Нацдэмы
Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
Але... у 1924 годзе Цішка Гартны зазначыў іншае: «Язэп Лёсік вызначыушыся як здольны белетрыст («Ня ўсё-ж разам, ягамосьці» і інш.), абяцау многае, але пасьля закінуў пісаньне мастацкіх рэчау, а псрадаўся на публіцыстычна-пэдагогічную працу... »
Недагагічную дзейнасць пры Савецкай уладзе ён пачаў яшчэ рансн, чым літаратурную і даследчыцкую працу. Ужо ў 1921 годзе, літаральна адразу пасля адкрыцця Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Лёсік выкладае там родную беларускую mobv
На першы факультэт БДУ рабфак было прынята неўзабаве 10U чалавек. Спецыялістаў-выкладчыкаў — і найперш па беларускан мове і літаратуры — катастрафічна не хапала. Янка Купала, куб Колас, Максім Гарэцкі, Язэп Лёсік і некаторыя іншыя працавалі не пакладаючы рук. Яны вучылі роднай мове не толькі студэнтау, але і сваіх калег-педагогаў. He адразу, з цягам часу прыншоу поспех: ужо ў 1927 годзе дзве трэці навучальных гадзін ва універсітэце выкладалася на беларускай мове. Дзверы аЎдыторын БДУ шырока адчыніліся перад «мужыцкай» мовай' як называлі яе царскія палітыкі каланізацыі і русіфікацыі. Мова Францыска Скарыны, якая стагоддзямі прыніжалагя спакваля пачынала гучаць на ўвесь свет. Намаганнямі нешматлікіх выкладчыкау, і галоўным чынам яго, Язэпа Юр’евіча Лёсіка, быў адкрыты багаты для таго перыяду кабінет беларускай мовы і літаратуры, кніжкамі і дапаможнікамі для якога падзялілася Дзяржауная бібліятэка Беларусі.
Наша мова выходзіла не толькі на ўсесаюзную а і на міжнародную арэны. У 1927 годзе на адзін з сусветных кангрэсаў матэматыкау запрасілі вучонага з Мінска Уладзіміра ДадырК; Якім жа вялікім было здзіўленне свяцілаў матэматыкі, калі Дадырка прачытау свой даклад на роднай мове. Кіраўнікі кангрэсу STV 3 «a-* і, такім Ha„,S
канфлікт. Выратавау сітуацыю сам вучоны з Мінска: на наступны дзень Уладзімір паўтарыў сваё выступленне... на нямецкай мове. навуковым свеце гэта было ўспрынята як сапраўдная сенсацыя Універсітэцюя выкладчыкі, іншыя спецыялісты па мове "І літаратуры, пстормі і культуры настойліва шукалі новыя, больш даступныя і масавыя формы і метады павышэння адукацыі народа пашырэння ягоных ведаў аб родным беларускім краі. Язэп Лёсік прапанавау арганізаваць у Мінску вышэйшыя курсы біларусазнауства. Нарком асветы Усевалад Ігнатоўскі, з якім Лёсіка звязвала асабісгая дружба, ахвотна падтрымаў ідэю, і ўжо ў 19э2 годзе адбываецча выпуск слухачоў курсаў. Выступаючы перад імі ™ М1тынгу, Язэн Юр’евіч, адзін з любімых выАад-
чыкаў слухачоў, натхнена і шчыра казаў ім:
~ Вы Ўжо не тыя’ ™то былі, бо пакаштавалі плоду з таго і₽9ннёмШпа/аЗЫВаеЦЦа б“аРУскай справай, беларускім Адраджэннем, пазналі таямніцы уваскрашэння Айчыны нашай — маці-
Беларусі. Вашы свечкі запалены, і вы становіцеся апосталамі беларускай справы. Вы скажыце народу беларускаму, што Беларусь жыла, жыве і будзе жыць... Але бойцеся, каб не пагасла свечка вашая, бо не раз бура захопіць вас у дарозе і не адну навальніцу давядзецца перажыць вам у часе свайго падарожжа. Пільнуйце і бойцеся, каб не пагасла свечка замілавання вашага да сваёй многапакутнай маці-Беларусі. Пільна сачыце за сабой і не забывайце падліваць алею ў свяцільні вашай, каб было з чым сустрэць яе, Беларусь, калі яна прыйдзе судзіць нас ва ўсёй славе сваёй...
Лёсік верыў, што наш народ абавязкова пабудуе некалі сваю незалежную дзяржаву.
