Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
1.	Беларусь у рубяжох расьсяленьня і лічэбнай перавагі бсларускага народу абвяшчаецца Народнаю Рэспублікай.
2.	Асноўныя законы Беларускае Народнае Рэспублікі зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі, скліканы на асновах агульнага, роўнага, простага, патаемнага і прапарцыянальнага выбарчага права, не зважаючы на род, народнасць і рэлігію.
3.	Спаўняючая і адміністрацыйная ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Народнаму Сакратарыяту Беларусі, які назначаецца Радаю Зьезду і перад ёю трымае адказ.
4.	У рубяжох Беларускае Народнае Рэспублікі абвяшчаецца свабода слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў; бязумоўная свабода сумленьня, незачэпнасць асобы і памешканьня.
5.	У рубяжох Беларускае Народнае Рэспублікі ўсе народы маюць права на нацыянальна-персанальную аўтаномію; абвяшчаецца роўнае права ўсіх моваў народаў Беларусі.
6.	У рубяжох Беларускае Народнае Рэспублікі права прыватнае ўласнасьці на зямлю касуецца. Зямля перадаецца без выкупу тым, што самі на ёй працуюць. Лясы, азёры і нутро зямлі абвяшчаюцца ўласнасьцю Беларускае Народнае Рэспублікі...
Спаўняючы Камітэт Рады 1-га Усебеларускага Зьезду».
Такім чынам, аб стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі аб’яўлялася афіцыйна. Газеты, што выходзілі на часова занятай немцамі тэрыторыі, спрабавалі пераканаць чытачоў, што гэта, як пісаў, напрыклад, «Бобруйскнй голос», «является серьезным н зрелым поліітнческнм актом, далекнм от рассчнтанной на внешннй эффект буффонады», што гэта і ёсць шлях «демократнческого самоопределення».
А ў «Вольнай Беларусі» сам рэдактар газеты Язэп Лёсік з захапленнем канстатаваў: «У кожнага беларуса пры гэтым паведамленні радасна заб’ецца сэрца».
Рэзідэнцыя БНР знаходзілася ў Мінску на плошчы Свабоды (пляцы Волі, як казалі тады). Удзельнік польскага і расійскага рэвалюцыйнага руху, партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі Адам Славінскі, які ў той час з’яўляўся членам Мінскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) і вёў агітацыйную работу сярод салдат корпуса Доўбар-Мусніцкага, называў Беларускую сацыялістычную грамаду, а пазнсй — і Беларускую Народную Рэспубліку «збіраннем беларускага элементу». Што ж, вялікая доля праўды ў гэтым вызначэнні ёсць. Праўда, зазначаў далей Славінскі, ні БНР, ні іншыя групы «не маглі зрабіць пераварот, бо не мелі за сабой мас і не спадзяваліся, што масы іх падтрымаюць... Псраварот быў разлічаны на чужаземнае ўмяшацельства, а імснна — на немцаў...»
Каб дасягнуць гэтага, трэба было, вядома ж, залагодзіць Германію. I вось у адрас кайзера Вільгельма II ляціць тэлеграма:
...«Рада Беларускай Народнай Рэспублікі дэкларавала незалежнасьць цэльнае і недзялімае Беларусі і просіць Вашую Імператарскую Вялікасьць аб абароні яе кіраваньнях дзеля ўмацаваньня государственнай незалежнасьці і недзялімасьці края ў зьвязі з Германскай імперыяй...» (падкрэслена мной).
У радах Беларускай сацыялістычнай грамады гэты ўчынак выклікаў незадавальненне. А тут яшчэ стала вядома, што пры ўступлснні нямецкіх акупантаў у Мінск з прамовамі ад імя Рады іх віталі Раман фон-Скірмунт і Паўлюк Аляксюк... 3 Псцярбурга,
Бабруйска і іншых гарадоў паступаюць патрабаванні, каб гэтыя паны афіцыйна, у друку прызналі, што гаварылі яны тыя прамовы не ад імя Рады, а ад сябе асабіста. Скірмунт і Аляксюк адмовіліся.
