• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    Дзеянне ва ўмовах акупацыі цэлага комплексу негатыўных для адукацыі фактараў усё ж асабліва моцна не адбілася на яе прэстыжнасці ва ўяўленнях насельніцтва, што можна разглядаць як наяўнасць у яго волі і жадання жыць, нягледзячы на ўсе выпрабаванні лёсу. I радуе, што людзі цягнуліся менавіта да нацыянальнай, а не да якойнебудзь чужой сістэмы адукацыі. Як і трэба было чакаць, найбольш папулярнай ідэя нацыянальнай школы была ў насельніцтва галоўнай акругі ГАБ — Менскай. У ёй разам з Менскам і на пачатку 1944 г., калі мала хто сумняваўся ў непазбежнасці краху ўсталяванага фашыстамі рэжыму, функцыянавала 638 пачатковых школ. У астатніх акругах іх колькасць была такой: Глыбоцкая — 479, Баранавіцкая — 445, Вілейская — 429, Лідская — 397, Слуцкая — 341, Наваградская — 311, Слонімская — 224, Пінская — 165 (у тым ліку 39 украінскіх), Ганцавіцкая — 117. У гады акупацыі на абсягах ГАБ медыцынскія школы працавалі ў Баранавічах і Менску, гімназіі і матуральныя курсы—у Баранавічах і Навагрудку, гандлёваадміністрацыйныя школы — у Баранавічах, Валожыне і Маладзечне, настаўніцкія семінарыі — у Нясвіжы, Паставах, Навагрудку, Слоніме, Вілейцы, Ганцавічах і Маладзечне, прагімназіі — у Баранавічах, Навагрудку, Слоніме, Смаргоні і Глыбокім, рамесніцкія школы — у Баранавічах, Клецку, Слоніме і Слуцку1. Такую сетку адукацыйных устаноў ніяк нельга назваць беднай, мізэрнай. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што размяшчаліся яны (асабліва больш высокага тыпу і прафесійнага прызначэння) прапарцыянальна па ўсёй Генеральнай акрузе Беларусь, не сцягваючыся ў Менск, што дазваляла ахапіць навучаннем юнакоў і дзяўчат з самых аддаленых ад буйных гарадоў населеных пунктаў.
    Дзеля паўнаты ўяўлення пра стан, прызначэнне адукацыі ў гады акупацыі ніяк нельга абмінуць прынятых і часткова ажыццёўленых захадаў па арганізацыі навучання беларускіх вайскоўцаў. Шмат хто з прадстаўнікоў нацыянальнапатрыятычных колаў увесь час выношваў планы пра наданне Беларусі той ці іншай формы палітычнай незалежнасці ў складзе запраграмаванай фашысцкай Германіяй «Новай Еўропы», што, натуральна, патрабавала абавязковага стварэння ўласнага войска. Пэўным практычным крокам для гэтага з’явілася заснаванне ўлетку 1942 г. з дазволу нямецкіх уладаў Беларускай Народнай Самапомаччу Беларускага корпуса самааховы. Дзеля гэтай арганізацыі існавала і такая назва: Белару
    1 Найдзюк Язэп, Касяк Іван. Беларусь учора і сяньня. С. 323, 324.
    93
    ская самаахова (БСА). У сувязі з такімі планамі адразу ж на парадак дня паўстала задача па арганізацыі хаця б самай элементарнай вайсковай адукацыі. Дадзенае пытанне грунтоўна абмяркоўвалася 1416 ліпеня 1942 г. у Менску на нарадзе кіраўнікоў Беларускай народнай самапомачы. «Галоўным пунктам гэтай нарады была пастанова сабраць на 1 жніўня беларускіх афіцэраў у Менск дзеля перашкаленьня і пасылкі зараз жа ў акругі дзеля арганізацыі БСА. У канцы ліпеня ў Менск прыехалі першыя прадстаўнікі беларускага афіцэрства з Баранавіцкай акругі ў ліку 28 асобаў на чале з камэндантам БСА доктарам Войтэнкам. 3 жніўня былі адчыненыя трохтыднёвыя курсы па падрыхтоўцы афіцэраў для БСА. Узначаліў курсы Ф. Кушаль. У акругах таксама былі арганізаваныя курсы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі падафіцэраў (малодшыя чыны)». Увосень на першы курс падрыхтоўкі афіцэраў у Менск з’явілася 120 чалавек. Гэта былі пераважна колішнія царскія афіцэры, афіцэры польскай службы, а таксама і беларусы з цывільнага мясцовага насельніцтва. Былі «складзены часткова беларускія вайсковыя падручнікі, апрацаваны вайсковы статут, тактыка, тапаграфія і іншае...»1 Усяго ж у Менску на такіх афіцэрскіх курсах прайшлі навучанне 260 чалавек2.
