Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
Зняў ён века з дамавіны. «Закінуў Сымон назад сваю лахматую галаву, выцягнуў уперад, угору сухія мазольныя рукі; уставіў у чорную высь свой распалены болем, дзікі ўзрок — і запеяў... Запеяў страшным нечалавечым голасам... Роў чалавек-звер, ашалелы з свайго страшэннага гора».
Што і казаць: выдатна выпісана чалавечая існасць, спрадвечная прага жыць. I — бездапаможнасць перад смерцю, яе боязь, яе неадступнасць...
Такая ж удалая і канцоўка твора:
«...Цягнуліся мазольныя рукі к чорнаму небу, і то падалі на дамавіну, то ізноў цягнуліся, як бы адтуль кагось выклікалі на апошні суд. Адзін аблуканы чалавечы ўзрок не слабеў і разам з словамі рваўся кудысь... Падаў увесь чалавек ніцма на пясок ды роў і грыз зямлю. Білася галава аб верх дамавіны... А чорная ноч усё смялей і смялей падыходзіла к чалавеку, і ўсё больш і больш агортала яго сваёю хаўтурнаю апонаю і, слухаючы яго жалабы, злосна смяялася з яго бязсілля...»
Такім творам, на мой погляд, месца ў літаратурных хрэстаматыях, у сапраўдным залатым фондзе беларускай нацыянальнай літаратуры.
У Ф. Шантыра былі і іншыя творы, магчыма, менш значныя, але такія ж праўдзівыя і па-мастацку ўдалыя. Гэта апавяданні «Захар», «Ноч», «Смерць убогага», «Пад шум лесу», напісаныя яшчэ ў 1909 — 1910 гадах, і публіцыстычныя творы, сярод якіх найбольш значны — «У час барацьбы».
Ён быў апублікаваны ў першым нумары «Дзянніцы» за 1919 год. Твор, такім чынам, меў адно важнае прызначэнне: настроіць чытачоў на пэўны лад, даць ім арыенціры палітычнай накіраванасці.
«Адзень, дух майго народу, чыстую ясную апратку праўды і хараства.
Прыбяры сябе ў ясныя праменні творчага быту.
Узлажы на вякамі пакорную галаву сваю вянок вольных думак-песен і вітай вялікі час барацьбы.
ЧЛ уваскрэшанкя чалавечага «я»!
Час панства пакрыўджаных і бяздольных!
Час трыумфу мазольных рук!»
Што ні сказ, напісаны Фабіянам Шантырам, — заклік! Кожнае слова напоўнена глыбокім і пераканаўчым сэнсам, які зводзіцца да аднаго, галоўнага — натхнення чалавека на барацьбу за новае жыццё, за чалавечае «я».
У многіх сваіх творах ён апавядаў пра прыгажосць Бацькаўшчыны, пакуты і адчай яе народа. Ен называў Беларусь краем «аднаго працягнага векавога стогну, што льецца ў песні-малітве, песні-скарзе мучаніка народу, — у безнадзейна-слёзным жыццібыцці пад полагам вякавое чорнае ночы» (апавяданне «Родны край»), Гэты твор, дарэчы, Шантыр называў «сірочымі думкамі-песнямі».
На жаль, на літаратурную творчасць у яго так не хапала часу! У краі бурліла складанае і супярэчлівае жыццё... Разабрацца ў абстаноўцы, якая мянялася літаральна кожны тыдзень, не маглі не толькі простыя людзі, а і тыя, хто, здавалася, быў дасведчаны. Рэвалюцыйная віхура ўносіла свае непрадбачаныя карэктывы...
У родным Слуцку на пасадзе супрацоўніка павятовага ваеннага камісарыята ён затрымаўся ўсяго толькі тры месяцы. Заканчваўся
1918 год, і грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі зноў абвастрылася. Само жыццё — у каторы ўжо раз паклікала Фабіяна Гіляравіча ў дарогу. I зноў па вядомаму маршруту — у Смаленск.
