Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
9 ліпеня 1959 года сям’я Язэпа Юр’евіча атрымала ягоную двухмесячную зарплату — 1920 рублёў. «3 выпадку рэабілітацыі вашага мужа» — сведчыў запіс у самім пераводзе, што прыйшоў праз пошту няведама адкуль.
Ванда Антонаўна Лявіцкая паставіла перад сабой цяжкую мэту: дабіцца афіцыйнай рэабілітацыі мужа. Моцна прыгнятала яе жаданне паехаць у Мінск, ва ўсім, нарэшце, разабрацца... I ўсё ж яна прыбыла ў беларускую сталіцу — горад, з якім так многа БССРЗВЯЗана ЖЫОДІI найперш паспяшалася ў Пракуратуру
Ей сказалі, што адкажуць пісьмова.
У тым жа 1959-ым Ванда Антонаўна і сапраўды атрымала ліст:
«Ваша жалоба на неправшіьное осужденне в 1931 году Вашего мужа Лёснка Носнфа Юрьевнча Прокуратурой БССР рассмотрена. Указанная жалоба оставлена без удовлетворення, так как проверкой в порядке прокурорского надзора дела по обвнненню Вашего мужа установлено, что осужден он был правнльно іі основаннй для реабнлнтацнн нет.	•
Заместнтель прокурора БССР
государственный советннк юстнцнн	В. Гончаров
26 августа 1959 г.»
Рэабілітацыі мужа Ванда Антонаўна не дачакаецца: яна памрэ роўна праз дзесяць гадоў — у 1969-ым. Міне яшчэ амаль што два дзесяцігоддзі, і Язэп Юр’евіч Лёсік, урэшце, будзе рэабілітаваны. Гэта здарыцца 10 чэрвеня 1988 года. А ў маі 1990-га пастановай Савета Міністраў рэспублікі Я. Ю. Лёсік адноўлены ў званні акадэміка Акадэміі навук Беларусі.
♦ ♦ ♦
. «Жывіце без мяне...» 3 крыўдай і болем у сэрцы і на душы пісаў Язэп Лёсік гэтыя апошнія ў жыцці словы. Усяго толькі тры словы, а які вялікі сэнс тоіцца ў іх! Ен звяртаецца не толькі да сям’і, а і да ўсіх нас, беларусаў. Заклікае да галоўнага — жыць! На вялікі жаль — без яго самога...
У сярэдзіне трыццатых, калі Язэп Юр’евіч пакутаваў ужо ў ссылках і турме, наша рэспубліка займала вядучае месца ў краіне ў галіне асветы, навукі і культуры. У больш чым сямі тысячах школ вучылася 1 мільён 256 тысяч дзяцей, у вышэйшых навучальных установах і на рабочых факультэтах — 22 тысячы студэнтаў. У нас выходзіла 175 рэспубліканскіх, абласных і раённых газет — пераважная большасць на роднай беларускай мове. Беларусь мела 1600 навуковых работнікаў, з іх 150 — прафесароў. На дзесяць тысяч чалавек населдніцтва 30 вучыліся ў ВНУ. Для параўнання: у перадавых на той час заходніх краінах гэтая лічба не перавышала 17.
Toe, што ўсяму гэтаму самым непасрэдным чынам у вялікай ступені спрыялі Лёсікавы падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, ніхто, на вялікі жаль, не задумваўся, не тое што каб памкнуўся прыняць пад увагу...
А ён, сапраўды вялікі Асветнік, пакутаваў тым часам за Дабро...
ЗМЕСТ
Барыс Сачанка. СЛОВА ДА ЧЫТАЧА
3
ЗМАГАР ЗА НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДРАДЖЭННЕ
7
ПЕРШЫ ПРЭЗІДЭНТ
41
«ЖЫВІЦЕ БЕЗ МЯНЕ...»
67
Мяснікоў A.
Нацдэмы: Лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка / Прадм. Б. Сачанкі.— Мн.: Беларусь, 1993.—110 с.
ISBN 5-338-00893-9.
Мяснмков А. Нацдемы: Судьба н трагедня Фабнана Шантыря, Всеволода Нгнатовского н РІоснфа Лёснка.
Аўтар — кандыдат гістарычных навук.члсн Саюзажурналістаў Рэспублікі Беларусь— адлюстроўвае лёсы і харакгары выдатных людзей нашай Бацькаўшчыны: народнага камісара нацыянаЛьных спраўпершагаўрада БССРФабіяна Шантыра, першыхакадэмікаў Беларусі Усевалада Ігватоўскага і Яззпа Лёсіка. Іх жыцці трагічна абарваліся ў гады ленінска-сталінскага тэрору.
Заснаваныя на архіўных дакументах і матэрыялах, большасць з якіх даследуецца ўпершыню, нарысы дазваляюць ацаніцыую складаную абстаноўку, у якой жылі і дзейнічалі нашы землякі.
0503020903—016
М	13—93
М 301 (03)—93
ББК 63.3/2Б/
Массово-полнтаческое нзданме Мясннков Анатолмй Федоровнч
НАЦДЕМЫ:
Судьба н трагедпя Фабнана Шантыря, Всеволода Нгнатовского н йоснфа Лёснка
Мннск, нздательство «Беларусь» На белорусском языке
Масава-палітычнае выданнс
Мяснікоў Анатоль Фёдаравіч
НАЦДЭМЫ:
Лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Рэдактар Л. У. Скамарохава
Мастак В. К. Латышаў
Мастацкі рэдактар I. Р. Слаынін
Тэхнічны рэдактар Я. С. Шляшынская
Карэктары Л. Ф. Ліхадзіеўская, Ю. Ц. Петрыкеева Камп’ютзрная вёрстка С. Л. Сармант
Аператары Т. М. Кавалеўская, A. М. Прохарчык
Выданне падрыхгавана да друку на камл’ютарнай сістэме выдавецтва «Беларусь».
Падпісана да друку з арыгінала-макета 11.02.93. ФарматбО х«4 1/16 ™П ТаЙМС' АФсетнь'ДРУ* Ум.друк.арк. 6,51.
Ум. фарб.-адб. 6,86. Ул.выд.арк. 7,02. Тыраж 6000 экз. Зак. 5452.
Ордэна Дружбы народаў выдавецтва «Беларусь» Міністэрства інфармацыі
Рэспублікі Беларусь. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Ліцэнзія ЛВ N? 2.
Друкарня <Перамога». 222310, Маладзечна, вул. В. Таўлая, 11.