Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
(...) Бальшавізм, у чым мы ўжо даволі пераканаліся, нясе з сабою палітычнае, нацыянальнае і эканамічнае вынішчэньне народу. Гэткага лёсу мы не хочам».
У гэтым жа нумары быў змешчаны артыкул Я. Здалевіча «Чаму мы павінны змагацца з бальшавікамі», які паводле сваіх ацэнак ніколькі не ўступаў вышэйразгледжанаму. Пацвердзім такім яго абзацам: «Бальшавікі — гэта вечны тэрор, бальшавікі — гэта катаржныя стаханаўскія метады працы, бальшавікі — гэта нечалавечая эксплёатацыя, бальшавікі — гэта канцэнтрацыйныя лягеры, бальшавікі — гэта арганізацыя міжнародных авантураў, бальшавікі — гэта нясьціханая вайна, руйнаваньне культуры, бяспраўнасьць чалавечае асобы».
Увесь акупацыйны беларускамоўны перыядычны друк не прыняў ажыццёўленую партыйнадзяржаўнай уладай БССР у 1933 г. рэформу правапісу беларускай мовы, паколькі гэтым актам яна свядома адрывалася ад сваіх самабытных асноў і набліжалася ў марфалагічных і сінтаксічных адносінах і нават паводле лексікі да рускай мовы. Па гэтай прычыне перыядычны друк акупаванай Беларусі карыстаўся граматычнымі правіламі, што дзейнічалі да рэформы правапісу 1933 г.
Паколькі існавала такая вялікая патрэба ў беларускім друкаваным слове, давялося нямала патурбаваць нямецкую цывільную ўладу з мэтай атрымання ў яе згоды і дапамогі дзеля стварэння, развіцця паліграфічнай базы. I пэўныя поспехі ў гэтай галіне меліся. Асаблівую вялікую колькасць тагачасныя друкарні выпускалі школьных падручнікаў. Шырокім попытам у насельніцтва карысталіся рознага роду календары, у якіх шмат змяшчалася з таго, чаго нельга было знайсці ў падобнага роду даваенных выданнях. Вось
106
чаму нават нягледзячы на хісткія пазіцыі акупацыйнага рэжыму ў Беларусі ў сувязі з ужо распачатым увосень 1943 г. вызваленнем яе ўсходніх раёнаў ад нямецкіх захопнікаў, у Менску ўсё ж выходзіць у 1944 г. «Беларускі народны каляндар на 1944 год». Ён таксама прынцыпова адрозніваўся ад такога роду літаратуры савецкага часу. I хоць гэтае выданне прызначалася ў асноўным жыхарам вёскі, людзям сельскагаспадарчай працы, у ім змяшчаліся артыкулы грамадзянскапатрыятычнага прызначэння. У 1944 г., напрыклад, рэдакцыя календара прапанавала яго карыстальнікам цікавы артыкул кіраўніка Саюза беларускай моладзі Міхася Ганько «Моладзь Новае Беларусі» пра двухгадовую дзейнасць гэтай добраахвотнай арганізацыі.
Нямала, па мерках акупацыйных умоў, зроблена па арганізацыі выдання мастацкай, а таксама навуковай літаратуры. Дзякуючы старанням добрых знаўцаў, актыўных носьбітаў беларускай нацыянальнай культуры з друку выйшлі прысвечаныя дадзенай праблеме такія кнігі, пра што і не марылася за савецкім часам. Ужо да канца лета 1943 г. з’явіліся зборнікі: калядных беларускіх народных свецкіх і рэлігійных песняў — «Ой, прыйшла Каляда» (сабраны кампазітарам Міколам Шчагловым) і «Вяснакрасна» (бальшыня песень у гарманізацыі М. Шчаглова); «Зборнік беларускіх купальскіх і жніўных песьняў» (у музычнай апрацоўцы кампазітара Аляксея Туранкова і М. Шчаглова); «Страявы вайсковы статут»; пашыранае Язэпам Найдзюком выданне брашуры Вацлава Ластоўскага «Што трэба ведаць кожнаму беларусу»; «Зборнік сцэнічных твораў» (увайшлі п’есы ДунінаМарцінкевіча «Пінская шляхта», Каруся Каганца—«Модны шляхцюк», А. Родзевіча—«Зьбянтэжаны Саўка», Міхаіла Кудзелькі (літ. псеўданім Міхась Чарот) — «Мікітаў лапаць, «Міхалка» ў апрацоўцы Далецкіх); «Евангельскі хрысьціянскі сьпеўнік», які быў трэцяй рэлігійнай кніжкай, выдадзенай на беларускай мове ў Менску, пачынаючы ад чэрвеня 1941 г. У канцы гэтага года былі выдадзены для беларусаўкатолікаў на іх роднай мове кароткі малітоўнік і катэхізмоўка’. А вось падрыхтаваныя Уладзімірам Сядурам працы «Беларускае мастацтва», «Беларускі тэатр» засталіся нявыдадзенымі з прычыны ваеннага часу.
Выданне даволі значнай ва ўмовах акупацыі колькасці беларускамоўных газет, ажыццёўленыя па развіцці паліграфічнай базы мерапрыемствы не маглі не выкарыстаць у сваіх інтарэсах майстры мастацкага слова. Найбольшую актыўнасць з іх праяўлялі тыя, чыя даваенная творчасць не ўпісвалася ў кантэкст камуністычнай ідэалогіі і таму заставалася нерэалізаванай. 3 патаемных мясцін даставалі гатовыя рукапісы літаратурных твораў розных жанраў
1 Голас вёскі. 1943. 26 ліпеня.
107
і стараліся ўсялякімі шляхамі апублікаваць іх. Удавалася такое вельмі нямногім зза малой магутнасці паліграфічнай базы, перанасычанасці старонак газет афіцыйнымі і інфармацыйнага характару матэрыяламі. У найбольшай ступені рэалізаваць свой літаратурны дар змаглі пісьменнікі, што працавалі ў рэдакцыях газет і часопісаў, выдавецтвах.
3 фактарам франтальнага панавання беларускай мовы, асабліва ў сельскай мясцовасці, не маглі не лічыцца ні вайсковыя, ні цывільныя акупацыйныя ўлады. Пры правядзенні прапагандысцкіх мерапрыемстваў гэтая мова на абшарах ГАБ ужывалася шырэй за ўсе астатнія, разам узятыя. Загадзя пры міністэрстве прапаганды Трэцяга рэйха «быў створаны спецыяльны аддзел «Вінета». У ім мелася беларускае аддзяленне, якое займалася перакладам на беларускую мову прапагандысцкіх матэрыялаў, рыхтавала тэксты для радыёперадач»’. У дадзеным выпадку, зразумела, беларускай мове не робіць гонару, бо яна служыла сродкам мэтанакіраванага ўкаранення «ў грамадскую свядомасць думкі, што германская армія прыйшла «вызваліць беларускі народ ад жыдабальшавізму »2. Але і віны беларускай мовы ў гэтым ні на грам, паколькі выкарыстоўваў жа яе дзеля такой мэты фашысцкі прапагандысцкі апарат. Таму зусім неапраўдана. што пасля вайны ёй (беларускай мове) савецкія ідэалагічныя і рэпрэсіўныя службы ніяк не маглі гэтага дараваць, што негатыўна адбівалася на яе вяртанні ў грамадскае жыццё.
Даволі хутка на абсягах ГАБ загучала, прычым пераважна на беларускай мове, радыё. Акупанты большменш ахвотна на гэта пайшлі таму, што меркавалі дадзены сродак сувязі шырока выкарыстоўваць у сваіх прапагандысцкіх мэтах. I такое ім удавалася, чаму спрыялі створаная немцамі ў Беларусі параўнальна шырокая радыёсетка і прадуманая арганізацыя яе працы. Гэта вынікае з таго, што «радыёкропкі ўстанаўліваліся ўсім, хто хацеў, за выключэннем яўрэяў. Па стане на 1 слудзеня 1943 г. у Менску налічвалася 4548 радыёкропак, у Баранавічах— 1837, у Вілейцы — 738,Слуцку — 369, Слоніме 145. Накрасавік 1943 г.уГенеральнай акрузе Беларусь было падрыхтавана да ўключэння яшчэ звыш 1 тыс. радыёкропак»3. Наяўную радыёсетку ўсяляк імкнулася выкарыстаць у сваіх інтарэсах беларуская нацыянальная інтэлігенцыя. Яна дамаглася таго, што ў эфір несліся і перадачы, прысвечаныя самым адметным старонкам нашай гісторыі і культуры, урыўкі з тэатральных спектакляў, вакальнаінструментальныя творы, выступленні народных музыкантаў і спевакоў.
1 Каваленя Аляксандр. Пастка // Рэспубліка. 1999. 18 снежня.
2 Тамсама.
3 Беларусь в годы Велнкой Отечественной войны 19411945. С. 109.
