• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    На належным узроўні вяліся заняткі ў Баранавіцкай беларускай прагімназіі, у штаце якой мелася дастаткова вопытных, адданых нацыянальнай ідэі педагогаў. Ім удавалася і ва ўмовах жорсткай фашысцкай акупацыі ўзгадоўваць неадарваную ад роднай глебы нацыянальнапатрыятычную моладзь, для якой любоў да Бацькаўшчыны была даражэй за ўласнае жыццё. Пазней з ліку тых, хто закончыў ці вучыўся ў гэтай установе, выйшла нямала вядомых людзей. Сярод іх у першую чаргу можна назваць вучонага, пісьменніка, грамадскапалітычнага дзеяча беларускага замежжа Янку Запрудніка (сапр. Сяргей Вільчыцкі). Навучэнкай Баранавіцкай беларускай прагімназіі была і Ірына Крэнь, якая на апошнім вітку свайго працоўнага жыцця з’яўлялася карэспандэнтам газеты «Наша слова». Усе яе публікацыі прысвячаліся самым акту
    1 Будучы ў эміграцыі, скончыў політэхнічны факультэт Лювенскага ўніверсітэта (Бельгія) і пазней стаў сапраўдным спецыялістам еўрапейскага маштабу ў галіне сталёвых канструкцый. Быў радным Беларускай Народнай Рэспублікі, сябрам Саюза беларусаў у Бельгіі, супрацоўнічаў з газетай «Беларус». Памёр 16 лістапада 2010 г. у Бельгіі.
    2 Голас вёскі. 1943. 25 лістапада.
    84
    альным пытанням нашага нацыянальнакультурнага Адраджэння, садзейнічалі выхаванню ў чытача павагі да сваёй роднай мовы.
    Заўжды належная запоўненасць класаў прафесійных навучальных устаноў моладдзю тлумачылася найперш яе цалкам заканамерным жаданнем быць падрыхтаванай да ўступлення ў практычнае жыццё, займацца найбольш любімай працай. Але не толькі гэтым крытэрыем даводзілася кіравацца. Добра вядома, што некаторыя ішлі вучыцца ў прафесійнага тыпу навучальныя ўстановы, каб ухіліцца ад прымусовага вывазу на працу ў Германію. Менавіта па гэтай прычыне паступіў у 1943 г. у Слонімскую настаўніцкую семінарыю на 18м годзе жыцця Васіль Супрун. Гэты год быў адметным для яго яшчэ і выступленнем на старонках «Баранавіцкай газэты» з першым вершам «Песьня на чужыне». Талент на гэта меўся, толькі перашкодзіла яму як след працяглае знаходжанне ў савецкіх лагерах у пасляваенны перыяд. Пасапраўднаму звярнуўся да паэтычнай дзейнасці толькі з канца 80х гадоў.
    Вучыцца ва ўстановах павышанага тыпу, атрымліваць прафесійную адукацыю магла моладзь любой нацыянальнасці, акрамя яўрэйскай. 3 розных крыніц вядома, што у баранавіцкіх медыцынскай і гандлёвай школах разам з беларусамі вучыліся і татары з блізка размешчаных ад іх населеных пунктаў: Ліля, Хальця і Генадзь Байрашэўскія з Арды, Тамара Казакевіч і Раман Сабалеўскі — з Іванава, Хусейн Александровіч—з Клецка'. Апошні з іх пазней стаў добра вядомым на Беларусі доктарам хімічных навук, прафесарам.
    Дзеля забеспячэння моладзі імагчымасці атрымаць прафесію практыкавалася і арганізацыя розных формаў вячэрняга навучання. У Баранавічах, да прыкладу, у 1943/44 н. г. дзейнічала вячэрняя школа, у якой 170 чалавек розных спецыяльнасцяў павышалі свае не толькі агульнаадукацыйныя, але і прафесійныя веды, у прыватнасці па бухгалтэрыі і тэхнічным рысаванні2.
    Як вынікае са сказанага, у ГАБ на працягу ўсяго перыяду акупацыі рабілася нямала дзеля забеспячэння нармальнага функцыянавання навучальных устаноў. На пачатку 1942/43 н. г. на яго тэрыторыі ў стадыі арганізацыі і адчынення знаходзіліся наступныя прафесійнатэхнічныя навучальныя ўстановы: 5 настаўніцкіх семінарыяў з тэрмінам навучання 4 гады, адпаведна прагімназій — 6 і 4, сельскагаспадарчых сярэдніх школ — 1 і 4, рамесных школ ніжэйшага тыпу — 1 і 2, гаспадарчых школ для дзяўчат — 1 і 2, тэхнікамеханічных — 1 і 3, будаўнічадарожны тэхнікум — 1 і 4, сярэдняя школа медыцынскага персаналу — 1 і 3, ветэры
    1 Жыццё татарскае. 2004. № 12 (снежань).
    2 Голас вёскі. 1944. 1 студзеня.
