Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
Працуючы над падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі для школ і тэхнікумаў (а па многіх з іх вучыліся і студэнты вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі), Язэп Лёсік у палітыку практычна не лез. Ён заставаўся ў многім на сваіх пазіцыях, светапогляд ягоны мяняўся паволі і далёка не па ўсіх кірунках. Сумленнаму і шчыраму чалавеку гэта ўвогуле даецца няпроста...
Тым не менш ДПУ пачало турбаваць Лёсіка адным з першых — ужо ў сярэдзіне 20-ых. Людзі з чырвонымі пасведчаннямі з’яўляліся то на рабоце, то дома... Спачатку цікавіліся працай і жыццём наогул, потым — спакваля — пачалі ўнікаць у лёс і біяграфію. А там, як вядома, «падстаў» і «прычэпак» было болып чым дастаткова...
I вось — першы арышт, хоць і чыста ўмоўны. Аб ім даведваецца брат Антон і шле ў Народны камісарыят асветы тэлеграму пратэсту. Ходзіць па інстанцыях і спрабуе даказаць усім, што з мінулым даўно пакончана, жонка Язэпа Юр’евіча Ванда Лявіцкая. Адны высокапастаўленыя чыноўнікі адказваюць, што нічым дапамагчы не можам, іншыя разводзяць рукамі: значыцца, не так проста арыштавалі, мабыць, ёсць за што... Рашучы і адназначны голас нязгоды падае Усевалад Ігнатоўскі. «Калі не вызваліце Лёсіка, дык саджайце тады і мяне», — гучна заяўляе ён кіраўнікам ДПУ. 3 Усеваладам Макаравічам тады яшчэ лічыліся, і Язэпа адпускаюць...
«I што б я рабіў без гэтага разумнага і памяркоўнага чалавека — проста не ведаю?! — не адзін раз казаў Язэп Юр’евіч жонцы. — Ён і на рабоце гарыць, і душу кожнага з нас адчувае не горш, чым сваю...»
Ванда Антонаўна была чалавекам адукаваным і дасведчаным. Яна сама спрабавала сілы ў літаратурнай творчасці, пісала неблагія апавяданні, друкавалася яшчэ ў «Нашай ніве». Характары людзей, іх шчырыя памкненні жонка Лёсіка разумела вельмі добра. Поспехам у справе адраджэння беларускай нацыянальнай культуры, навукі і асветы і Усевалада Ігнатоўскага, і яго, Язэпа Лёсіка, яна радавалася аднолькава непадробна.
У 1926 годзе на пасадзе народнага камісара асветы БССР Усевалада Ігнатоўскага змяніў Антон Баліцкі. Доўгі час з’яўляючыся намеснікам Усевалада Макаравіча, ён і надалей — праўда, усяго толькі тры гады — будзе ўдасканальваць справу папярэдніка, рабіць усё, каб беларуская асвета крочыла наперад, заваёўвала новыя далягляды і абшары. Лёс наркома Баліцкага складзецца, дарэчы, гэтак жа, як і лёсы многіх ягоных сяброў і паплечнікаў: яго арыштуюць ужо ў 1930-ым... Праз пяць гадоў ён памрэ, не вытрымаўшы нечалавечых выпрабаванняў і катаванняў у лагеры палітычных зняволеных непадалёк ад станцыі Мядзведжая Гара
Мурманскай чыгункі, дзе разам з іншымі вязнямі ГУЛАГу рыдлёўкай капаў Беламорска-Балтыйскі канал імя Іосіфа Сталіна.
Але гэта пакуль што наперадзе... А тады Антон Баліцкі горача бярэцца за справу. У лістападзе 1926 года сумесна з Інстытутам беларускай культуры Народны камісарыят асветы арганізоўвае Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Гэтае мерапрыемства мела вялікае палітычнае значэнне, яно сведчыла аб імкненні беларускіх вучоных, і найперш мовазнаўцаў, заявіць аб сабе ў поўны голас, паказаць, што ў аснове роднай мовы ляжаць багатыя і слаўныя традыцыі, гістарычны прынцып фарміравання яе як роўнай сярод роўных у сям’і славянскіх моў.
