліцы — савецкім і гаспадарчым будаўніцтва.м. Закладваліся з дапамогай гвалту, грубага парушэння элементарных суверэнных правоў народаў. I як наіўна гучыць сёння тлумачэнне доктара філасофскіх навук В. Круталевіча аб тым, што «неакупіраваныя і вызваленыя ад акупацыі тэрыторыі патрабавалі да сябе рознага падыходу ў ажыццяўленні дзяржаўнага кіраўніцтва» («Полымя», 1966, № 9, с. 132).
2 лютага 1919 года Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад
Беларусі перадаў свае паўнамоцтвы Першаму Усебеларускаму з’езду Саветаў.
У нумары «Звезды» за 4 лютага 1919 года ўдалося адшукаць звесткі аб дэлегатах з’езда Саветаў БССР. 121 чалавек прадстаўляў Мінскую губерню, 11 — Гродзенскую, 25 — Віленскую, 48 — Смаленскую, 10 — Магілёўскую губерні, 7 — бежанцаў. Ніводнага дэлегата не было, як бачым, ад Віцебшчыны, і калі тыя, хто праводзіў выбары, меркавалі, што ад адышоўшых пад Расію губерняў прадстаўнікі не патрабаваліся, дык навошта яны былі са Смаленшчыны і Магілёўшчыны?! Цікавы быў і партыйны састаў дэлегатаў: 213 з іх з’яўляліся членамі КП(б)Б, а астатнія, як пераконвала газета, — «спачуваючыя ёй». Інакш кажучы, на з’езд Саветаў трапілі «свае» і патрэбныя бальшавікам людзі...
З’езд, як і чакалі арганізатары яго, прайшоў «аднадушна і на высокім арганізацыйным узроўні» (так, прынамсі, літаральна ўсе партыйныя, савецкія і гаспадарчыя форумы будуць праходзіць у нашай краінё, у тым ліку і ў Беларусі, яшчэ сем дзесяцігоддзяў). Будзе прынята Канстытуцыя БССР, у адпаведнасці з якой Савет Народных Камісараў рэспубліцы... не патрабаваўся. Замест яго функцыі ўрада «перадаваліся» Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту, які станавіўся адначасова (падкрэслена мной) заканадаўчым, кантралюючым і распарадчым органам. Так было патрэбна Маскве... Болыд таго, і людзей — вядомая справа, сваіх — яна расстаўляла ва ўладзе Беларусі. Членамі ЦВК станавіліся камісары, невядомыя не толькі шырокім працоўным масам, а нават... кіраўніцтву рэспублікі. Калі 5 лютага 1919-га пад старшынствам стаўленіка Масквы А. Мяснікова ўтвараўся новы ўрад БССР, месца ў ім «не знайшлося» ні старшыні першага беларускага ўрада Зміцеру Жылуновічу, ні народнаму камісару асветы Аляксандру Чарвякову, ні наркому замежных спраў Усеваладу Фальскаму, ні наркому працы Язэпу Дыле, ні камісару юстыцыі Аляксандру Квачанюку, ні наркому нацыянальных спраў Фабіяну Шантыру... Месца Фабіяна Гіляравіча захапіў нехта Мандэлыптам, хоць сам былы народны камісар асабліва за яго і не трымаўся: ён бачыў, што ў яго родным краі пачынаецца наступленне чорных, сапраўды рэакцыйных у адносінах да беларускай справы сіл.
Вынікам з’езда Саветаў Беларусі «Звезда» прысвяціла аднайменны рэдакцыйны артыкул (№ за 5 лютада 1919 г.). Вось як «тлумачыла» іх газета:
«Почему сьезд ограннчмлся только пожеланнем о вступленнн в Росснйскую Советскую федерацню, почему он сразу не претворнл в дело свое пожеланне о полном обьеднненнн с Россней? Для этого былн очень н очень важные прнчнны международнополнтнческого характера. Перед Белоруссней был посгавлен вопрос: как она прннесет больше пользы... суіцсствуя как
самостоятельная республнка нлн слнваясь с РСФСР? Н после зрелого н всестороннего обсуждення данного вопроса... полмтнческая мудрость говорнт нам, что мы должны пока сушествовать самостоятельно». Кім і дзе ставілася пытанне аб тым, «как она прмнесет больше пользы», чыя «полнтнческая мудрость» улічвалася пры вызначэнні лёсу Беларусі, так хутчэй за ўсё і застанецца «сакрэтам» у гісторыі... А вось што адзначалася ў рэдакцыйным артыкуле «Звезды» далей:
«Сьезд подтверднл, что потугн белорусской нацноналнстнческой ннтеллнгенцнн к созданню «своего», белорусского языка, «своей» нацмональной культуры напрасны... Пусть прнмут это к сведенню белорусскне пнсателн...»
Нішто сабе тэрміналогія! «Прннять к сведенню» — гэта, вядома ж, першае папярэджанне нашым нацыянальным (а не нацыяналістычным) дзеячам, змагарам за народнае шчасце аб тым, што ўступак ім не будзе!
