Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
I паплаціўся за гэта сваім жыццём...
У пятым томе Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, выдадзенай у 1972 годзе, аб ім сціплы — на старонку машынапісу — артыкульчык: «Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (19.4.1881 — 4.2.1931). Нарадзіўся ў в. Токары Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. 3 сям’і настаўніка. Член КПСС з 1920 г. Скончыў Юр’еўскі універсітэт (1911 г.)...» A далей — удзел у рэвалюцыйным руху, барацьба ў падполлі, праца выкладчыкам, наркомаўскія пасады, старшыня Інбелкульта і прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук. Пералік гістарычных прац. Ацэнка-вывад: «У сваіх працах Ігнатоўскі не паказваў складанасці сацыяльнага развіцця на розных этапах, не даваў належнай марксісцкай характарыстыкі эпохі, разглядаў гістарычныя падзеі з нацыяналістычных пазіцый» (падкрэслена мной). Называюцца выбарныя партыйныя пасады, якія займаў вучоны і грамадскі дзеяч: кандыдат у члены ЦК, член ЦК КП(б), член ЦВК БССР і ЦВК СССР. 1 канцоўка-рэзюме: «На пленуме ЦК КП(б) Б (кастрычнік 1930 г.) выведзены з членаў Бюро ЦК і членаў ЦК КП(б) Б; пастановай прэзідыума і парткамісіі ЦК КП(б) Б
(студзень 1931 г.) выключаны з партыі як нацыянал-ухіліст» (зноў падкрэслена мной).
I ўсё. Hi подпісу аўтара пад артыкулам, ні звестак аб далейшым лёсе вучонага...
У састаў рэдакцыйнай калегіі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, выдадзенай два дзесяцігоддзі назад, уваходзілі прэзідэнт Акадэміі навук БССР М. А. Барысевіч і віцэ-прэзідэнт К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва), акадэмікі-гісторыкі К. I. Лукашоў і Ф. С. Марцінкевіч, а ў рэдакцыйны савет, акрамя іншых, яшчэ і вядомы ўсім гісторык Л. С. Абэцэдарскі, тагачасны дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР, акадэмік I. М. Ігнаценка. Аднак ніводзін з іх не паставіў пытанне: а што ж сталася з нашым знакамітым гісторыкам і папярэднікам потым?...
Л. Абэцэдарскаму, як і некаторым іншым гісторыкам Беларусі, лёс Усевалада Ігнатоўскага выгадна было замоўчваць. Прызнай ягоныя заслугі, ацані працы і. распрацоўкі — і давялося б адмаўляцца ад сваіх, уласных ацэнак развіцця гістарычных падзей у беларускім краі. А за іх, тыя «ацэнкі», былі ж атрыманы і найвышэйшыя навуковыя тытулы і званні, і немалыя грошы за манаграфіі, брашуры, вучэбныя дапаможнікі. Дык ці не лепш так — абыйсці моўчкі?!
Па злой іроніі лёсу ў 5-ым томе Беларускай Савецкай Энцыклапедыі артыкул пра Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага стаіць на адной старонцы з артыкулам пра Іларыёна Мяфодзьевіча Ігнаценку, таксама акадэміка АН БССР. Пра яго, дарэчы, сказана, што сн «аўтар прац па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўлення Савецкай улады на Беларусі, адзін з рэдактараў «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (частка 2, 1967 г.) і аўтараў кнігі «Перамога Савецкай улады на Беларусі» (1967 г.)». Вядома ж, пра існаванне на белым свеце гісторыка і грамадскага дзеяча Ігнатоўскага Ігнаценка ведаў, але... прамаўчаў і ён.
Такая вось была нядаўняя наша гістарычная «навука»...
I толькі ў 1988-ым з’явілася магчымасць вярнуцца і да лёсу вучоных і першаадкрывальнікаў нашай гісторыі. Утойваць іх справы стала просга немагчыма. Акадэмік Ігнаценка спахапіўся адным з першых, і разам з маладым гісторыкам Аляксеем Каралём памкнуліся, нарэшце, сказаць пра Ігнатоўскага поўную праўду: яны апублікавалі ў часопісе «Полымя» артыкул аб ім «Пад сцяг чырвоны...»
