Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
1
Калісьці тут былі дзесяткі маляўнічых урочышчаў, што вабілі душу і сэрца чалавека. Канцывалокі, Дуброўкі, Лядзіны, Бервянец, Высокі бераг, Міхалаў крыж, Раймусава шырокая — колькі прыгожых, непаўторных куточкаў знаходзілася ў ваколіцах Мікалаеўшчыны! Аднак зрэдку звярталі на гэта ўвагу тутэйшыя жыхары. Гнулі іх спіны цяжкая работа, падаткі, недахоп харчу, вопраткі... На пакутах ды здзеках над людзьмі толькі паны жылі сытна і раскошна.
Праз многа гадоў Якуб Колас успамінаў Мікалаеўшчыну:
«Страха на страсе. Хата прыціснулася да хаты, хлеў да хлява, гумно да гумна. У сутачках чалавек можа прайсці толькі бокам. I амаль без усякага намагання можна прабегчы вёску па стрэхах, пераскокваючы з адной на другую.
А калі здарыўся пажар, праз гадзіну ад трохсот хат засталіся толькі гаручыя галавешкі.
Гэта Мікалаеўшчына — маё роднае сяло. Такім я помніў яго з маленства і на працягу доўгіх год. Бойкі і сваркі з прычыны і без прычыны. А як ім не быць? Зямля пясчаная, дый тае мала. Удаль бягуць доўгія палосы, гарбатыя, бо аралі, адвальваючы пласты на сярэдзіну — ад суседа. Паміж імі амаль непрыкметная, але абавязковая мяжа. Худы сялянскі сабака ніяк не ўмосціцца ўпоперак паласы. Хвост ляжыць на паласе ў аднаго суседа, a галава — у другога. Так сумна кпіў народ з свайго беззямелля...»
He да радасці, не да захапленняў ад непаўторнасці роднай старонкі было ў маленстве і Язэпу Лёсіку.
Мікалаеўшчына — таксама яго радзіма. Больш таго, Міцкевічы — Лёсікавы родзічы. Маці народнага песняра — Ганна Юр’еўна Лёсік — родная сястра Язэпа.
...6 лістапада 1884 года ў шматдзетнай сям’і Лёсікаў царадзілася сёмае дзіця. Назвалі немаўляці Язэпам і прадказалі яму ў мясцовай царкве вялікую ды светлую будучыню.
— Якая там будучыня! — адмахваўся Юрась Лёсік, бацька малога. — Тут бы канцы з канцамі звесці, а не пра будучыню марыць...
— Звядзеш, калі натужышся, — з’едліва кінуў хтосьці з вяскоўцаў. — He звядзеш канцы — жыццё звядзе цябе самога...
Што праўда — тое праўда. Ніколькі не пакрыўдзіўся Юрась
на земляка-мікалаеўца. Наўсверб хацелася сялянам добрага, людскога жыцця — ды не атрымлівалася. Няміла было ім займацца земляробствам, спрадвечнай справай тутэйшых жыхароў. Каб зямлі той быў добры абрус — яшчэ б куды не ішло. Недахоп жа яе, неўрадлівасць тых палёў ды сенажацяў прымушалі мікалаеўцаў ісці ў пошукі новых, дадатковых крыніц існавання. Амаль што жабрачае існаванне прыніжала вяскоўцаў, выклікала ў іх душах пратэст, аднак што яны маглі зрабіць...
Пачынаючы з 70-ых гадоў мінулага стагоддзя сярод мікалаеўцаў пачало распаўсюджвацца адыходніцтва. За кавалкам хлеба і грашовай драбязой пайшлі яны на лесараспрацоўкі, у парабкі, сталі займацца плытніцтвам. Толькі і гэта мала задавальняла самыя мінімальныя людскія патрэбы. He драмалі і царскія чыноўнікі: збіралі з вяскоўцаў высокія падаткі і паборы.
—У адным з першых нумароў газеты «Наша ніва», легальнага штотыднёвага грамадска-палітычнага і літаратурнага выдання, што выходзіла ў Вільні з 10 лістапада 1906 года, змешчана вось такая сумная карэспандэнцыя з Мікалаеўшчыны:
«Нудна ў нашым сяле. Сэрца абліваецца крывёю, як прыгледзішся да жыцця нашага мужыка-небаракі. Дзівіцца трэба, як можна выжыць у такой беднасці. Пакутуюць людзі. Увесь год трэба купляць хлеб. Што сабралі за лета, даўно ўжо з’елі тое. Дзеці ласыя на кавалак хлеба. От якія рэчы можна пачуць у нашым сяле:
— Mae дзеці б’юцца за скарынку хлеба...
