Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
1	, нарэшце, трэці падыход, які прадстаўлялі Балнацком і беларускія камуністычныя секцыі — найперш Маскоўская і .Петраградская. Яны зыходзілі з таго, што вынікам самавызначэння
беларускага народа павінна стаць стварэнне Беларускай рэспублікі як... састаўной часткі Расійскай Федэрацыі.
Сапраўднымі палігонамі для высвятлення адносін аб будучыні Беларусі сталі ў той час старонкі газет. Так, у прыватнасці, на старонках «Дзянніцы», якой на працягу сакавіка 1918 — лютага 1919 гадоў выйшла ўсяго толькі 49 нумароў, свае пазіцыі надзвычай актыўна выказвалі яе рэдактар Зміцер Жылуновіч і Аляксандр Чарвякоў, а ў «Звезде» лозунг самавызначэння народаў усяляк бэсціўся і зневажаўся. Сакратар Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) Вільгельм Кнорын дагаварыўся нават да наступнага: «Мы счнтаем, что белорусы не являются нацней н что те этнографнческне особенностн, которые нх отделяют от осгальных русскнх, должны быть нзжнты. Нашей задачей является не созданне новых нацнй, а уннчтоженне старых нацнональных рогаток. Белорусское жс двнженне являстся такнм воздвнженнем новых нацнональных рогаток, не суіцествовавшмх до снх пор, а поэтому коммуннсты не мосут в каком бы то нн было вцде прннямать участне в этом двнженнн» («Звезда», 1918, 6 кастрычніка). I гэта сцвярджаў дзеяч, які менш як праз два гады ад імя Камуністычнай партыі Літвы і Беларусі падпіша Дэкларацыю аб незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, а пазней і наогул узначаліць Камунісгычную партыю (бальшавікоў) Беларусі!..
Колькі іх было, такіх «дзеячоў», што фарбаваліся і перафарбоўваліся па шмат разоў у жыцці — у залежнасці ад абставін і сітуацый!
...Позна вечарам 6 лістапада 1918 года, у перапынку паміж работан VI з езда Саветаў РСФСР, У. Ленін і Я. Свярдлоў запрасілі да сябе старшыню Паўночна-Заходняга абкома РКП(б) А. Мяснікова. Пагаварыўшы аб жыцці-быцці, яны далі госцю падрабязныя ўказанні «наконт становішча на нашым Заходнім фронце», як пісаў пазней Мяснікоў, а таксама прапанавалі «сёння ж вечарам выехаць назад у Смаленск, адтуль інфармаваць Маскву аб становішчы спраў і разам з мясцовымі работнікамі прыняць меры на выпадак якіх-небудзь ускладненняў». I хоць старшыня аокома РКП(б) падрабязна пра тыя меры не сказаў, размова, вядома ж, ішла пра аднаўленне на вызваленай тэрыторыі Беларусі Савецкай улады і афармленне Беларускай Савецкай Рэспублікі. ™ ovnrHe ЯШЧЭ раз абмяРк°Ўвалася пазней — 27 снежня — у UK I КП(б). Разам з Мясніковым удзельнічаў і яшчэ адзін прадстаўнік Паўночна-Заходняга абкома — М. Калмановіч.
Гакім чынам, прыдумаўшы спасылку на тое, што склікаць Уссбеларускі з езд Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатау немагчыма (зазначу, аднак, што рэальнасць такая была.), бальшавікі Паўночна-Заходняй вобласці ўзялі на сябе адказнасць ао утварэнні Беларускай Савецкай Рэспублікі. Але ж ці мелі яны на гэта маральнае права?!
30 снежня 1918 года ў Смаленску (хоць Мінск быў ужо вызвалены тры тыдні казад) адкрылася VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). Яна пастанавіла прызнаць неабходным абвясціць Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. A каб надаць ёй большую вагу, «не ўпусціць уладу», бальшавікі аб’явілі канферэнцыю I з’ездам Камуністычнай партыі Беларусі. Дэлегаты выбралі Часовы рабоча-сялянскі рэвалюцыйны ўрад, які ўзначаліў Зміцер Жылуновіч. З’езд абраў таксама Цэнтральнае бюро КП(б) Б на чале з А. Мясніковым (старшыня) і В. Кнорыным (сакратар), якое і зоймецца фарміраваннем ураду Беларусі. Характэрны ў гэтым усім вось які штрых: «важнейшыя» прынцыповыя ўказанні аб арганізацыі ўрада дасць... ЦК РКП(б): тут і колькасны склад, і лік камісарыятаў, і нават нацыянальны састаў наркомаў...