I яшчэ адзін дакумент прыняў Першы Усебеларускі з’езд Саветаў. Была падпісана Дэкларацыя аб аб’яднанні Беларусі і Літвы ў адзіную Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (ЛітБел). Ад імя з’езда гэты дакумент падпісалі: армянін Мяснікян (Мяснікоў), літовец Капсукас, рускія Іваноў, Пятроў, яўрэі Іофэ, Рэйнгольд, Пікаль, Калмановіч, Найдзянкоў...
Утварыўшы ЛітБел, Ленін, Свярдлоў і Сталін моцна памыліліся. Хаос у гаспадарчых справах, голад, беззаконне не толькі не зменшыліся, а, наадварот — пашыраліся і раслі. У прыватнасці, на тэрыторыі нашай рэспублікі ўспыхнулі дзесяткі паўстанняў і мецяжоў: у Гомелі, Рагачове, Карме, Рэчыцы, Слуцку, Старобіне, Нясвіжы, Барысаве, Полацку і іншых вялікіх і малых гарадах і мястэчках.
Пайшло ў наступленне і польскае войска. У канцы красавіка 1919 года яно заняло Вільню, адкуль урад Літоўска-Беларускай Рэспублікі ўцёк у Мінск, аднак 8 жніўня палякі занялі і яго. Праўда, яшчэ раней— 17 ліпеня — ЦК РКП(б) распусціў кіруючыя органы ЛітБела...
Непадпарадкаванне балыпавіцкай уладзе, нязгода са стаўленікамі цэнтра ў падыходзе да вырашэння ключавых праблем беларускага нацыянальнага адраджэння дорага каштавалі народнаму камісару нацыянальных спраў першага беларускага ўрада Фабіяну Шантыру. Праўда, спачатку пасля адстаўкі яго яшчэ спрабавалі «прыручыць», перавыхаваць, прызначаючы то супрацоўнікам Мінскага губернскага ваеннага камісарыята, то членам Асобай харчовай камісіі Заходняга фронту, то — разам з А. Чарвяковым і В. Кнорыным — супрацоўнікам Беларускай рэдакцыйнай калегіі ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай Рэспублікі... Аднак не задавальняла гэта Фабіяна Гіляравіча ніколькі, ён па-раней-
шаму марыў працаваць над адбудовай вольнай Бацькаўшчыны — Беларусі... .
У лютым 1920 года Шантыра мабілізавалі ў Чырвоную Армію. А вясной яго арыштавалі, абвінавацілі ў нацыянальнай контррэвалюцыі і расстралялі. Яму было ўсяго толькі 33 гады...
Так былы камісар нацыянальных спраў стаў першай ахвярай барацьбы партыі балыпавікоў супраць беларускай «наодэмаўшчыны».
ШМШіМ
Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі нарадзіўся 19 красавіка 1881 года ў вёсцы Токары Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. 3 сям'і настаўніка. Скончыў Юр’еўскі універсітэт. 3 1901 да кастрычніка 1917 года —член. партыі эсэраў. За ўдзел у рэвалюцыйным руху не адзін раз арыійтоўваўся. У 1914 — 1920 гадах — выкладчык Мінскага настаўніцкага інстытута. Змагаўся ў падполлі супраць польскіх акупантаў.
У 1920—1921 гадах — нарком земляробства, у 1921—1926 гадах нарком асветы Беларусі. Прафесар Белдзяржуніверсітэта, дэкан факультэтаў грамадскіх і педагагічных навук, намеснік рэктара.
3 1926 года — старшыня Інбелкульта, з 1928-га — правадзейны член Акадэміі навук Беларусі. Са студзеня 1929 па студзень 1931 года — прэзідэнт Акадэміі навук.
Займаўся распрацоўкай гісторыі Беларусі. Напісаў шэраг навуковых прац, сярод якіх: «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.» (1919), «Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецця» (1926), «1863 год на Беларусі» (1930) і інлйыя. '
4 лютага 1931 года скончыў жыццё самагубст вам.
№
Першы прэзідэнт
Пра гэтага чалавека зноў загаварылі роўна праз 60 гадоў. Шэсць дзесяцігоддзяў — цэлы чалавечы век — жыццё і справы Усевалада Ігнатоўскага знаходзіліся пад покрывам той злавеснай шырмы, якую нарадзіла і ўсталявала ў самым канцы дваццатых гадоў сталіншчына, а пасля падхапіла і панесла далей — у пяцідзесятыя, шасцідзесятыя і ажно да нашых часоў — адміністрацыйна-камандная сістэма.
Сёння мы ў поўны голас павінны гаварыць аб вяртанні з нябыту тых людзей, што пакінулі ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны глыбокі след. I першае месца сярод іх займае гісторык і грамадскі дзеяч Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі.
Цяжка зразумець нам цяпер, чаму і за што гэтаму цудоўнаму чалавеку выпаў такі гаротны лёс. Ён нічым не быў вінаваты ні перад часам, ні перад рэвалюцыяй, ні перад партыяй, ні, тым больш — перад сваім, беларускім народам... Наадварот: даволі хутка разабраўшыся ў супярэчнасцях часу, ён усёй душой прыняў Вялікі Кастрычнік, верай і праўдай служыў Камуністычнай партыі, працаваў не пакладаючы рук на карысць беларусаў.