    85
    нарная школа — 1 і 3, матуральных (выпускных) курсаў — 2 і 2, адміністрацыйнагандлёвых школ — 4 і 4, інстытут фізічнага ўзгадавання — 1 і 1, мастацкая школа— 1 і 2, музычная школа— 1 і І'. Па розных прычынах не ўсе з запланаваных да ўводу ў дзеянне ў 1942/43 н. г. устаноў б.ылі адчынены і працавалі на працягу поўнага навучальнага года.
    Моладзь такіх тыпаў навучальных устаноў, і асабліва прафесійнатэхнічнага профілю, найбольш за ўсе яе ўзроставыя катэгорыі цікавіла акупацыйныя ўлады. Тлумачылася гэта галоўным чынам тым, што яна больш за ўсіх была жаданай для пасылкі на працу ў Германію, бо валодала прафесіямі, пэўнымі ведамі нямецкай мовы. Пры патрэбе значную частку такой моладзі можна было выкарыстаць і ў барацьбе з партызанамі. I што немалаважна, гэтую моладзь пры неабходнасці вельмі лёгка было мабілізаваць уладам, дзякуючы яе канцэнтрацыі ў адным месцы падчас заняткаў. Усё гэта не магло не турбаваць педагагічныя калектывы, бо сярод апошніх не мелася такіх, хто не быў бы супроць выкарыстання іх гадаванцаў не па прамым прызначэнні. Настаўнікі заўжды правільна зарыентоўваліся і ўтой няпростай, небяспечнай сітуацыі, калі трэба было ратаваць ад масавага прымусовага вывазу на працу ў Германію навучэнцаў сярэдніх прафесійных школ. Вялікі супраціў адна з такіх акцый, што адбывалася ў верасні 1942 г., выклікала з боку педагогаў і навучэнцаў медыцынскай і гандлёвай школ г. Баранавічы. Дзякуючы іх арганізаванай, як след прадуманай дзейнасці яна не мела поспеху. Немцы вымушаны былі вызваліць зпад арышту дырэктара медыцынскай школы айца Льва Гарошку. Праз некалькі месяцаў аднавіліся заняткі ва ўсіх сярэдніх школах на тэрыторыі колішняй Заходняй Беларусі.
    Акупацыйныя ўлады вельмі пільна сачылі і за тымі, каму было даверана ўзначальваць навучальныя ўстановы прафесійнага профілю, сурова караючы парушальнікаў усталяванага для іх рэжыму. Добра зведаў гэта на сабе Мацей (Мітрафан) РэпкаўСмаршчок (літ. псеўданім Анатоль Бярозка)2. Нейкі час і яму давялося папрацаваць дырэктарам Баранавіцкай медыцынскай школы. Як актыўны ўдзельнік заходнебеларускага студэнцкага і грамадскага руху ў міжваенны перыяд ён не мог і ў гады акупацыі мірыцца з грубымі парушэннямі чужынцамі нацыянальных правоў жыхароў роднага краю. Адстойванне ж іх інтарэсаў скончылася для М. РэпкаваСмаршчка зняволеннем у 1944 г. у нямецкі канцлагер.
    1 3 асабістага архіва гісторыка Вольгі Сафонавай.
    2 Знаходзячыся з 1944 г. у эміграцыі, стаў доктарам медыцынскіх навук. Яшчэ пры жыцці (памёр у чэрвені 2008 г.) яго іменем назвалі адзін з карпусоў медыцынскага комплексу ў Мантысела (ЗША).
    86
    У гады акупацыі мелі месца выпадкі, праўда, даволі рэдкія, калі ўстановы адукацыі і культуры Нямеччыны, а таксама цесна звязаных з ёю краін выдзялялі і беларускай моладзі месцы для вучобы і стажыроўкі. Такой форме падрыхтоўкі ўсяляк садзейнічаў і сам кіраўнік ГАБ. Так, з распрацаванага 18 студзеня 1943 г. Цэнтральным і Беларускім штабамі партызанскага руху плана правядзення аперацыі «Рыбак» па знішчэнні В. Кубэ вынікае, што калі менскія газеты змясцілі аб’яву для былых студэнтаў горада і прапанавалі апошнім «зарэгістравацца на прадмет працягу іх адукацыі ў навучальных установах Германіі», гаўляйтар выклікаў такіх асобаў да сябе на размову. «Асаблівую ўвагу, — адзначалася ў цытуемым дакуменце,—ён надае былым студэнтам Менскай кансерваторыі, якія жадаюць працягваць музычную адукацыю»1. Такую ж прапанову ад В. Кубэ атрымаў і вышэй ужо згаданы мною былы дацэнт Беларускай кансерваторыі, акардэаніст В. Савіцкі. Хто з іх адважыўся на такі крок, аўтару не ўдалося высветліць. Але вядома, да прыкладу, што ў Вене вучыўся беларускі мастак М. Казак. У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума БЦР ад 28 чэрвеня 1944 г. яму з сум Самапомачы выдзялялася штомесячна аж да заканчэння тэрміну навучання па 200 РМ. Усяго дзеля гэтай мэты адпускалася 1000 РМ. «Калі гэтай сумы да заканчэння студыі будзе недастаткова, — адзначалася ў пастанове, — то БСП (Беларуская самапомач. — Л. Л.) будзе і далей удзяляць дапамогу па прадстаўленьні гэтай справы з боку Беларускага Прадстаўніцтва ў Вене»2.
