• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    Паступова ўсё лепш і лепш пачалі задавальняцца патрэбы вучняў і настаўнікаў у падручніках, дапаможніках і іншай літаратуры. Немалаважную ролю тут адыграла прыцягненне да ўдзелу ў гэтай важнай справе прафесійна, добра падрыхтаваных, адказных людзей. Пасля працы падчас акупацыі ў школе сваёй роднай вёскі Міхалкавічы (Лагойшчына) з вялікай ахвотай пагадзіўся ўладкавацца ў Менскае выдавецтва школьных падручнікаў Язэп Гладкі. Што гэта была не шараговая асоба на ніве адукацыі, сведчаць, да прыкладу, яго дачыненне ў даваенны перыяд да адкрыцця першай беларускай школы ў Барысаўскім раёне, прысутнасць сярод дэлегатаў першага ў рэспубліцы Усебеларускага з’езда настаўнікаў, аўтарства шэрага школьных падручнікаў і дапаможнікаў на беларускай мове'.
    Немалым дасягненнем можна лічыць, што ў жніўні 1943 г. Выдавецтва падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску выпусціла накладам у ІООтыс. асобнікаў «Беларускую граматыку» Браніслава Тарашкевіча. Гэта было ўжо шостае яе выданне2. Са снежня таго ж года пачаў выходзіць у Менску часопіс Аддзела культуры Генеральнай акругі Беларусі «Школа і жыцьцё». Яго таксама выпусціла ў свет Выдавецтва падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Часопіс з’яўляўся свайго роду «дапаможнікам у навучаньні замест недастаючых падручнікаў». Выходзіў у трох частках, адна з якіх прызначался для вучняў другога, другая — для вучняў трэцяга, трэцяя — для вучняў чацвёртага класаў. Тэксты друкаваліся як на лацініцы, так і на кірыліцы3. I такое было цалкам апраўдана, бо ў 1943/44 н. г. у многіх школах вялося навучанне на лацініцы не толькі ў першых, але і ў другіх класах. 3 гэтым не зведвалі аніякіх цяжкасцяў натэрыторыі былой Заходняй Беларусі, дзе ў міжваенны час менавіта лацінскі шрыфт пераважна выкарыстоўваўся пры
    1 Настаўніцкая газета. 1991. 13 лістапада.
    2 Голас вёскі. 1943. 10 снежня.
    3 Тамсама. 3 снежня.
    72
    выданні ўсіх відаў літаратуры, у тым ліку і беларускамоўнай. Перавод навучання на лацінку ў час акупацыі рабіўся не ў мэтах адрыву беларускага народа ад рускага з яго спрадвечнай кірыліцай, а дзеля таго, каб забяспечыць паспяховую інтэграцыю маладых беларусаў ва ўяўную «Новую Еўропу ». У канцы 1943 г. на лацінцы выйшлі два падручнікі: Дабрынская 3. і Шырынскі П. «Зборнік арытмэтычных задачаў і прыкладаў на 1 клясу народнае школы»; Дабрынская 3. і Завусьцінскі «Зборнік арытмэтычных задачаў і прыкладаў на 11 клясу народнае школы», а таксама дапаможнік Я. Станкевіча «Кніжка вучыцца чытаць і пісаць лацініцаю з укладаннямі»’. Пяру апошняга з названых аўтараў належаць такія патрэбныя ў практыцы школ кнігі, як «Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу» (1941), «Маленькі маскоўскабеларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны» (1944).
    На працягу ўсяго часу функцыянавання школ удакладняўся іх навучальнавыхаваўчы працэс, прычым многае рабілася — і досыць паспяхова — у мэтах максімальнага набліжэння яго да нацыянальнага інтарэсу беларускага народа. Гэтаму асабліва не перашкаджала і палітыка кіраўніцтва Генеральнага камісарыята Беларусь у сферы адукацыі. Са свайго боку нямецкая адміністрацыя, праяўляючы вялікую зацікаўленасць да зместу навучальнавыхаваўчага працэсу ў школах, не магла не настойваць на тым, каб у іх вучэбных планах належнае месца займала і выкладанне нямецкай мовы, гісторыі, геаграфіі Германіі. Праўда, гэта асабліва не паўплывала на выдзяленне колькасці гадзін на вывучэнне аналагічных дысцыплін па Беларусі, таму што ў вучэбных планах цяпер ужо не прадугледжвалася, як было раней, вялікая колькасць гадзін на ўрокі па рускай мове і літаратуры, гісторыі, геаграфіі Расіі. Пералічаныя прадметы выкладалі толькі ў агульнаадукацыйных школах усходніх раёнаў Беларусі, наўмысна адарваных акупантамі ад ГАБ з мэтай расколу беларускага народа як цэласнага самабытнага этнасу, што, на іх думку, павінна было б аблегчыць яго анямечванне. Пра пэўную ролю нямецкага фактару ў навучальнавыхаваўчым працэсе агульнаадукацыйных школ добра сведчыць і такі факт, што пры пераліку на тыповых бланках пасведчанняў аб заканчэнні таго ці іншага класа на першых месцах усё ж стаялі нямецкая мова (вусная), нямецкая мова (пісьмовая). Услед за імі ішлі беларуская мова (вусная) і беларуская мова (пісьмовая).
