Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
тым ліку сіянісцкага характару.
Як нацыянальная партыя, Беларуская сацыялістычная грамада ўзнікла ў 1902 годзе на базе культурна-асветных гурткоў моладзі Вільні, Мінска, Гродна. Каля вытокаў яе стаялі браты Луцкевічы, А Бурбіс, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), В. Іваноускі, В. Ластоўскі, А. Пашкевіч (Цётка), Ф. Стацкевіч, А. Уласау, Ф. Умястоўскі і іншыя.	.
Неўзабаве пасля свайго ўзнікнення БСГ падзялілася (хоць і чыста ўмоўна) на тры групы: левае крыло, цэнтр і правае крыло. У першую ўваходзілі прадстаўнікі бяднейшага сялянства, чорнарабочыя, рамеснікі мястэчак і гарадоў, а ідэйнымі кіраўнікамі іх былі Алесь Бурбіс і Алаіза Цётка. Цэнтр Грамады абараняу інтарэсы сялянскай буржуазіі, першапачаткова ен меў нанболыпы ўплыў. Правае крыло аб’ядноўвала нешматлікіх заможных дваран-землеўласнікаў. Тут тон задавалі В. Іваноўскі і Ф. Умясгоускі.
Напярэдадні рэвалюцыйных падзей 1905 года, у перыад найвышэйшага ўздыму Беларуская сацыялістычная грамада схілялася ў цэлым да Бурбіса і Цёткі. Арганізацыя стаяла на пэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцыях. Гэта, прынамсі, пацвердзіў і другі з’езд Грамады (студзень 1906 года), які адбыуся
ў Мінску. У праграме, прынятай на ім, значыліся канкрэтныя і ясныя задачы: знішчэнне самадзяржаўя, устанаўленне буржуазлай федэратыўна-дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызначэннем народаў, абласная аўтаномія для Беларусі з сеймам у Мінску ці Вільні, утварэнне абласных зямельных фондаў з казённых удзельных, прыватнаўласніцкіх, царкоўных, касцёльных і манастырскіх земляў. Выбарнасць чыноўнікаў, прагрэсіўны падатак, ураўняльнае землекарыстанне разам «са скасаваннем права асабістай зямельнай уласнасці» і пашырэннем ідэі «ўсестаронняга сябравання і таварыстваў» Грамада выдавала за шлях да сацыялізму.
I хто ведае, які сацыялізм мелі б мы сёння, калі б развіццё падзей пайшло тым шляхам... Аднак гісторыя распарадзілася інакш.
На хвалі рэвалюцыйнага ўздыму Беларуская сацыялістычная грамада расла колькасна. Ствараліся новыя яе арганізацыі, узніклі абласныя камітэты. Акрамя пракламацый Грамада выдавала газету «Наша доля».
Аднак ў канцы 1906 года лідэры партыі бяруць крэн управа, што і прывяло ў рэшце рэшт да распаду. Гэта здарылася ў другой палавіне 1907 года. Рэшткі БСГ згуртаваліся вакол газеты «Наша ніва»,
Лютаўская рэвалюцыя 1917-га ўдыхнула ў прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі свежыя сілы і імпэт. Перадавыя людзі свайго часу, яны знайшлі ў сабе жаданне зноў аб яднацца і згуртавацца для больш плённай дзейнасці. Ужо к сярэдзіне 1917 года Беларуская сацыялістычная грамада налічвала у сваіх радах каля 5 тысяч членаў і спачуваючых. Акрамя Беларусі яе арганізацыі ўзнікаюць у Петраградзе, Маскве, Кіеве, Адэсе, Казані, Калузе, Саратаве, Тамбове, Гельсінгфорсе. Новымі лідэрамі БСГ становяцца В. Адамовіч, П. Бадунова, I. Варонка, Я. Дыла, 3. Жылуновіч (Цішка Гартны), Г. Мамонька, М. Муха^ А. Прушынскі (Алесь Гарун), С. Рак-Міхайлоўскі, А. Смоліч, Б Тарашкевіч, М. Шыла.
I зноў Беларуская сацыялістычная грамада падзяляецца на групы, на гэты раз больш выразна і акрэслена, са сваімі праграмамі і канчатковымі мэтамі. Мэтамі рознымі, часам супярэчлівымі.
Левае крыло БСГ — а гэта ў асноўным Пецярбургская і Ьаорунская арганізацыі — вырашае дзейнічаць заадно з бальшавікамі. У верасні 1917-га «левыя» на чале з А. Чарвяковым выходзяць з Грамады, ствараюць Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю і далучаюцца да бальшавікоў поўнасцю і канчаткова. Пазней, ужо ў кастрычніку, другая частка левага крыла на чале з 3. Жылуновічам таксама становіцца на гэты шлях.
