Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
Такім чынам, «змагацца», «весці барацьбу» ёсць з кім! Патрэбна была толькі каманда, канкрэтнае «высокае» ўказанне. I яно паступіла:
«Камуністычная партыя Беларусі — адданая ленінізму, — засведчыў дакладчык, — рашуча змагалася ды змагаецца супраць трацкізму, рашуча змагалася і змагаецца супраць галоўнага, найбольш небяспечнага на даным этапе правага ўхілу і супраць «левага», супраць кожнага прымірэнцтва. ...Ёсць нямала фактаў з боку паасобных членаў партыі, асобных звяноў партыі».
Аднак па-ранейшаму партыйны лідэр не прывёў ні прыкладаў, ні адрасоў. Затое:
«Усе абставіны Беларусі, уся эканоміка яе, слабая пралетарская праслойка ў рэспубліцы, вялізарны націск дробнабуржуазнай стыхіі, пагранічнасць Беларусі, шматнацыянальны пераплёт, a ўнутры партыі невыстарчальнае (што іменна значыць гэта слова, зразумець цяжка) пралетарскае ядро, асабліва фабрычна-заводскіх рабочых, значны лік выхадцаў ( відаць, маецца на ўвазе з радоў пралетарыяту) даюць глебу для ўхілаў і на даным этапе асабліва для хістанняў у бок правага ўхілу», — зрабіў выснову Гамарнік.
Літаральна адразу ж гэтыя «заклікі» і «аргументы» знайшлі падтрымку на партыйным з’ездзе. I гэта — нягледзячы на тое, што на ім выступіла звыш сарака (!) прадстаўнікоў горада і вёскі, якія, як партыйныя, так і беспартыйныя (а яны гэта нязменна падкрэслівалі ў сваіх выступленнях), кляліся ў вернасці партыі, падтрымлівалі яе курс. Праўда, былі і патрабаванні, каб «з Ленінскай сям’і цвёрдай мятлой вымелі ўсякія вылазкі трацкістаў, прымірэнцаў і правага ўхіл'у...»
Тут жа, на XII з’ездзе, была ўказана і псршая кандыдатура на «вымятанне цвёрдай мятлой»... Хто ж ёю стаў?
На другі дзень работы з’езду слова ў спрэчках узяў нсхта т. Агурскі. I пакуль большасць дэлегатаў высвятляла, хто ён такі, прамоўца казаў ужо з высокай трыбуны сваё «важкае» слова...
Дык хто ж ён такі, т. Агурскі?
Самуіл Хаімавіч Агурскі нарадзіўся ў 1884 годзе ў Гродне ў рабочай сям’і. Удзельнік рэвалюцыі 1905 — 1907 гадоў. У 1906 — 1917 гадах знаходзіўся ў эміграцыі ў Англіі, потым — у Злучаных Штатах Амерыкі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вярнуўся дадому, у 1917-ым звязаў свой лёс з партыяй бальшавікоў. У 1918 годзе адзін з арганізатараў Першага інтэрнацыянальнага атрада Чырвонай Арміі і ваенны камісар у Віцебску. У 19І9-ым суправаджаў М. I. Калініна ў паездцы па Беларусі на агітпоездзе «Кастрычніцкая рэвалюцыя». У 20 — 30-ыя гады заняўся даследаваннем гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Беларусі, быў рэдактарам збсрнікаў артыкулаў і дакументаў: «1905 год у Беларусі», «Кастрычнік на Беларусі» і інш. У 1929-ым узначальваў Гістпарт пры Мінскім камітэце ВКП(б).
— Нядаўна ў Маскве, — пачаў Агурскі сваё выступленне на з’ездзе, — адбылася Усесаюзная канферэнцыя таварыства гісторыкаў-марксістаў. Камуністычная фракцыя гэтай канферэнцыі прыняла рэзалюцыю, каб змагацца супраць апартунізму ў галіне гістарычнай і даслсдчай працы. Гістпартаўская нарада, якая была нядаўна, прыняла рэзалюцыю, каб змагацца супраць усіх спробаў ідэалізаваць дробнабуржуазныя партыі: Бунд, Бел. Сац. Грамаду і ўкраінскія дробнабуржуазныя партыі...
Усяго толькі некалькі радкоў выступлення... Але які сумбур, якая разрозненасць, штучны падбор фактаў. Паводле сведчанняў відавочцаў, гаварыў прамоўца хоць і зычна, нават звонка і поклічна, але, тым не менш, з непрыкрытай злосцю, зайздрасцю ў голасе...