Уласна кажучы, у аснове болыпасці матэрыялаў і дакументаў канферэнцыі ляжалі працы і распрацоўкі Язэпа Лёсіка. Ужо мелі вялікую прыхільнасць і папулярнасць не толькі ў вучоным свеце, але і ў народзе ягоныя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі «Беларускі правапіс», «Школьная граматыка беларускае мовы», «Сынтакс беларускае мовы», «Практычная граматыка беларускае мовы» і іншыя даследаванні, у якіх вучоны найперш распрацаваў правілы беларускага правапісу. У ягоную аснову Язэп Юр’евіч клаў фанетычны прынцып напісання слоў, асабліва іншамоўных па паходжанню. Граматычныя і арфаграфічныя змяненні ў наш правапіс, якія Лёсік пачаў уносіць у 1925 годзе, таксама знайшлі падтрымку вучоных-мовазнаўцаў.
Кампрамісную пазіцыю адносна Лёсікавых змяненняў беларускага правапісу займаў нават' такі буйны спецыяліст мовы, як Сцяпан Некрашэвіч. Пагадзіўшыся літаральна з усімі новаўвядзеннямі Язэпа Юр’евіча, ён настаяў толькі на двух змяненнях у правапісе: прыназоўнік «бяз» і адмоўная часціца «ня» набылі сучасны выгляд — «без» і «не».
Аднак сваімі вынікамі і ходам правядзення акадэмічная канферэнцыя задаволіла далёка не ўсіх. У прыватнасці, вялікае незадавальненне выклікала яна ў кіруючых колах рэспублікі. Па-першае, без узгаднення з імі зрабіў даклад аб стане асветы ў Савецкай Беларусі народны камісар Антон Баліцкі, а паколькі на канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі замежных краін — Германіі, Полыпчы, Літвы, Латвіі,— гэта нікуды няварта... Па-другое, залу ўпрыгожылі выключна беларускай сімволікай... Ды і 3000 рублёў, патрачаных на прыём гасцей і ддлегатаў канферэнцыі, мулялі некаторым вочы.
Але не гэта галоўнае. 3 пазіцый сённяшняга дня відавочна іншае: вынікі і ход акадэмічнай канферэнцыі беларусаў не спадабаліся Маскве. Партыйныя лідэры Беларусі другой палавіны дваццатых гадоў — і найперш прысланыя з цэнтра першыя сакратары ЦК КП(б)Б спачатку Ян Гамарнік, а потым Канстанцін Гей — пасылалі ў Маскву трывожныя сігналы аб «адраджэнні
беларускага нацыяналізму», спробах беларусізацыі нацыянальнай культуры, навукі, асветы... Так спакваля назапашваліся факты і аргументы для наклейвання ярлыкоў «нацдэмаў» і «ворагаў народа», якое пачнецца літаральна праз некалькі гадоў.
...У ліпені 1930 года акадэмік Лёсік паехаў на курорт у Мацэсту, каб хоць крыху паправіць сваё слабае здароўе: ссылка ў 1911-ым у Сібір не-не ды і давала аб сабе напамінкі. Аднак прайсці курс лячэння поўнасцю яму не ўдалося. Аднойчы адвячоркам у ягоны нумар пастукаліся незнаёмыя людзі. Прад’явіўшы пасведчанні супрацоўнікаў ДПУ, яны прапанавалі Язэпу Юр’евічу сабраць рэчы і пайсці з імі...
3 Каўказа ў Мінск яны адбылі разам — арыштанты і арыштаваны. Прыбыўшы ў сталіцу Беларусі, Лёсіка здалі турэмным уладам ДПУ. А ў доме акадэміка на Шпітальнай вуліцы пачаліся рупныя вобыскі.
Успамінае Алеся Язэпаўна Лёсік, дачка Язэпа Юр’евіча:
— За сведку дэпэушнікі ўзялі дзядзьку Антона — ён жыў з намі ў адным доме. Гэта быў страшэнны малюнак. Ператрэслі літаральна ўсё. Асабліва пільна ўглядаліся агенты ДПУ ў татавы рукапісы, газеты, часопісы — і найперш дарэвалюцыйных часоў выдання. Большасць з усяго гэтага потым бясследна знікла.
Спачатку сям’ю перасялілі з чатырох пакояў у адзін, а потым наогул прапанавалі перабрацца ў іншае якое-небудзь месца. Мама знайшла кватэру на Даўгабродскай — каля Залатой Горкі. Новыя гаспадары, а неўзабаве і суседзі ўжо ставіліся да нас насцярожана: маўляў, «ворагі народа»...
Ванду Лявіцкую нікуды не бралі на работу. А сям’і ж з пяці чалавек — яна, яе маці і трое малалетніх дзяцей — трэба было жыць... Уладкоўвалася часова, у тым ліку і на адну з выставак у Мінску, дзе мыла посуд, прыбірала памяшканне. Так працягвалася два гады.