.	5
Грамадзянская вайна і замежная ваенная інтэрвенцыя, як вядома, прынеслі Беларусі шмат гора. Разбураныя і спаленыя гарады і вёскі, разрабаванае нацыянальнае багацце, сотні тысяч бежанцаў вось асноўныя рысы з характарыстыкі нашага края таго часу. А былі яшчэ і іншыя страты — на жаль, і да гэтага часу мала вядомыя, але ж таксама значныя — маральна-палітычныя...	~
Вялікая частка Беларусі была яшчэ пад нямецкай акупацыяй, народ цярпеў ад здзекаў і зняваг, а за ягонай спінай — тайком — вялася жорсткая і бескампрамісная барацьба за ўладу, за будучы грамадскі лад у краі. I, як гэта не парадаксальна з nvHKTv гледжання здаровага сэнсу, асаблівыя «клопаты» праяўлялі аб Беларусі... стаўленікі Масквы, накіраваныя партыяй балыпавікоў на ключавыя пасты ўлады ў Заходняй вобласіц адміністрадыйна-тэрытарыяльным рэгіёне, у састаў якога і ўваходзілі неакупіраваныя раёны нашай зямлі. Часовым адміністрацыйным цэнтрам вобласці тады і з’яўляўся Смаленск.
Адным з момантаў барацьбы за ўладу стала пытанне аб уключэнні ў састаў Заходняй вобласці самой Смаленскай губерні. Работнікі Саветаў Смаленска былі, вядома ж, супраць. А вось за ліквідацыю вобласці наогул выступалі многія, у тым ліку і супрацоўнікі абласнога выканаўчага камітэта: маўляў, большая ж частка яе пад акупацыяй... Аднак старшыня Заходняга абласнога камітэта партыі балынавікоў Аляксандр Мяснікоў стаяў цвёрда: вобласць трэба захаваць! Насуперак здаровай логіцы да Смаленскай губерні далучылі Горацкі, Чавускі, Клімавіцкі, Мсціслаўскі і шэраг іншых паветаў Магілёўшчыны, сам Смаленскі губвыканкам ...ліквідавалі, а ўладу перадалі органам кіравання Заходняй вобласці. Такое рашэнне, натуральна, было падтрымана ў цэнтры. Старшыня Усерасійскага Цэнтральнага выканаўчага камітэта Я. Свярдлоў з гэтай нагоды выказаў задавальненне ў спецыяльнай тэлеграме, накіраванай Аблвыкамзаху напачатку красавіка 1918 года: «...Включенне Смоленской губерннм в Западную область ВЦЙК счнтает настоятельно необходнмым». I хоць другі з’езд Саветаў Заходняй вобласці (красавік 1918 г.) аб’явіў абласны выканаўчы камітэт вышэйшым заканадаўчым органам Савецкай улады на яе тэрыторыі, у сапраўднасці заканадаўчыя функцыі належалі выключна цэнтральным. .дзяржаўным органам Расійскай Федэрацыі...
Вострыя сутычкі, якія нярэдка пераходзілі ў канфлікты, пачалі ўзнікаць паміж губернскімі выканкамамі і абласнымі цэнтрамі, у іх усё часцей уцягвалася і Масква. Туды — у Саўнарком’ і УЦВК — патокам ішлі скаргі і данясенні, і там, вядома ж, не маглі не адрэагаваць на гэта. У пачатку снежня 1918 года старшыня Савета Працы і Абароны У, Ленін падпісаў спецыяльную пастанову, якая абавязвала мясцовыя ўлады «неукоснлтельно соблюдать предплсанля центра».
Падпарадкаваўшы сабе Смаленскую губерню, кіраўнікі Заходняй вобласці замахнуліся неўзабаве і на Віцебскую і Магілёўскую. I вось ужо, мінуючы губвыканкамы і іх аддзелы, У паветы Віцеошчыны і Магілёўшчыны пачалі паступаць «каштоўныя ўказанні» прама са Смаленска. А ролю «шасцёркі» кіраўніцтва Аблвыкамзаха гатова было выконваць вельмі і вельмі паслуумяна...
о ^/аСТрычНІКУ ^ІЗ-га Народны камісарыят унутраных спраў РСФСР адобрыў .існаванне Заходняй вобласці (Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерні) як адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі... Расійскай Федэрацыі. Акрамя народнага камісара РСФСР Г.Пятроўскага пад гэтым самазваным дакументам паставілі свае подпісы і тры члены выканаўчага камітэта Заходняй вобласці: Р. Пікаль, I. Рэйнгольд і Г. Найдзянкоў. Толькі вось хто іх упаўнаважыў на гэта?!
«Постановленле Наркомата внутреннлх дел РСФСР о Западной областл, —пісаў гісторык В. Круталевіч у кнізе «Рожденне Ьелорусской Советской Республлкл», — ннтересно прежде всего в том отношенлл, что оно отражает взгляды руководства областн на перспектлву государственного стролтельства в Белорусслл. После лзгнанля немецкнх захватчнков, — говорллось в посгановленлл, — гранлцы Западной коммуны должны охватлть террлторлю ьелоруссял л Ллтвы. Млнская, Могнлевская, Влтебская, Смоленская, Гродненская, Влленская л Ковенская губернлл с населенлем в 15 мллллонов человек л с террлторлей, превышаюіцей 300 тысяч кв. км, должны будут составлть едлный адмлнлстратлвный л экономлческяй район». А крыху ніжэй даследчык зрабіў справядлівую заўвагу: «Ссылаясь на нацяонально-этнографлческне факторы, авторы документа, однако, обходллп вопрос о суверенном праве белорусского л ллтовского народов на самоопределенле вплоть до отделенля л образованля самосгоятельного государства, что было узаконено Октябрьской революцней...»
Кастрычніцкай рэвалюцыяй, як вядома, шмат што было узаконена... Толькі вось ажыццяўлялася гэта далёка не поўнасцю а іншы раз — рабілася наадварот.
Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт па непасрэднаму указанню Леніна ўшчыльную заняўся разглядам пытанняў аб лёсе
абласцей, аб іх перспектывах. Свярдлоў асабіста ўзначаліў спецыяльную адміністрацыйную камісію, у састаў якой увайшлі прадстаўнікі цэнтральных органаў і абласцей. Заходнюю вобласць у ёй прадстаўляў, натуральна ж, Мяснікоў (Мяснікян). Лёс і будучыню нашага народа ён проста не мог адстойваць... у інтарэсах саміх беларусаў: воля цэнтра, партыі бальшавікоў была вышэй за ўсё.
Вынікам работы адміністрацыйнай камісіі стала пастанова УЦВК «Аб абласных аб’яднаннях», прынятая 23 снежня 1918 года. У адпаведнасці з ёй Заходняя вобласць зацвярджалася ў складзе пяці губерняў: Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай і Смаленскай. «Само собою разумеется, что это положенне является только временным положеннем», — сказаў на пасяджэнні Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Якаў Свярдлоў.
Балыпавіцкае кіраўніцтва Заходняй вобласці працягвала тым часам наступленне на ўсё беларускае, нацыянальнае. Дамогшыся, як адзначалася вышэй, ліквідацыі Смаленскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камісарыята яшчэ ў чэрвені, увосень таго ж 1918-га скасоўвалася аддзяленне Белнацкома і ў Віцебску. 3 рэзкай крыгыкай такога незаконнага рашэння выступілі Маскоўская і Петраградская секцыі РКП(б), але да іх голасу не прыслухаліся. Болын таго, у пачатку снежня 1918 года на з’ездзе прадстаўнікоў павятовых і губернскіх выканкамаў і парткомаў Заходняй вобласці было прынята рашэнне звярнуцца да цэнтральных органаў Расіі з прапановай ліквідаваць «усялякія беларускія арганізацыі»... Расійскі шавінізм наступаў усё актыўней і актыўней.
...Тым часам Беларусь вызвалялася ад нямецкай акупацыі. Пытанне аб далейшым дзяржаўным будаўніцтве ў краі з усёй вастрынёй паўставала на парадак дня. Вызначыліся тры падыходы да яго вырашэння.
Псршы падыход быў прадстаўлены А. Мяснікянам, I. Алібегавым і іншымі ўплывовымі дзеячамі Заходняй вобласці. Яны не сумняваліся ў тым, што Заходняя вобласць павінна захавацца як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, прычым — значна пашыраная ў сваіх межах. Нацыянальнае самавызначэнне беларусаў яны, натуральна, ніяк не хацелі прызнаваць.
Другі накірунак — пазіцыя праціўнікаў існавання вобласці, кіраўнікоў Віцебскага, Магілёўскага і Смаленскага губвыканкамаў. Адмаўляючы неабходнасць захавання Заходняй вобласці, яны былі і супраць самавызначэння Беларусі ў ліобой іншай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай форме.