    Шмат цяжкасцяў, але не па віне акупацыйнага рэжыму, узнікла з выкладаннем ва ўсіх тыпах навучальных устаноў айчыннай гісторыі. Яе, як вядома, ужо некалькі гадоў перад вайной выключылі са школьных праграм. Рэкамендаваныя ў якасці падручнікаў па
    1 Голас вёскі. 1944. 21 студзеня.
    73
    гісторыі Беларусі кнігі Усевалада Ігнатоўскага падлеглі забароне, а нязначная частка з іх пылілася на паліцах спецсховішчаў і была знішчана падчас спешнага правядзення эвакуацыйных мерапрыемстваў. Аўтар жа гэтых кніг, не будучы згодным з прыпісанымі яму ідэалагічным апаратам бальшавіцкай партыяй несправядлівымі абвінавачваннямі, пасля чарговага допыту скончыў 4 лютага 1931 г. жыццё самагубствам. He дачакалася выхаду ў свет падрыхтаваная буйным навукоўцам Мітрафанам ДоўнарЗапольскім грунтоўная праца па гісторыі Беларусі. Перашкодзіў гэтаму ў 1926 г. сваёй прадузятай рэцэнзіяй намеснік загадчыка аддзела друку ЦК КП(б)Б Віталь Сербента. Выдадзеная ў 1940 г. у Вільні Язэпам Найдзюком невялічкая кніжачка «Беларусь учора і сяньня» з’яўлялася бібліяграфічнай рэдкасцю, была на руках толькі ў мізэрнай колькасці настаўнікаў. Усё гэта добра ведаў яе аўтар і пастараўся як мага хутчэй выправіць становішча. Такая магчымасць у яго з’явілася з пераездам увосень 1914 г. у Менск, уладкаваннем тут на працу ў Выдавецтва падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Ужо да канца 1941 г. брашура «Беларусь учора і сяньня» была значна пашыранаў аб’ёме. Як вялася працадалей, дамо слова яе аўтару: «Калі ж аддаваў яе (брашуру «Беларусь учора і сяньня». —Л.Л.)у друк, спачатку ў газэту «Голас вёскі», і калі бачыў, што няма падручніка з гісторыі Беларусі, дык стараўся датасаваць яе да школьнае праграмы з гісторыі Беларусі і зрабіць, каб гэтая працабыладапаможнікам для вывучэння нашае гісторыі, аж пакуль не будзе адпаведнага добра адпрацаванага падручніка.
    (...) У працы над гэтай кніжкай меў я помач ад: сп. Мікалая Шкялёнка, які, можна сказаць, быў хросным бацькам першага выданьня яе; сп. Адама Станкевіча, які памагаў літаратурай і добрай радай, і сп. рэдактара Антона Адамовіча, які пераглядаў і рабіў некаторыя папраўкі ў часе ейнага друку ў газэце «Голас вёскі»1.
    Усе названыя Я. Найдзюком асобы мелі даволі высокую эрудыцыю, і іх дачыненні да яго кнігі, несумненна, пайшлі на карысць апошняй. Аб’ём кнігі складае прыкладна дванаццаць друкаваных аркушаў. Падзеі ж у ёй разглядаюцца ад самых старажытных гістарычных часоў і да пачатку Другой сусветнай вайны, што не дазваляла даць чытачу, і найперш школьнікам, багатыя веды па гісторыі роднага краю. Аднак нягледзячы на такую акалічнасць, ужо само выданне ў 1943 г. ва ўмовах нямецкай акупацыі кнігі па гісторыі Беларусі ёсць надзвычай важная з’ява. Галоўная заслуга Я. Найдзюка заключаецца ў здольнасці падзеі і факты выкласці так, што пасля азнаямлення з імі практычна ў кожнага фармуецца
    1 Найдзюк Язэп, Касяк Іван. Беларусь учора і сяньня. Мінск. 1993. С. 3,4
    74
    цвёрдая ўпэўненасць пра наяўнасць у беларусаў уласнай гісторыі — гісторыі багатай, адметнай ад гісторыі любой суседняй краіны. Даваенны выпускнік сярэдняй агульнаадукацыйнай школы і сотай долі не ведаў таго з гісторыі роднага краю. што можна было знайсці на старонках кнігі Я. Найдзюка. Найперш гэта датычыла пытанняў нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва, паланізацыі і русіфікацыі, нацыянальнаадраджэнскага руху, масавых савецкіх рэпрэсій.
