Нацдэмы
Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
Надоўга адарваны ад развіцця падзей у Беларусі, не маючы магчымасці дакладна ведаць глыбінныя працэсы ў нетрах народных мас, 34-гадовы Язэп Лёсік наіўна верыў кожнай заяве, кожнаму звароту сваіх новых сяброў па Грамадзе, а потым і Радзе, асабліва старэйшым па ўзросту. Разабрацца ж ва ўсім самому, цвяроза ацаніць падзеі проста не хапала часу.
Лідэрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады, радаўцам з Беларускай Народнай Рэспублікі яго светлы розум, арыгінальны склад мыслення былі вельмі і вельмі патрэбны. Ужо хоць бы таму, што Язэп Юр’евіч мог на роўных гаварыць з простымі людзьмі, а ў тых жа Р. Скірмукта і I. Варонкі, А. Кандратові-
ча і П. Алексюка, А. Карача і К. Езавітава гэтага не атрымлівалася: у адных з-за празмернага памешчыцка-шляхецкага гонару, у іншых — з-за няведання народнага беларускага характару.
Трапіўшы ў палітычную ізаляцыю — спачатку ў Вільні, a потым у Гродне, — Рада БНР пачала шукаць узаемаразуменне з бслапалякамі. Узначаліўшы чарговую дэлегацыю, П. Аляксюк павёў у Варшаве перамовы аб жаданні аб’яднанымі сіламі выступіць супраць Савецкай улады Беларусі. Аднак буржуазнапамешчыцкае кіраўніцтва Полынчы адмовілася: яно само марыла захапіць наш край і не жадала прызнаць радаўцаў «нацыянальным прадстаўніцтвам» Беларусі.
Пачаўшы наступленне са студзеня 1919 года, польскія легіянеры толькі 8 жніўня, пасля 40-дзённай гераічнай абароны Мінска, авалодалі горадам. К канцу месяца Чырвоная Армія здолела прыпыніць наступленне новых акупантаў, і лінія фронту стабілізавалася на рацэ Бярэзіне. Акупацыя працягвалася да вясны 1920 года.
У Мінск, натуральна, зноўку вярнуліся радаўцы БНР. Пачалося адраджэнне палітычных цэнтраў і саміх партыйных груповак і фарміраванняў.
Раду Беларускай Народнай Рэспублікі Язэп Лёсік узначальваў каля года. Але ў сярэдзіне 1919-га ён перадае партфель старшыні Пятру Крэчэўскаму, а сам спакваля пачынае адыходзіць ад палітычнай дзейнасці. Хапіла ў Язэпа Юр’евіча сілы і волі, a найперш — палітычнай мужнасці і вытрымкі прызнаць у глыбіні душы, што ўвесь гэты час ён проста займаўся самападманам. I хоць доўгі час яго саратнікамі і аднадумцамі былі А. Луцкевіч, П. Аляксюк, В. Адамовіч, Л. Дубяйкоўскі, А. Станкевіч, А. Цвікевіч, В. Ластоўскі, П. Крэчэўскі, Язэп зразумеў у рашце рэпіу бесперспектыўнасць выбранага разам з імі шляху.
Лёак прымае прапанову свайго даўняга сябра па ссылцы ў Сібір А. Прушынскага (Алеся Гаруна) і становіцца рэдактарам газеты «Беларусь» — органа Беларускага нацыянальнага камітэта які ўзначальваў Прушынскі.
Дэвізам выдання з’яўлялася ідэя фарміравання новай беларускай ідэалогіі і культуры для народа па-за дзейнасцю якой бы ні было палітычнай партыі. Бясспрэчна, у тагачасных умовах такое было нерэальна. Ды і імкненне Беларускага нацыянальнага камітэта да аб’яднання з буржуазнай Польшчай ніяк не ўвязвалася з гэтым дэвізам.
Кіраўніцтва «ўрадам» БНР польскія акупанты мянялі вельмі часта. Ад П. Крэчэўскага яно пераходзіць да А. Луцкевіча, ад я[° ~ да Ластоўскага... Адзін за другім заключаюцца і дагаворы аб будучыні Беларусі. Так, у маі 19/0 г. з пілсудчыкамі заключаецца пагадненне, у адпаведнасці з якім Беларусь павінна
была стаць аўтаномнай адзінкай у саставе адноўленай у межах 1772 года Рэчы Паспалітай... А «ўрад» В. Ластоўскага, ужо эмігрыраваўшы за мяжу, падпісаў дагавор аб сумеснай барацьбе з буржуазнай Літвой супраць Савецкай Расіі і... Польшчы.
ІПто толькі не тварылася ў імя аднаго захопу ўлады.