    Паколькі сама ідэя стварэння Беларускай самаабароны ў моц розных прычын правалілася, адпала неабходнасць і ў арганізацыі сістэмы вайсковай адукацыі. Да гэтай праблемы зноў давялося вярнуцца, калі ўзнікла пытанне пра стварэнне Беларускай краёвай абароны. Пачатак ёй быў пакладзены ў канцы лютага 1944 г., да чаго праявіла вялікую ініцыятыву Беларуская цэнтральная рада. Неўзабаве ў Менску для падрыхтоўкі афіцэраў і падафіцэраў былі арганізаваны трохтыднёвыя курсы, а з шараговымі жаўнерамі вялося навучанне непасрэдна на месцах праходжання іхняй службы. 1 ў першым і ў другім выпадках веды даваліся самыя элементарныя. Па вядомых прычынах вайсковае навучанне давялося спыніць улетку 1944 г. Жыццё прымусіла кіраўніцтва БЦР яшчэ раз заняцца праблемай арганізацыі вайсковай адукацыі не ў сябе дома, а на тэрыторыі Германіі, дзе ў канцы 1944  пачатку 1945 г. фармаваліся беларускія нацыянальныя вайсковыя часткі. Займалася дадзенай праблемай Галоўнае вайсковае ўпраўленне БЦР, якое ўзначальваў Кастусь Езавітаў. У тэрміновым парадку былі «арганізаваны курсы перападрыхтоўкі кадраў афіцэраў, адкрыты школы падрыхтоўкі афіцэраў і падафіцэраў, арганізаваны курсы прапагандыстаў для вярбоўкі ў беларускія нацыянальныя фармаванні», у тым ліку і ў штурмавую брыгаду «Беларусь». Навучэнне кадраў для яе «праводзілася па статутах нямецкай арміі пад агульным каман
    1 Наша Ніва. 1993. № 13. С. 10.
    2 ЭГБ. Т. І.С. 435.
    94
    даваннем нямецкага падпалкоўніка Зіглінга, яго намеснікам быў назначаны беларус маёр Рагуля.
    У пачатку 1945 г. Езавітавым быў падрыхтаваны і выдадзены страявы Статут беларускай нацыянальнай арміі, у аснову якога былі пакладзены статуты нямецкай і польскай армій1.1 на чужыне ўсяляк імкнуліся да таго, каб забяспечыць панаванне беларускага духу ў розных формах навучання адарваных ад роднай зямлі вайскоўцаў. Заняткі з імі вяліся не на нямецкай, польскай, рускай мовах, а пабеларуску, хаця многія не гэтак ужо і кепска валодалі той ці іншай з трох названых моваў. Асаблівых праблем з выкарыстаннем іх не ўзнікла б і ў выкладчыкаў. Прыярытэт жа з нацыянальнапатрыятычных меркаванняў быў аддадзены роднай. I гэта цалкам апраўдана.
    3 вышэй прааналізаванымі матэрыяламі вельмі мала ў чым стыкуецца дадзеная нямецкім навукоўцам Бернгардам К’яры ацэнка праробленай у гады акупацыі працы па грамадскім узгадаванні маладых пакаленняў беларусаў. У яго кнізе «Штодзённасць за лініяй фронту» (Дзюсельдорф, 1998 г.) пра гэтатак напісана: «Адукацыя падчас вайны амаль выключна абмяжоўвалася наведваннем дзецьмі народных школаў, дзе, пры адсутнасці неабходных дапаможнікаў, даваліся збольшага толькі элементарныя веды ў чытанні, пісьме ды лічэнні... Нерэалістычныя нямецкія дырэктывы ў справе беларусізацыі школьніцтва, увядзенне лацінскага алфавіту або навязванне нацыяналсацыялістычнае ідэалогіі рабілі наведванне школы не толькі для польскіх, але і для беларускіх дзяцей ды іх настаўнікаў няўцямнаабсурднай справай»2. Бясспрэчна, ведаў школа не магла даць вучням столькі, колькі ў мірны час, але давала і давала непараўнальна больш, чым яны атрымлівалі, а не дык і зусім не атрымлівалі ў сем’ях. Ужо толькі за адно гэта нельга недаацэньваць школу таго часу. Да таго ж у ёй працавала шмат педагогаў з моцным, шчырым жаданнем не пусціць у раскручаную фашысцкімі ідэолагамі «Новую Еўропу » нацыянальна абалваненую беларускую моладзь. Паводле сваіх ведаў айчыннай гісторыі, прыхільнага дачынення да роднай беларускай мовы яны не на адзін парадак стаялі вышэй за вучняў даваеннай Савецкай Беларусі. Сёння пры амаль поўнай дэнацыяналізацыі сістэмы адукацыі ў краіне толькі марыць можна аб тым прэстыжным месцы, якое ў гады акупацыі займала беларускае слова ў навучальнавыхаваўчым працэсе. Школу таго часу ніяк нельга назваць сродкам анямечвання беларускіх дзяцей, a вось сёння яна русіфікуе іх на ўсю магутнасць, маючы ад дзяржавы неабходную падтрымку. Гэта найбольш за ўсё савецкай і ўжо ство
    1 Звязда. 1992. 19жніўня.
