Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
У праграмным дакуменце БКА, напісаным Ігнатоўскім, падкрэслівалася, што арганізацыя «дамагаецца ладу Савецкай Бсларускай рэспублікі, спадзеючыся на дапамогу Савецкай Расіі, з якой Савецкая Беларусь знаходзіцца ў федэратыўнай сувязі». Аб намерах Беларускай Камуністычнай Арганізацыі гэтым, безумоўна, сказана ўсё!	„
ў лютым 1920 года ў Мінску адбылася нарада прадсгаўнікоў падпольных груп (так званых «пяцёрак») БКА. Старшынёй Цэнтральнага камітэта БКА быў абраны У. Ігнатоўскі, членамі ЦК — I. Каранеўскі і С. Булат. Паводле сцвярджэнняў некаторых даследчыкаў гісторыі, у Беларускай Камуністычнай Арганізацыі тады налічвалася каля дзвюх тысяч актыўных членаў. Пад іх кіраўніцтвам з польскімі інтэрвентамі змагалася некалькі дзесяткаў тысяч чалавек.
БкА ях фарміраванне рэвалюцыйнага кірунку бальшавікі прызналі літаральна адразу. Як кіраўнік і паўнамоцны прадстаўнік арганізацыі, Усевалад Ігнатоўскі па запрашэнню Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі і Літвы (ЛітБела) прымаў удзел у выпрацоўцы Дэкларацыі і'абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі. A неўзабаве БКА звярнулася ў ЦК КП(б) Беларусі і Літвы з просьбай прыняць яе ў поўным складзе ў рады Расійскай камуністычнай партыі бальшавікоў.
Пісьменнік і гісторык Уладзімір Якутаў у нарысе «Аляксандр Чарвякоу» зазначае:
«Улічваючы, што БКА вядзе барацьбу супраць рэжыму санацыі і імкнецца да Савецкай Беларусі, Чарвякоў выступіў за тое, каб прыняць Беларускую Камуністычную Арганізацыю ў партыю балыпавікоў. Выступіў, хоць і ведаў, што некаторыя члены арганізацыі прытрымліваюцца іншых поглядаў. Але болыпасць з іх стаяла на пазіцыях рэвалюцыйнай барацьбы, і таму ён лічыў што нельга адштурхоўваць ад сябе ўсю арганізацыю.
Гэта не было ідэйнай уступкай." Наадварот, БКА заяўляла што прымае ідэйныя прынцыпы Камуністычнай партыі».
-	Беларускай Камуністычнай Арганізацыі' прымалі
у гКШо) персанальна, кожнага паасобку. Так 30 ліпеня 1920 года Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі стаў членам Расійскай камуністычнай партыі бальшавікоў.
Ідэі новай улады ён засвойваў самастойна, у ходзе практычнай раооты, праз падпольную рэвалюцыйную барацьбу. I новая ўлада паверыла яму адразу ж. Тагачасны кіраўнік Беларусі Аляксандр Чарвякоу і іншыя адчувалі вернасць і адданасць Усевалада Ігнатоускага беларускай нацыянальнай справе. Яна ж была для яго сэнсам усяго жыцця, усёй наступнай стваральнай дзейнасці.
Праз некалькі гадоў, у 1924-ым, ён апублікуе ў зборніку « еларусь» невялікі па аб’ёму, аднак надзвычай глыбокі і грунтоуны па зместу артыкул «Камуністычная партыя Беларусі і беларускае пытанне». Дарэмна, на маю думку, не значыцца ён сярод асноуных прац і даследаванняў вучонага Ігнатоўскага Адным з першых у нашай гістарычнай навуцы ён аб’ектыўна і разам з тым незвычайна для таго часу падае адну з прычын таго, як, якім чынам і дзякуючы чаму бальшавікі заваявалі аўтарытэт і падтрымку ў сялянскіх масах Беларусі.
«Вясной 1920 года, — піша Ігнатоўскі, — у Смаленску збіраецца плснум ЦК ЛітБела. Разглядаецца сялянскае і аграрнае пытанне ЦК выносіць вельмі важную ва ўмовах сялянскай Беларусі пастанову: нацыяналізуецца не больш як 1/3 адабранай у паноў і цэрквау зямлі, a 2/3 раздаюцца ў карыстанне беззямельнага і малазямальнага сялянства... Пастанова ЦК прыцягнула сялянства у бок Камуністычнам партыі і ўзмацніла паўстанцкі рух на
Беларусі. Бальшавізм пачаў пускаць свае карані шырокіх сялянскіх масах. Сялянская моладзь пацягнулася ў партыю шырокаю хваляю, узяўшы ў рукі вінтоўку паўстання».
