• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    Меркаваць пра большменш поўнае ўяўленне датычна кадравага складу Менскага гарадскога беларускага тэатра дазваляюць звесткі з ужо раней цытаванага мною «ІІлана правядзення аперацыі «Рыбак»...» У ім пералічаны наступныя асобы: кларнетыст аркестра Г. Кулікоў, піяніст К. Сельдзіеўскі, I. Рыбкін — былы дацэнт кансерваторыі, грае на трамбоне; кампазітар, дырыжор аркестра, даваенны ардэнаносец М. Шчаглоў (выступае на старонках «Менскай газэты» з артыкуламі пра беларускае мастацтва), кампазітар, дырыжор аркестра А. Туранкоў, піяніст М. Клявуз, артысты драматычнай трупы, даваенныя артысты Тэатра юнага гледача ў Менску У. Пальцэўскі і 3. Пальцэўская, А. Мацусевіч, артыст аркестра С. Пракаповіч, дырыжор аркестра, капельмайстар паліцэйскага аркестра К. Каліноўскі, спявачка опернай групы Пукст2, дырыжор і кіраўнік опернага хору Маслоў, які «са сваім хорам калінікалі выступае на канцэртах гэтак называемай «духоўнай музыкі» ў памяшканні былога клуба «Медсанпраца»3.
    За першы год працы Менскі гарадскі беларускі тэатр (кіраўнік П. Булгак) паказаў гледачам тры оперы: «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага, «Кармэн» Ж. Бізэ, «Вяселле Фігара» В. Моцарта; тры драмы: «Пінская шляхта» В. ДунінаМарцінкевіча, «Прымакі» Янкі Купалы, «Міхалка» Далецкіх, «Збянтэжаны Саўка» Л. Родзевіча, «Здрада і каханне» Ф. Шылера, «Лекар мімаволі» Ж. Мальера, «Хітрая Гаспадыня» К. Гальдоні. Шэраг цікавых і разнастайных нумароў створаны яго эстрадным і цыркавым калектывамі4. Чарговы тэатральны сезон тэатра ў Менску адкрыўся 6 верасня операй Моцарта «Вяселле Фігара». У падрыхтоўцы спектакля ўдзельнічалі рэжысёр С. Панін, хармайстар М. Маслоў, дырыжыраваў операй М. Клаус5.
    1 Літаратура і мастацтва. 1999. 13 жніўня. С. 10.
    2 Магчыма, мела нейкае дачыненне да самога кампазітара Рыгора Пукста ці яго радні.
    3 Селеменев В., Шнмолнн В. Охота на палача. С. 229, 230.
    4 Беларуская газэта. 1942. 1 жніўня.
    5 Новый путь (Внтебск). 1942. 10 октября.
    124
    Аматары тэатральнага мастацтва ахвотна наведвалі драматычныя спектаклі, у т. л. і п’есу маладога аўтара Тодара Лебяды «Загубленае жыцьцё». Праўдзіва адлюстраваныя гульнёй артыстаў прымусовае заганянне сялян у калгасы, масавыя арышты і дэпартацыі ў Сібір тых, хто не жадаў адмовіцца ад традыцыйных формаў працы на зямлі, не маглі пакідаць раўнадушнымі прысутных на спектаклі. «На паказе гэтай драмы ў Менскім гарадскім тэатры ўся заля гледачоў голасна плакала»1.
    Заўжды пры запоўненай да адказу зале ішоў у гэтым тэатры спектакль па п’есе Францішка Аляхновіча «Пан міністр», напісанай яшчэ ў 1922 r. I гэта цалкам апраўдана, бо «ў цэнтры ўвагі п’есы — нацыянальнае адраджэнне, барацьба «тутэйшых» з нацыянальна свядомымі. I ўсё гэта разгортваецца на фоне камічных палюбоўных інтрыг у лепшых традыцыях Ж.Б. Мальера». П’еса ставілася і ў самы трагічны для гледачоў і артыстаў дзень 22 чэрвеня 1943 г., калі быў учынены няўдалы замах на гаўляйтэра В. Кубэ2.
    Лепш зразумець, якое месца займала гэтая культурная ўстанова ў жыцці акупаванага Менска, дапамагае змест адной з запісак невядомага інфарматара з ліку савецкіх разведчыкаў: «Пры тэатры працуюць оперная, драматычная і эстраднацыркавая трупы. Акрамя таго, для канцэртаў у Менск прыязджаюць асобныя групы артыстаўгастралёраў з Германіі. Тэатр працуе амаль штодня. Часта ідуць закрытыя пастаноўкі і канцэрты спецыяльна для немцаў, на якія насельніцтва не дапускаецца. На адкрытыя спектаклі білеты прадаюцца бесперашкодна ў касе тэатра. Кошт білета ад 5 да 25 рублёў. Увечар, перад пастаноўкай, білеты большай часткай бываюць прададзенымі... У дзённы час у тэатры працуюць трупы, якія рэпеціруюць пастаноўкі»3. Словам, як і ў мірны час.
    Калектыў Менскага гарадскога беларускагатэатра не раз ладзіў свае выступленні і наперыферыі. У даволі шматколькасным складзе гастраляваў ён улетку 1943 г. у Слоніме, што зафіксавана на адным з фотаздымкаў таго часу. Кожная ж гастрольная паездка — а яна была так патрэбна прыдушаным акупацыяй людзям — уяўляла сабой сур’ёзную пагрозу для жыцця артыстаў. Вядома, найчасцей ад савецкіх партызанаў, падпольшчыкаў. 1 не толькі ад іх. Польскія партызаны таксама не мелі літасці да беларускіх культурных дзеячоў за іх шчырыя старанні дапамагчы народу ладзіць духоўнае жыццё на нацыянальнай аснове, чаму так перашкаджалі савецкія ўлады БССР, касцёл Другой Рэчы Паспалітай. У польскіхэкстрэмістаў рукі
    1 Найдзюк Язэп, Касяк Іван. Беларусь учора і сяньня. С. 285.
    2 Народная Воля. 2011. 1821 лютага.
    3 Цытавана па кн.: Селеменев В., Шямолнн В. Охота на палача. С. 61.
    125
    не здрыгануліся нават перад забойствам кіраўніка хору Менскага гарадскога беларускага тэатра арганіста Трызны падчас гастроляў на Смаргоншчыне. А вось аўтару гэтых радкоў прыгадваецца ад таго далёкага часу нешта зусім процілеглае. Маё роднае мястэчка Магільнае Уздзенскага раёна да 17 верасня 1939 г. знаходзілася ў складзе БССР, і нас, школьнікаў, не выхоўвалі ў духу прыязнасці да Польшчы. Але калі ў час нямецкай акупацыі ўзмацніўся партызанскі рух у нашай мясцовасці і пачынаючы з лета 1943 г. сюды іншым разам прыходзілі з боку Стаўпеччыны і польскія партызаны, цывільнае насельніцтва сустракала іх, як вельмі блізкіх сабе людзей, бо і яны ж вялі змаганне з ненавісным фашысцкім рэйхам. Нам, дзецям, вельмі цікава было чуць ад іх жывую польскую мову. Адзін раз польскія партызаны наладзілі ў нашым мястэчку самадзейны канцэрг, які сабраў шмат не толькі мясцовых жыхароў, але і «лясных братоў». He здарылася аніводнага выпадку, каб хтосьці з польскіх паргызан загінуў у мястэчку ці ў яго наваколлі, хаця наведваліся яны сюды невялікімі групамі, a то і зусім па адным.
    Акупацыя ёсць акупацыя. Таму здаралася і такое, што ад прагляду тэатральных пастановак людзі замест радасці зведвалі нечаканыя непрыемнасці. Трагічна для многіх закончылася наведванне 22 чэрвеня 1943 г. спектакля Менскага гарадскога беларускага тэатра па п’есе Францішка Аляхновіча «Пан міністр». Некаторыя з даследчыкаў лічаць, што пад сцэну тэатра заклалі міну (адны мяркуюць, што гэта зрабілі партызаны, другія — незадаволеныя палітыкай кіраўніка Генеральнага камісарыята Беларусь эсэсаўцы), якая павінна была ўзарвацца «ў той час, калі ў тэатры знаходзіўся Кубэ з нагоды абвяшчэння СБМ. Але выбух прагучаў пазней», калі ўжо ён пакінуў тэатр. У выніку выбуху загінула 13 і паранена некалькі дзясяткаў чалавек1. Згодна з інфармацыяй газеты «Голас вёскі» ад 29 чэрвеня 1943 г., дыверсію арганізавалі ўсё ж менскія падпольшчыкі. У час яе загінуў 20гадовы сын Наталлі Арсенневай і Францішка Кушаля2. Гэтай вялікай асабістай трагедыі паэтка прысвяціла згаданы вышэй верш «Малітва».
    He заставаліся адарванымі ад кулыуры і жыхары іншых населеных пунктаў Беларусі, асабліва гарадской мясцовасці, максімальна выкарыстоўваючы дзеля гэтага наяўныя матэрыяльныя магчымасці, кадравы патэнцыял. Так, улады, грамадскасць горада Барысава разам з тэрміновым аднаўленнем вытворчагаспадарчых будынкаў, жылля ніколі не забываліся і пра арганізацыю культурнага жыцця.
    1 Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 144.
