• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    Бадай, не адшукаць аніводнай беларускамоўнай газеты на акупаванай тэрыторыі, якая не змясціла б на сваіх старонках набатнага верша Алеся Гаруна (18871920) «Мой брат...», бо ў ім меліся вельмі актуальныя на той час радкі (не страцілі яны сваёй актуальнасці і па сёння!):
    Ты, мой брат, каго зваць Беларусам, Роднай мовы сваёй не цурайся, Як не зрокся яе пад прымусам. Так і вольны цяпер не зрачыся.
    ...Дык шануй, Беларус, сваю мову — Гэты скарб нам на вечныя годы;
    1 Голас вёскі. 1942. 11 лютага.
    119
    За пашану радзімаму слову Ушануюць нас брацьцянароды!
    У Магільнянскай сямігадовай школе, дзе аўтар дадзенай кнігі вучыўся ў 1941/42 н. г. у шостым класе, амаль на кожным культурнамастацкім мерапрыемстве дэкламаваўся гэты любімы ўсім нацыянальнапатрыятычны верш Алеся Гаруна.
    Нельга не адзначыць і такую характэрную для многіх твораў даволі дзіўную ва ўмовах акупайыі асаблівасць, як паказ тагачаснага жыцця ва ўзнёслых танах. Зразумела, аніякай трагедыі ў фашысцкай акупацыі маглі не бачыць найперш тыя, над галавой якіх савецкая Феміда занесла меч, ды толькі па нейкіх прычынах не здзейсніла ці не паспела здзейсніць крывавую расправу. Цяпер яны хадзілі з высока ўзнятай галавой. Відаць, да такіх належаў і А. Быліна са Стаўпеччыны (у тагачасным напісанні), у вершы якога «Заклік» (17 мая 1942 г.) няма недахопу ў аптымізме:
    Мой мілы народзе! Мой родны народзе! Як міла сягоньня на сьвет мне глядзець: Здаецца юнак я, год сёмы надходзіць, Хоць сяньня мінуло ўжо дваццаць шэсьць. ...Хоць вораг імкнуўся зь мяне пасьмяяца, Хоць вораг быў ласы з дарогі сагнаць, Цяпер вось я крыкну: «Йдзі сам ты бадзяцца! Ужо годзе над нашай зямлёй панаваць!»1
    Катэгарычна адмаўляць неабходнасць прысутнасці аптымістычных нотак у розных жанрах тагачаснай літаратуры, думаю, няма сур’ёзных прычын. Як бы цяжка ні жылося людзям пад пятой заваёўніка, іх трэба было ратаваць і мастацкім, публіцыстычным словам ад суцэльнай роспачы, страты надзеі на лепшае, бо калі яна знікае, справы толькі пагаршаюцца.
    На настрой майстроў прыгожага пісьменства моцна адбілася вестка пра трагічную смерць любімага песняра беларускага народа Янкі Купалы. Цэнтральныя газеты «Правда» і «Нзвестня» паведамілі пра гэта ў адзін і той жа дзень — 30 чэрвеня 1942 г. Змешчаныя ў іх некралогі былі цалкам ідэнтычнымі. Пра найстрашнейшую для беларускага народа трагедыю пісалася, як пра звычайную смерць. Гэта з другой паловы 80х гадоў прычыну яе звязалі не толькі з няшчасным выпадкам, самагубствам, а з учыненым агентамі дзяржбяспекі забойствам.
    1 Голас вёскі. 1942. 2 ліпеня.
    120
    Рабіліся — і ў шэрагу выпадкаў даволі паспяхова — крокі па аднаўленні дзейнасці публічных бібліятэк, якіх не так ужо і мала было ў даваенны час, толькі, па вядомых прычынах, іх кніжны фонд зза сваёй ідэалагізацыі не адпавядаў і тады, а тым больш сёння, беларускаму нацыянальнаму інтарэсу. Па розных каналах у адноўленыя бібліятэкі трапіла сёетое з кніг, якія ў савецкай Беларусі належалі жа катэгорыі забароненых і знаходзіліся ў спецсховішчах. Зусім лагічна, што найбольшую зацікаўленасць у чытачоў выклікалі кнігі, створаныя ў гады акупацыі мясцовымі аўтарамі.