Як гэта было, Усевалад Ігнатоўскі ведаў з уласнага вопыту.
Далей жа ён апавядаў:	„	„
«1 жніўня (маецца на ўвазе J920 год) імем паўстаушых рабочых і сялян зноў была абвешчана Беларуская Савецкая Рэспубліка. Быў утворан Ваенна-рэвалюцыйны Камітэт з 5-ці aco6av (А. Чарвякоў, В. Кнорын, Я. Адлмовіч ад К.йму~ ністычнай партыі ЛітБела; У. 1 гнатоўскі ад падпольнай Беларускай Камуністычнай Арганізацыі; А. Вайнштэйн — ад Бунда). Што датычыць да Бел. Кам. Арганізацыі, то яна адразу пасля абвяшчзння рэспублікі падала заяву аб сваім пажаданні ўліцца ў Кампартыю. Пасля разгляду гэтай заявы ў ЦК ЛітБел, яна была задаволена, і ў партыю ўліўся мясцовы, большасцю вясковы элемент. Складаўся ён з сялянства, вясковых настаўнікау і слухачоў Мінскага педагагічнага інстытута. Дзякуючы гэтаму новаму элементу, Кампартыя больш звязалася з бсларускай вёскай і атрымала магчымасць узяць у свае рукі кіраўніцтва беларуская культурай, якая дагэтуль была ў руках беларускай інтэлігенцыі, стаяўшай на згодніцкім незалежніцкім грунце і ўзгадаванай на народніцкіх поглядах».
У жніўні 1920 года ў першым сацыялістычным урадзе Беларусі Усевалада Ігнатоўскага прызначаюць народным камісарам... земляробства. Запярэчыць, адмовіцца ад не сваёй справы ў~ яго не хапае смеласці. Праўда, неўзабаве Аляксандр Чарвякоў, Язэп Адамовіч зразумелі сваю прыкрую прамашку. У снежні таго ж 1920-га Усевалад Макаравіч атрымлівае новае прызначзнне — становіцца народным камісарам асветы рэспублікі.	~
На гэтым вялікім участку работы перад Усеваладам Ігнатоўскім адкрыўся неабсяжны край дзеянняў. Дзеянняў не толькі маштабных, але і неадкладных, аператыўных. Краіна, у тым ліку і Беларуская рэспубліка, знясіленая і знявечаная рэвалюцыяй і вайной, толькі-толькі станавілася на ногі. Усюды і ва ўсім было шмат недахопаў і непаладак. Аднак, нягледзячы на праблемы і нявырашаныя пакуль пытанні ў эканоміцы, надзвычай важнае значэнне надавалася новай па зместу і характару культуры: яс стварэнню, станаўленню і развіццю.	~
Савецкі ўрад шмат увагі ў той час надаваў развіццю вышэйшай школы ў рэспубліках. Як вядома, яшчэ ў студзені 1919 года быў падпісаны дэкрэт, у якім гаварылася аб неабходнасці заснавання дзяржаўных універсітэтаў. 25 лютага 1919 года Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Беларусі пастанавіў арганізаваць у Мінску дзяржаўны універсітэт і на першачарговыя патрэбы яго выдзеліць са сродкаў рэспублікі 1 мільён рублёў. Аднак адкрыццё БДУ ў тым жа 1919-ым было сарвана белапольскімі акупантамі.
Праз два тыдні пасля вызвалення Мінска — у самым канцы ліпеня 1920 года — камісія па арганізацыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта аднавіла сваю дзейнасць.
Урачысты сход, прысвечаны адкрыццю БДУ, адбыўся 11 ліпеня 1921 года. 3 дакладамі і прывітальнымі прамовамі на ім выступілі сакратар ЦК КП(б) Беларусі В. Г. Кнорын, старшыня ЦВК БССР A. Р. Чарвякоў, рэктар універсітэта У. I. Пічэта. Тады ж па прадстаўленню Пічэты народны камісар асветы рэспублікі У. М. Ігнатоўскі падпісаў загад, у якім зацвердзіў першымі прафесарамі БДУ Д. А. Жарынава, Д. П. Канчалоўскага, Н. М. Нікольскага, Ф. Ф. Турука (гісторыя), С. Я. Вальфсона, В. Н. Іваноўскага, I. М. Салаўёва (філасофія і педагогіка), В. Н. Дзьякава (гісторыя культуры), Н. А. Янчука (этнаграфія), Н. Н. Андрэева (фізіка), Б. М. Беркенгейма (хімія), М. Б. Кроля (медыцына), A. В. Фядзюшына (заалогія) і іншых. Настаяў Уладзімір Пічэта і на тым, каб прафесарам універсітэта па гісторыі Беларусі стаў сам Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі.