Светапогляд, жыццёвыя прынцыпы і пазіцыі Усевалада Макаравіча складваліся і фарміраваліся ў няпросты, супярэчлівы час. Тры рэвалюцыі, узнікненне і дзейнасць шматлікіх партый, грамад, фракцый, груп і ўхілаў блыталі становішча ў царскай Расіі, уносілі ў сэрцы і душы людзей, асабліва маладых, нявопытных, сумятню, хістанне і няўпэўненасць. I ўсё ж у жыцці трэба было
вызначыць сваё месца, выказваць свае асабістыя адносіны да таго, што адбывалася навокал.	_	_
Ужо на пераломе стагоддзяў, у час.вучобы ў Віленскай гімназіі, юны Ігнатоўскі далучаецца да рэвалюцыйных хваляванняў. 3 гімназіі яго, натуральна , выключаюць і прапаноўваюць ісці куды вочы глядзяць. Пачатковую адукацыю ўдалося-такі атрымаць у Магілёўскай семінарыі, і ў 1902 годзе Усевалад паступае на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Тут і знаёміцца ён з праграмай партыі эсэраў, прымае яе палажэнні і звязвае свае памкненні з сацыялістамі-рэвалюцыянерамі на цэлых 15 гадоў. Экспрапрыяцыя капіталістычнай уласнасці, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, васьмігадзінны рабочы дзень, пераход зямлі ў агульнанародную ўласнасць, ураўняльнае размеркаванне вынікаў працы і забарона наёмнай працы, перадача распарадчай улады над зямлёй сельскай абшчыне гэтыя патрабаванні праграмы эсэраў поўнасцю задавальнялі 20-гадовага маладога чалавека. Адзінае, што ён не ўспрымаў тады, гэта індывідуальны тэрор, які спавядалі эсэры як асноўны сродак барацьбы супраць самадзяржаўя.
Аднак скончыць вучобу ў Пецярбурзе Ігнатоўскаму не ўдаецца. За ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях і распаўсюджванні пракламацый яго два разы запар высылаюць са сталіцы: спачатку дамоў, потым — у Аланецкую (Архангельскую) губерню.
Але вучыцца яму вельмі хацелася. У 1908 годзе, калі рэвалюцыйная хваля значна зменшылася, Ігнатоўскі здабывае фальшывае пасведчанне аб сваёй палітычнай надзейнасці і вернасці царскаму рэжыму і паступае ў Юр’еўскі (цяпер — Тартускі) універсітэт. Праз тры гады паспяхова заканчвае вучобу і працуе ў Вільні ў адной з прыватных гімназій. Яшчэ праз чатыры гады ён — выкладчык, а неўзабаве і старшыня педагагічнага савета (па сутнасці — рэктар) Мінскага настаўніцкага інстытута. У 1915 годзе Усевалад Макаравіч разам з інстытутам эвакуіруецца ў горад Яраслаўль.	м
Увесь гэты час Ігнатоўскі па-ранейшаму сярод эсэраў. Нартыя дзейнічае нелегальна, праграмныя задачы яе ранейшыя... Керанскі, Чарноў, Аўксеньцьеў і іншыя лідэры сацыялістаў-рэвалюцыянераў карыстаюцца ў народзе пэўнай падтрымкай: партыя мела свае арганізацыі ў 63 губернях Расіі, у тым ліку і ў Беларусі, на Балтыйскім і Чарнаморскім флотах. Каб расшырыць агульнадэмакратычны фронт барацьбы супраць самадзяржаўя і ізаляваць тым самым кадэтаў, з эсэрамі па цэлым шэрагу пытанняў вырашаюць супрацоўнічаць балыпавікі.
У тыя ж гады ў палітычнай біяграфіі Ігнатоўскага з’яўляюцца два, не зусім лагічныя з пункту гледжання сённяшняга дня факты: ён прымае ўдзел у зборніку, прысвечаным 300-годдзю дынастыі Раманавых, і ўзнагароджваецца ордэнам Святога Станіслава
трэцяй ступені пры адначасовым прысваенні чына калежскага асэсара. Пазней, у 1931-ым, удзел у зборніку будзе канстатаваны як «яскрава контррэвалюцыйнае выступленне» Ігнатоўскага і «паспрыяе» выключэнню з радоў ВКП(б). He забудзецца і ўзнагароджванне ордэнам, хоць яго атрымлівалі практычна ўсе выкладчыкі царскіх навучальных устаноў: так значылася ў «табелі аб рангах», заснаваным яшчэ Пятром I.