— А мас забыліся, што ёсць хлеб на свеце...
— Ужо чацвёртая нядзелька, як пяклі апошні хлеб...
А падаткі трэба даваць. Хоць здохні, як сабака пад плотам, — падатак аддай. He адзін мікалаевец чухае патыліцу і з трывогаю пазірае на хлеў, дзе стаіць апошняя худзенькая кароўка. Растуць, як грыбы ў дождж, крыжы на могілках».
Гэта — пра 1906 год. Лёсіку было ўжо 22, а яго пляменніку — Якубу Коласу — 24. Так што аўтар той заметкі ў «Нашай ніве» — несумненна, хтосьці з іх. Газета карысталася ў народзе павагай і аўтарытэтам, асабліва ахвотна чыталі яе сяляне і вясковая інтэлігенцыя. 3 яе старонак даведваліся людзі пра быт беларускай вёскі, гаротнае жыццё ў родным краі. «Наша ніва» адстойвала патрабаванні беларусаў быць раўнапраўнымі ў грамадскім і палітычным жыцці, свабодна карыстацца роднай мовай, развіваць на ёй літаратуру і асвету.
Аднак мы, здаецца, забеглі некалькі наперад.
Міналі год за годам. Падрастаў Язэпка. Як сведчыў пазней яго старэйшы брат Антон, ён быў пестуном бацькі і маці, братоў і сясцёр. Пайшоў неўзабаве ў школу ў Мікалаеўшчыне і даволі паспяхова скончыў яе.
Бачылі бацькі: здольнае расце дзіця. Прагнае да навукі,
настойлівае. Хацелі спачатку аддаць у пісарчукі ў воласць, але своечасова спахапіліся... Ну, што гэта за работа такая, валасны пісар?! Таму паперчыну якую выдай, іншаму — заяву ці скаргу напішы. Яно, вядомая справа, можна зрабіць і тое, і другое, але ж за ўсё гэта — пляшка гарэлкі... Сап’ецца юнак ды і толькі...
Добра, што да таго часу некаторыя з мікалаеўцаў пачалі прабіваць сабе дарогу ў настаўніцкія семінарыі. Адны — у Нясвіж (у тым ліку і пляменнік Кастусь Міцкевіч), іншыя— у Маладзечна.
У 1897 годзе падаўся ў Нясвіжскую семінарыю і Язэп Лёсік.
— Глядзі, не пасаромей нашу Мікалаеўшчыну, — казалі яму на дарогу суседзі. — Ты ж не самы горшы з хлопцаў. Дый бацькі, бачыш жа, аддаюць табе ўсё самас лепшае.
Змахнуў Язэп са шчакі скупую слязу, ускочыў на воз:
— Вам за мяне ніколечкі сорамна не будзе...
Сястра Ганна, якая прысутнічала пры гэтай размове, праз слёзы радасна заўсміхалася.
Яе Кастусь ужо два гады як вучыцца ў Нясвіжы. Прыязджаючы дадому на святы ці канікулы, прывозіў з сабою мноства кніжак — такіх розных і цікавых. Збіраў вакол сябе дзятву і чытаў ім уголас усё запар. Язэпка не адыходзіў ні на крок: усё прасіў, каб пачытаў яшчэ. Асабліва, каб дэкламаваў на памяць вершы.
А цяпер вось і ў самога адкрываўся шлях у навуку.
Аднак першая спроба выйшла няўдалай. На ўступных экзаменах у Нясвіжскую семінарыю малодшага з Лёсікаў «зрэзалі». I не таму, што ён быў непадрыхтаваны. Дырэктар і выкладчыкі прыгадалі сігнал, што паступіў колісь зверху ад інспектараў народных вучылішчаў з Мінску: працуючы ў адной са школ губерні, старэйшы брат Язэпа — Антон, які ў свой час скончыў гэтую семінарыю, вельмі ўжо схільны да беларускасці: ён, бачыце, не толькі не папраўляе вучняў, калі яны гавораць па-беларуску, але і сам гаворыць гэтак жа... «Паводзінам» Антона прыдалі палітычную афарбоўку, і, такім чынам, яго «ненадзейнасць» перакінулася і на Язэпа.
Шлях у семінарыю ў Нясвіжы быў адрэзаны назаўсёды.
Але прагнасць да ведаў, любоў да кніжак былі неўтаймоўныя. На наступны год Юрась Лёсік сам павёз малодшага з сыноў ў іншую семінарыю — на гэты раз у Маладзечанскую. Бліскуча напісаў Язэп дыктоўку, з горам папалам праспяваў на спевах (голасу, не ў прыклад маці і сястры, не было)... I стаў семінарыстам.
