Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
Брудная справа, тым не менш, была зроблена. Зроблена прадумана і тонка. У вартасцях акадэміка-гісторыка Ігнатоўскага спакваля засумняваліся... I найперш тыя, хто стаяў «на варце» заваёў Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, справы Леніна — Сталіна.	„	„
У канцы дваццатых — пачатку трыццатых гадоу ва усю працавала адміністрацыйна-камандная сістэма, фарміраваўся культ асобы Сталіна. Атмасфера нецярпімасці, падазронасці і варожасці ўсё больш і больш запаўняла грамадска-палітычнае жыцце у краіне. 3 вуснаў «бацькі народаў» прагучалі словы пра абвастрэнне класавай барацьбы...	„
Гістарычная навука, натуральна, не магла заставацца у оаку ад палітычнай барацьбы. Разгараецца вострая, далекая ад палемічных метадаў вядзення дыскусія, ацэнкі і вывады у якон рабіліся адназначныя і бескампрамісныя: ва ўсім і усюды бачыліся памылкі, адмоўныя ўплывы, тэорыі і светапогляды «ідэнных праціўнікаў»... Сталінскія асабістыя ацэнкі станавіліся ісцінан у апошняй інстанцыі.	.	.
Тады ж, у дваццатых гадах уваходзіць у лексікон і тэрмін «нацыянал-дэмакратызм».	„
Hi ў адным слоўніку, у тым ліку і такім грунтоўным, як «Советскнй энцнклопеднческнй словарь», няма тлумачэння гэтага злавеснага тэрміну. I я вазьму на сябе смеласць адказаць чаму. Ды найперш, таму, што быў ён штучны, надуманы, «вынавдзены» для таго, каб калі не апраўдаць, дык хоць бы крыху прыкрыць тыя злачынствы, што рабіліся пад знакам барацьбы з наодэмаўшчынай.
На першапачатковым этапе нацыянал-дэмакратызм кваліфікаваўся як «правая» небяспека ў правядзенні культурнай рэвалюцыі ў краіне, як спроба і імкненне яго прыхільнікаў ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй класавых. У беларускай гістарычнай навуцы найбольшых «поспехаў» у выкрыцці нацыянал-дэмакратызму дасягнулі такія вучоныя, як С. X. Агурскі, В. К. Шчарбакоў, Ю. Майзель, М. Шапавалаў. Двое апошніх, выдаўшы ў 1929 годзе «Кароткі нарыс КП(б)Б», засведчылі імкненне нацыянал-дэмакратаў «вырошчваць нацыянальную форму культуры на шкоду яс пралетарскаму зместу». А неўзабаве нацыяналдэмакратызм быў аб’яўлены ледзь не «родным братам» нацыянал-фашызму. I ўжо ў 1930-ым наодэмы адкрыта называліся «ворагамі народа», якія, маўляў, ставілі сваёй мэтай рэстаўрацыю капіталізму ў краіне.
Тады ж партыя і ўрад пачалі разгортваць кампанію па барацьбе з нацыянал-дэмакратызмам.
Неўзабаве ў Мінск прыбыла высокапастаўленая брыгада ЦКК ВКП(б), якая павінна была абследаваць практыку нацыянальнакультурнага будаўніцтва ў рэспубліцы. Яе ўзначальваў старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі Камуністычнай партыі Украіны А. Затонскі. Правёўшы пэўную работу, на пасяджэнні бюро ЦК КП(б) Беларусі ён выказаў шэраг крытычных заўваг, якія, на яго думку, мелі месца ў працах Усевалада Ігнатоўскага. Такім чынам, работа камісіі была практычна поўнасцю зведзена да высвятлення асобы Усевалада Макаравіча. Абвінаваціўшы акадэміка ў правым ухіле, праяўленнях нацыянал-дэмакратызму, дапоўніўшы гэтыя «вывады» ацэнкамі Самуіла Агурскага, зробленымі на XII з ездзе Кампартыі Беларусі, а таксама прышыўшы белымі ніткамі спробу стварыць калісьці Беларускую камуністычную партыю (мелася, вядома ж, на ўвазе БКА), камісія, па сутнасці, і павесіла на прэзідэнта Беларускай Акадэміі навук ярдык «ворага народа». Дарэчы, дакладваючы вынікі праведзенай «работы» ў нашай рэспубліцы маскоўскаму кіраўніцтву, Затонскі ўзмацніў крытыку асабістай дзейнасці Ігнатоўскага, хоць да работы Акадэміі прэтэнзій у яго не было.
Супраць Усевалада Макаравіча наладжваецца сапраўдная акцыя ачарнення і цкавання. «Актывізаваўся» друк, і ў псршую чаргу газета «Звязда»... На яе старонках «прапаноўваюць» выступіць з артыкулам-пакаяннем і самому Ігнатоўскаму. На жаль, хутчэй за ўсё так і застанецца нявысветленай тайна: як, у якіх умовах і з якімі думкамі і намерамі пісаў ён той ліст:
— ...Перажыткамі адраджэнства, якія засталіся ў мяне ад эсэраўска-грамадаўскага мінулага... маім нацыянал-апартунізмам у тэорыі і на практыцы; незалежна ад таго, хацеў я ці не хацеў, ...я зрабіўся, па правільнай фармулёўцы т. Гея (прысланы ў 1930 годзе з Масквы для разгрому бёларускага «нацыяналізму» новы
першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі) «нацыянал-дэмакратам з партбілетам у KimaHi»... Зусім правільна пленум ЦК КП(б)Б (маецца на ўвазе пленум ад 25 кастрычніка 1930 года) пастанавіў вывесці мяне са складу Бюро ЦК і ЦВК і перадаў справу аб далейшым маім знаходжанні ў партыі ў ЦВК, дзе яна разбіраецца. Як ні балюча, як ні цяжка гэта для мяне, але перад ЦК КП(б)Б і перад усёй партыяй я цвёрда павінен прызнаць, што палітычна я зрабіў здраду перад партыяй, хоць і не хацеў зрабіць гэтага суб ектыўна...
Аднак і такая споведзь-прызнанне не дапамагла. Акцэнты былі ўжо расстаўлены на кастрычніцкім пленуме, на якім Канстанцін Веньямінавіч Гей у дакладзе «Аб чарговых задачах і нацпалітыцы» засяродзіў увагу на дзейнасці так званага «Саюза вызвалення Беларусі», крытыцы беларускага нацыяналізму — найперш у асобс у. М. Ігнатоўскага. Тут першы сакратар прыгадаў Усеваладу Макаравічу ўсё: і паходжанне «з сацыяльна чужога асяроддзя», і ўдзел у 1913 годзе ў падрыхтоўцы юбілейнага зборніка, прысвечанага 300-годдзю дынастыі Раманавых, і знаходжанне ў партыі эсэраў, і шмат што іншае...
У самым канцы 1930 года Ігнатоўскага вызваляюць ад пасады прэзідэнта Акадэміі навук, а ў студзені 1931-га выключаюць з радоў партыі.	....	.
Падзеі XII з’езда КП(б) Беларусі, «вывады» камісп і рашэнні пленумаў Цэнтральнага Камітэта партыі далі мноства фактаў і «праверанага» матэрыялу органам ДПУ. I там пачынаюць дзейнічаць!	.	.
Адзін выклік у ДПУ БССР змяняецца другім, трэцім, пятым... Ігнатоўскаму спачатку прапануюць, а потым патрабуюць ад яго, каб ён стаў... абвінаваўцам сваіх былых сяороў і калег па навуцы, мастацтву, асвеце, якіх паспелі ўжо ўзяць як «наодэмаў». Удалося ўстанавіць, што перад тым, як прапанаваць гэтую гнюсную ролю Усеваладу Макаравічу, яе спрабавалі навязаць Янку Купалу. Супрацоўнікі ДПУ таксама выклікалі яго, сцвярджалі, што паэт з’яўляецца кіраўніком «контррэвалюцыйнай нацыянал-дэмакратычнай арганізацыі» пад назвай «Саюз вызвалення Беларусі». Як стала нядаўна вядома, па «справе» «Саюза вызвалення Беларусі» праходзілі 86 чалавек. Сярод іх былі народныя камісары асветы і земляробства Беларусі А.Баліцкі і З.Прышчэпаў, прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук У. Ігнатоўскі і іншыя дзеячы. Кіраўніцтва гэтай сфабрыкаванай на паперы арганізацыі прыпісвалася Я. Лёсіку, С. Некрашэвічу, В. Ластоўскаму, У. Ігнатоўскаму, нават... Янку Купалу. Цікавы і вось які факт. выступаючы на кастрычніцкім (1930 г.) пленуме ЦК КП(б) Б старшыня ДПУ БССР 1. Рапапорт адзначаў, што ў ягоным ведамстве няма ніякіх падстаў абвінавачваць Ігнатоўскага ў прыналежнасці
да «Саюза вызвалення Беларусі». Тым не менш не падзейнічала і гэта...
Усевалада Ігнатоўскага звязвала вялікая непадробная дружба з Я. Купалам. Акадэмікі АН БССР, шчырыя і сумленныя працаўнікі беларускай культурнай нівы, яны бачылі будучыню свайго народа нацыянальна аднароднай, самастойнай і высокай па ўзроўню развіцця. I асабістыя лёсы іх у многім аказаліся падобнымі.
. запалохаць Купалу, прымусіць яго пагадзіцца з роллю кіраўніка «Саюза вызвалення Беларусі», следчыя ДПУ перайначвалі на свой, патрэбны ім лад ягоныя словы, спрабавалі злавіць на недакладнасцях. Пайшлі ў ход сумна вядомыя і зараз «закрытыя» рэцэнзіі на вершы народнага ггёсняра, асабліва на тыя, у якіх ён разважаў аб суровай долі беларускага народа. Усяго гэтага аказалася мала. Купалу прапаноўваюць «выбар»: альбо пагаджаешся быць абвінаваўцам, альбо... у Сібір.
Прыгнечаны такім паваротам спраў, Янка Купала піша пісьмо старшыні ЦВК БССР і аднаму са старшынь ЦВК СССР Аляксандру Чарвякову:
«Паважаны старшыня!
Яшчэ раз, перад смерцю, заяўляю, што я ні ў якой контррэвалюцыйнай арганізацыі не быў і не збіраўся быць.
...Быў толькі паэтам, які думаў аб шчасці Беларўсі. Я паміраю за Савецкую Беларусь, а не за якую-небудзь іншую.
...Я вельмі прасіў бы рэабілітаваць мяне перад працоўнымі Савецкай Беларусі.
...Паміраю з цвёрдай верай у вечнае існаванне рэспублікі. Папрасіцг ДПУ, каб не цягалі маю жонку. Яна таксама, як і я, ні ў чым не вінавата. Сваю бібліятэку перадаю Бел. дзярж. бібліятэцы.
Сардэчна дзякую за ўсё тое добрае, што для мяне зрабілі партыя і Сав. улада.
Паміраю, разумеючы, што лепш смерць фізічная, чым незаслужаная палітычная смерць.
Верагодна, такая доля паэтаў. Павесіўся Ясенін, застрэліўся Маякоўскі, ну і мне туды за імі дарога.
Шкадую толькі, што не змагу больш прымаць удзел у вялікім будаўніцтве, якое разгарнулі партыя і Сав. улада' ў БССР.
Няхан жа жыве новае творчае жыццё для шчасця чалавецтва.
Янка Купала
Памылкі свае, тыя ці іншыя, я збіраўся выправіць, ды не паспеў.
Я. К.»
„ Напісаўшы гэта пісьмо, Купала ўзяў вялікі паляўнічы нож і уваткнуу яго глыбока ў свой жывот... Жонка Уладзіслава Францаўна была, на шчасце, дома і паспела выратаваць песняра.
Калі Янка Купала крыху ачуняў,
да яго першым завітаў
абняўшы Купалу. —
ён,
апошняга спаткання. «Саюза вызвалення Ігнатоўскаму. Яму
таго
Усевалад Ігнатоўскі.	„
— Табе трэба жыць, Янка, — сказау
Ты ж у нас, беларусаў, адзін...
Шмат аб чым перагаварылі яны ў час Час не чакаў, і ролю ўяўнага кіраўніка Беларусі» супрацоўнікі ДПУ прапанавалі належала выступіць «абвінаваўцай» на адкрытым судовым працэсе,
які быу ужо амаль поўнасцю «падрыхтаваны».
Аб тым, што было далей, са слоў жонкі Усевалада Макаравіча Марыі Арэф’евай расказала ў 1944 годзе газета «Раніца», якая выходзіла за межамі нашай краіны:
_ у Тое ранне ён чуўся страшэнна знерваваным і змучаным допытамі ДПУ. Прыйшоўшы да яе на кухню, ен
што ніколі не згодзіцца на тое, што яму прапануюць. Ен прасіу, каб яна не вельмі сумавала, калі з ім што здарыцца...
— Ці ж я буду горшая за іншыя жонкі? Куды вышлюць цябе, туды й я. Гэта ж нам з табою не ўпершыню, — яна успомніла першую, царскую ссылку Ігнатоўскага (дарэчы тады, у час ссылкі ў Аланецкую (Архангельскую) губерню ен і ажаніуся на ссыльнай Марыі Арэф’евай). Што людзям тое н нам.	~~ _я
Усевалад Макаравіч пяшчотна пацалавау жонку і пашіку Дс сябе ў кабінет.