Лютаўская рэвалюцыя 1917 года заспела Мінскі настаўніцкі інстытут (ён ужо называўся педагагічным) у эвакуацыі ў Яраслаўлі. Летам наступнага, 1918 года ўстанова, і разам з ёй Усевалад Ігнатоўскі, пераязджае ў Мінск. Вось як апісваў ён сам падзеі таго трывожнага часу ў артыкуле «Вялікі Кастрычнік на Беларусі»:
— У цяжкіх муках творчасці праходзіла сацыяльная рэвалюцыя на Беларусі. У нашым краі, пакрытым акопамі, супыніўся фронт сусветнай імперыялістычнай вайны і падзяліў яго на дзве часткі: нямецкую і расійскую. На яго тэрыторыі Вялікі Кастрычнік спаткаўся з узброеным Старым Светам Заходняй Еўропы, каторы тут мусіў даць рашучы бой паўстаўшай рэвалюцыі. У гэтай барацьбе перавага была то на той, то на другой старане. To рэвалюцыя падымала масы рабочых і сялян як Беларусі, так і ўсёй Расіі, штурхала іх на моцную сваім капіталам Антанту і ставіла на полі бойкі, на гонях Беларусі, свой чырвоны штандар. To, наадварот, азвярэлая контррэвалюцыя, скарыстаўшы часовую слабасць рэвалюцыйных сілаў, займала Беларусь, нішчыла здабыткі рэвалюцыі, прыціскала працоўныя масы Беларусі, вастрогам (маецца на ўвазе астрог), шыбельніцаю, шомпалам і бізуном утварала яна на нашай тэрыторыі спакой дарэвалюцыйнага часу. Але гэты спакой могілак не мог быць доўгім...
Усяго толькі адзін абзац — пра тры гады гістарычных рэвалюцыйных падзей! Напісана вобразна і ярка, аднак — зразумела і някідка... Вось такое адлюстраванне павінна быць — ёмістае і праўдзівае. Чытач сам бачыць, што няма тут ні нацыяналістычных пазіцый, ні якіх бы там ні было ўхілаў...
А далей Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі пісаў:
— Апроч таго, сацыяльная рэвалюцыя на Беларусі спаткалася з нацыянальным пытаннем (падкрэслена мной). Заблытанае на працягу многіх гадоў, разбуджанае Лютаўскай рэвалюцыяй, нацыянальнае пытанне патрабавала свайго развязвання. Востра стала яно на чаргу дню і павінна было крышталізавацца, выяўляцца і развязвацца ў сувязі з сацыяльным, класавым пытаннем. Патрэбен быў час для таго, каб устанавіць гэтую сувязь і зам^ніць у нацыянальным пытанні прынцып адзінага нацыянальнага фронту прынцыпам адзінага рэвалюцыйнага, рабоча-сялянскага фронту. Нацыянальны рух, які ў пачатку йшоў не помеж з Кастрычкікам, павінен быў уліцца ў русло сацыяльнай рэвалюцыі.
Летам 1918-га ўзнікае Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалю цыянераў (БПС-Р). Ядром яе сталі выхадцы з Беларускай сацыялістычнай грамады, былыя члены левых і правых арганізацый эсэраў, многія настаўнікі, сяляне. У розных гарадах пачалі выходзіць друкаваныя органы партыі: «Змаганне» ў Мінску, «Грамадзяшн» і «Беларуская думка» ў Вільні, «Родны край» у Гродне, «Наша каляіна» ў Слуцку... Адным з арганізатараў БПС-Р стаў Уссвалад Ігнатоўскі. Аднак у састаў Цэнтральнага камітэта партыі ён увайшоў толькі праз некалькі месяцаў пасля яе ўзнікнення — як кіраўнік арганізацыі «Маладая Беларусь», якая атрымала ў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў правы самастойнай аўтаноміі.
«Маладая Беларусь» дзейнічала пры Мінскім педагагічным інстытуце з мая 1917 года. Студэнты і сельскія інтэлігенты, што аб’ядналіся ў ёй, падтрымлівалі спачатку Беларускую сацыялістычную грамаду. У кіруючае ядро арганізацыі ўваходзілі У. Ігнатоўскі, С. Булат, Я. Гарбацэвіч, I. Каранеўскі, М. Кудзелька (Міхась Чарот), М. Мароз.
Аднак ужо ў самым пачатку 1920 года «Маладая Беларусь» адкалолася ад Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Студэнцкая моладзь і прадстаўнікі інтэлігенцыі паступова пераканаліся ў рэальнасці ідэй новай улады. Найбольшую цягу да бальшавікоў адчувалі тыя з іх, хто трапіў пад прыгнёт акупантаў панскай ІІолыпчы. Перажыўшы акупацыю, яны бачылі сваё выратаванне ў супрацоўніцтве з Савецкай уладай. Аб’явіўшы аб разрывс з ідэалогіяй беларускіх эсэраў, члены «Маладой Беларусі» назвалі сябе Беларускай Камуністычнай Арганізацыяй (БКА). Адлюстроўваючы інтарэсы некаторых слаёў беларускага сялянства і інтэлігенцыі, БКА разам з бальшавікамі распачынае дзейнасць у падполлі, удзельнічае ў арганізацыі партызанскага руху. Пад кіраўніцтвам падпольных цэнтраў баявыя дружыны БКА дзейнічалі ў Мінскім, Слуцкім, Ігуменскім, Дзісненскім, Гродзенскім, Лідскім, Слонімскім паветах.	„