• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    Век наш страшны і суровы, Што дае ён людзям зямлі? Толькі падаюць з плеч галовы, Толькі рэкі крыві паплылі.
    Косіць Молах людзей ашалелы, Тых, што ўчора жывымі былі. I валяюцца мёртвыя целы На палетках нямое зямлі.
    (Век наш страшны. 3.X.1943)1
    Актывізаваў літаратурную дзейнасць у час вайны і ўраджэнец Слуцка, выпускнік Менскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1936) Лявонцій Шпакоўскі (літ. псеўданім Лявон Случанін), які пасля заканчэння вучобы замест уладкавання на пасаду настаўніка вымушаны быў ехаць будаваць БеламорскаБалтыйскі канал,
    1 Беларусы ў свеце. 2005, № 5 (травень).
    2 Туга па радзіме : паэзія беларускай эміграцыі. Мінск, 1992. С. 271.
    114
    працаваць у Варкуцінскіх шахтах. Усё гэта не спрыяла заняццю паэзіяй. He спалучалася з ёю і нямецкая акупацыя роднага краю, але пакутнік савецкіх лагераў усё ж змог напісаць нямала літаратурных твораў, у тым ліку і патрыятычную паэму на гістарычную тэму «Рагнеда» (друкавалася ў 1943 г. у «Беларускай газэце), выдадзеную ў 1944 г. у Вільні паасобнай кніжкай. Напісанне такой паэмы і ў мірны час можна было б лічыць за вялікую падзею ў беларускай літаратуры. Звяртаюць на сябе ўвагу такія патрыятычныя радкі з яе:
    Гэй!
    Крывіцкі народ — Беларусі сыны, У Мінуўшчыны Слаўным кургане Несупынна гудуць Вечавыя званы, На вялікае
    Клічуць змаганьне.
    Годзе
    Крыўду цярпець!..
    У. Клішэвіч і Л. Случанін склалі і выдалі ў 1943 г. у сваім родным горадзе зборнік паэзіі «Песняры Случчыны». Акрамя іх уласных вершаў, тут былі змешчаны і творы іншых аўтараў, у прыватнасці Антона Даніловіча (літ. псеўданім Янка Золак). Яго вершы друкаваліся не толькі ў «Газэце Случчыны», але і ў «Баранавіцкай газэце», часопісе «Новы шлях» (Менск).
    Зусім інакш, чым згаданыя вышэй майстры мастацкага слова, паставіўся да ўладкавання свайго жыцця Валянцін Таўлай. Нягледзячы на малады ўзрост, ён да вайны ўжо добра набіў руку на журналісцкай ніве: у БССР працаваў у газеце «Звязда», у Заходняй Беларусі ў неафіцыйным органе КПЗБ «Беларускай газеце». Пры ўсёй яго даваеннай выразнай арыентацыі на сацыялістычныя ідэалы, за што польскія рэпрэсіўныя органы меліся ўчыніць расстрэл (выратаваў верасень 1939 г.), ён у першыя дні нямецкай акупацыі ўладкаваўся на пасаду сакратара Валковіцкай гміны. Але хутка зразумеўшы, чаго можна чакаць беларусам ад новага гаспадара, уключыўся ў падпольную барацьбу. Як і многія людзі творчай працы, і В. Таўлай не адмовіўся ад яе, нягледзячы ні на якія выпрабаванні лёсу. Іх асабліва прыбавілася, калі па заданні партызан перабраўся ў 1943 г. у Наваградак і стаў загадваць аддзелам культуры абласной управы Баранавіцкай народнай самапомачы1.
    1 ЭГБ. Т. 6. Ч. І.С. 513.
    115
    На характар, змест літаратурнай творчасці моцна паўплывала стварэнне Саюза беларускай моладзі. Як хутка высветлілася, у нашай мастацкай літаратуры, асабліва ў такім жанры, як песня, няма нічога такога, што магло б хоць у нейкай ступені адпавядаць нацыянальнапатрыятычным настроям моладзі. Хутчэй за ўсіх іх маглі стварыць ужо дастаткова вядомыя паэты. I не памылюся, калі скажу, што бальшыня напісаных імі беларускіх патрыятычных песняў і сапраўды адпавядала такім якасцям. Добра пераконвае ў гэтым наступнае чатырохрадкоўе з песні «Марш арлянятаў» (словы М. Кавыля, музыка М. Шчаглова):
    Ня час нам сяньня плакаць, сумнявацца, Ня нам сьлязьлівіць сьветлы новы дзень: Мы любім пець, мы любім пасьмяяцца, — Ніколі мы ня здрадзім у барацьбе!’
    У прызначаных для сяброў СБМ патрыятычных песнях не маглі не закранацца дачыненні беларусаў з рускімі і палякамі. Зразумела, паказвалася такое ў адмоўным плане, прычым і самой Наталляй Арсенневай, рускай па нацыянальнасці. Праілюструю вытрымкай з песні «У гушчарах» (музыка М. Шчаглова):
    I няма ў сэрцах жалю ці страху, Мы адвагай жаўнерскай гарым, — Hi маскальбальшавік і ня ляхі, Але Ты2 нас вядзеш да зары!3
    Гэтыя два, як і многія іншыя вершы з выразным беларускім нацыянальным патрыятызмам, былі надрукаваныя ў часопісе Саюза беларускай моладзі «Жыве БеларусьІ», які з ліпеня 1943 г. выдаваўся ў Менску. He баюся памыліцца напісаць, што і змест вытрымак з двух вышэй прыведзеных вершаў таксама не даваў падстаў ананімным аўтарам выкананай па заказу міністра дзяржаўнай бяспекі БССР Лаўрэнція Цанавы і выдадзенай пад яго прозвішчам у 1951 г. у дзвюх частках кнігі сцвярджаць на яе старонках, што гэты друкаваны орган СБМ «з нумара ў нумар ліў каламутныя патокі лжывай нацысцкай прапаганды»4.
    1 Туронак Юры. Людзі СБМ. С. 203.
    2 Разумеецца Беларусь.
    3 Туронак Юры. Людзі СБМ. С. 200.
    4 Цанава Л. Всенародная партнзанская война в Белорусснн протмв фашнстскнх захватчнков. Ч. II. С. 656.
    116
    Жорсткія ўмовы акупацыі не сталі перашкодай прыходу ў літаратуру новых, свежых сіл, зразумела, найперш за ўсё з ліку моладзі. У значнай ступені паспрыяла гэтаму далучэнне некаторай часткі яе да дзейнасці СБМ. 3 яго сябрамі рэгулярна праводзіліся шматлікія мерапрыемствы па выхаванні любові да роднай Бацькаўшчыны, што падштурхоўвала здольных да літаратурнай дзейнасці ўзяцца за пяро і выказаць свае пачуцці ў тым ці іншым жанры прыгожага пісьменства, пераважна ў вершах. Стараліся іх складаць у форме песень з рэльефна выражаным нацыянальным патрыятызмам. Сказанае ў найбольшай меры было распаўсюджана сярод навучэнскай моладзі. Ва ўсіх тыпах навучальных устаноў адказнымі тут за працу СБМ асобамі ўсяляк падтрымлівалася і заахвочвалася імкненне яго сяброў да літаратурнай творчасці. I трэба сказаць, некаторыя з іх мелі да гэтага пэўную здольнасць, вызначаліся высокім беларускім нацыянальным патрыятызмам, цвёрдай верай у шчасце дарагой Бацькаўшчыны. Свой празаічны твор, пададзены на конкурс красамоўства ў Наваградскай настаўніцкай семінарыі, Зоя Кужалевіч закончыла такімі словамі:
    I зацьвіце край Беларускі, Як вясною макаў цьвет, Зьдзівіцца паляк і рускі, Задзівуецца ўвесь сьвет!1
    Кіраўніцтвам СБМ усяляк падтрымлівалася не толькі літаратурная дзейнасць сяброў гэтай арганізацыі. Ставілася за мэту ўвогуле выхаваць у іх вялікую павагу, адказнасць за лёс нацыянальных духоўных каштоўнасцяў. Сярод змешчаных у часопісе «Жыве Беларусь!» (1943, № 1) дзесяці запаветаў юнакам і юначкам быў і такі: «Шануй сваю родную мову, родныя песьні і казкі і дбай аб разьвіцьці і пашырэньні беларускае культуры». Несумненна, неабходнасць такога запавету дыктавалася адным адзіным жаданнем надзейна абараніць маладую змену беларускай нацыі ад анямечвання.
    Пры досыць моцнай залежнасці беларускага друкаванага слова ад волі акупацыйных уладаў усё ж яно змагло прынесці нямала карысці свайму народу, усяляк адгароджваючы, засцерагаючы яго ад згубнага ўздзеяння дасканала выпрацаванай і тонка ажыццяўляемай палітыкі анямечвання. Як ніякая іншая катэгорыя інтэлігенцыі, пісьменнікі вельмі добра ўсведамлялі, наколькі важна не адарваць людзей ад роднага слова, калі ва ўсіх сферах грамадскай дзейнасці мэтанакіравана ўзмацняліся пазіцыі чужой, нямецкай мовы.
