Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
У тэатральным жыцці Беларусі, як і ў іншых сферах культуры, адчуваўся даволі прыкметны нямецкі ўплыў, што адбівалася на працы не толькі прафесійных, але і самадзейных калектываў. Рэдка было такое, каб у рэпертуары тэатраў адсутнічалі творы, якія належалі нямецкім і аўстрыйскім аўтарам. Праўда, такое назіралася ў нас і ў даваенны перыяд, таму не павінна здзіўляць паўтарэнне падобнага ў гады акупацыі. Так, увосень 1942 г. Менск адкрыў свой новы тэатральны сезон славутай операй аўстрыйскага кампазітара Вольфганга Амадэя Моцарта «Вяселле Фігара».
Значна вузейшым быў дыяпазон беларусканямецкіх культурных стасункаў у такой важнай сферы духоўнага жыцця, як кіно. Аднавіць паказ створаных да вайны на Беларусі мастацкіх стужак было вельмі мала надзеі зза іх сацыяльнапалітычнай накіраванасці, таму свядома не рабілася якіхнебудзь крокаў у гэтым напрамку. Больш рашучай і паслядоўнай беларуская інтэлігенцыя была ў стварэнні новых хранікальнадакументальных фільмаў. Зразумела, рабочай мовай у іх была беларуская, але ў залежнасці ад сітуацыі выкарыстоўвалася таксама і нямецкая. У той ці іншай форме беларуская мова ўжывалася таксама і ў час дэманстрацыі нямецкіх кінафільмаў, прычым у найбольшай меры менавіта на тэрыторыі ГАБ, дзе беларусізацыя культурнага жыцця атрымала дастаткова шырокі прасцяг. Улетку 1942 г. тут працавала 25 стацыянарных кінатэатраў, прычым у Менску два: адзін — для немцаў, другі — для мясцовых гараджан. Акрамя акруговых цэнтраў такія культурныя ўстановы функцыянавалі ў Смалявічах, Лагойску, Вілейцы, Ракаве, Івянцы, Койданаве, Нясвіжы, Ляхавічах, Косаве.
1 Цанава Л. Всенародная партнзанская война в Белорусснн протнв фашнстскнх захватчнков. Т. II. С. 659.
128
Аўтакінаперасоўкі выкарыстоўвалі ў Дзятлаве, Наваельні, Доўзэе', Нясневічах2, Карэлічах, Міры і Стоўбцах, а кінаперасоўкі на конях — у Капылі, Вызне і Старобіне. Пазней колькасць стацыянарных кінатэатраў, аўтакінаперасовак і кінаперасовак на конях яшчэ павялічылася. Шэраг пабудаваных у час акупацыі кінатэатраў, у т. л. і ў самім Менску, працягвалі эксплуатавацца яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў пасля заканчэння вайны. He без радасці сустрэлі менчукі ўвядзенне ў эксплуатацыю ў 1943 г. у самім цэнтры горада ў раёне вуліцы Валадарскага кінатэатра «Першы». Усе галоўныя працы выконвалі самі немцы. Узведзены імі драўляны двухпавярховы будынак з некаторымі элементамі псеўдаготыкі быў знесены ў канцы 50х гадоў для вызвалення месца пад гасцініцу «Мінск». Некалькі гадоў пасля вайны гэта быў самы любімы для мінчан, у т. л. і аўтара гэтай кнігі, кінатэатр (захоўваў акупацыйную назву).
На ўсёй падлеглай юрысдыкцыі ГАБ тэрыторыі мясцовае насельніцтва, як і ў даваенны час, даволі ахвотна наведвала кіно. Ладзіліся кінасеансы і спецыяльна для дзяцей. Замежныя кінафільмы дэманстраваліся звычайна з надпісамі ў беларускай мове. Выключна на ёй рабіліся з пачатку 1942 г. нямецкія тыднёвыя кінаагляды. Да поўнага ж дубліравання нямецкіх мастацкіх фільмаў на беларускую мову справа не дайшла, відаць, у асноўным зза недахопу неабходных фінансавых сродкаў, адсутнасці здольных для гэтага артыстаў. Дый, напэўна, самі акупацыйныя ўлады жадалі, каб іх фільмы паказвалі на мове арыгінала, бо менавіта такія падыходы найлепшым чынам адпавядалі задуманай на перспектыву палітыцы анямечвання беларускага народа.