Жонка Язэпа Юр’евіча, Ванда Лявіцкая — дачка вядомага пісьменніка Ядвігіна Ш., сведчыла, што спакваля прадметам асаблівых клопатаў і турбот Лёсіка становіцца развіццё роднай мовы. «Яна ёсць магутны сродак духоўнага з’яднання нацыі, выяўлення дзяржаўнай свядомасці народа, — казаў ён і дадаваў: — Мова становіць усё: нашу палітыку, эканоміку, наш грамадскі лад жыцця».
Як выразна, коратка і дакладна сказана! I як шкада, што разумець гэтую думку мы пачынаем толькі сёння...
У імя станаўлення, удасканалення і далейшага развіцця беларускай мовы Язэп Лёсік закінуў і «пісанне мастацкіх рэчаў», і распрацоўку гісторыі краю.
У архівах Акадэміі навук РБ, Дзяржаўнай бібліятэкі, Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі і ў прыватных захоўваннях некаторых мовазнаўцаў і літаратараў ўдалося адшукаць дзевяць выданняў навуковых мовазнаўчых прац і літаратурных твораў Лёсіка, выдадзеных у рэспубліцы на працягу 1921 —1927 гадоў. Гэта «Беларускі правапіс», «Школьная граматыка беларускае мовы», «Сынтакс беларускае мовы», «Граматыка беларускае мовы. Фонэтыка», «Граматыка беларускае мовы. Морфолёгія», «Практычная граматыка беларускае мовы», «Наша крыніца (кніга для чытаньня)», «Пачатковая граматыка беларускае мовы», «Ня ўсё-ж разам, ягамосьці (апавяданне)». Асаблівай папулярнасцю карысталіся ягоныя вучэбныя дапаможнікі па граматыцы. Выходзілі яны тыражом у некалькі тысяч экземпляраў і распрадаваліся даволі хутка. I не дзіва: беларусы, і найперш маладое пакаленне, ірваліся да ведаў, ім быў неабыякавы лёс роднай матчынай мовы. Яны імкнуліся ведаць яе, для чаго, натуральна, трэба было ўмець правільна чытаць і пісаць па-беларуску. Лёсік бачыў гэта, таму і шчыраваў асабліва ахвотна ў рабоце над падручнікамі для школ.
У прадмове да «ІПкольнай граматыкі беларускае мовы» (Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Менск, 1926 год) Язэп пісаў:
«Задача гэтага падручніка — пазнаёміць нашую масавую школу 7.3ак. 5452. * 07
з тымі фактамі беларускае літаратурнае мовы, што маюць практычнае значэньне, зьвязанае з навучаньнем правапісу, хоць сам правапіс выключан з кнігі, і падручнік, такім парадкам, мае чыста граматычны зьмест...
Тэорэтычнаму высьвятленьню гэтых фактаў у больш шырокім абхваце пасьвечаны тры мае іншыя падручнікі — фонэтыка, морфолёгія і сынтакс, што выйшлі ў сьвет трыма асобнымі кнігамі і прызначаны для тэхнікумаў і для самаасьветы...»
Гукі і іх падзел, склад і націск, азбука і літары, змена галосных і зычных; граматычны склад слова, падзел яго на часціны мовы; дзеяслоў, назоўнікі, прыметнікі; сказ і ягоны склад — гэтыя раздзелы «Школьнай граматыкі беларускае мовы» Язэпа Лёсіка вучылі многія пакаленні беларусаў.
У «Школьнай граматыцы...» аўтар прыводзіў мноства ілюстрацыйных прыкладаў з твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Тараса Гушчы, Змітрака Бядулі і Каруся Каганца, Францішка Багушэвіча і Дуніна-Марцінкевіча, Старога Уласа і Ядвігіна Ш., Янкі Лучыны і Міхася Кудзелькі, Алеся Гаруна і Канстанцыі Буйло, Цішкі Гартнага і Кандрата Крапівы...
Поўнасцю прыводзіць Язэп Лёсік у сваёй «Школьнай граматыцы...» практычна невядомы сённяшняму шырокаму колу чытачоў верш Янкі Купалы «Час»:
Час склікаці ўжо грамаду
На вялікую параду,
На вялікі сход!
Хай рассудзіць, хай разважыць, Слова цьвёрдае хай скажа — Скажа сам народ!
Доўга людзі ўдзень блудзілі
■ Крыўду, сьлёзы, кроў пладзілі —
Усё ня ўмелі жыць.
А сягоньня ўжо ня тое:
Усходзіць сонца залатое
Роўна ўсім сьвяціць.