Часовы рабоча-сялянскі рэвалюцыйны ўрад Беларусі складаўся з прадстаўнікоў дзвюх груп: з саставу Цэнтральнага бюро беларускіх секцый камуністаў, вызначанага канферэнцый гэтых секцый у Маскве 21 снежня, і з адказных дзеячаў і партыйных работнікаў выканаўчага камітэта Заходняй вобласці. 3 першай групы ў састаў ураду ўвайшлі: 3. Жылуновіч — старшыня ўрада; У. Фальскі — нарком замежных спраў; А. Чарвякоў — нарком асветы; 3. Чарнушэвіч — нарком сацыяльнага забеспячэння; Я. Дыла — нарком працы; А. Квачанюк — нарком юстыцыі; I. Пузыроў — нарком аховы здароўя; з другой — А. Мяснікоў — нарком вайсковых спраў; Р. Пікаль — нарком саўнаргасу; I. Рэйнгольд нарком фінансаў; М. Калмановіч — нарком харчавання; А. Андрэеў — нарком земляробства; С. Іваноў — нарком унутраных спраў; К. Розэнталь — нарком пошты і тэлеграфу; I. Савіцкі нарком шляхоў зносін; С. Берсан — нарком дзяржаўнага кантролю; Ф. Шантыр — нарком нацыянальных спраў. Праз тыдзень ва ўрад ад групы Заходняй вобласці будуць уведзены Г. Найдзянкоў — старшыня калегіі па справах палонных і бежанцаў і В. Яркін — старшыня ЧК.
Раскладка сіл ва ўрадзе, як бачым, аказалася даволі цікавай. Ад беларускіх секцый РКП(б)—ініцыятараў абвяшчэння Беларускай рэспублікі — у яго ўвайшлі восем прадстаўнікоў (акрамя пералічаных вышэй гэта яшчэ і Фабіян Шантыр, які стаяў на пазіцыях секцый), а ад Заходняй вобласці, якая была супраць нацыянальнага самавызначэння беларусаў, — адзінаццаць. У сувязі з гэтым Зміцер Жылуновіч паставіў пытанне аб зліцці Цэнтральнага бюро КП(б)Б і бюро беларускіх секцый РКП(б) у адзіны партыйны цэнтр на парытэтных асновах. Ідэя не прайшла, і старшыня першага ўрада заявіў, што ЦБ КП(б) Беларусі ён падпарадкоўвацца не будзе.
А. Мяснікоў (Мяснікян) тут жа кінуўся да тэлеграфа. Ён перадаў у Маскву скаргу на Жылуновіча, на ягоную заяву
З.Зак. 5452.
непадпарадкавацца партыйнай уладзе, на нежаданне ўключыць у склад урад яго (Мяснікова), а таксама Калмановіча і Пікаля. Была там і скарга на тое, што старшыня ўрада адмаўляўся публікаваць Маніфест аб абвяшчэнні БССР...
Адказ з цэнтра быў катэгарычны і адназначны:
«Предложенне Жнлуновнча о невключеннн трех членов нахожу дезорганнзаторскнм н в корне протнворечаіцнм решенням партмн. Ннкакнх особых решеннй группы Жнлуновнча не может быть. Спнсок членов, всего 17, является окончательным. Я требую от Жнлуновнча, его группы категорнческого ответа на вопрос, подчнняется лн он беспрекословно решснню ЦК партнн. Жду срочного ответа. По порученню ЦК партнн Сталнн».
Зміцер Жылуновіч зразумеў: змагацца з Масквой практычна немагчыма. Ён вырашыў падпарадкавацца, каб хоць у якойнебудзь меры пачаць работу ў імя беларускага нацыянальнага самаадраджэння. Пяць членаў урада з семнаццаці — 3. Жылуновіч, А. Мяснікоў, С. Іваноў, А. Чарвякоў і I. Рэйнгольд — падпісалі Маніфест аб абвяшчэнні БССР, і 2 студзеня 1919 года ён быў апублікаваны. Яшчэ праз тры дні ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск.
Партфелі былі размеркаваны, кожны з народных камісараў атрымаў сабе сферу дзейнасці, у якой адчуваў сябе больш-менш дасведчаным, спрактыкаваным чалавекам. Заставалася пачаць шчыра і сумленна працаваць. Так, прынамсі, некаторыя з наркомаў і рабілі. Але не ўсе: для многіх членаў урада галоўным заставалася барацьба за ўладу ў вышэйшых сферах...