    2 Цыт. па: Краязнаўчая газета. 2005. № 3132 (жнівень).
    95
    ранай ў Рэспубліцы Беларусь сістэме адукацыі мы абавязаны тым, што беларуская моладзь узгадоўваецца ледзь не ў поўным адрыве ад роднага слова. Яшчэ ніколі яна не была так моцна, небяспечна зрусіфікаванай, як сёння. I гэта ўсё галоўным чынам дзякуючы сучаснай антынацыянальнай сістэме адукацыі.
    Разгорнутай натэрыторыі акупаванай Беларусі сістэме адукацыі быў вядомы і такі тып навучальных устаноў, як разведвальнадыверсійныя школы. Ствараліся яны нямецкімі спецслужбамі. У Барысаве такая школа пачала функцыянаваць ужо ў жніўні 1941 г. Пазней разведчыкаўдыверсантаў, радыстаў сталі рыхтаваць у Наваградку («Казацкая парашутнадэсантная школа), Менску (рыхтавала таксама і агентаўпрапагандыстаў). Кантынгенты школ складаліся ў асноўным з савецкіх ваеннапалонных, сярод якіх траплялі і беларусы, у прыватнасці былы артыст арганізаванага немцамі ў Барысаве «Беларускага народнага дома» Каваленка, работнік Барысаўскай электрастанцыі Сушкевіч, селянін Шышлоў. У Менскай школе ў канцы 1943  пачатку 1944 г. навучаліся «ў асноўным жанчыны ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў. Некаторым з іх у мэтах канспірацыі дадзены дзеці з дзіцячых дамоў»1.
    § 5.	Спробы арганізацыі навуковай працы
    Пры ўсіх жыццёвых сітуацыях кожнае грамадства дзеля дасягнення жаданых зрухаў у эканамічным, сацыяльнапалітычным і культурным развіцці мае вялікую патрэбу ў правядзенні навуковых даследаванняў. Многімі лічылася, што ва ўмовах акупацыйнага рэжыму для гэтага на Беларусі не маецца аніякіх магчымасцяў. I ўсё ж пэўныя крокі рабіліся ў гэтым кірунку, хаця і безвыніковыя. Справа трохі зрушылася з мёртвай кропкі пасля заснавання ў чэрвені 1942 г. Беларускага навуковага таварыства (БНТ). А яшчэ да гэтага настойлівая гаворка з акупацыйнымі ўладамі вялася пра закладку Беларускай акадэміі навук. I быў час, што гэтая задума, здавалася, восьвось стане рэальнасцю. Аднак, як і ў многіх іншых падобных выпадках, фашысты пагадзіліся на палавінчатыя меры: замест такой акадэмічнай установы далі згоду на ўтварэнне БНТ. Непасрэдны ўдзел у гэтым разам з мясцовымі ўладамі, навукоўцамі
    1 Ноффе Э. Г. Абвер полнівія безопасностн н СД, тайная полевая полнцня, отдел «нностранные армнн — восток» в западных областях СССР. Стратегня н тактнка. 19391945. Мннск, 2008. С. 121, 123, 130.
    96
    бралі і прафесійна звязаныя з праблемамі культуры, правядзеннем навуковадаследчых прац прадстаўнікі рэйхскамісарыята Остлянд, паколькі мелася мэтай выкарыстоўваць БНТ і ў інтарэсах самой Германіі. Належную ролю ў дзейнасці Таварыства меркавалася адвесці даследаванню розных праблем беларусазнаўства, да чаго выказвалі пэўную зацікаўленасць і нямецкія навуковыя калектывы. Што гэтая навуковая ўстанова павінна была заняць прыстойнае месца ў грамадстве, можа сведчыць факт згоды В. Кубэ стаць яе ганаровым старшынёй. Узначаліў прэзідыум БНТ «I. Ермачэнка, ягоным першым намеснікам быў начальнік палітычнага аддзела генеральнага камісарыята Франц Юрда, а другім — бургамістр Мінска Вацлаў Іваноўскі»1. Як і ва ўсіх іншых падобных выпадках, да дзейнасці БНТ не маглі не праявіць сваёй зацікаўленасці беларускія партызаны і падпольшчыкі. Сярод тых, хто трымаў з імі патаемную сувязь, быў колішні супрацоўнік Акадэміі навук А. Рунцо. На справе ён аказаўся нявопытным сакрэтным агентам. У лістападзе 1943 г. быў схоплены гестапа, але не закатаваны: вывезены ў Францыю і пасля заканчэння вайны вярнуўся ў Беларусь.