Пасля такога вось «уступу» павёў Самуіл Агурскі наступленне на... паўстанне 1863 года. Маўляў, не быў Кастусь Каліноўскі першым беларускім рэвалюцыянерам і кіраўніком сялянскага паўстання, «Кастусь Каліноўскі зусім не быў беларускім прадстаўніком», і наогул: «Стварылі гэтага міфічнага героя, даводзяць, што ён у 1863 годзе выступаў як абаронца сялянства...»
Хто стварыў такі «міф» і хто «даводзіць» — трэба было ўказваць канкрэтна. I Самуіл Агурскі ўказвае: «...гэта тав. Ігнатоўскі — гісторык Беларусі». Больш таго, падкрэслівае: «Я, таварышы, лічу, што хоць гэта было вельмі даўно, але калі ёсць людзі, каторыя жадаюць ідэалізаваць Кастуся Каліноўскага, дык з гэтым трэба змагацца...» (выдзелена мной).
На наступны дзень, 7 лютага 1929 года, на вячэрнім пасяджэнні XII з’езда КП(б) Беларусі слова далі Усеваладу Ігнатоўскаму. Ён
спыніўся на чатырох асноўных пытаннях, першым з якіх паставіў пытанне аб культурнай рэвалюцыі і культурным будаўніцтве ў рэспубліцы.
— Вядома, — казаў Усевалад Макаравіч, — што базай інтэлектуальнай культуры з’яўляецца матэрыяльная культура. Вось чаму няможна, напрыклад, гаварыць проста аб асвеце, не гаворачы пра індустрыялізацыю, не гаворачы пра калектывізацыю нашай гаспадаркі. Толькі на гэтай базе мы можам штурхнуць уперад так званую інтэлектуальную культуру.
Другое пытанне, на думку прэзідэнта Акадэміі навук, «важнасць для нас у даны момант марксісцкай навуковай даследчай работы». Тут Ігнатоўскі прывёў вядомы ленінскі тэзіс аб тым, што няма тэорыі, адарванай ад практыкі.
Трэцяе — пра ўхілы. Левы ўхіл Ігнатоўскі назваў контррэвалюцыйным. А правы ўхіл, на яго думку, у нацыянальных рэспубліках асабліва небяспечны. Акрамя нападкаў на тэмпы індустрыялізацыі, адмаўлення неабходнасці правядзення калсктывізацыі і г. д. «правыя» прапаведвалі яшчэ, па выказванню акадэміка, і «звярыны шавінізм».
I апошняе пытаннс, на якім спыніўся Усевалад Макаравіч, — аб выступленні Агурскага.
Ігнатоўскі зазначыў, што ў Гістпарце, які прадстаўляў Агурскі, «у навукова-даследчай рабоце не ўсё добра. Ясна, — падкрэсліў прамоўца, — бо там працаўнікоў няма, і тав. Агурскі адзін, як палсц, павінен працаваць з вялікай нагрузкай. Ясна, што ён справіцца не можа. Так што я тав. Агурскаму параіў бы ўпсрад паглядзець, што ў Гістпарце ёсць».
— Гэта адно, — працягваў ігнатоўскі. — А другое — наконт 1863 года. Тав. Агурскі вельмі правільна кажа, што не трэба ідэалізаваць паўстанне 63-га года. Гэта правільная думка, але, на жаль, ён яе збіў другімі думкамі і ўдарыўся ў палеміку, і я сказаў бы, у палеміку не зусім удалую...
Самуілу Агурскаму не сядзелася ў зале. Шэсць разоў перапыняў ён выступленне Усевалада Ігнатоўскага. Груба перабіваючы прамоўцу, ён апраўдваўся, раз за разам спасылаўся на Леніна, часопіс «Бальшавік Беларусі», выклікаючы сваімі заявамі смех у дэлегатаў з’езда... Прэзідэнт Акадэміі навук даказваў сваю правату аргументамі і фактамі.
— Ці быў рух дваранскім па сваім характары? — задаецца пытаннем Усевалад Макаравіч. — Сапраўды, гэта быў па сваім характары рух дробнабуржуазны, і гэта прызнана цяпер фракцыяй гісторыкаў-марксістаў у Маскве. Бо сапраўды, калі мы прызнаем, што гэта шляхецка-дваранскі рух па характары, дык, значыць, гэта ж фэўдальны (феадальны) рух, і калі Мураўёў яго задушыў, значыць, ён добра рабіў. Вось калі мы так будзем разважаць, мы, значыць, тады дакацімся, што Мураўёў добра рабіў. Так што
не заўсёды, таварышы, «левая» фраза вядзе да правільных вынікаў.