    Зразумела, далёка не ўсё, што хацелася зрабіць дзеля развіцця сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай школы, здзейснілася. Асаблівыя старанні прыкладалі па стварэнні ў Менску медыцынскага інстытута, бо без спецыялістаў такога высокага класа заставалася б шмат неразвязаных праблем па ахове здароўя людзей. Генеральная акруга Беларусь мела вострую патрэбу не толькі ў медыцынскім інстытуце. Таму пэўныя крокі рабіліся і па стварэнні іншых ВНУ Паводле Ю. Туронка, у бургамістра Менска Вацлава Іваноўскага была задума адкрыць у сталіцы Генеральнай акругі Беларусь тэхналагічны інстытут і ўніверсітэт. I ў гэта можна паверыць, улічваючы вострую патрэбу і цывільных, і вайсковых структур Беларусі ў розных спецыялістах вышэйшай кваліфікацыі. Да таго ж у зусім недалёкім мінулым В. Іваноўскі — гэта прафесар Варшаўскага політэхнічнага інстытута і Віленскага ўніверсітэта, таму ён не мог не мець зацікаўленасці ў заснаванні падобнай да іх вышэйшай навучальнай установы ў Менску, будучы яго галавою.
    1 Селемнев В., Шнмолнн В. Охота на палача. С. 227.
    2 За дзяржаўную незалежнасць Беларусі. С. 118, 119.
    87
    Здзейснены замах на В. Іваноўскага перашкодзіў ажыццяўленню яго, несумненна, карыснай і ў тых умовах задумы.
    Спецыфічны характар мела адукацыйная сістэма, спецыяльна створаная для сяброў Саюза беларускай моладзі. Самым станоўчым у ёй (сістэме) трэба прызнаць упор на адпаведнасць навучальнавыхаваўчага працэсу беларускім нацыянальнакультурным традыцыям. I такое спрэс назіралася. У арганізаваных для сяброў СБМ вучэльнях вялікая ўвага надавалася таксама эстэтычнаму выхаванню моладзі. Будавалася яно з улікам беларускіх народных традыцый. Гэтая справа даручалася выкладчыкам не толькі з багатым прафесійным досведам, але і з высокай нацыянальнай самасвядомасцю. Такім патрабаванням у поўным аб’ёме адпавядаў настаўнік спеваў Краёвай школы СБМ у Альбярціне Пётр Нядзвецкі (1919 г. н.; в. Вераб’і Мядзельскага раёна). Сярод створаньгх ім песень (пісаўтэксты і музыку) найбольшую папулярнасць здабыла сабе «Ідуць жаўнерыбеларусы». Карыстаўся псеўданімам Пятро Звонны1.
    Глыбокае ўсведамленне выключнай важнасці адукацыі ва ўсіх жыццёвых варунках, у т. л. і ў акупацыйных, прычынілася да таго, што ў навучальныя ўстановы ГАБ прыйшло ў той час працаваць няма людзей, якія пазней праславілі сябе сваімі выдатнымі дасягненнямі на педагагічнай ніве, у навуковай, культурнай сферах. Сярод іх — выкладчык спеваў Генадзь Цітовіч (у будучым дырэктар Дзяржаўнага народнага хору БССР), малодшы брат Якуба Коласа Міхаіл, выпускнік фізікаматэматычнага факультэта ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні Барыс Кіт (спачатку дырэктар Беларускай гімназіі ў Наваградку, затым дырэктар Маладзечанскай прамысловагандлёвай школы). Пасля вайны здабыў сабе ў эміграцыі славу таленавітага дзеяча ў галіне амерыканскай астранаўтыкі. Здольным арганізатарам народнай адукацыі, выдатным педагогам прыйшоў у гады акупацыі на гэты адказны ўчастак Алесь Вініцкі. Яму, як нікому з іншых, вельмі ў многім абавязаная сваімі дасягненнямі школа Нясвіжчыны. Затое першаму чэкісту Беларусі Л. Цанаве гэта паслужыла важнай падставай для суровай крытыкі. Пра гэтага, бясспрэчна, зусім не шараговага дзеяча на ніве беларускай адукацыі ў самыя цяжкія для апошняй часы такое напіша далёкая ад яе асоба Л. Цанава: «Займаючы пры немцах пасаду школьнага інспектара Нясвіжскага раёна, Баранавіцкай вобласці, Вініцкі па патрабаваннях акупантаў пагрозамі і гвалтам праводзіў вярбоўку моладзі ў карныя атрады (такое наўрад ці ўваходзіла ў абавязкі школьнага інспектара. — Л. Л.), якія выкарыстоўваліся для барацьбы з савецкімі партызанамі і для знішчэння мірных гра