Інакш вялі сябе прадстаўнікі правага крыла Грамады.
У сакавіку 1917 года ў Мінску збіраецца з езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Ён выбраў Беларускі нацыянальны камітэт, у састаў якога ўвайшлі буйныя памешчыкі, прадстаўнікі БСГ, буйной і дробнай буржуазіі, а таксама адзін рабочы. Нацыянальны камітэт адразу ж прад’явіў Часоваму ўраду патрабаванне аб аўтаноміі Беларусі. 3 28 мая БНК пачынае выдаваць грамадска-палітычны, эканамічны і літаратурны орган газету «Вольная Беларусь», рэдактарам якой прызначаецца Язэп
Лёсік.	. .
Сляды выдання поўнасцю адшукаць, на вялікі жаль, не ўдалося. Вядома, аднак, што выходзіла «Вольная Беларусь» рэгулярна, на васьмі старонках. Закрыта яна была ў самым канцы 1918 года за контррэвалюцыйную прапаганду і агітацыю. Адзінае, што ўдалэся адшукаць у архівах,— гэта сведчанне, што газета групавала вакол сябе ўсе класы беларускага народа.	_
Прадстаўніцтва правых было найбольш уплывовым у Мінскай і Віцебскай арганізацыях Беларускай сацыялістычнай грамады. Сувязі з шырокімі масамі працоўных яны практычна не мелі, так што і аб выражэнні інтарэсаў насельніцтва не магло быць і размовы. Болып таго, у сакавіку 1917-га на канферэнцыі ў Мінску БСГ прыняла рэзалюцыю аб дапамозе Часоваму ўраду і выказалася за працяг вайны супраць нямецкіх мілітарыстаў.
3 1 мая Грамада пачала выдаваць сваю газету. Яна мела чатыры сгаронкі малога фармату. I ўжо з самых першых нумароў «Грамады» стала відавочным, што самымі лепшымі прадстаўнікамі народа БСГ лічыць Керанскага, Цэрэтэлі і Чхеідзе. I гэтым таварылася ўсё. Праўда, заўважалася і іншае: вышэй за ўсё Беларуская сацыялістычная грамада ставіла пытанне аб нацыянальным вызваленні Беларусі.
Гэты факт, дарэчы, у беларускай гістарычнай навуцы доўгі час замоўчваўся, няправільна падносіўся і тлумачыўся. Ці не адсюль і Грамада ў цэлым ацэньвалася аднабакова і залішне катэгарычна?	„
He знаходзячы апоры ў Беларусі, прадстаўнікі БСГ усе часцен накіроўваюцца ў Петраград, каб сярод выхадцаў з краю павесці растлумачальную работу. Беларускіх рабочых і сялян у сталіцы было шмат: вайна выгнала іх туды ў пошуках працы. Але, ахопленыя агулызым парывам рэвалюцыйнай барацьбы, петраградскія беларусы больш цікавіліся агульнымі рабочымі інтарэсамі, чым нацыянальнымі. Вось яркі і пераканаўчы прыклад сказанага. У № 15 «Вольнай Беларусі» ў карэспандэнцыі з Петраграда гаварылася: «Беларусь стогне ад здзеку і знявагі, але на гэта не звяртаецца іх fмаюцца на ўвазе петраградцы выхадцы з Беларусі) думка, свядома і наўмысна прыдушана пачуццё да роднай старонкі. Ім убіта ў голаў сухая, аднабокая думка аб
агульным работніцкім інтарэсе і ўбіта тымі, каго не абыходзіць справа уціску нацый, каму незнаёма тая падвойная сіла прыцягнення, якая цісне беларуса як работніка наогул і беларуса у асобку...»	J
Там жа, у Петраградзе, летам 1917-га прайшла другая канферэнцыя Беларускай сацыялістычнай грамады. Пасля яе стала відавочным, што БСГ пакуль што імкнецца спалучаць дзве сацыялістычныя плыні — марксісцкую і народніцкую. Але гэта назіралася нядоўга.
Трэцяя канферэнцыя Грамады адбудзецца ў кастрычніку 1917 года. На ен, прынамсі, і будзе афіцыйна прызнаны раскол партыі на левую і правую плыні.