    Актуальнай, першачарговай задачай лічылася арганізацыя бібліятэк пры навучальных установах. Многімі з іх, асабліва настаўніцкімі семінарыямі, у гэтым быў дасягнуты пэўны поспех, што пазітыўна адбівалася на выніках навучальнавыхаваўчага працэсу. He раз бывала такое, што бібліятэчныя фонды семінарый папаўняліся за кошт кніг саміх выкладчыкаў.
    Бясспрэчна, беларуская мова вельмі многім абавязана майстрам прыгожага пісьменства за сваё незаміранне і ў гады панавання фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Але думаю, што яна яшчэ больш абавязана тым, хто, нягледзячы на ўсю жорсткасць апошняга, увёў яе ў цывільнае службовае справаводства, бо каб тут ёй не знайшлося месца, яна сталася б зусім непатрэбнай ва ўсіх астатніх сферах грамадскай дзейнасці чалавека. У заслугу беларускім нацыяналістам, калабарантам можна смела паставіць, што яны не пусцілі на самацёк моўнае абслугоўванне службовага справаводства. У ім перад вайной у выніку масавых фізічных рэпрэсій у дачыненні да нацыянальнай эліты ўжо паспела з дапамогай самой жа ўлады заняць даволі трывалыя пазіцыі руская мова. Таму існавала сур’ёзная пагроза, што ў яе знойдуцца прыхільнікі і сярод супрацоўнікаў створаных з дазволу акупантаў мясцовых органаў кіравання. I сямтам, асабліва ва ўсходніх і цэнтральных раёнах Беларусі, і сапраўды такое мела месца. Сказанае датычыла таксама горада Барысава і аднайменнага раёна, хаця на беларусаў прыпадала больш за 90 % агульнай колькасці насельніцтва. У выдадзеным 31 студзеня 1942 г. бургамістрам гэтай адміністрацыйнай адзінкі Станіславам Станкевічам загадзе асуджалася, што «некаторыя ўстановы, падлягаючыя Гарадской управе, і некаторыя Валасныя ўправы вядуць урадаванне на расейскай мове. Такое палажэнне з’яўляецца абсурдным і шкодным, бо такія працаўнікі, якія абслугоўваюць беларускае насяленне ў чужой яму мове, крыўдзяць гэтае насяленне». Загадам прадпісвалася: «Пачынаючы ад 1.02.1942 г. урадаванне, абслугоўванне насялення, службовая перапіска паміж цывільнымі ўстановамі і насельніцтвам ва ўсіх аддзелах Барысаўскай і раённай управы, у падпарадкаваных ім установах і валасных управах
    121
    і ў падпарадкаваных ім установах павінна весціся выключна на беларускай мове». Гэтае патрабаванне не распаўсюджвалася толькі на «ваенных уцекачоў расійскай нацыянальнасці, прынятых на працу ў Барысаўскім раёне»1. Падобнага роду загады прымаліся і ў іншых акругах, чым забяспечвалася беларускай мове панавальнае становішча ў службовым справаводстве цывільнай адміністрацыі.
    § 3.	Тэатральнае, музычн a  песенн ае мастацтва
    У першы ж год акупацыі ў многіх не толькі буйных, але і сярэдніх паводле сваіх памераў гарадах распачалі сваю дзейнасць прафесійныя тэатральныя калектывы, хаця і меліся сур’ёзныя цяжкасці з забеспячэннем іх неабходнымі абсталяваннем, рэквізітамі, кваліфікаванымі кадрамі. Карэннага перагляду патрабаваў даваенны рэпертуар тэатраў, паколькі ён у многім супярэчыў, амаль зусім не ўпісваўся ў кантэкст фашысцкай ідэалогіі і да таго ж яшчэ слаба адпавядаў беларускаму нацыянальнаму інтарэсу.
    Як вядома, тэатральнае мастацтва ўплывае на культуру таго ці іншага народа не толькі зместам сваіх спектакляў, майстэрствам выканання даручаных артыстам роляў, але і мовай, на якой яны працуюць. Нават калі ўсе кампаненты тэатральнай дзейнасці будуць праяўляць сябе бездакорна, а мова выкарыстоўвацца чужая, чакаць карысці ад такога віду творчасці не даводзіцца: замест умацавання нацыянальных асноў духоўнага жыцця яна разбурае іх. Такога не магла не ведаць тэатральная інтэлігенцыя і таму моўнаму аспекту ў сваёй дзейнасці, без усялякіх пярэчанняў з боку мясцовых уладаў, надала ў поўным сэнсе слова беларускае нацыянальнае аблічча. На ўсім абсягу ГАБ тэатры паслугоўваліся толькі беларускай мовай, прычым паводле правапісу, што існаваў да праведзенай у 1933 г. рэформы яго, бо не жадалі, каб са сцэны несліся ў залы русізмы. Дзякуючы таму, што ад той благой памяці рэформы мінула не так багата часу, многія артысты без усялякіх цяжкасцяў зрабілі пераход ад наркамаўскай да данаркамаўскай беларускай мовы.