    1 Туронак Юры. Людзі СБМ. С. 185.
    117
    Існавала рэальная небяспека, што са службовых памяшканняў панясуць яе і ў сем’і, як гэта здараецца ва ўсіх аналагічных выпадках. Публічна, з пазіцый навукі сказаць народу праўду пра навіслую пагрозу нямецкай асіміляцыі не выпадала зза зусім верагоднага пакарання акупацыйнымі ўладамі такіх шчырых рупліўцаў беларускага слова. Заставаўся практычна толькі адзін надзейны спосаб знітаваць людзей з роднай мовай: пісаць на ёй цікавыя, змястоўныя мастацкія і публіцыстычныя творы. I яны нараджаліся, а дзенідзе сродкамі прыгожага пісьменства даволі пераканаўча гаварылася і пра святы абавязак самога народа любіць, не адрывацца ад роднага слова. Найлепш за ўсё гэта ўдалося давесці да сэрца і розуму чытача Наталлі Арсенневай у напісаным у 1942 г. вершы «Жыве Беларусь»:
    Наша ж мова —
    цудоўная, спеўная, ўмее спелым калоссем шумець, галасіць навальніцай улеўнаю, вераснёваю медзяй звінець.
    (...) Каб не мова,
    даўно б мы растаялі, расплыліся б імглой між чужых, збеглі ў вырай гусінаю стаяю...
    Але з мовай —
    і мы будзем жыць.
    Будзем жыць!’
    Лёсавызначальнае значэнне для беларусаў іх роднага слова добра разумелася многімі не адарванымі ад гістарычных каранёў людзьмі. Яктолькі мог, у гэтым іх падтрымліваў перыядычны друк, хаця, здавалася б, навошта пісаць пра мову, калі ідзе кровапралітная вайна, у твой родны дом прабраўся люты вораг. I цалкам апраўдана, што мове прысвячалі не толькі навуковыя, публіцыстычныя артыкулы, каб дапамагчы людзям лепш зразумець яе ролю ў лёсе народа, але і паэтычныя творы. У гэтым жанры з сардэчнай задушэўнасцю выступіў з вершам «Мова» паэт Змітрок Заранка:
    Я шаную цябе, мая родная мова, Растапіла ты ў сэрцы маім пачуцьцё; Паважаць я хачу — тваё кожнае слова, А ў патрэбе аддаць за цябе і жыцьцё.
    1 Туга парадзіме. С. 87.
    118
    Ён востра крытыкаваў у гэтым вершы беларусаў, што адцураліся, зганьбілі родную мову і «падхалімамі ворагам сталі служыць». Каб больш такога здзеку не было з яе, паэт заклікае:
    Дык каб нам у жыцьці зноў дарогай крывою
    He ісьці, не бадзяцца, нідзе не блудзіць; Трэ, браточкі, усім нам адзінай сям’ёю, Нашай мове, радзіме пачэсна служыць'.
    Такія прачулыя пра родную мову радкі маглі не закрануць душы толькі безнадзейна хворых на нацыянальны нігілізм людзей. На ўсе сто працэнтаў упэўнены, што сёння рэдакцыя ніводнай афіцыйнай газеты не асмеліцца змясціць такі верш. Прычына відавочная: не тая зараз дзяржаўная моўная палітыка. Адзначу і такі факт, што рэдакцыя «Беларускай газэты» са свайго другога нумара за 1943 г. увяла сталую рубрыку «Культура мовы».
    Зразумела, у тагачаснай беларускамоўнай эйфарыі калінікалі можна было і збіцца з правільнага шляху. He была вольнай ад сур’ёзных памылак у поглядах на моўнае пытанне і рэдакцыя «Беларускай газэты». У сваім нумары ад 6 верасня 1942 г. яна з такім заклікам звярнулася да чытачоў: «Змагайцеся за поўную беларусізацыю вашага раёна, дамагайцеся, каб у вашым раёне ва ўстановах ніхто не размаўляў на польскай альбо на рускай мовах. На вашым баку такі аўтарытэт, як сам гаўляйтар Кубэ, які неаднаразова заяўляў, што Беларусь для беларусаў, і што ні палякам, ні рускім нечага рабіць на беларускай зямлі». Дзенідзе ўведзенае штрафаванне за ўжыванне польскай мовы вымушала палякаў прасіць мясцовую ўладу аб наданні ім беларускай нацыянальнасці.