Кніжак у семінарыі не хапала. Адна граматыка Говарава была ледзь не на паўкласа. Каб запоўніць час вучобы, Язэп шмат чытаў, завучваў на памяць вершы і цэлыя паэмы Крылова, Пушкіна, Лермантава, Някрасава, а потым, запісваючы іх на
паперу, правяраў сам сябе ў граматыцы. 1 гэта быў найлепшы самавучыцель.
Аднак радасць бацькоў зноў неўзабаве была азмрочана.
— Забірайце свайго буяна, — сказалі ім, калі Язэп вучыўся ўжо ў другім класе. — Лезе ў кожную справу, з настаўнікамі раз за разам спрачаецца... He трэба, каб падрываў нам дысцыпліну і парадак.
Выключылі, адным словам, з семінарыі ды яшчэ занатавалі ў загадзе: «Без права паступлення ў іншыя навучальныя ўстановы...»
Маці кінулася ў роспач:
— I што ж з табой цяпер рабіць, горачка ты нашае?.. Непуцёвец ты...
Антон Лёсік у сваіх успамінах, якія былі змешчаны ў часопісе «Новы шлях» у 1944 годзе, пісаў:
— Аб сваім горы бацькі напісалі мне ў Ноўгарад-Северск на Чарнігаўшчыне, дзе я быў за настаўніка гарадскога вучылішча. Я напісаў, каб Язэп прыехаў да мяне вучыцца ў гарадскім вучылішчы... Паступіў Язэп у апошні клас вучылішча і ў 1902 годзе скончыў яго.
Як старэйшы брат, Антон моцна ўплываў на Язэпа. Аднак з боку апошняга гэта не было нейкае там сляпое, бяздумнае падпарадкаванне. Напачатку дваццатага стагоддзя ў настаўніцтве бачылася ледзь ці не самая прагрэсіўная сіла, і малодшаму з Лёсікаў так карцела ўліцца ў шарэнгі настаўніцкай інтэлігенцыі.
Каб атрымаць годнасць настаўніка, вучобы ў гарадскім вучылішчы было мала. Прадстаяла здаць экзамен пры НоўгарадСеверскай гімназіі. Антон падрыхтаваў Язэпа і да гэтага выпрабавання. Неўзабаве іх хвалілі ва ўсім гарадку:
— Галавастыя хлопцы, што тут і казаць...
Працаваць настаўнікам народнай школы Язэп вырашыў на радзіме. «Хачу бліжэй да сваіх людзей, да родных і блізкіх, — казаў ён брату. — Сумна мне тут і не цікава...»
Антон не пярэчыў. Ён бачыў: ірвецца Язэп у масы, хоча жыць іх клопатамі, справамі, марамі.
Месца, аднак, знайшлося толькі ў Бабруйскай сельскагаспадарчай школе. Мала таго, што Лёсік тут зусім нікога не ведаў, дык яшчэ і тутэйшыя жыхары яму штосьці не спадабаліся. «Замкнутыя нейкія, таямнічыя, — казаў ён пазней бацькам. — Штосьці ўсё ўтойваюць, недагаворваюць... He такія, як у нас, у Мікалаеўшчыне».
Але ў Мікалаеўшчыне і яе ваколіцах месца для работы не было.
Язэп вымушаны вярнуцца ў Ноўгарад-Северск. Павятовыя ўлады прапанавалі яму пасаду настаўніка ў школе ў мястэчку Грамяч, і гэту прапанову малады настаўнік прыняў з вялікім задавальненнем.
Набліжаўся 1905 год. Палітычнвімі справамі і рэвалюцыйнымі падзеямі ў Расіі цікавіўся кожны чалавек, нават той, хто не ўмеў ні чытаць, ні пісаць.
Вясковаму настаўніцтву рэвалюцыя паказала, што яно, як грамадска-палітычная сіла, арганічна звязана з народам, найперш — з сялянствам. Сваёй адукаванасцю, дасведчанасцю настаўніцтва мела на сялян вялікі ўплыў. Чыткі газет, калектыўнае абмеркаванне падзей станавілася штодзённай, хоць і небяспечнай, справай.	_
He было ў Грамячы чалавека, які б не слухаў выступленні Язэпа Лёсіка. 20-гадовы настаўнік умеў ярка і даходліва растлумачыць любую газетную публікацыю, даць ацэнку навіне, што прыходзіла з Ноўгарад-Северска, Чарнігава, Масквы, Пецярбурга...
Аднак рэвалюцыя засведчыла і іншае: узнімаць самасвядомасць сялянства настаўніцтву далёка не бяспечна. Таму практычныя вынікі не маглі быць вялікімі і адчувальнымі.