ггп^ЛРЫХУ₽аНеН;ГУ ліпені ~ Беларускі нацыянальны камітэт склікау друп з езд беларускіх арганізацый. Па патрабаванню БСГ на ім арганізацыйна афармляецца Цэнтральная рада ўсіх беларускіх арганізацын і партый. Рада ставіла сваёй мэтай а яднаць усе боларускія арганізацыі, што знаходзіліся ў самых ку,“х	“"ат У ™ месцах mLS
' езды і сходы беларусаў — салдат, рабочых, сялян, на якіх заклікалі да аб’яднання вакол Вялікай ЙК ₽ТЫ У Мінску’ каб «агульнымі намаганнямі і сіламі «маХвТн^^	аутаноміі“ырокага мясцовага
самакіравання». Уяуляе сення цікавасць і такі момант: з’езды салдат-беларусау патрабавалі таксама, каб беларускія салдаты часці'якія 6 а&ранялі інтарэсы
сацыялістмчную рэвалюцыю Беларуская сацыялістычная грамада не прыняла. 27 кастрычніка 1917 2^ Ра3а“ 3 ВялЗкай беларускай радай, часовай Цэнтральнай ^аРу«ан ванскован радан, Беларускім выканаўчым камітэтам Заходняга фронту і Беларускай народнай партыяй сацыялістаў выдалі маніфсст «Грамата да беларускага народа», у S гаварылася. «У гэтыя дні нам належыць паказаць сапраўды што змучаная пакутай беларуская рэвалюцыйная дэмакра?т не загубіЎ^наш^е^1^ бяЗЛЭДУ (мае^а Ў^азе Вялікі Кастрычнік) j	ТТ А	вольнасцей
і правоў оеларускага народа».
Сказана, як бачым, катэгарычна і адназначна!
«Вольная Беларусь» і яе рэдактар Язэп Лёсік аб падпарадкаванні уладзе бальшавікоў таксама не хочуць нават і слухаць
"Рызн„аюць т°лькі БСГ, толькі Вялікую беларускую раду A «беларускую дзяржаўнасць», прымаецца рашэнне склікаць «Беларускі з’езд розных беларускіх колаў» (У
Усебеларускі з'езд дэмакратычных арганізацый, Усебелаоус^ кангрэс, Беларускі з'езд, Усебеларускі з’езд.) Як вынікала з нумара
газеты за 30 лістапада 1917 года, галоўная задача яго была у стварэнні «ўсімі прызнанай дэмакратычнай краявон улады, якая дапаможа накіраваць беларускі народ на светлы шлях нацыянальнага развіцця».	.	„	д
Задума ў прынцыпе правільная і прынмальная. Але... ~ 15 снежня «Беларускі з’езд розных беларускіх колаў» пачау сваю работу. На яго запрашаліся прадстаўнікі літаральна усіх беларускіх арганізацый з розных куткоў не толькі краю, але і ўсёй Расіі. «Гэткім шляхам панам Варонкам і Рак-Міхайлоўскім (лідэры Вялікай беларускай рады і Цэнтральнай беларускай вайсковай рады) удалося сабраць досыць значнае «прадстауніцтва» — усяго 1167 дэлегатаў з правам пастаноўчага голасу і 705 дэлегатаў з дарадчым голасам», — пісаў у артыкуле «У час між нямецкай і польскай акупацыямі» Вільгельм Кнорын. — Работа з’езду азнаменавалася, як падкрэсліваў ён далей, «прыняццем рэзалюцыі аб арганізацыі нацыянальна-беларускай «Савецкан улады», фактычна аб перадачы ўсёй улады вылучанаму гэтым з’ездам Выканаўчаму камітэту, буржуазна-дэмакратычнаму са свайго палітычнага твару».	_
Так, дакументы з’езда, на першы погляд, і сапрауды мелі радыкальны, нават рэвалюцыйны характар. 5 прыватнасці, па пытанню аб палітычным і міжнародным становішчы рэзалюцыя вызначала наступнае: «1. Расія прадстаўляе шэраг федэрацыйных рэспублік, у склад якіх уваходзіць і Беларуская рэспубліка. 2. Беларусь складае арганічную і неразрыўную частку Расійскан Федэрацыйнай Рэспублікі». А пункт восьмы рэзалюцыі сведчыў: «Выканаўчым камітэтам часовай краёвай улады пасылаюцца свае прадстаўнікі як у Дэнтральны Расійскі ўрад (г. зн. Савецкі) і ўсе іншыя рэспублікі Расійскай Федэрацыі, так і для ўдзелу у тых мірных перамаўленнях, што адбываюцца, каб дамагацца суцэльнасці, непадзельнасці Беларусі, моцнай сувязі з Расійскай Федэрацыйнай Рэспублікай... і ўсіх іншых прынцыпаў дэмакратычнага міру, агалошаных Саветам Рабочых, Салдацкіх і Сялянскіх Дэпутатаў».