Нацдэмы
Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
Пазней, ужо ў час кіравання Скірмунта, Рада БНР узяла ва ўкраінцаў буйную пазыку. Разлік быў такі: Беларусь уступіць Украіне ладны кавалак тэрыторыі дзе-небудзь на поўдні краю. 3 лясамі, іншымі прыроднымі багаццямі... Калі мінскі люд даведаўся аб гэтым, яго ўзрушэнням не было мяжы.
Бачачы, што на палітычным фронце поспехі ў кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі наўрад ці будуць, Язэп Лёсік усё больш скіроўвае свае асабістыя намаганні на іншы фронт —
культурны. Ен прыходзіць да думкі, што менавіта ў культурных адносінах наш народ найбольш адсталы і прыціснуты. Прасвятленню жыхароў Мінска ён і прысвячае свой вольны час. Ужо ў красавіку 1918 года ў штаб-кватэры Рады БНР Лёсік адкрывае курсы беларусазнаўства. Расказваючы аб іх, «Дзянніца» пісала, што слухачы курсаў «самыя разнародныя: тут і людзі ўжо пажылыя з універсітэцкімі значкамі, і малаграматныя дзецюкі, і студэнты, і гімназісты... Па нацыянальнасці пераважаюць беларусы, а за імі ідуць па парадку: жыды, вялікарусы, палякі і ўкраінцы». Аб’яднаныя імкненнем засвоіць гісторыю культуры, літаратуры, навукі, наведвальнікі курсаў беларусазнаўства з асаблівай ахвотай слухалі лекцыі рэдактара газеты «Вольная Беларусь».
Тады ж, у красавіку 1918-га, Народны сакратарыят БНР па прапанове Лёсіка прыняў пастанову аб апавяшчэнні беларускай мовы «гасударственч-гм і абавязковым языком Рэспублікі». У адпаведнасці з ёй, нацыянальныя меншасці Беларусі маглі карыстацца сваёй мовай у афіцыйных зносінах з урадавымі ўстановамі, аднак «усе акты, дакументы і перапіска ўрадавых устаноў павінны пісацца гасударственным беларускім языком...».
Тым часам завочная барацьба паміж бальшавікамі і Радай БНР за неіснуючую пакуль што ўладу абвастралася з кожным днём.
Скірмунт і ягоны «кабінет ураду», разумеючы, што рана ці позна з уладай давядзецца развітацца, кідаюць усе наяўныя сілы на пошукі падтрымкі і разумення за мяжой. На Украіну і ў Германію, Польшчу і Фінляндыю, Аўстрыю і Турцыю, Літву, Латвію і Эстонію накіроўваюцца дэлегацыі з мэтай падпісаць пагадненні аб прызнанні незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Але «незалежнасць» БНР прызнала. толькі Украіна. У Мінск быў накіраваны консул рэспублікі, адкрыта ўкраінская гандлёвая палата.
He адна дэлегацыя накіроўвалася і ў Маскву, на перамовы з бальшавікамі. Аднак кожны раз радаўцы вярталіся адтуль ні з чым. У сярэдзіне 1918 года адна з дэлегацый паехала з «надзвычайнай місіяй» прама да Чычэрына — міністра замежных спраў РСФСР, каб паведаміць яму, што Беларусь абвешчана незалежнай рэспублікай, з якой Расійскай Рэспубліцы і належыць мець справу. Але Георгій Васільевіч дэлегацыю не прыняў...
Крыху пазней, ужо ў кастрычніку, Рада БНР на сваім пасяджэнні зацвердзіла састаў надзвычайнай дэлегацыі для паездкі ў Берлін. Узначальваў яе «сам» Раман Скірмунт, а членамі прызначаліся Язэп Лёсік і Іван Луцкевіч. Іх місіяй было ўступленне ў перамовы з германскім урадам аб прызнанні Беларусі 1 прыняцці мер да нявываду з яе тэрыторыі нямецкіх войск. Але... У дарозе Скірмунт, Лёсік і Луцкевіч даведаліся аб рэвалюцыі ў
Германіі. Вільгельм II, на якога яны так разлічвалі, быў скінуты паўстаЎшым нямецкім працоўным народам.
'13 лістапада 1918 года Старшыня Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Я. Свярдлоў, Старшыня Савета Народных Камісараў У. Ленін і сакратар УЦВК В. Аванесаў падпісалі пастанову аб ануляванні Брэст-Літоўскага дагавора, падпісанага 3 сакавіка таго' ж 1918-га. Усе абавязацельствы, што былі ўкчючаны ў яго, і датычыліся выплаты кантрыбуцыі ці уступак тэрыторый і абласцей, аб’яўляліся несапраўднымі. «Права на самавызначэнне, — канстатавалася ў пастанове, — у поўнан меры будзе прызнана за працоўнымі нацыямі ўсіх народаў».
За час свайго існавання Беларуская рада выпусціла і прыняла каля тысячы розных пастаноў, грамат, загадаў, маніфестаў^.. A колькі было візітаў да кіраўнікоў суседніх дзяржаў, акупацьшных улад; колькі праведзена бурных пасяджэнняў, гутарак, перамоу, спрэчак! Знешне дзейнасць радаўцаў была актыўнай, дзелавон, ініцыятыўнай. Яны рызыкавалі, ішлі на адчайныя крокі...
Але на самай справе ўсё было далёка не адназначна. Разабраўшыся ў сутнасці спраў, планаў і задум арганізатараў «незалежнай Беларусі», людзі, нават у акупаванай частцы нашага краю, не падтрымалі іх. А калі яшчэ ўбачылі памкненні Рады да хаўрусу з Польшчай, а потым і з Германіяй, давер і падтрымка зніклі канчаткова. Народ зразумеў: германскі імперыялізм прынясе не абяцаную кіраўнікамі БНР свабоду, а новы прыгнёт, страшэнны прыгон. D
У канцы лістапада Рада пачынае драонець. Язэп варонка адбывае ў Вільню міністрам па беларускіх справах Літоўскай дзяржавы. Пры ўступленні ў яс Раду (у Літве яна называлася Тарыбай) «прадстаўнікі» Беларусі абнародавалі наступную дэкларацыю: «...Беларуская рада верыць, што два нарсды, злучаныя гістарычна і эканамічна, падаўшы адзін аднаму руку, патрапяць здабыць сабе вольнае і незалежнае жыццё, ідучы дарогай дэмакратычнага будаўніцтва і агульнай дзяржавы».
Першымі віталі ўступленне Беларускай Рады ў Тарыбу прадстаўнікі... нямецкага камандавання, хоць іх войскі і вымушаны былі пакідаць акупаваную Беларусь. Газета «Цайтунг дэр 10 Армэ» выказвала спадзяванне, што гэта стане пачаткам «канцэнтрацыі ўсіх краёвых сіл усіх нацыянальнасцей у Тарыбе, як гэта заўсёды думала нямецкая ўлада» (падкрэслена мной). He прамінула ўпусціць адзін з апошніх шанцаў і Рада БНР: яна накіравала тэлеграму Берлінскай радзе рабочых дэпутатаў з «прывітаннем германскай рэвалюцыі»... Была у тэлеграме і надзея, што «нямецкі народ, сам толькі што высвабадзіўшыся з-пад уціску, паможа і беларускаму народу абараніць сваю незалежнасць...»
Адну за другой праводзіць нарады старшыня Рады Язэп Лёсік. Па падказды Р. Скірмунта генерала К. Кандратовіча накіроўваюць
89
у Вільню, дзе ён прыступае да фарміравання і камандавання «злучанымі беларуска-літоўскімі вайсковымі часткамі». У Ясы, дзе праходзіла канферэнцыя саюзных дзяржаў, накіроўваецца дэлегацыя Беларускай Народнай Рэспублікі, якой, як пісала Лёсікава «Вольная Беларусь», «даручана прадставіць хаўруснікам (гэта значыць саюзнікам) мемарандум аб гістарычным развіцці беларускай дзяржаўнасці разам з картаю этнаграфічных межаў беларускага народа і дабівацца ад хаўрусных дзяржаў прызнання яе незалежнасці».
Да ўдзелу ў нарадзе ў Ясах гэтую дэлегацыю проста не дапусцілі.
Разам з адступаючымі немцамі пакінулі Мінск члены Рады БНР, рэдактары і супрацоўнікі «Вольнай Беларусі», «Млнского голоса» і іншых газет. Абрабаваўшы дашчэнту памяшканне рэдакцыі, непакінуўшы ў ёй ніводнай электрычнай лямпачкі, нават стула без ножак, нехта Тасьман, рэдактар «Мннского голоса», шчодра паліў пустую рэдакцыю слязамі:
«I чаму я павінен бегчы з роднага горада? Што я, забіў каго, абрабаваў, зарэзаў? Як жорстка здзекуецца лёс!»