Ходзіць ходырам сьвет цэлы, Сьмела ў бітву йдзе нясьмелы — У бой за лепшы час!
Гэты твор, думаецца, быў падабраны аўтарам для свайго падручніка зусім не выпадкова. Лёсік усё яшчэ знаходзіўся пад уздзеяннем парываў змагання за волю, за нацыянальнае вызваленне. I «бой за лепшы час» яму па-ранейшаму ўяўляўся па-свойму.
У 1926 годзе Лёсік выдае «Сынтакс беларускае мовы».
Беларуская школа прымала кожны падручнік Язэпа Юр’евіча з нецярплівасцю і вялікім, неўтаймоўным жаданнем. Атрымаўшы свабодны доступ да навукі, да ведаў, беларус імкнуўся выкарыстаць яго як мага паўней.
У другім выданні «Сынтаксу беларускае мовы» Лёсік зрабіў пераразмеркаванне матэрыялу ў некаторых параграфах, выправіў
шэраг недакладнасцей і памылак, да асобных пунктаў даў новыя прыклады, што, на яго думку, «выразьней перадаюць тое ці іншае сынтаксычнае палажэньне».
Тут жа, між іншым, аўтар дадае: «Папраўкі ў тэксьце зроблены паводле ўваг брата майго і настаўніка Антона — старога практычнага педагога, за што вялікае яму дзякуй».
Цікавая думка даследчыка аб словаўтварэнні. Калі пісьменнікі, сцвярджае Лёсік, «твораць новыя словы, новыя звароты ў мове, то стараюцца пагадзіць іх з духам народнае мовы». I як прыгожа' сапраўды па-беларуску вызначае ён фанетыку, называючы яё гукаўніцай, а марфалогію — формаслоўніцай (падкрэслена мной). Ці не варта нам сёння падумаць над тым, каб аддаць належнае вядомаму вучонаму-мовазнаўцу і вярнуцца ў навуцы да ягоных вызначэнняў — мілагучных, дакладных, зразумелых усім нам?! I — па-народнаму правільных.
...Мінуў час. Змяніўся, удасканаліўся (а мо і пагоршыўся — не будзем тут дыскупгаваць) правапіс многіх беларускіх слоў. У адных выпадках гэты працэс насіў натуральны, апраўданы характар, у іншых рабіўся пад прымусам, па загаду «зверху»... Несумненна адно: нацыянальны характар беларускай мовы шмат згубіў чаго за апошнія дзесяцігоддзі. Думкі ж, заўвагі і павучанні Язэпа Юр евіча засталіся справядлівымі. I гэта, несумненна, асабліва важна. I не прыслухацца хоць цяпер да Лёсікавых парад і рэкамендацый мы не маем права — ні маральнага, ні звычайнага чалавечага...
Працуючы над падручнікамі, Лёсік шмат звяртаўся да першакрыніц, да класікаў беларускай літаратуры, да культурнай спадчыны нашага народа наогул. Мяркуючы па ягонай мовазнаўчай і літаратурнай творчасці, ён дасканала ведаў творы Цішкі Гартнага, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Міхася Чарота, Максіма Гарэцкага, Янкі Нёманскага, Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага, Ядвігіна Ш., Міколы Нікановіча... У так званай «Сялянскай бібліятэцы» Мінска ён знаёміўся з даследаваннямі Грабоўскага «Аб насенні», Хатэнкі «Сарнякі і барацьба з імі», Драгілёва «Шкоднікі нашых палёў», Кацавурава «Угнойванне глебы»^ «Ячмень, авёс, проса, кукуруза і грэчка», Марозава «Пажніўныя расліны — два ўраджаі з поля», Журыка «Як у Даніі кормяць кароў», Сіцынскага «Як трэба вырабляць масла», Серады «Першая дапамога хворай жывёле», Былінскага «Як ратавацца ад заразы» і іншыя.
У 1927-ым у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі пабачыла свет «Граматыка беларускае мовы» Лёсіка. Як зазначана ў падзагалоўку, яна «ўхвалена метадкомам (меўся на ўвазе метадычны камітэт Народнага камісарыята асветы) для настаўнікаў, педтэхнікумаў і самаасьветы».
«Што да яго ( падручніха) прынцыпаў, — тлумачыў аўтар, — то
я дазволю сабе сказаць аб гэтым тое, што сказаў A. В. Міртаў аб сваім падручніку «Грамматнка русского языка» ч. ІІ-я, які служыў мне да некаторай ступені ўзорам: