Нацдэмы
Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
— Я ведаю, хто аўтар. Гэта — Максім Багдановіч!
Усе дружна заапладзіравалі.
«А ў другім канцы пакоя, — напіша праз многа гадоў пасля падзеі ўдзельніца вечарынкі Апалёнія Савёнак, — сядзіць аўтар, усхваляваны, ледзь ухапляючы паветра сваімі хворымі грудзьмі...»
Яго шчыра віншавалі. Паціскалі Багдановічу руку Бядуля і Ядвігін Ш., Паўловіч і Зямкевіч, Галубок і Смоліч, Фальскі і Дубяйкоўскі. Асмялелі і маладыя ўдзельнікі вечара. Людвіка Сівіцкая, Ванда Лявіцкая (дачка Ядвігіна Ш., якая стане пазней жонкай Язэпа Лёсіка), дзве сястры Бядулі, Фабіян Шантыр і іншыя таксама парадуюцца за творчы поспех дзядзькі Максіма. Будуць жадаць яму здароўя, далейшага плёну ў паэзіі...
Ен быў так патрэбны ўсім! Паэзія Багдановіча станавілася для беларускай інтэлігенцыі і моладзі сапраўднай пуцяводнай зоркай. Ен сцвярджаў у ёй гармонію жыцця, услаўляў цэласнасць, высакароднасць чалавека, веру, любоў і чуласць, што так неабходны ў барацьбе кожнага за свае мэты, памкненні.
На працягу чатырох месяцаў — ажно да канца зімы 1917-га — Максім Багдановіч рэгулярна прыходзіў у «беларускую хатку», сустракаўся з яе наведвальнікамі. Ён нікога не вучыў, як жыць і што рабіць. Сама справа жыцця Багдановіча станавілася для інтэлігенцыі і маладых людзей Мінска ўзорам служэння Айчыне, вернасці абранаму шляху. Фабіян Шантыр, як пакажуць далейшыя падзеі, зразумее і ўсвядоміць гэта найбольш выразна і акрэслена...
«Ніхто не чытаў нам лекцыяў, н& пераконваў, не агітаваў, — чытаем далей у артыкуле Апалёніі Савёнак «Калісьці ў Менску», змешчаным у трэцім нумары эмігранцкага часопіса «Беларуская маладзь» за 1960 ГОДГэтыя выдатныя людзі выбралі найвастрэйшую зброю — мастацкае слова. Яны прамаўлялі да нас вуснамі нашых паэтаў-адраджэнцаў. Калі Смоліч дэклямаваў Купалава «Над Нёманам» або Гарунова «Ты, мой брат, каго зваць беларусам...»; калі Галубок дэклямаваў гарачыя Купалавы поклічы; калі Лявіцкая дэклямавала цёплыя Цётчыны ды Буйлянчыны творы — тут была й любасць да пакрыўджанае Бацькаўшчыны, і слаўная мінуўшчына яе, і пашана да свае мовы. Гэта было для нас і навукай, і клічам, і загадам, і праграмай дзейнасці. Мы бачылі ідэю, тую высокую, велічную ідэю змагання за волю свае Бацькаўіпчыны й свайго народу...»
У лютым 1917-га гаспадары «хаткі» праводзілі Максіма Баідановіча ў Ялту. Яму трэба было змяніць клімат, падлячыцца... Ён абяцаў сваім маладым сябрам абавязкова вярнуцца ў Мінск і быць побач з імі заўсёды. Аднак праз тры месяцы паэта не стала...
Дзейнасць «беларускай хаткі» на Захараўскай вуліцы да таго часу была, па сутнасці, ужо згорнута. Адбылася Лютаўская
рэвалюцыя, якая ўнесла ў рэчаіснасць новыя фарбы, акцэнты, накірункі. Кожнаму дзейнаму чалавеку прадстаяла вызначацца больш рэальна і бліжэй да канкрэтнай справы. Фабіян Шантыр знайшоў сябе і ў гэтай абстаноўцы. Ен стаў адным з лідэрау левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады, старшынем аднаго з буйнейшых яе камітэтаў — Бабруйскага.
А яшчэ, як высветліцца праз пэўны час, Шантыр шмат часу прысвячаў самастойнай літаратурнай творчасці, тэарэтычнан распрацоўцы праблем беларускага нацыянальнага адраджэння. Тое, што гэта былі і цікавыя творы, і важныя самастонныя навуковыя працы, паспрабуем паказаць ніжэй.
3
«3 незвычайным размахам і глыбінёй разгарнуўся беларускі рух з першых дзён рэвалюцыі 1917 года. Сакавіцкі перавароі (маецца на ўвазе адрачэнне ад прастола цара Мікалая II) канчаткова разняволіў бсларускі народ ад прыгону петраградскага цэнтралізму і паставіў яго перад пытаннем свайго нацыянальнага і дзяржаўнага самавызначэння». Так напісаў неўзабаве пасля тых неадназчачных, а часам і супярэчлівых падзей адзін з актыўных удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху Аляксандр Цвікевіч у брашуры «Краткнй очерк возннкновення Белорусской Народной Республнкіі», выдадзснай у 1918 годзе ў Кіеве. Напісаў аб’ектыўна, з веданнем справы, так, як яно было ў жыцці.
Пасля звяржэння царызму нацыянальнае пытанне паўстала ў цэнтры палітычнай барацьбы на тэрыторыі Беларусі. У вялікіх і малых гарадах і мястэчках пачынаюць узнікаць самыя розныя нацыянальныя па форме арганізацыі: у асноўным — палітычныя, зрэдку — культурна-асветныя. Галоўную ж сілу сярод іх прадстаўляла адроджаная Беларуская сацыялістычная грамада, створаная яшчэ ў 1902 годзе.
У канцы сакавіка 1917 года адбыўся з’езд беларускіх грамадскіх дзеячаў, на якім быў заснаваны Беларускі нацыянальны камітэт. 3 васемнаццаці членаў БНК дзесяць з’яўляліся грамадоўцамі, a ўзначаліў яго відны палітычны дзеяч таго часу, былы член Першай Дзяржаўнай думы буйны землеўладальнік Раман Скірмунт. Сярод членаў камітэта былі: Аркадзь Смоліч, Усевалад Фальскі, Браніслаў Тарашкевіч, Алесь Бурбіс, Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец), Паўлюк Аляксюк, Фабіян Шантыр... Яны і павінны былі прадставіць Часоваму ўраду патрабаванні і меркаванні, якія датычыліся «арганізацыі кіравання Беларуссю на асновах фодэратыўнага ладу дэмакратычнай Расійскай рэспублікі».
Удзел у Беларускім нацыянальным камітэце Смоліча і
Фальскага, Тарашкевіча і Бурбіса, Гартнага і Шантыра быў, натуральна, невыпадковым, апраўданым. 1х ведалі як моцных прыхільнікаў ідэі беларускасці, як папулярных дзеячаў сярод шырокіх мас працоўных. А вось факт удзелу ў Беларускім нацыянальным камітэце Рамана Скірмунта, чалавека, як сведчыў у 1921 годзе вядомы даследчык нашай нацыянальнай гісторыі Ф. Іурук, «непапулярнага сярод сялян і звязанага вузамі ідэйнай роднасці з польска-літоўскай арыентацыяй, быў пёршай буйнай палітычнай памылкай^у гісторыі беларускага руху, якой умела карысталіся праціўнікі беларускага нацыянальна-палітычнага руху...»
Рэвалюцыйныя і грамадска-палітычныя падзеі разгортваліся нярэдка стыхійна. Бачачы памкненні Р. Скірмунта і такіх членаў БНК, як П. Аляксюк, Я. Заяц, ксёндз Гадлеўскі, так званая «сацыялістычная» частка руху робіць спробы ліквідаваць Беларускі нацыянальны камітэт, узяць ініцыятыву ў свае рукі і рэабілітаваць саму ідэю нацыянальна-палітычнага адраджэння Беларусі. I ўжо ў ліпені 1917-га на другім з’ездзе прадстаўнікоў беларускіх арганізацый палярызацыя палітычных сіл адбываецца больш акрэслсна. Ствараецца новая арганізацыя — Цэнтральная Рада бсларускіх арганізацьш і партый. Яе задача — аб’яднаць беларускія палітычныя і культурныя арганізацыі, што ўзнікалі ў розных кутках краю і па Расіі, у тым ліку ў асяроддзі бежанцаў і салдат. Для гэтага вызначаўся і шлях — стварэнне дэмакратычнага цэнтра нацыянальнага і рэвалюцыйнага руху беларусаў. У адпаведнасці з пастановай з езда, у Цэнтральную Раду ў мэтах абароны ад пранікнсння ў, яе буржуазных элементаў мелі права пасылаць сваіх прадстаўнікоў толькі тыя арганізацыі, якія прызнавалі дэмакратычную федэратыўную рэспубліку, бясплатную перадачу зямлі народу і развіццё беларускай нацыянальнай культуры. У выканкаме Цэнтральнай Рады асноўныя кіруючыя пасты зноў займаюць прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады — Цішка Гартны, Фабіян Шантыр, Язэп Дыла... А былому кіраўніку БНК Раману Скірмунту на пэуны час давялося сысці з палітычнай арэны.
Кіраўніцтва Цэнтральнай Рады выдатна разумела, што без падтрымкі нізоў поспехаў у рабоце дасягнуць нельга. Таму сваю асноўную ўвагу яно скіравала на стварэнне арганізацый Рады на меодах у гарадах і мястэчках Беларусі. Пры непасрэдным удзеле Фабіяна Шантыра яны ўзнікаюць неўзабаве ў Бабруйску і „ ~ гарадах, дзе яго добра ведала насельніцтва, а таксама
ў Магілёве, Маладзечне. Асіповічах, Орпіы, Смаленску... Дзеля справядлівасці варта зазначыць: спачуваючых беларускай справе лідэры Цэнтральнай Рады знаходзілі далёка не ўсюды.
Сапраўды шырокай хваляй пайшоў гэты рух восенню 1917-га. Дзякуючы энергічнай і настойлівай прапагандзе, якую вяла група настаўпікаў начале з С. Рак-Міхайлоўскім, была падрыхтавана спрыяльная абстаноўка для правядзення вайсковых з’ездаў сярод
воінаў-беларусаў. Так, 18 кастрычніка прайшоў з’езд байцоў-беларусаў трох армій Заходняга фронту. Была абрана Беларуская вайсковая рада фронту, з якой потым утварылася Цэнтральная Беларуская вайсковая рада. Такія ж з’езды прайшлі ў Віцебску (Паўночны фронт), Адэсе (Румынскі) і Кіеве (Паўднёва-Заходні фронт). Два з’езды беларусаў-бежанцаў адбыліся ў Масквс,з’сзды грамадскіх і настаўніцкіх арганізацый — у Смаленску, Віцебску, Полацку і іншых гарадах.
За некалькі тыдняў да Кастрычніцкага перавароту ў выніку чарговай рэарганізацыі Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую Раду. 27 кастрычніка яна звярнулася з «Граматай да Беларускага Народу», у якой выказала сваю бліжэйшую мэту: «...Сабраць усе жывыя сілы нашай Бацькаўшчыны дзеля абароны і ўтрымання нашых вольнасцяў, здабытых крывёй мільёнаў сыноў пакрыўджанай, бяздольнай Беларусі». .
Аб’яднаныя агульнымі інтарэсамі барацьбы за нацыянальную незалежнаснь выканкамы Вйлікай беларускай, Цэнтральнай вайсковай радаў разам з выканаўчым камітэтам Заходняга фронту выпускаюць адозву «Ко всему народу белорусскому». Вось некалькі найбольш значных вытрымак з яе:
«Для Белоруссмн, как страны, разорванной фронтом, наяболее задетой войной, немедленное заключенне ммра является красугольным камнем всей полнтнкн... Белоруссня должна быть демократмческой республнкой, спаяной с Велнкороссней н другнмн соседннмм республнкамн на основе федерацнн... Вся власть в Белорусснн должна прннадлежать Краевой Раде, нзбнраемой на основе всеобіцего, равного, тайного н пропорцнонального голосовання. Белорусскнй народ не можст допустнть, чтобы край его был разорван на частн н разделен державнымн соседямн прн подпнсаннн мнрного договора. Для заіцнты своего права белорусскнй народ должен нметь на мнрном конгрессе свонх правомочных представнтелей... Чтобы создать такую власть в центре н на местах... созывается на 5 декабря 1917 года сьезд представнтелей всего белорусского народа в городе Мннске»*.
Праз два дні — 17 лістапада — пабачыў свет яшчэ адзін дакумент — «Декларацня Белорусского Комнтета прн Всеросснйском Совете Крестьянскнх Депутатов», які ўзначальваў вядомы грамадскі дзеяч Яўссй Канчар. У Дэкларапыі аб’яўлялася, што гэты камітэт «...взял на себя... почмн в органнзацнм трудового белорусского крестьянства вокруг нден образовання автономно свободной Белорусснм...» Ідэя склікання Усебеларускага з’езда мела месца і ў пастановах, рэзалюцыях і дэкларацыях шэрагу іншых нацыянальных саюзаў,