Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
Першы год працы БНТ не даў якіхнебудзь прыкметных вынікаў, што паслужыла падставай унесці пэўныя перамены ў яго структуру. У чэрвені 1943 г. за яго старшыню абралі доктара тэхнічных навук, вопытнага арганізатара народнай асветы (у Грамадзянскую вайну кіраваў Менскім педагагічным інстытутам), буйнога палітычнага і грамадскага дзеяча, бургамістра Менска з 1942 г. В. Іваноўскага (1880 г. н.). Яго першым заступнікам стаў прафесар I. Лыноўскі, другім — прафесар В. Масевіч, сябрамі прэзідыума былі прызначаны прафесар Шыперка, Шкуцька, Трысмакоў, Кавалёў і Бухвалаў2. Загадчыкам гуманітарнага аддзела БНТ стаў Станіслаў Станкевіч, прыроды — Афанасій Дарожкін, намеснікам загадчыка навуковага аддзела — Эдуард Шыперка3. Па розных прычынах, не выключаючы і няўдач на савецканямецкім фронце, БНТ як след не змагло разгарнуць навуковую дзёнасць і ў канцы 1943 г. спыніла сваё існаванне. Сама ж ідэя стварэння такога Таварыства мела апраўданне, паколькі ў навукоўцаў і тады быў непачаты край працы, прычым і такой, што магла б пайсці на карысць беларускаму народу.
Акупацыя не спыніла навуковадаследчую працу заснаванага ў 1925 г. па ініцыятыве акадэміка Мікалая Вавілава філіяла Усесаюзнага інстытута раслінаводства, які знаходзіўся ў Лошыцкім парку паблізу Менска. Прамую зацікаўленасць у працягу дзейнасці
1 Навіны АНБ. 1995. 12 мая.
2 Голас вёскі. 1943. 8 ліпеня.
3 Навіны АНБ. 1994. 1 ліпеня.
97
філіяла мелі яго супрацоўнікі, паколькі гэта давала магчымасць зарабіць на кавалак хлеба, а таксама акупанты, бо навуковыя дасягненні можна было выкарыстоўваць у інтарэсах Германіі. Працы філіяла не маглі перашкодзіць падпольшчыкі і партызаны з прычыны таго, што тут спачатку знаходзілася ўпраўленне гестапа па Менскай акрузе, а затым трэці аддзел гестапа.
Як і ва ўсе часы, сёйтой з адданых навуковай дзейнасці займаўся ёю ў прыватным парадку. Такіх найбольш за ўсё мелася сярод гуманітарыяў. Іх дзейнасці была характэрна адсутнасць усялякай залежнасці ад бальшавіцкіх догмаў. Узнікла рэальная магчымасць асвятляць самыя актуальныя праблемы гуманітарных навук з пазіцыі аб’ектыўнасці, і яе (магчымасць) максімальна выкарыстоўвалі. Шырокаму азнаямленню людзей з дасягненнямі навукоўцаўгуманітарыяў усяляк садзейнічаў перыядычны друк. Асабліва не шкадавалі месца для матэрыялаў на гістарычную тэматыку. Ёсць усе падставы сцвярджаць, што за тры гады акупацыі гістарычная памяць народа непараўнальна больш узбагацілася, чым за любы аналагічны тэрмін апошняга даваеннага дзесяцігоддзя.
Той няпросты для Беларусі час пакінуў нямала прыкладаў заняцця людзьмі і такімі відамі культурнай, даследчай дзейнасці, якімі зручней за ўсё займацца ў звыклых для чалавека ўмовах. Вось адзін з такіх прыкладаў. Здавалася б, зусім не ўпісвалася ў тканіну акупацыйнага жыцця этнаграфічнае вывучэнне роднага краю. Аднак знаходзіліся аматары, паколькі лічылі гэты занятак вельмі патрэбным, карысным для народа. Сярод іх нельга не згадаць 20гадовага Земавіта Фядэцкага', дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі на Лідчыне. У гады акупацыі знайшоў сабе прытулак у сям’і Уладзіміра Мальца ў Феліксаве. Тут, а таксама ў Скрыбаўцах і іншых вёсках ён у 19421943 гг. запісваў народныя песні, якія пазней разам з нотамі былі надрукаваны ў Варшаве ў зборніку на беларускай мове кірыліцай2.