Няшчасны служака, відаць, так і не мог зразумець, колькі людзей абдурыў ён ды і абрабаваў — як матэрыяльна, так і маральна ..
He, не аднаму Тасьману добра жылося пры немцах. Няблага адчувалі сябе памешчыкі, усе багатыя людзі Беларусі. «Мы адпачываем, — пісаў адзін з іх на старонках Лёсікавай «Вольнай Беларусі». — У нас ёсць салідная сіла выратавальнікаў, за плячыма якіх мы жывём спакойна...»
А народ тым часам пакутаваў, жыў у галечы. I гэта найбольш за ўсё прыніжала яго нацыянальныя пачуцці.
Пасля адступлення немцаў з Беларусі ўсталёўваецца часовае безуладдзе. Да прыходу Савецкай улады ўсплылі ўсялякія падонкі грамадства. Арганізаваўшыся ў банды, яны пачалі дзейнічаць пад выглядам балыпавікоў. Гэтыя групоўкі рабавалі насельніцтва, заоівалі «непаслухмяных». Іх дзеянні прыйшліся даспадобы контррэвалюцыйным элементам, якія пры выпадку не супраць былі заявіць прынародна: «Вось вам і бальшавікі...»
10 снежня 1918 года Мінск вызваліўся ад акупантаў. Прайшоўшы напрыканцы таго ж года ў Смаленску ' I з’езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі выбраў Часовы рабоча-сялянскі рэвалюцыйны ўрад на чале з 3. Жылуновічам (Цішкам Гартным).
1 студзеня 1919 года ўрад Беларусі апублікаваў Маніфест, у якім абвяшчалася суверэнная Беларуская Савецкая Рэспубліка і дэкларавалася поўнае вызваленне беларускага народа ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту. Маніфест абвясціў роўнасць у правах працоўных усіх нацыянальнасцей, якія жылі ў Беларусі.
Усе землі памешчыкаў і буйных землеўладальнікаў, манастыроў і цэркваў, а таксама лясы, воды, нетры зямлі, чыгунка, пошта, тэлеграф, фабрыкі, заводы і банкі аб’яўляліся здабыткам рабочых і сялян. . „
У тым жа маніфесце ўсе ўрады — Рада, нямецкія акупацыйныя ўлады, польскія і ўкраінскія захопнікі — аб’яўляліся звергнутымі. Яны названы «самымі злоснымі ворагамі» народа, якія заслугоўваюць рэвалюцыйнага пакарання. Законы і пастановы, распараджэнні і загады Рады БНР «лічацца несапраўднымі», — падкрэслена там. Маніфест падпісалі старшыня Часовага рабоча-сялянскага рэвалюцыйнага ўрада 3. Жылуновіч, члены ўрада: А. Мяснікоў, С. Іваноў, Алесь Чэрвяк (А. Чарвякоў) і I. Рэйнгольд.
«...Самыя злосныя ворагі» народа. Вось, аказваецца, адкуль бярэ свой пачатак гэты кліч-ярлык, што літаральна праз дзесяцігоддзе будзе вешацца направа і налева на нявінных людзей, і найперш на тых, хто з’яўляўся нашым сапраўдным розумам, гонарам і сумленнем.
Гэты ярлык, кінуты ў парыве жорсткай, бескампраміснай барацьбы за ўладу, быў, вядома ж, і тады памылковым. На «адну дошку» ставіліся нямецкія акупанты і радаўцы з Беларускай Народнай Рэспублікі, што ніяк не адпавядала іх планам, намерам і метадам супрацьстаяння бальшавікам. Так, першыя з іх і сапраўды знішчалі беларусаў, неслі нашым гарадам і вёскам разбурэнне і галечу... Многія ж з другіх шчыра і беззапаветна верьілі ў заўтрашні светлы дзень Беларусі, імкнуліся прысвяціць яе нацыянальнаму развіццю і працвітанню свае таленты і нястомную працу. Так, не ўсе гатовы былі пайсці не тос што на згоду, а нават на нязначны кампраміс з бальшавікамі... Чаму? Няпроста адказаць на гэтае пытанне. Адны з членаў Рады з’яўляліся выхадцамі з багатых слаёў насельніцтва, і ім, натуральна, ніяк не хацелася развітвацца з наяўным скарбам. Другія прадаліся вярхушцы Рады — Скірмунту, Алексюку, Кандратовічу — і гатовы былі верай і праўдай служыць ёй да канца. Трэція — і сярод іх Язэп Лёсік — проста заблудзіліся ў складанасці падзей.