Гакое рашэнне было, прынамсі, заканамерным. У той перыяд у рэспубліцы шмат увагі было звернута на распрацоўку нацыянальнай гісторыі. Шматвяковая гісторыя нашага краю была, па сутнасці, у забыцці. Толькі некаторыя старонкі адводзілі ёй у сваіх дарэвалюцыйных даследаваннях і працах М. В. ДоўнарЗапольскі, У. I. Пічэта, В. М. Ластоўскі. Бачачы і добра ўсведамляючы гэтыя ўпушчэнні, Ігнатоўскі прысвячае ўвесь свой вольны час напісанню гісторыі роднай Беларусі.
Нягледзячы на вялікую занятасць адміністрацыйнай, выкладчыцкай і партыйнай работай, шматлікімі грамадскімі даручэннямі, ён шчыруе над вырашэннем яшчэ адной важнай для рэспублікі праблемы — стварэннем Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Пры актыўнай падтрымцы і ўдзеле Усевалада Макаравіча праект яго распрацавалі вядомыя вучоныя У. I. Пічэта, Я. Ф. Карскі і Я. Л. Дыла. Адкрыццё Інбелкульта адбылося 20 лютага 1922 года, а першым старшынёй яго стаў С. М. Некрашэвіч.
Стварэнне і дзейнасць Інстытута беларускай культуры з’явілася адным з вынікаў ажыццяўлення ў Беларусі сапраўднай нацыянальнай палітыкі. У гэтым змаглі тады пераканаць і Маскву. 4 ліпеня 1924 года Прэзідыум ЦВК СССР, заслухаўшы даклад А. Р. Чарвякова аб дзейнасці ўрада Беларусі, у сваёй пастанове адзначыў, што беларускі ўрад здолеў правільна вырашыць у галоўным важнейшыя пытанні нацыянальнай палітыкі, удзяліўшы належную ўвагу пытанням беларускай культуры і забяспечыўшы яе далейшае развіццё. Дарэчы, у той пастанове падкрэслівалася вялікае значэнне Інстытута беларускай культуры, які ў сваёй далейшай дзейнасці ператварыўся ў Беларускую Акадэмію навук. т ліпеня 1924 года ЦВК і СНК БССР зацвердзілі новы статут Іябелкульта. У адпаведнасці з ім ён станавіўся вышэйшай
дзяржаўнай навуковай установай нашай рэспублікі. Структурна і арганізацыйна Інстытут уваходзіў у склад Народнага камісарыята асветы, і ў наркома У. М. Ігнатоўскага спраў і клопатаў станавілася ўсё больш. На Інбелкульт ускладвалася задача планамернага даследавання літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, прыроды, эканомікі, сацыяльна-грамадскага руху Беларусі і іншых праблем, а таксама аб’яднання ў гэтых галінах усёй работы, якая вялася як навуковымі і мастацкімі ўстановамі, так і асобнымі грамадзянамі. Такім чынам, ён станавіўся каардынатарам навукова-даследчай работы ва ўсёй нашай рэспубліцы.
Інстытут беларускай культуры пашыраўся і рос з кожным годам. Нарком асветы БССР Усевалад Ігнатоўскі разумеў, як важна павялічваць ролю навукі і культуры ў жыцці маладога грамадства. Адна за другой адбываюцца арганізацыйныя змены. Так, у пачатку 1926 года ў Інбелкульце працуюць ужо 8 секцый, якія, па сутнасці, ахопліваюць усе галіны навукі: секцыі беларускай мовы і літаратуры; беларускага мастацтва; сацыяльна-гістарычная; этнаграфічная; секцыя па вывучэнню рэвалюцыйнага руху ў Беларусі; прыродазнаўчая (з падсекцыямі геолагаглебазнаўчай, хіміі, фізікі, матэматыкі і метэаралогіі, заалагічнай, батанічнай і біялагічнай); медыцынская і секцыя сельскагаспадарчая. Тады ж, у лютым 1926-га, Інстытут беларускай культуры выдзеліўся з сістэмы Народнага камісарыята асветы ў самастойную навукова-даследчую ўстанову пры Савеце Народных Камісараў Беларусі на правах асобнага камісарыята. Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі выказаў асабістае жаданне ўзначаліць яго калектыў.