108
Каб павысіць ролю радыё як сродку прапаганды, зрабіць папулярным сярод мясцовага насельніцтва, былі спецыяльна ўведзены выпускі службы аховы здароўя, для хатняй гаспадыні, сялян, дзяцей, падлеткаў, перадачы «Царкоўныя канцэрты», трансляцыі царкоўных набажэнстваў. У 19421943 гг. тры разы на тыдзень, звычайна па адной гадзіне, вяліся радыёперадачы «Гульні і песні беларусаў». У час радыёперадач часта чуліся добра знаёмыя ад даваеннага часу галасы. I дзіўнага тут нічога няма, бо на ўсход эвакуаваліся толькі нямногія з работнікаў радыё. У акупаваным Менску адзін час на беларускім радыё працавала і жонка Пятра Глебкі Н. Бялькевіч. 3 нейкіх крыніц інфармацыі ёй удалося даведацца пра запланаваны замах на жыццё Янкі Купалы, а затым «папярэдзіць мужа, не ўвязвацца ў падзеі, якія насоўваюцца»1. Па заданні падпольшчыкаў вярнуўся да сваёй прафесіі даваенны галоўны рэдактар музычнай рэдакцыі Беларускага радыё Дзмітрый Жураўлёў (пасля вайны стаў заслужаным дзеячам мастацтваў БССР) і ўладкаваўся кантрабасістам у сімфанічны аркестр. Што ж датычыла самых адказных пасадаў гэтага сродку масавай інфармацыі, іх займалі немцы.
У акупаваным Менску па заданні падпольшчыкаў працаваў на нямецкім вяшчанні Яўген Гураў. Незадоўга да смерці (15 ліпеня 1999 г.) ён даў вельмі цікавае і змястоўнае інтэрв’ю для газеты «Літаратура і мастацтва», з якога добра вынікае роля тагачаснага радыё не толькі для акупацыйнага рэжыму, але і для беларускай культуры. Знаёмячыся з яго ўспамінамі, нельга не здзіўляцца ўмельству працаўнікоў радыё выкарыстоўваць гэты сродак інфармацыі дзеля беларускага нацыянальнага інтарэсу, чаго так сёння нестае ім. Паводле яго сведчання пры Доме радыё быў аркестр з беларускіх музыкантаў, які вельмі часта ў вялікай студыі граў канцэрты, што трансляваліся ў эфір. Асабліва высокім прафесіяналізмам вызначаўся акардэаніст Васіль Савіцкі. Гітарыст Пятровіч2 налаўчыўся свой звычайны інструмент пераўтвараць у гавайскую гітару. На пытанне карэспандэнта згаданай газеты Вольгі Брылон: «А якія творы выконвалі нашы артысты? Ці была гэта беларуская музыка?» Я. Гураў патлумачыў так: «Магу сказаць дакладна, што выконвалася шмат беларускіх песень. Рускіх паменей было. А беларускія пераважалі, бо нашы салісты — мінскія, савецкія, якія заставаліся ў акупацыі — яны толькі на беларускай мове спявалі. I даволі часта іх трансліравалі». Паведаў ён і пра тое, што стаўленне немцаў да беларускай мовы было лаяльным. Сваю ж музыку яны
1 Літаратура і мастацтва. 2001. 24 жніўня. С. 14.
2 Яго сапраўднае прозвішча ўдакладніў даваенны дыктар беларускага радыё, пазней вядомы пісьменнік Уладзімір Юрэвіч.
109
выкарыстоўвалі ў радыёперадачах «у разумных межах... Лічылі, што Беларусь у нейкай ступні лепш, чым Расія, і што яна ўжо бліжэй да Захаду. Так што культуру не душылі». Нават сімфанічны аркестр выконваў у асноўным беларускую музыку, «бо музыканты ж усе нашы былі! Ігралі яны і творы рускіх кампазітараў». He можа не здзіўляць, што беларускасць мела такую трываласць у практыцы радыёвяшчання ва ўмовах, калі за кіраўніка тут быў эсэсавец Янсен (родам з Прыбалтыкі).
Даволі вядомай для жыхароў Беларусі з’явай былі перасоўныя радыёвузлы. Іх спецыяльна выкарыстоўвалі акупанты ў прапагандысцкіх мэтах. Такія радыёвузлы ўкамплектоўваліся прапагандысцкімі кадрамі пераважна з ліку беларускіх ваеннапалонных нямецкапольскай вайны 1939 года.