Пасля выгнання белапалякаў з Беларусі радаўцы БНР разляцеліся па свеце хто куды змог і паспеў. У Берліне і Празе, Вільні і Варшаве, Коўне і нават у Мюнхене апынуліся В. Ластоўскі і П. Крэчэўскі, П. Бадунова і Я. Мамонька, П. Аляксюк і Т. Грыб, В. Адамовіч і В. Захарка, К. Езавітаў і многія іншыя лідэры і ідэолагі Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны зноў і зноў спрабавалі знайсці сабе надзейных саюзнікаў і памочнікаў у барацьбе з бальшавіцкай уладай у Беларусі, але ніхто ўжо не верыў у рэальнасць і магчымасць іх намаганняў.
Напрыканцы 1924-га — напачатку 1925 года палітычныя цэнтры беларускіх палітычных эмігрантаў у названых вышэй гарадах і іншых месцах Еўропы пачалі распадацца. Адзін з ідэолагаў БНР д Станкевіч у кнізе «Да гісторыі беларускага палітычнаіа вызвалсння», выдадзенай у Вільні ў 1935 годзе, пісаў. «Сябры Рады БНР і яе ўрада апынуліся ў цяжкім маральным і матэрыяльным палажэнні. Міжнароднае становішча болып-менш стабілізавалася, і БНР усімі была забыта і пакінута». 5 тым жа 1925-ым у Берлінс была склікана палітычная нарада членаў «урада і рады БНР», на якой прынята рашэнне спыніць барацьбу супраць Савсцкай улады. У дэкларацыі, прынятай там, Мінск прызнаваўся «адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі». Было аб’яўлена афіцыйна і аб роспуску «ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі».
Па-рознаму павялі сябе былыя радаўцы. Адны актыўна ўключыліся ў антысавецкую дзейнасць у розных заходніх цэнтрах і радыёстанцыях, іншыя вярнуліся ў БССР і прызналі свае памылкі ў палітычнай дзейнасці... „ „
Язэп жа Лёсік пачаў плённа супрацоўнічаць з новай, Савецкан уладай...
3
«Здань блукае па Еўропе, здань камунізму...» Так амаль 150 гадоў назад напісалі Маркс і Энгельс. Напісалі па-нямецку. А на беларускую мову гэтыя словы псршым пераклаў... Язэп Лёсік. Псракладваючы Маніфест Камуністычнай партыі, Лёсік свята всрыў у праўдзівасць гэтых слоў. 1 няма ў тым Лёсікавай віны, што сёння большасць з нас глядзіць на сэнс тых слоў па-іншаму...
...Яму было ўжо пад сорак — узрост сталы і мудры. Працшлі. адышлі ў нябыт ілюзіі аб магчымасці дасягнення поўнай
самастойнасці і незалежнасці роднай старонкі. Мінулі і надзеі на палям* у праблем
Бацькаушчыаы... Родны народ, зразумеў Лёсік, можа і лавінен ПпяпяЦ“ да Светлан 6W4MH‘ толькі праз шлях самавызначэння. белІХс^Тн™ КуЛЬТуры’ навУкі ' асветы на карысць дасягнення нацыянальнан дзяржаунасці становіцца зместам і сэнсам усяго яго даленшага жыцця.
Узяўшыся найперш за даследаванне вытокаў роднай нацыянальнан культуры, Язэп Юр’евіч прыходзіць да ісціны, што «як вьГзначаеіша 7гГаЧаеЦЦа быцьцём’ так кУльтурны стан народа экономічна-грамадзянскімі ўзаемаадносінамі. ультура становіць адбітак народнага жыцьця і зьяўляецца творчасьрі люлзей на падставе іх матар’яльага быту» (тут і далей правапіс самога Лёсіка). Артыкул ІіХТкавІ^ К М°МЗНТу ЛютаЎскае РЭвалюцыЬ,
апублікаваны у 1924 годзе у складзеным Алесем Сташэўскім
Ж™у«ов'ча” 1 Уссваладам Ігнатоўскім зборніку «Бевучснага Тняп™ T — першай гРУнтоўнай працай Лёсіка як вучснага, а наогул з явіуся адным з самых першых даследаванняў аб тагачаснан недалёкай мінуўшчыне нашага краю 5
Ао культуры Беларусі Лёсік гаворыць толькі ў адносінах да <<Г1СТ0РЫЯ Бела₽У~> ~ ён, злажь'лася “ краем сялян«ім не толькі па свайму
экономічнаму ладу, як край не прамысловы. а земляробскй ™ТЬВы™а К₽аеМ сялянскім j па «айму грамадзянскамў складу. Вышэншыя экономічна-пануючыя буржуазныя станы й^ультупі^11/^831151 ад "рац°Ўных народных мас экономічна н культурна (падкрэслена Лесікам, значыць, гэтай адарванасйі ен справядліва надаваў выключна важнае значэнне) Сталася намднасьпь^ыДя131 К МОМанту ЛютаЎ«ае рэвалюцыі станавілі fiSSAv сячіянскую . па свайму нацыянальнаму твару. Ьеларуска» культура, беларуская самабытнасьць захавалася топькі у земляробскіх сялянскіх масах...» ^хавалася толькі
гтпЛеС1К сцвяРД*аЎ, што такое становішча пачалося яшчэ з XVI cTa^AaAT^fCA₽yCKae 6la5ipCTBa’ а За Ім * іншыя пРывілейнЫя S Л пРаЦоуных гушч соцыяльна, сталі пераймаць
т ’ п°льск>ю ^Ву і польскую культуру.
