Нацдэмы
Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
Настаўніцтва не было аб’яднана арганізацыйна. А гэта не дазваляла мець агульныя ідэі і напрамкі дзейнасці. Кожны з настаўнікаў паасобку — у меру сіл, рэальных магчымасцей — і вёў барацьбу за вызваленне мас. Аднак жа, і паліцыі было зусім не складана расправіцца з гэтымі «забастоўшчыкамі», крамольнікамі.
Дарэчы, адна са спроб аб’яднацца была зроблена групай настаўнікаў на радзіме Лёсіка — у Мікалаеўшчыне.
Вясной 1906 года, пасля заканчэння заняткаў у школах, дадому ў Мікалаеўшчыну прыехалі многія настаўнікі, выхадцы з сяла. Вакол мясцовага актывіста А. Сянкевіча аб’ядноўваліся яго сябры і аднадумцві: А. Райскі, Н. Янкоўскі, А. Аляшкевіч, I. Міцкевіч і іншыя. Вечарамі, а нярэдка і далёка за поўнач, праходзілі гарачыя дыскусіі аб розных партыях і іх праграмах, якіх тады было мносгва. Праз 18 гадоў пасля тых падзей Якуб Колас успамінаў:
«Трэба было так ці іначай адгукнуцца словам на патрабаванне рэчаіснасці. Трэба было нешта рабіць, трэба было весці прапаганду ў народзе... Рэвалюцыйнай літаратуры не было, сувязв з партыямі была не наладжана, і самы выбар партыі не бвіў яшчэ зроблен. Трэба было падумаць і свядома ўспрыняцв арыентацыю той ці іншай партыі, а покі што ішло хістанне між партыямі эсэраў і эсдэкаў. Значная болыпасцв схілялася ў бок эсэраў.
Поплеч з гэтым, — працягваў Колас, — вялася ў камуне і свая работа. Камуна пачала складаць пракламацыі, друкавацв іх саматужным спосабам, абы іх лёгка бвіло прачытаць, а паліцыі трудна дагадацца і пазнаць па характару друку асобу аўтара. I самі ж члены камуны распаўсюджвалі свае творы. Глухімі цёмнымі начамі насілі яны свае пракламацыі па вёсках і дарогах. Пракламацыі падбіраліся, прачытваліся, рабілі моцнае ўражанне,
к радасці камуны; пападалі яны і ў рукі паліцыі, і настаўніцтва ўсё больш і больш бралася пад падазронасць начальства. Паны і панкі-аграрнікі сярдзіта натапырылі свае вушы і злосна траслі кулакамі на мікалаеўскую настаўніцкую камуну».
Гэта была сапраўдная камуна: настаўнікі жылі разам, у класах і школьным інтэрнаце. I пракламацыі імі ствараліся разам, яны накіроўваліся галоўным чынам супраць цара, духавенства і землеўласнікаў («трох кітоў», як называў іх Якуб Колас).
Быць з землякамі, сябрамі і аднадумцамі ў мікалаеўскай настаўніцкай камуне Язэп Лёсік ужо ніяк не мог. He адзін раз бачылі і чулі яго выступленні паліцэйскія ў Грамячы, прапаноўвалі спыніць гэтыя сходкі ды чыткі газет... He паслухаўся малады настаўнік, за што і быў ў 1905 годзе пасаджаны ў ноўгарад-северскую турму.
Навіна аб гэтым дайшла, натуральна ж, і *да Мікалаеўшчыны. Сумавалі землякі, выказвалі бацькам і родзічам спачуванні, усяляк імкнуліся падтрымаць і пераканаць, што ўсё будзе добра... Аднак зноў мацней за іншых перажывала і маркоцілася маці. Той факт, што яе малодшы сын сядзіць у турме за палітыку, да глыбіні ўзрушыў і параніў яе душу і сэрца. Вясковая, забітая жанчына, яна не магла зразумець: за што, за якую яшчэ «палітыку» зняволілі Язэпку, зганьбілі ўсіх іх, Лёсікаў? Такой ганьбы вытрымаць маці не магла і неўзабаве памерла...
У ноўгарад-северскай турме ён прасядзеў амаль што два гады. Шмат чытаў кніжак ігазет: самаадукацыі і ўдасканаленню Язэп па-ранейшаму надаваў самую першаступенную ўвагу. Ён жыў падзеямі, справамі і турботамі часу.
_ Рэвалюцыйныя падзеі тым часам пайшлі на спад, і царскія ўлады пачалі тэрмінова зводзіць рахункі з «забастоўшчыкамі» і крамольнікамі. Лёсіка перавезлі на суд у горад Старадуб той жа Чарнігаўскай губерні.
Тэрмш атрымаеш, гэта факт, — казаў яму паліцэйскі, які суправаджаў пры пераездзе. — Мы вас правучым... Будзеце ведаць, як сеяць смуту ў народзе...
Тэрміну зняволення ён не баяўся: ведаў, за што, за якія ідэі будзе сядзець... Палохала іншае: за кратамі пройдуць самыя лепшыя гады! I Язэп вырашае дзейнічаць...
Са старадубскай турмы ён уцёк літаральна праз некалькі дзён. Ці то ахова аказалася ненадзейнай, ці то Лёсік здолеў нейкім чынам абдурыць яе... Адным словам, след яго знік не толькі з турэмнай камеры, а і наогул з горада. Як сведчыў Антон, Язэп хаваўся спачатку ў Стоўбцах, потым— у Пецярбургу, пасля перабраўся да старэйшага з братоў — на станцыю Красноўка на Луганшчыне.
Яго, вядома, шукалі. У бацькі ў Мікалаеўшчыне, у старэйшых братоў і сясцёр... Зазіралі паліцэйскія і да Антона ў Ноўгарад-
Северск: пыталіся, ці не ведае, часам, дзе яго малодшы, «Адкуль жа мне ведаць, — адказваў Антон, — мабыць, вам лепш ведаць, дзе Язэп...»
Амаль два гады хаваўся ён у Красноўцы. Ды і там неўзабаве стала жыць немагчыма. To чыгуначны жандар спытае раптам у брата, начальніка станцыі: «А што гэта за малады чалавек туляецца каля вашага дома?» To суседзі пачнуць паміж сабой высвятляць: кім даводзіцца гэты чалавек без занятку нашаму Лёсіку?
Напачатку 1911 года Язэп неспадзявана для Антона завітаў да яго ў Ноўгарад-Северск. I гэта была вялікая памылка. Тут Язэпа ведалі ўсе... Тут яго, прынамсі, чакала і паліцыя. I зноў арышт, зноў дарога ў Старадуб — на суд. _
— Дарэмна так вядзеце сябе, малады чалавек, — спрабаваў «на роўных» павесці з ім гамонку тутэйшы суддзя. — Хаваецеся ад улад, не жадаеце працаваць на карысць айчыны і цара-бацюшкі... Бунтавалі людзей тады, што ж зараз рабіць хочаце?
Язэп маўчаў. Яму найболып балюча было за самога сябе, за тое, што не можа прымяніць свае сілы і веды на карысць людзям, лепшаму жыццю, якім ён гатовы быў прысвяціць сябе ўсяго, без астатку. о .
— 3 такімі, як вы, малады чалавек, цырымоніцца ўжо ніяк нельга, — суддзя ведаў, што кажа і каму кажа. — Хопіць! Вельмі ўжо шмат грахоў у вас...
Прысуд быў вынесены жорсткі і адназначны: бестэрміновае пасяленне ў Сібір.
Перад тым як накіраваць Язэпа па этапах у ссылку, Антону дазволілі сустрэцца з братам. Вядома, ім было аб чым пагаварыць, параіцца... Але і ў старэйшага — Антона, і ў малодшага — Язэпа не знайшлося на гэта патрэбных слоў. Аднадумцамі яны пакуль што не былі, на жыццё і тагачасную рэчаіснасць глядзелі па-рознаму, далёка не адназначна.
— Глядзі за сабой, — раіў Антон. — Клімат там суровы, складаны. Пішы пісьмы — і мне, і дадому. Я буду рады кожнаму твайму слову. Ды і ў Мікалаеўшчыне цябе памятаюць і паважаюць...
— Ты так лічыш? — узрадавана спытаў Язэп. — Шкада, што так даўно не бачыўся з землякамі. Але, я думаю, час гэты прыйдзе. Ты верыш, што будзе колісь жыццё іншым?
— А ты? — спытаў брат.
— Я веру.
— I я таксама. м
Браты абняліся. Наступны раз яны ўбачацца праз многа гадоў.
♦ ♦ ♦
Рэвалюцыя 1905 года абудзіла народы царскай Расіі, у тым ліку і беларусаў. Узварушыўся наш народ, захацеў людзьмі
звацца... Падзеі першай рускай рэвалюцыі адыгралі вялізную ролю ' ў фарміраванні свядомасці, светапогляду і палітычных пазіцый Лёсіка. Для яго асабіста пачынаўс'я перыяд новых планаў і задум.
Ідэі рэвалюцыйнай барацьбы авалодалі ім спаўна. Язэп бачыў і адчуваў памкненні і мары людзей аб шчаслівай долі, лепшым дабрабыце. Як і іншыя перадавыя людзі таго часу, ён быў у
няспынных пошуках шляхоў вызвалення.
Да новага жыцця, аднак, быў яшчэ доўгі і надзвычай складаны шдях.
2
Работа настаўнікам у Бабруйску і Грамячы, старадубская турма і хаванне ад улад і, вядома ж, ссылка ў Сібір (а гэта, прынамсі, роўна пятнаццаць гадоў) сталі не проста перыядамі жыцця і дзейнасці Язэпа Лёсіка. Гэта вялікі, адказны і напружаны час мужання і гартавання. Многія з інтэлігентаў Беларусі страцілі надзею на паляпшэнне жыцця, многія разгубіліся, некаторыя ж наогул адмовіліся ад сваіх поглядаў і задум. Лёсік жа застаецца верным выбранаму шляху — шляху барацьбы за справядлівасць. Аднак у тых супярэчлівых, а часам і проста незразумелых рэаліях рэчаіснасці блытаецца і ён, хоць намеры заставаліся шчырыя і сумленныя...
I гэта, вядома ж, не віна яго, а бяда.
Прыкладаў і фактаў з жыцця Лёсіка ў далёкай ссылцы захавалася, на вялікі жаль, вельмі і вельмі нямнога. Нават брату Антону пісьмы Язэп пісаў надзвычай рэдка: не хацеў, хутчэй за ўсё, прыцягваць увагу паліцыі і жандараў да яго. Антон Лёсік, прынамсі, і засведчыў, што жыў Язэп спачатку ў горадзе Кірэнску Іркуцкай губерні, потым — у розных вёсках Кірэнскага павета, пэўны час — у горадзе Бадайбо. Займаўся фізічнай працай, быў пісарчуком... Моцна хацеў ён дапамагчы мясцовым жыхарам у авалоданні граматай, памкнуўся арганізаваць для іх пачатковую школу, аднак паліцыя, даведаўшыся аб намерах маладога ссыльнага настаўніка, забараніла яму рабіць гэта.
3 радзімай, тым не менш, Лёсік падтрымліваў сувязі. Як засведчыў Антон, «ён супрацоўнічаў у «Нашай ніве» і з далёкага чужога краю пільна сачыў за тым, што рабілася ў краі родным, аб чым можна было меркаваць з тых лістоў, якія ён прысылаў мне ў Ноўгарад-Северск».
Звыш шасці гадоў таміўся ў халоднай і галоднай Сібіры. Моцна пакутаваў і перажываў, што адарваны ад радзімы, ад родных, блізкіх і знаёмых. Аднак жыў спадзяваннем, што прыйдзе лепшы час.
Вызваленне са ссылкі Лёсіку прынесла Лютаўская рэвалюцыя 1917 года. Ён неадкладна накіроўваецца ў Мінск, дзе, на яго думку, чакала цікавая і патрэбная справа. А там і сапрауды набіралася моцы вірлівае і неспакойнае жыццё...
Ужо ў першыя дні лютаўскіх падзей Мінск стаў адным з важнейшых рэвалюцыйных цэнтраў. У пачатку красавіка тут прайшоў першы франтавы з’езд, які, як сведчылі, тагачасныя гісторыкі, меў вялікае значэнне для будучыні. Гэты з’езд павінен быў цвёрда вырашыць, пад чыім уплывам знаходзіцца Заходні фронт. За права мець уздзеянне на яго вялі непрымірымую барацьбу ўсе палітычныя партыі краю. На з’езд у Мінск прыбылі прадстаўнікі самых розных фарміраванняў: ад кадэтаў і акцябрыстаў — Радзянка, Радзічаў, Чэпкін; ад Петраградскага Савета і ад меншавікоў-—Чхэідзе, Цэрэтэлі, Скобелеў, Гваздоў, ад Стаўкі — генерал Гурко. Балыпавікоў прадстаўлялі Бадаеў, Напн і Лашэвіч. v
Кадэты і Часовы ўрад пацярпелі на з ездзе паражэнне. У прынятай на ім рэзалюцыі гаварылася, што ў выканаўчы камітэт фронту могуць выбірацца толькі прадстаўнікі сацыялістычных арганізацый. Старшынёй з’езда быў абраны П. Позэрн.
Акрамя пералічаных вышэй партый і фарміраванняў, у першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі пачалі адраджацца розныя рэвалюцьшныя арганізацыі, якія некалі дзейнічалі на Беларусі. Пачала дзейнасць ранейшая Сацыялістычная грамада, якая аб ядноўвала прадстаўнікоў сацыял-дэмакратаў, народнікаў, эсэраў, нацыяналдэмакратаў. Сярод яўрэяў адрадзіўся «Бунд» і іншыя групоукі, у