Дзейнасць адкрытых з дазволу акупантаў устаноў культуры заўжды знаходзілася ў полі зроку падпольных арганізацый. Пры неабходнасці ў іх калектывы засылаліся свае людзі, прычым не толькі дзеля атрымання патрэбных інфармацыйных матэрыялаў, але і для здзяйснення дыверсійных, тэрарыстычных актаў. Так, дырэктарам створанага спецыяльна для немцаў у Менску кінатэатра «Остланд» быў удзельнік Менскага патрыятычнага падполля Мікалай Пахлябаеў (арыштаваны і пакараны смерцю ў 1943 г.)3.
Практычна ніякіх абмежаванняў для творчасці ў беларускім нацыянальным рэчышчы не зведвалі з боку акупацыйнага чыноўніцкага апарату кампазітары, у іх ліку і згаданы вышэй А. Туранкоў. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, пераважна матэрыяльнага характару, гэта не магло стаць для яго прычынай поўнага адыходу ад
1 Так у крыніцы.
2 Сучаснае напісанне — Нягневічы (Наваградскі раён).
3 Селеменев В., Шнмолнн В. Охота на палача. С. 147.
129
кампазітарскай дзейнасці. Яна працягвалася, хаця і не так плённа, як у перадваенны час. Кампазітару ўдалося і ў гэтых экстрэмальных умовах напісаць шэраг выдатных твораў, у якіх і на ёту не знайсці чагонебудзь такога, што ўсхваляла б усталяваныя акупантамі парадкі. Была створана новая версія ўласнай оперы «На Купалле».
У тую азмрочаную вайной, надзвычай трывожную, цяжкую для беларускага народа часіну прадуктыўна працаваў на ніве прафесійнага музычнага мастацтваМікалай Шчаглоў1 (у эміграцыі на працягу 19441969 гг. карыстаўся прозвішчам Куліковіч). За першы год вайны ён напісаў да 50 рамансаў на словы М. Багдановіча, А. Гаруна, Н. Чарнушэвіча і іншых паэтаў, «музычна апрацаваў шэраг песьняў, стварыў новыя творы для фартэп’яна і віялянчэлі, увэртуры для сімфанічнай аркестры. Зь іх найбольш удалыя хоры «Пагоня» й «Слуцкія такачыхі», фантазія для фартэп’яна, «Палыночак» для віялянчэлі й дуэты «Лета» й «Завіруха»2. Лічыў, што ў такі выпрабавальны для беларускага грамадства час больш актуальна сродкамі музыкі раскрываць гістарычную тэматыку. У 1941 г. ім на лібрэта Міхася Клімковіча напісана опера «Кацярына». Вынікам плённага супрацоўніцтва кампазітара з паэтэсай Наталляй Арсенневай можна назваць выдатную, насычаную героікай і драматызмам «Песьню сялян» для хору і аркестра, гістарычную оперу «Лясное возера», «у карэньні сваім узрослую з матываў беларускага фальклёру». Яе лібрэта заснавана «на народных паданьнях і казках, адлюстроўвае жыцьцё й беларускага народу ў сівой мінуўшчыне, X1IIXIV стст. ... Опера насычаная беларускай народнай абрадавасцяй (гуканьне вясны, завіваньне бярозкі, старадаўныя народныя ўрачыстасьці, абрад вясельля і інш.»
...«Лясное возера» М. Шчаглова ўзбагачвае скарбніцу беларускае музыкі новымі вартасьнейшымі здабыткамі і прычыняецца да духовага адраджэньня беларускага народа»3.
3 вышэйдадзенай Уладзімірам Глыбінным ацэнкай оперы «Лясное возера» цалкам супадае меркаванне аўтара лібрэта яе Наталлі Арсенневай. 3 нагоды смерці М. КуліковічаШчаглова ў 1969 г. яна пісала: «Лясное возера» было створана кампазітарам у першыя гады нямецкай акупацыі Беларусі. Памятаю, як сёння, тыя галод
1У час адной з размоў з кампазітарам Анатолем Багатыровым увосень 1993 г. паэт Сяргей Грахоўскі даведаўся ад яго, што ў 1940 г. М. Шчаглоў за прысвечаную Сталіну кантату атрымаў пасаду ў апараце Наркамата кулыуры БССР, а як прыйшлі немцы, аператыўна напісаў кантату ў гонар Адольфа Гітлера (Літаратура і мастацтва. 1993. 3 снежня. С. 16).
2 Глыбінны Ул. Выдатны беларускі кампазітар // Беларуская газэта. 1943. 24 лютага.
3 Тамсама.