1 эта скончылася тым, што беларуская мова, як адзіны (Ьактап разумован творчасьці народу, была пастаўлена на ступень простай хамскан, мужычай, няздатнай да культурнага развіцьця pS з WM1 Іірацоунымі соцыяльна прыгнечанымі масамі/што ў гэтай ^рычынай^ абасоблена^, зазначае аў™ Г с^ла прычынан^ таго, што да пачатку дваццатага стагоптя беларускан інтэлігенцыі не магло быць і гутаркі. ‘
ртыкул «Культурны стан Беларусі к моманту ЛютаЎгкяе рэвалюцыі» складаецца з некалькіх частак: «Грамадзянскі склад
Беларусі», «Быт, права, звычаі», «Асьвета», «Цэркаў і рэліпя», «Навука й мастацтва». Самы вялікі з раздзелаў «Быт, права, звычаі», у якім Лёсік разглядае формы сялянскага землекарыстання на Беларусі, уклад жыцця вяскоўца наоуул. Ен падрабязна разглядае сям’ю як «асноўную форму працоўнай адзінкі на зямлі», і з пункту гледжання сённяшняй нашай рэчаіснасці гэта тэма мае надзённае гучанне.
У раздзеле «Асьвета» Лёсік пераканаўча паказвае, як «растскі ўрад... гасіў асьвету на Беларусі». Так, пры Мікалаі I мясцовыя школы масава зачыняліся, іх замянялі школамі расійскімі. «У 1834 годзе, — прыводзіць ён довад, — чысло вучылішч на Беларусі было зьменшана на палавіну». Аднак адкрыццё расійскіх школ, асабліва пасля падзей 1861 года, народ сустрэў «няпрыхільна». Банькі баяліся, што іх дзяцей «пераробяць на маскалеу». Расшская школа была чужая, селянін баяўся яе. Бацькі ахвотней наймалі настаунікаў «ды вучылі дзяцей па хатах»...
He мог, натуральна, абысці маўчаннем аўтар і тэму беларускага адраджэння.
«...Ідэя нацыянальнага адраджэння, — сцвярджае ен, — парадзілася... яшчэ ў пачатку XIX сталецця, у рэзультаце таго навуковага руху, што распачаўся пры Віленскім універсітэце, алс гэта была толькі ідэя — прычым, кволая і зусім нявыразная. Сапраўдны беларускі рэнесанс распачаўся толькі напярэдадні Лютаўскае рэвалюцыі 1917 года і стаў навочнай рэальнасьцю пасьля перавароту ў кастрычніку...»
Такім чынам, не прызнаючы доўгі час Кастрычніцкую рэвалюцыю, яе вынікі ў прыватнасці, Язэп Лёсік пагаджаецца, што яна паклала ўсё ж пачатак беларускаму нацыянальнаму адраджэнню. I гэта, несумненна, адметны факт у няпростай і супярэчлівай яго біяграфіі.
Артыкул у цэлым, кожны яго раздзел сведчыць: аўтар гарыць вялікім і сапраўдным жаданнем пазнаць і паказаць іншым гісторыю свайго народа. Эрудзіраваны і начытаны чалавек, Лёсік ужо гэтай працай паказаў сябе як сумленны і шчыры даслсдчык, глыбока зацікаўлены не толькі ў мінулым, а найперш у будучыні роднага краю.
Ён актыўнічаў не толькі ў гістарычнай навуцы. Падахвочаны яшчэраней Алесем Гаруном, а цяпер Цішкам Гартным, Максімам Гарэцкім і іншымі пісьменнікамі, Язэп Лёсік бярэцца і за літаратурную дзейнасць. Яго аповесці і апавяданні, і найперш такія, як «Ня ўсе-ж разам, ягамосьці», «Гаронім у дарозе», «Апавяданне бяз назвы», казка «Геркулес і селянін», вызначаюцца сакавітай народнай мовай, глыбокім пранікненнем у сутнаснь з яў, умелай, непадробнай характарыстыкай герояў... Максім Гарэцкі першым прыкмеціў пісьменніцкі талент Лёсіка. «Гэтага слаўнага пісьменніка чакае яшчэ слаўнейшая будучыня», — сведчйў ён.