    Па зразумелых прычынахтэатральнае жыццё самым насычаным, найбольш разнастайным было ў Менску, дзе сабралася нямала добра вядомых ад даваеннага часу артыстаў. У горад час ад часу
    1 Цыт. па: «Беларусь в годы Велнкой Отечественной войны. 19411945. С. 101, 102.
    122
    прыязджалі на гастролі тэатральныя калектывы з Германіі. Трапіць на іх спектаклі ў многіх менчукоў было вялікае жаданне. He можа не здзіўляць, што ўжо на першым месяцы нямецкай акупацыі распачалася праца Менскага гарадскога беларускага тэатра. Жаданне ўліцца ў яго калектыў было ў многіх. Да іх належаў і добра вядомы ад даваеннага часу творца надзвычай складанага лёсу Вячаслаў СеляхКачанскі (1885 г. н., Лагойск — 1976, штат НьюДжэрзі, ЗША). Нягледзячы на здабытую славу опернага спевака ў Марыінскім імператарскім тэатры г. Петраграда (спяваў разам з Фёдарам Шаляпіным), ён усё ж на просьбу старшыні Інстытута беларускай культуры Усевалада Ігнатоўскага вяртаецца ў Менск, узначальвае яго БДТ1 (сёння Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Каб не трапіць у рукі спецслужбаў за адстойванне цвёрдай беларускай нацыянальнай пазіцыі ў тэатральным жыцці, з 1933 г. падаецца падалей ад Бацькаўшчыны і вяртаецца сюды толькі ў час нямецкай акупацыі. З’яўленне яго ў Менску вельмі абрадавала тамтэйшую творчую інтэлігенцыю. Ён цалкам заслужана займаў тут некаторы час пасаду дырэктара Менскага гарадскога беларускага тэатра, кіраваў аддзелам культуры і мастацтва Беларускай народнай самапомачы, аддзелам мастацтваў струкгуры Беларускай цэнтральнай рады1.
    Самае непасрэднае дачыненне да дзейнасці гэтага галоўнага тэатральнага цэнтра акупаванага Менска меў пісьменнік і навуковец Янка Ліманоўскі. Вопыт працы ў сферы культуры быў у яго вельмі багаты: у міжваенны перыяд з’яўляўся членам прэзідыума секцыі беларускай мовы і літаратуры Інстытута беларускай культуры, уваходзіў у склад Цэнтральнага бюро аб’яднання беларускіх савецкіх пісьменнікаў «Маладняк», выконваў функцыі аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАІІП), знаходзіўся на пасадах намесніка дырэктара Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук Беларусі, дырэктара Другога Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Віцебску, рэдагаваў газету «Камуніст» (Бабруйск), уваходзіў у склад рэдкалегіі часопісаў «Полымя» і «Маладняк». Таму зусім не выпадкова, калі падчас нямецкай акупацыі быў заснаваны Менскі гарадскі беларускі тэатр, сюды на пасаду загадчыка літаратурнай часткі запрасілі Я. Ліманоўскага2.
    He пажадаў заставацца без любімай працы і падаўся ў Менскі гарадскі беларускі тэатр у 1942 г. выпускнік Беларускай студыі Цэнтральнага тэатральнага вучылішча ў Ленінградзе Уладзімір
    1 ЭГБ. Т. 6. Кн. 1.C.283.
    2 Тамсама. Т. 4. С. 368.
    123
    ГоварБандарэнка. Пасля яго заканчэння выступаў у Тэатры юнага гледача БССР у Менску, затым служыў у Чырвонай Арміі. У адрозненне ад многіх сваіх сяброў па тэатры ён не ўцёк на захад напярэдадні вызвалення Менска ад акупантаў. I на першым часе здавалася, што гэтым не дапусціў памылкі, бо спецслужбы не чапалі, далі папрацаваць да 1949 г. у тэатрах Гродна і Брэста. Затым пачалося следства. Тэрмін зняволення адбываў у лагеры у Джэзказгане Казахскай ССР1.