    2 У гады вайны займаў розныя высокія вайсковыя пасады: кіраваў курсамі падрыхтоўкі афіцэраў, з’яўляўся галоўным вайсковым рэферэнтам і інш.
    126
    Шматувагі гэтаму надаваў і сам бургамістр горададоктар Станіслаў Станкевіч. Заўважу, што да вайны Барысаў не меў уласнага тэатра. Першае выступленне артыстаў Барысаўскага беларускага тэатра (дырэктар А. Рудэнка) адбылося 6 снежня 1941 г. У той халодны зімовы вечар перад гледачамі паказвалі сваё майстэрства мяшаны хор пад кіраўніцтвам вопытнага дырыжора В. Кучко, танцавальная група і драматычная трупа (рэжысёр I. Кір’янаў). Прычым апошняя паказала не якуюнебудзь пасільную і самадзейным артыстам, шырокавядомую беларускую нацыянальную п’есу, a вадэвіль А. Чэхава «Сватанне» ў перакладзе на беларускую мову. Такое можна разглядаць як факт захавання прыязных дачыненняў беларусаў да рускай драматургіі. Пазней у рэпертуар гэтага тэатра ўключаліся п’есы «Мядзведзь» А. Чэхава, «Без віны вінаватыя» А. Астроўскага і іншых рускіх аўтараў. Аматары тэатральнага мастацтва не ўпускалі выпадку, каб наведаць «Паўлінку», «Раскіданае гняздо», «Прымакі» Я. Купалы, «Змагары за ідэю» I. Тагабочнага, «Збянтэжаны Саўка» Л. Родзевіча, «У зімовы вечар» Э. Ажэшкі, «Пінскую шляхту» В. ДунінаМарцінкевіча, «Суд» Ў Галубка. Пра маштабы дзейнасці гэтай культурнай установы Барысава можна добра меркаваць паводле наступных звестак: за 1942 г. яе калектыў даў 45 канцэртаў, паставіў 48 спектакляў, 8 п’есаў у горадзе і 7 у час гастроляў, арганізаваў 2 літаратурныя вечары, 1 канцэрт нямецкай песні, прачытаў 5 лекцый на палітычныя і грамадскія тэмы’.
    У Барысаўскім беларускім тэатры глядзельная зала была разлічана на 400 імесцаў, у 1943 г. у ім працавала каля 100 чалавек. У час драматычных і канцэртных прадстаўленняў яна запаўнялася да адказу. Тэатр існаваў выключна за кошт грашовых збораў ад такіх прадстаўленняў. Ен часта гастраляваў у гарадах і вёсках не толькі Барысаўскай, але і з суседніх ёй акруг2. Для яго не існавала праблемы з забеспячэннем сваіх спектакляў наведвальнікамі. Дарэчы, такое было характэрным і для многіх тэатральных калектываў, прычыну чаму вельмі лёгка адшукаць: людзі і ў вялікім горы цягнуцца да сапраўднага мастацтва.
    Зусім процілеглую характарыстыку дзейнасці ўстаноў культуры ў часы акупацыі знаходзілі ва ўсё той жа самай капітальнай працы савецкага чэкіста Л. Цанавы аб усенароднай партызанскай барацьбе на Беларусі: «...усе гэтыятэатры і ўстановы ніякай папулярнасцю не карысталіся, насельніцтвам не наведваліся, прызначанай ім ролі не адыгралі. Некаторыя тэатры і дамы функцыянавалі. Але там дзейнічалі беларускія нацыяналісты, розныя прайдзісветы і
    1 Беларуская газэта. 1943. 24 студзеня.
    2 Новый путь (Внтебск). 1942,27 яюля; Голас вёскі. 1943.10 сьнежня.
    127
    прастытуткі. Гэта фактычна былі прытоны, дзе адбываліся агідныя, дзікія оргіі, якія ладзілі нямецкія афіцэры і іншыя гітлераўскія малойчыкі»1.
    Нямала шчырых аматараў тэатральнага мастацтва жыло ў час нямецкай акупацыі ў Слуцку. He лішнім будзе адзначыць, што яно тут мела вельмі багатыя традыцыі, і нікому не хацелася не лічыцца з імі і з прыходам суровых выпрабаванняў для случчакоў, як і для ўсяго беларускага народа. Акупацыйныя ўлады без усялякіх ваганняў далі згоду на адкрыццё ў Слуцку беларускага драматычнагатэатра. Аб прафесійным мастацтве тамашніх артыстаў можна меркаваць хаця б па тым, што па прапанове кіраўніка гэтага тэатра Янка Золак закончыў узімку 1943/44 г. пераклад з рускай мовы на беларускую п’есы іспанскага пісьменніка Лопэ дэ Вэга «Сабака на сене». Гледачы ахвотна наведвалі тэатр, калі ішла гэтая выдатная п’еса.