Адукацыя і навуковая дзейнасць у гады акупацыі ніколькі не супярэчылі нацыянальнаму інтарэсу беларускага народа. Больш за тое, яны не давалі яму апынуцца ў стадыі поўнага духоўнага застою. Інтэлігенцыя, што ў тых экстрэмальных умовах займалася такой патрэбнай ва ўсе часы дзейнасцю, не павінна была несці нават самай нязначнай адказнасці з вяртаннем на Беларусь даваенных савецкіх парадкаў.
1 Пасля вайны некаторы час працаваў у пасольстве Польшчы ў Маскве, але асноўны занятак яго — прафесійная літаратурная дзейнасць. Перакладаў з беларускай мовы на польскую вершы Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Пімена Панчанкі. Памёр 9 студзеня 2009 г.
2 Наша слова. 2009. 28 студзеня.
98
Раздзел V
Месца нацыянальнага фактару ў культурным працэсе
Адсутнасць у высокіх эшалонах нямецкай улады сур’ёзных намераў весці барацьбу з культурамі захопленых народаў, у т. л. і беларускага, давала ім магчымасць праяўляць пэўную актыўнасць у гэтай сферы жыццядзейнасці з улікам няпростых умоў акупацыі. I трэба сказаць, што беларусы неабыякава паставіліся да такой магчымасці. Яны нават і ў думках не дапускалі пры карэнным чынам змененай жыццёвай сітуацыі адмовіцца ад уласнага шляху культурнага развіцця і стаць спажыўцом чужых нямецкіх духоўных каштоўнасцяў, хаця ў іх высокіх якасцях не даводзілася сумнявацца.
Культурнае жыццё на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь уключала ў сябе многае з таго, што было характэрна яму ў даваенны час. Вялікая розніца існавала толькі ў змесце культурнай творчасці: пры саветах у ёй галоўным было служэнне сацыялістычнаму ідэалу, а зараз — нацыянальнаму. Асабліва гэта добра бачна на тых пластах культуры, для развіцця якіх выкарыстоўваецца слова. He сакрэт, што такія культурныя пласты ў найбольшай ступені ўплываюць на забеспячэнне самабытнасці духоўнага жыцця, яго ўстойлівасць перад усімі формамі асіміляцыі. Вуснае, пісьмовае беларускае слова, як ніводзін іншы кампанент культуры, знаходзілася ў той няпростай сітуацыі ў самай вялікай пашане народа. Бясспрэчная заслуга ў чым многіх пісьменнікаў, публіцыстаў, журналістаў, што па розных прычынах засталіся пад акупацыяй і не адмовіліся ад працягу сваёй прафесійнай дзейнасці. Каб мелася дастатковая колькасць матэрыяльных сродкаў, друкарняў, яны маглі б многае зрабіць дзеля літаратурнай справы, сваімі мастацкімі, публіцыстычнымі, навуковымі творамі дапамаглі б людзям атрымаць багатыя, праўдзівыя звесткі пра іх гісторыю, культуру. Належныя ж умовы для такой працы адсутнічалі, тварыць даводзілася, пераадольваючы неверагодныя цяжкасці і перашкоды. I галоўнае, людзі тварылі, не чакалі, што нехта гатовае ім падасць цяпер ужо не з усходу, а з захаду, з самой Германіі.
99
§ 1. Перыядычны друк і кнігавыданне. Р а д ы ё
Нацыянальна самасвядомая частка беларускай інтэлігенцыі выдатна разумела, якую велізарную пагрозу для размывання этнакультурных асноў духоўнага жыцця роднага краю могуць ужо ў бліжэйшы час набыць перыядычны друк, кніжная прадукцыя Германіі. Паколькі перад вайной з усіх замежных моў навучальныя ўстановы Беларусі аддавалі перавагу нямецкай (у агульнаадукацыйных школах яе вывучалі з пятага класа), цяпер да чытання нямецкіх кніг, часопісаў і газет магла б актыўна пацягнуцца даволі значная частка найбольш адукаванай моладзі, якая з прычыны ўзмацнення ў 30я гг. не толькі ў галіне асветы, але і ў іншых сферах жыцця дзяржаўнай русіфікатарскай палітыкі не вызначалася належным узроўнем нацыянальнай самасвядомасці. Дапусціць, каб гэтая моладзь падпала пад магутны, небяспечны сваімі наступствамі ўплыў друкаванага нямецкага слова, азначала б садзейнічаць яе далейшай асіміляцыі толькі ўжо ў форме германізацыі. Маладыя пакаленні, каб заставацца адданымі прадаўжальнікамі духоўных традыцый свайго народа, найперш павінны валодаць і карыстацца яго роднай мовай, жыць не чужой, а ўласнай культурай. Ва ўмовах нечувана жорсткай нямецкай акупацыі ой як нялёгка было зрабіць такое. I ўсё ж пэўны поспех быў дасягнуты. Ужо з 22 ліпеня 1941 г. пачала выходзіць «Баранавіцкая газэта». Першая гадавіна яе існавання адзначалася рэдакцыйным калектывам як вялікае свята. Згадала пра гэта 9 жніўня 1942 г. і «Беларуская газэта». У 1941 г. у «Баранавіцкай газэце» матэрыялы друкаваліся на трох мовах: нямецкай, польскай і беларускай, прычым у апошнім выпадку выкарыстоўвалі толькі лацінскі шрыфт. Кірыліца прыйшла на старонкі гэтай газеты толькі ў 1943 г. Хаця ў абавязак яе рэдакцыі, як і ўсіх іншых перыядычных выданняў, уваходзіла ў першую чаргу асвятленне з пазіцый акупацыйных уладаў розных пытанняў унутранага і вонкавага жыцця, тут заўжды можна было знайсці матэрыялы пра тагачасныя нацыянальнакультурныя навіны, працу ўстаноў адукацыі. На старонках газеты друкаваліся «ўрыўкі «3 гісторыі Крыўі — Беларусі» Я. Станкевіча, нарысы пра Ф. Скарыну, М. Сматрыцкага, А. Гурыновіча, празаічныя і вершаваныя творы М. Лагады, Я. Пушчы, А. Жвіра і інш.1
Аматары беларускай паэзіі не абміналі змешчаных ў «Баранавіцкай газэце» вершаў добра вядомага ад даваенных часоў паэта
1 ЭГБ. Т. I. С. 298.
100
Платона Крэня — чалавека вельмі складанага лёсу. Будучы царскім афіцэрам, ён не перайшоў на бок рэвалюцыі і ў складзе войскаў генерала Урангеля адплыў на параходзе з Крыма ў Турцыю. У час нямецкай акупацыі жыў у сябе на радзіме і з радасцю выкарыстоўваў магчымасць друкаваць свае творы ў беларускамоўнай газеце, што не заўсёды ўдавалася рабіць за Польшчай. «Аплату» за выступленне на старонках «Баранавіцкай газэты» давялося атрымаць пазней, калі ўжо ворага выгналі з Беларусі: тэрмін зняволення адбываў на лесапавале за Палярным кругам', — і гэта нягледзячы на тое, што ў вершах ваенных гадоў зусім не закранаў сацыяльных, палітычных праблем. Многімі гадамі пазней яго дачка Ірына Крэнь2 выдала бацькавыя творы паасобнай кніжкай пад назваю «Бывай, Ярашоўка».
Рэдакцыю «Баранавіцкай газэты» бясконца радавала, калі, нягледзячы на цяжкія ўмовы акупацыйнага рэжыму, на яе адрас паступалі творы, галоўным чынам паэтычныя, ад зусім яшчэ юных аўтараў. Значыцца, народ верыў у будучыню, клапаціўся пра сваё нацыянальнакультурнае жыццё. У адным з нумароў газеты за 1943 г. быў змешчаны верш 12гадовага ўраджэнца Слоніма Алега Лойкі, пазней добра вядомага беларускага паэта, крытыка, літаратуразнаўца, членакарэспандэнта Акадэміі навук БССР. Даслаў жа яго верш у рэдакцыю добра вядомы ад даваеннага часу паэт Сяргей НовікПяюн, які ў гады акупацыі нейкі час займаў пасаду дырэктара Слонімскага музея, «збіраў вакол сябе цікаўных да паэзіі хлапцоў»3.
Усяго выйшла 223 нумары «Баранавіцкай газэты», з іх апошні — 26 чэрвеня 1944 г.4
Толькі на пяць дзён пазней за папярэдні друкаваны орган наладзілі выданне «Менскай газэты» (27 ліпеня), перайменаванай з 5 лютага 1942 г. у «Беларускую газэту». Спачатку яе рэдагаваў А. Сянкевіч, затым У Казлоўскі. I адзін і другі цалкам адпавядалі гэтай адказнай пасадзе. Колькі слоў пра апошняга. Шырокую вядомасць яму прынесла праца выдаўца і рэдактара часопіса «Новы шлях», выдаванага ў лістападзе 1933 —лістападзе 1937 г. у Вільні кірыліцай і лацінкай. 3 яго літаратурных твораў даваеннага часу назаву: «Беларускія народныя песьні з Сакольскага павету», «Плач Беларускай Старонкіматкі па дзетках сваіх рэнегатах», «Путы