    Адзначу і такое, што годам раней за кнігу Я. Найдзюка грамадскасць была ўзрадавана публікацыяй на гістарычную тэму доктара Янкі Станкевіча1 «Крыўя — Беларусь у мінуласьці». Па аб’ёме яна значна ўступае працы Я. Найдзюка, але карыснага ў ёй таксама можна было знайсці нямала і настаўніку, і вучню, асабліва на старонках, дзе размова вялася пра рэлігію на Беларусі, адметнасць, самабытнасць мовы нашага народа, яго дасягненні ў развіцці культуры.
    Вялікую ролю ў аднаўленні гістарычнай памяці беларускага народа, найперш яго маладых пакаленняў, адыграла рэгулярнае змяшчэнне на старонках перыядычнага друку матэрыялаў пра самае адметнае з мінулага роднага краю. Людзей знаёмілі з яго выдатнымі асобамі, наўмысна забытымі ці абылганымі царскімі і савецкімі гісторыкамі. Такіх жа асобаў хапала ў Бацькаўшчыны. Шмат, да прыкладу, зроблена інтэлігенцыяй па вяртанні на сваё заслужанае месца ў людской памяці слыннага беларускага дзеяча, ахвяры сталінскіх рэпрэсій Вацлава Ластоўскага. Са змястоўным артыкулам «Вацлаў Ластоўскі, як паэта нацыяналістычнае думкі» выступіў на старонках «Беларускай газэты»2 (23.Х. 1943 г.) I. Глыбінны (сапр. Уладзімір Сядура). У гэтай жа газеце ад першых дзён акупацыі пачаў друкаваць свае артыкулы таленавіты навуковец шырокага дыяпазону ведаў Янка Станкевіч, што ў многім дапамагло яму ў выданні вышэйзгаданай кнігі.
    Як вядома, у самаахвярным змаганні за нацыянальнае адраджэнне не мелі сабе роўных палітычныя дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі, многіх з якіх савецкая Феміда прысудзіла да смяротнай кары, а бальшавіцкія ідэолагі пастараліся аддаць іх у нябыт. I школьная моладзь БССР не ведала пра сапраўдных змаганцаў за палітычную незалежнасць беларускага народа. Цяпер з гэтай тэмы знялі табу, і стваральнікаў, дзеячаў БНР паступова сталі аднаўляць у памяці і дарослых, і школьнікаў.
    1 Аддаючы ў час нямецкай акупацыі шмат часу навуковай, культурнаасветніцкай працы, Янка Станкевіч не ўхіляўся і ад палітычнай дзейнасці. Ён з’яўляўся асноўным заснавальнікам Партыі беларускіх нацыяналістаў, якая цесна супрацоўнічала з польскім падполлем на Беларусі.
    2 Выходзіла ў Менску з 27 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 г. (да 5 лютага 1942 г. называлася «Менская газэта»), Усяго выйшла 272 нумары.
    75
    Аднаўленню гістарычнай памяці беларусаў спрыяла атрыманая імі магчымасць чэрпаць з розных крыніц аб’ектыўную інфармацыю, праўдзівыя звесткі пра рэлігію роднага краю, пра якую савецкія атэістытэарэтыкі паспелі скласці нямала ўсёмагчымых небыліц.
    Да распрацоўкі нашай гісторыі праяўлялі зацікаўленасць і ў самой Нямеччыне. Тут можна ўказаць на выхад у Берліне ў 1943 г. кнігі «WeiBrutenia» («Беларусь»), аўтарам якой з’яўляўся барон Аўген фон Энгельгарт (памёр у 1948 г.). Яго ўвагу да дадзенай гістарычнай праблемы зусім нельга вытлумачыць якойнебудзь палітычнай прычынай. Спрыялі гэтаму зусім іншыя фактары і найбольш тое, што аўтар паходзіў з усходняй часткі Латвіі — Латгаліі, дзе спрадвеку жыло і жыве шмат беларусаў. У іх асяроддзі барону надарылася апынуцца і ў час Другой сусветнай вайны: служыў на Наваградчыне ў адным з падраздзяленняў па ахове лясоў, меў цесныя кантакты з мясцовым насельніцтвам і найперш з леснікамі. На жаль, сёння яго кніга пра Беларусь з’яўляецца вельмі вялікай рэдкасцю.