130
ныя й халодныя часы... Ды ўсё ж радасна, як ніколі, было пачуць свае словы, прабуджаныя, ажыўленыя музыкаю Міколы Шчаглова... Музыка кампазітара незвычайна злівалася з маімі словамі й думкамі. Мне здавалася, што каб я была й паэтам, і кампазітарам, я б сама лепшае музыкі да сваіх слоў напісаць не патрапіла. Асабліва падабалася мне працягненая як быццам чорнаю ніткаю праз усю канву оперы музычная тэма долі, трагічнага людскога Кону... За аснову песні аб долі, што выконваецца ў першым акце квартэтам, кампазітар узяў народную песню «Палыночак», ператварыўшы яе сваім талентам у глыбокатрагічнае сведчанне людское бяссільнасці перад Конам. Памятаю, калі ў фінале оперы вялікі хор Менскага тэатра разам з салістамі спяваў над целам забітага дружыннікам Данілаю князя «Цябе, доля злая, праклінаюць людзі, праклінаюць з болем, праклінаюць... славяць, славяць цябе доля!» — сапраўды, як кажуць, мароз бег па скуры й балюча, і моцна білася сэрца»1. А вось меркаванне пра гэты музычны твор англафранцузскага даследчыка беларускай культуры Гая Пікарды (19312007):«.. .опера «Лясное возера» было тады вельмі высока ацэнена беларускімі ды «цывільнымі» нямецкімі крытыкамі. Яны адзначалі ўкаранёнасць твора ў традыцыі музыкі XIX ст. і ў той жа час знітаванасць з сучаснасцю, ухвалялі кампазітарскую мову, у якой было не механічнае цытаванне народных мелодый, а фальклорны ўплыў»2.
Падзея, пра якую гаворка вялася вышэй, адбылася 28 лютага 1943 г. у Менскім народным тэатры. Транслявалі оперу і па радыё.
М. Шчаглоў сваёй увагай не мог абысці і такога выдатнага твора гэтай паэткі на гістарычную тэму, як «Усяслаў Чарадзей». Напісаную па ім жа оперу ўпершыню паставілі ў 1943 г. у Менску.
Аддаючы ўсяго сябе любімай справе — напісанню музычных твораў, М. Шчаглоў знаходзіў час і для заняцця грамадскай культурнаасветнай дзейнасцю. Ён «узначальваў музычны аддзел Беларускай культурнай рады і Беларускага культурнага згуртавання, пры якіх у 19421943 гг. была арганізаваная і дзеіла секцыя музычных працаўнікоў Беларусі — кампазітараў, музыказнаўцаў, дырыжораў, рэгентаў, музыкаў, спевакоў». Ён таксама «асабіста браў чынны ўдзел у арганізацыі Менскага опернага тэатра, быў у ім дырыжорам сімфанічнага аркестра»3. Высокаму аўтарытэту арганізатарскай здольнасці М. Шчаглова опернае мастацтва абавязана ўдзелам у ім даволі значнай для акупацыйнага рэжыму
1 Літаратура і мастацтва. 1993. 5 сакавіка. С. 11.
2 Тамсама.
3 Калубовіч Аўген. Крокі гісторыі. Беласток; Вільня; Менск. 1993. С. 158.
131
колькасці артыстаў. Але меліся і такія, што прынцыпова не жадалі працягваць сваю дзейнасць. Іншым жа перашкодзіла займацца гэтым учыненая фашыстамі фізічная расправа. Ад іх рук загінулі дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР Н. Балазоўскі і саліст оперы С. Трахановіч. Яго калегу па працы ў гэтым калектыве М. Каліноўскага напаткала смерць у час бамбёжкі Менска'.
He лічыў акупацыю чымсьці такім, што павінна было б прымусіць адысці ад любімага занятку, беларускі кампазітар з багатым даваенным творчым багажом Рыгор Самохін (урадж. г. Горкі Магілёўскай губерні). Перад уварваннем нямецкіх войскаў у Менск займаў пасаду дырыжора аркестра народных інструментаў у Беларускай філармоніі. У акупаваным Менску «арганізаваў і ўзначаліў цымбальны ансамбль. Працаваў не толькі як умелы і здольны кіраўнік, але і сам пісаў музычныя творы, у якіх трапна выкарыстоўваў гукавыя фарбы і асаблівасці тэмбру цымбалаў. Самы буйны твор Р. Самохіна ў гэтым жанры — «Сюіта для цымбальнага аснсамбля». Яна складаецца з чатырох частак, кожная з якіх — самастойны музычны вобраз»2. У тыя ж неспрыяльныя для любога віду творчасці гады кампазітар напісаў оперу «Кавальваявода» на лібрэта добра вядомага даваеннага рэжысёра і драматурга, аднаго з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра Яўгена Міровіча.