Неўзабаве пачалі праводзіць пашпартызацыю насельніцтва гарадоў. Кожнаму даросламу выпісвалі пашпарт — асноўны дакумент чалавека. Маме яго не далі і сказалі, што сям’я Лёсіка наогул павінна пакінуць Мінск...
А сам Язэп Лёсік тым часам быў ужо далёка ад роднай старонкі. Паўгода чакаў ён у мінскай турме ДПУ «прыгавору». Следчыя падрабязна вывучалі «дакументы». вышуквалі падставы, каб прад явіць абвінавачванне ў нацдэмаўскай дзейнасці. Судовы працэс над Лёсікам і іншымі дзеячамі намячаўся на люты 1931 года. Аднак, так і не сабраўшы дастатковую колькасць матэрыялу для вынясення прысуду, іх вырашылі саслаць у парадку адміністрацыйнага пакарання ў Паволжа. Язэп Юр’евіч атрымаў пяць гадоў ссылкі ў Саратаўскую губерню.
Сабраўшы няхітры рыштунак, Ванда Лявіцкая з маці і дзецьмі
накіравалася ў дарогу. Наўрад ці адчувала яна, што пакідае родны кут і дарагую сэрцу Беларусь назаўсёды...
Першапачатковы прытулак Лёсікі знайшлі ў паволжскім горадзе Камышын. Работы бацьку там, аднак, не знайшлося, і сям’я перабралася ў суседні Нікалаеўск, дзе беларускаму акадэміку прапанавалі выкладаць рускую мову і літаратуру у мясцовым педагагічным тэхнікуме.
Тэрмін ссылкі заканчваўся ў 1936-ым. Трэба было думаць пра будучае жыццё, і Язэп ад саратаўскіх турэмных улад двончы атрымлівае дазвол з’ездзіць у Мінск, каб пахадайнічаць аб вяртанні на радзіму. Аднак першы раз яго ніхто не захацеў нават выслухаць... У другі прыезд Лёсік меў ужо на руках паперу за подпісам М. Калініна, у якой гаварылася, што ён і ягоная сям я могуць пераязджаць у любое месца. Аднак, дасканала вывучыўшы дакумент, у беларускай сталіцы Язэпу Юр’евічу сказалі: ні у Мінску, ні ў іншых кутках Беларусі яму месца няма.
Ён спрабуе ўладкавацца на працу дзе-небудзь паблізу ад роднага краю	у Бранску, Навазыбкаве. Нічога не атрымліваецца і з гэтан задумы. I толькі на невялічкай станцыі Злынка — непадалёк ад Навазыбкава — Лёсіка пагадзіліся прыняць выкладчыкам рускан мовы ў мясцовую школу. Тут закончылі вучооу і дзеці. Сын Юра, скончыўшы дзесяцігодку на «выдатна», спачатку падауся у рожны інстытут у Саратаве, але потым перавеўся ў адну з ВНУ Масквы, дочкі ж Люся і Алеся пажадалі стаць педагогамі. ~
Праца ў школе Язэпа Юр’евіча не задавальняла. Неузабаве сям’я зноўку сабралася ў дарогу: у горад Актарск Саратаускан вобласці, дзе былому акадэміку прапанавалі месца выкладчыка у педагагічным тэхнікуме. Там і «знайшлі» яго ў чарговы раз арыштанты НКУС...
Алеся Язэпаўна працягвае:	„ .
— Быў дажджлівы вечар, сумны і нудны... Можа прынсці злодзей, ці не праўда? — пажартавала я.
«I хто-небудзь яшчэ...» — дадаў бацька.
Ён ведаў, што зноў пачаліся арышты, у прыватнасці, забралі ўжо і дырэктара педтэхнікума.
Энкэвэдэшнікі з’явіліся нечакана і адразу ж узяліся за справу. Вобыск быў павальны, перабралі літаральна кожную рэч, кожную татаву паперчыну. Зноў забралі шмат чаго, у тым ліку і рукапіс падручніка для вучылішчаў «Русскнй язык. Сннтаксмс», над якім тата працаваў апошнім часам. Прыхапілі нават бабулін малітоунік на польскай мове, хоць мама настойліва даказвала, што гэта ніякая не палітычная кніга...	„
Два з палавінай гады прасядзеў на гэты раз тата у турме. У 1940 годзе праз добрых людзей ён перадаў нам паштоўку. «Жывіце без мяне... Ваш тата» — было напісана ў ёй. Як потым паведамілі нам улады, ён памёр ад туберкулёзу ў саратаускан турме № 2».