У доказ праваты сваіх ідэй Усевалад Ігнатоўскі прывёў, бадай што, галоўны аргумент. Ён спаслаўся на неапублікаванае яшчэ ў той час інтэрв’ю вядомага савецкага гісторыка, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча акадэміка М. М. Пакроўскага, які з’яўляўся тады кіраўніком Камуністычнай акадэміі і Інстытута чырвонай прафесуры. Адказваючы на пытанне: «Ваше мненне о 63-м годе н о взгляде на это восстанне Нгнатовского н протнвоположных ему Агурского н Варского?» (праўда, зазначае Ігнатоўскі, «тады Агурскі нібы і не выказваў свайго погляду, так што не ведаю, як ён туды папаў»), Пакроўскі адказаў: «...Нсторнческм более верна та характернстнка, какую дает т. Нгнатовскіій восстанню 63-го года. Кто обьясняет это восстанне как шляхетское, тот незаметно для самого себя прндет на точку зрення Пнлсудского н проч. He знать этого — значмт не знать нсторнн».
Якую ж канкрэтна пазіцыю займаў Усевалад Ігнатоўскі ў ацэнцы паўстання 1863 года? .
Даследуючы класавую сутнасць паўстання ў адной з важнейшых сваіх прац — «1863 год на Беларусі», ён найперш вызначае тыя сацыяльныя слаі грамадства, якія былі не задаволены прыгоннай палітыкай царскага рэжыму. Да гэтых сіл Ігнатоўскі адносіў буйных землеўладальнікаў, якія актыўна ўцягваліся ў капіталістычную сістэму гаспадарання, а таксама прамысловую і гандлёвую буржуазію. У паўстанні ж прымалі ўдзел: дробная збяднелая пралетарызаваная шляхта, разначынная інтэлігенцыя, дробная буржуазія горада і вёскі, рамеснікі і рабочыя, частка сялян, незадаволеных рэформай 1861 года.
Паўстанцы складаліся з дзвюх груп: белых і чырвоных. «Белых» узначальвалі польскія магнаты і багатая радавітая шляхта, мэтай якіх было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах да 1772 года, ды яшчэ «ў тых формах, у якіх яна памерла». Галоўным сродкам дасягнення яе магнаты і шляхта лічылі дыпламатыю, а ўзброенае паўстанне — толькі мерай для падтрымкі дыпламатаў. Рады «чырвоных» складаліся ў асноўным з дробнай рэвалюцыйна настроенай буржуазіі, інтэлігентаў і студэнтаў. У адрозненне ад «белых» галоўным сродкам барацьбы яны лічылі рэвалюцыйныя дзеянні.
Кіраўніком «чырвоных» на тэрыторыі Беларусі і стаў Кастусь Каліноўскі.
Каліноўскі быў упэўнены, што паўстанне будзе мець поспех толькі тады, калі ўдзел у ім прыме селянін. А ён, зазначае Ігнатоўскі, толькі тады пойдзе на барацьбу, калі яна будзе накіравана на задавальненне яго інтарэсаў, а не інтарэсаў землеўладальнікаў: «Зямля павінна быць адабрана ад паноў і аддадзена сялянам».
Меў рацыю Ігнатоўскі, калі пісаў, што ўсе разнамасныя сацыяльныя групы, якія ўдзельнічалі ў паўстанні, не маглі мець адзінай цэласнай праграмы. «Белыя» доўгі час прытрымліваліся лшіі на паразуменне з царызмам, паступова станавіліся такім чынам на шлях легальнай апазіцыі. I нават калі развіццё падзей прымусіла іх далучыцца да паўстанцаў, яны па-ранейшаму не верылі у іх перамогу, былі супраць аграрнай рэформы і радыкальнага вырашэння сялянскага пытання, чым, натуральна, стрымлівалі ход барацьбы. «Чырвоныя» ж на чале з Каліноўскім змагаліся за дэмакратычную рэспубліку, за надзяленне сялян зямлёй, за ліквідацыю прыгонніцтва, саслоўных абмежаванняў і прывілей.	„ .	.	„
Такім чынам, паўстанне 1863 года Усевалад Ігнатоўскі лічыў прагрэсіўным рухам.	.	„
Аднак вернемся крыху да падзей XII з езда Камуністычнан партыі (балыпавікоў) Беларусі. У заключным слове на ім Ян Гамарнік асудзіў спробу Самуіла Агурскага разгарнуць на партыйным форуме дыскусію аб 1863 годзе. «Есць больш актуальныя пытанні, — указаў першы сакратар кіраўніку 1 істпарта, — гэта пытанні гісторыі партыі».