У першым урадзе Беларускай рэспублікі Фабіян Шантыр атрымаў для сябе добра знаёмую і любімую справу. Будучы вялікім і неўтаймоўным прыхількікам беларушчыны, ён — народны камісар нацыянальных спраў — гатовы быў паслужыць ёй спаўна і да канца. Але калсгі па ўраду гэтаму не толькі не спрыялі, а, наадварот — перашкаджалі. I найперш тыя з іх, якія займалі кіруючыя пасады адначасова і ў КП(б) Беларусі.
Цікавае сцвярджэнне наконт гэтага знаходзім у кнізс Е. Бугаёва «Возннкновенне большевнстскнх органнзацнй м образованне Компартнн Белоруссня», што ўбачыла свет у Маскве ў 1959 годзе: «Уже в первой декаде 1919 года члены Временного правнтельства Белорусской ССР Жнлуновяч, Червяков, Фальскнй, Чернушевяч, Кваченюк н Шантырь в пространном заявлення в ЦК РКП(б) обвнняля обляскомзап я обком партям во всех смертных грехах я главное — в стремленяня огранячять ях вляянне в правнтельстве. «Кознн» обляскомзапа оня усматрнвалн я в том, что он превратнл областную конференцню в I сьезд КП(б)Б, н его яменем прокламяровалн созданяе Белорусской республякя...»
Як бачым, шасцёра перадавых членаў урада літаральна з самых
першых крокаў сваёй дзейнасці пратэставалі супраць насаджэння у оеларускім краі «рукі Масквы». Жылуновіч, Чарвякоў, Фальскі, Чарнушэвіч, Квачанюк і Шантыр мелі рацыю і ў тым, што выканкам Заходняй вобласці не павінсн быў «пераўтвараць» абласную канферэнцыю ў з’езд КП(б)Б: на гэта патрэбны былі пэўныя паўнамоцтвы. I тым болып аб’яўляць аб стварэнні Беларускай рэспублікі...
Расійскі вялікадзяржаўны шавінізм з утварэннем Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі ўзмацняўся ўсё больш і больш. 15 студзеня 1919 года Цэнтральнае бюро КП(б)Б прыняло спецыяльную пастанову аб ліквідацыі беларускіх сскцый РКП(б). У апублікаваным праз два дні ў «Звезде» афіцыйным паведамленні аб гэтым указвалася, што «некаторыя члены партыі працягваюць называць сябе «беларускімі камуністамі»... Яны вядуць нацыяналістычную агітацыю, уносяць дэзарганізацыю ў партыйную і савецкую работу. Таму мясцовым партыйным арганізацыям, — падкрэслівае газета, — прапануецца лічыцца толькі з ЦБ і мясцовымі камітэтамі Кампартыі Беларусі... а Беларускія камуністычныя секцыі ліквідуюцца, выдадзеныя імі партыйныя білеты губляюць сваю сілу...»
Вось такімі сродкамі і метадамі стаўленікі Масквы старшыня Цэнтральнага бюро КП(б)Б Аляксандр Мяснікоў (Мяснікян) і сакратар Вільгельм Кнорын распачыналі — літаральна з самых першых крокаў — барацьбу са старшынёй урада Беларусі Зміцерам Жылуновічам, народнымі камісарамі Аляксандрам Чарвяковым, Усеваладам Фальскім, Зміцерам Чарнушэвічам, Аляксандрам Квачанюком, Фабіянам Шантырам...
Створаная па ўказанню Расіі, а па сутнасці і яе рукамі, Беларусь стаць суверэннай незалежнай дзяржавай, вядома ж, ніяк не магла. Ды і ў самім Маніфесце Часовага ўрада, які, як вядома, Жылуновіч і яго аднадумцы ніяк не хацелі падпісваць і абнародваць, ясна і недвухсэнсоўна гаварылася аб тым, што ў БССР «уваходзяць у сілу дэкрэты Расійскай Сацыялістычнай Савецкай Федэратыўнай Рэспублікі...»
Утварэнне самастойнай Беларускай рэспублікі ішло ўразрэз са сталінскай тэорыяй па нацыянальнаму пытанню. Стварэнне незалежных нацыянальных рэспублік Сталін лічыў выключна часовай палітычнай задачай. I каб не стымуляваць прыдуманыя ім і ягонымі паплечнікамі «нацыяналістычныя тэндэнцыі», пачала практыкавацца ідэя фарміравання — прычым выключна штучнага як мага больш буйных тэрытарыяльных аб’яднанняў. Так узнікла Закаўказская рэспубліка... Такім жа чынам літаральна праз месяц пасля абвяшчэння быў вырашаны і лёс Беларусі.