11 сакавіка 1918 года Пецярбургская арганізацыя Беларускай сацыялістычнай грамады прымае рэзалюцыю аб адносінах да Рады БНР у Мінску. Адзначыўшы, што Беларуская грамада як партыя рэвалюцыйнага сацыялізму (падкрэслена мной) першая пачала работу на ніве нацыянальнага адраджэння беларускага народа і павяла гэту справу па тым шляху, які не перашкаджае класавай барацьбе і вызваленню працоўных ад эканамічнага прыгнечання, аўтары рэзалюцыі пісалі далей:
«За апошні час, калі нацыянальна-сацыялістычны рух на Беларусі дужа пашыраўся і ахапіў усю Беларусь, да справы беларускай рэвалюцыйнай дэмакратыі пачалі прысябрывацца розныя прахадзімцы, падасланцы буржуйнага стану, зусім чужыя і шкодныя справе людзі, толькі з-за аховы ўласных сваіх інтарэсаў і інтарэсаў буржуазеі прымазаўшыя да беларускага нацыянальнасацыялістычнага руху...»
Рэзалюцыю падпісалі старшыня сходу Пецярбургскай арганізацыі Д. Жылуновіч (Цішка Гартны) і пісар I. Блізнюк.
У Пецярбурзе, як вядома, Цішка Гартны быў не толькі адным з лідэраў лева^а крыла Беларускай сацыялістычнай грамады, але і рэдагаваў з 1 сакавіка 1918 года газету «Дзянніца» — орган Беларускага Нацыянальнага Камісарыята.
18 сакавіка 1918 года Выканаўчы Камітэт Беларускага з’езда рэарганізуецца ў Раду БНР. У ёй, як і ў Народным сакратарыяце, актыўнічаюць члены Беларускай сацыялістычнай грамады, эсэры, меншавікі і прадстаўнікі яўрэйскіх партый. Членам Рады БНР становіцца і Язэп Лёсік.
Паралельна з Народным сакратарыятам, Радай БНР актывізуюць сваю дзейнасць і іншыя палітычныя арганізацыі і групоўкі. Асабліва пачынаюць актыўнічаць тыя з іх, якія ўваходзілі ў Мінскае народнае прадстаўніцтва. Яго кіруючае ядро складалі памешчык Р. фон-Скірмунт, генерал Кандратовіч, ксёндз В. Гадлеўскі, а таксама П. Аляксюк, А. Уласаў, А. Зазюля і іншыя. З’яўляючыся пакуль што толькі радавымі членамі Рады, яны не супраць былі ўстанавіць свой кантроль і над ёй, і над Народным сакратарыятам.
25 сакавіка з’яўляецца на свет Другая Статутная Грамата.
«Год таму назад, — гаворыцца ў ёй, — народы Беларусі, разам з народамі Расеі, скінулі ярмо расейскага царызму, якое найцяжэй з усіх прыдушыла Беларусь... Цяпер мы, Рада БНР, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці.
...Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай і вольнай дзяржавай. Самі народы Беларусі, у васобе
свайго ўстаноўчага сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных сувязях Беларусі.
БНР павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбовую перавагу беларускі народ, а ўласьне: Магілёўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Віленшчыны, Горадзеншчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часткі суседніх губэрняў, заселеных беларусамі.
БНР пацьвярджае ўсе тыя правы і вольнасці грамадзян і народаў Беларусі, якія абвешчаныя Устаўной Граматай ад 9-га сакавіка 1918 году.
Абвяшчаючы аб незалежнасьці БНР, Рада яе ўскладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы памогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы».
Па-ранейшаму не знаходзілася кантакту і з нямецкімі ўладамі, Па-першае, мала было надзейных, актыўных дзеячаў. Іх звалі ў Мінску «кампаніяй важакоў з Рады». I ўсё актыўней прыбіраў іх да сваіх рук польскі памешчык Раман Скірмунт.
Неўзабаве ён прапанаваў Радзе і Нарбднаму сакратарыяту свой варыянт канстытуцыі. Абмеркавалі, каму-нікаму, у тым ліку і Язэпу Лёсіку, яна спадабалася. Вырашылі пазнаёміць з новым дакументам германскі ўрад. Аднак ён адрэагаваў па-свойму... Вільгельму II і яго стаўленікам у Мінску не было патрэбы даваць шырокую дарогу «вернааддадзеным» важакам Рады і сакратарыята. I таму рэакцыяй на ўсе пастановы, дэкларацыі, граматы, канстытуцыі і інш. было маўчанне. Больш таго, немцы нават забаранялі друкаваць іх на старонках газет.
Скірмунт і Кандратовіч, Аляксюк і Лёсік гараць вялікім жаданнем фарміраваць нацыянальнае войска — германская ўлада пагражае разгромам усялякіх нацыянальных фарміраванняў і ўстаноў. «Вызваліцелі» не даюць нават грошы для выплаты членам Рады зарплаты... А калі вырашае Рада накіраваць у Маскву свайго консула з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да яе «дзейнасці», нямецкі пасланнік у Савецкай Расіі не бярэ яго пад сваю апеку.
У самым канцы жніўня 1918 года Лёсіку трапіў на вочы адзін з нумароў «Дзянніцы». Бальшавіцкі друк быў яму, натуральна ж, не даспадобы, але ўсё ж вырашыў пагартаць газету... I знайшоў артыкул, які прымусіў шмат над чым задумацца.
«...Мы знаем — сопрнкосновенне двух государств — слабого «народного» белорусского н снльного монархнческого германского — началось с тех пор, как г. член Рады Алексюк н К° встретнлн прнход немцев в Мннск на вокзале хлебом-солью; н к настояіцему моменту это сопрнкосновенне, вместо провалнвшейся в какую-то дыру ожвдаюіцейся Радой справедлнвой зашііты малых снх сйльнымй мнра сего, стало деспотнческнм, каторжным. Где сшіа, там н власть,— пісаў невядомы Язэпу Лёсіку аўтар Янка Блудзенскі.
— Прнгласнв немецкую помоіць, став на службу ей, Рада подпнсала себе смертный прнговор. Она давным-давно потеряла достоннства перед снлой народных масс... Просвеіценные мужн нз Рады так сюіьно боялнсь федерацнн с Россней... сочлн лучшнм шнроко открыть вглубь ворота... для германскнх покровнтелей...»
Дзесьці ў глыбіні душы Лёсік засумняваўся у правільнасці тых пазіцый, на якіх знаходзіўся. Што ён — хоць бы ў думках, завочна — мог адказаць Блудзенскаму на яго довад?
Дарэчы, папярэдні, 24-ы нумар «Дзянніцы» быў яшчэ больш жорсткім і агрэсіўным адносна непасрэдна яго самога, Лёсіка. Заклікаўшы рэдактара «Дзянніцы» выкрываць радаўцаў, нехта A. Р. пісаў: «Не думайце, што ўсё тое, што пішацца ў мінскіх газетах «Беларускім шляху» і «Вольнай Беларусі» — праўда. Газеты за свае грошы выдае сам Скірмунт. Дзеля таго Лёсік (намеснік Скірмунта), Прушынскі, Уласаў, Лявіцкі, Смоліч, Заяц і пруць да кар’еры: там і грошы, і гонар, і поўная міска каўбасы з манаполькай. На шчасце, газеты гэтыя чорнасотніцкія на вёсцы не ідуць. «Беларускага шляху» прадаецца не болей 40 штук у дзень, «Вольная Беларусь» прадаецца праз тыдзень 20—30 нумароў...»
Яму хацелася аднаго — свабоды. Але чым далей, тым больш і болып бачыў Язэп, што перамен у жыцці дачакацца наўрад ці давядзецца. Немцы дзень за днём узмацнялі ход рэстаўрацыі дарэвалюцыйных парадкаў, усё мацней захоплівалі сістэму дзяржаўнага будаўніцтва і кіравання краем.
Аднак пакуль немцы займалі Мінск, Раману фон-Скірмунту ўрэшце ўдалося прарвацца да ўяўнай улады, і 9 ліпеня ён сфарміраваў новы сакратарыят Рады. Прэзідэнтам Рады БНР стаў Язэп Лёсік, віцэ-прэзідэнтамі — Смоліч і Уласаў, сакратарамі — Крэчэўскі і Янкоўскі. Сам Скірмунт узяў сабе партфель старшыні сакратарыята.
Хто ж фінансаваў, матэрыяльна падтрымліваў Раду і Народны сакратарыят? Што-нішто мелі яны ад дзяржаўнага тэатра і дома юбілеяў, ад выдання кніг і газет... Аднак асноўныя сумы ішлі з іншых крыніц. 300 тысяч рублёў падтрымкі і салідарнасці дала Беларускай радзе Украінская. Потым Скірмунту скінуліся польскія памешчыкі. Вось і выплачвалася «панам народным сакратарам» і членам Рады па 600 рублёў у месяц.