Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
3 іншых сур’ёзных беларускіх музычных твораў часоў акупацыі можна адзначыць наступныя: оперу «Мухамор» (дзіцячая) М. Іванова (паводле вершаванай казкі Максіма Танка), амаль поўнасцю завершаную аперэту «Залёты» Мікалая Равенскага паводле аднайменнай камедыі Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча. У яго музычнай апрацоўцы ў часопісе «Жыве Беларусь!» быў змешчаны шэраг песняў, у тым ліку «Устань, народзе» і «Герою на развітанне» («Спі пад курганам герояў...») на словы Міколы Ганько, «Беларусь» (аўтар слоў Міхась Кавыль)3. Усяго ж за гады акупацыі беларускія кампазітары напісалі і ўлучылі ў рэпертуар больш за паўсотні складаных музычных твораў, чаго нельга не прызнаць за вялікае дасягненне.
Усе вышэйзгаданыя кампазітары, а таксама іх калега А. Спаскі з’яўляліся сябрамі секцыі музычных працаўнікоў Беларусі. Да яе належалі і пакінулі прыкметны след у культуры «музыказнаўца прафесар А. Карповіч, рэгенты і гарманізатары беларускіх народных песьняў А. Ягораў і М. Мікалаевіч, оперны рэжысёр Вастокаў,
1 Літаратура і мастацтва. 2010. 7 мая. С. 11.
2 Тамсама. 1993. 9 сакавіка. С. 10.
3 Туронак Юры. Людзі СБМ. С. 110, 111.
132
салісты оперы Лазараў, Пукст, Чэмярысава1, Купцэвіч, Бандарэнка, Касьценіч, Вержбаловіч, Шчаціхін, Швайка і шмат іншых»2.
Некаторыя з сяброў секцыі супольна з іншымі творчымі супрацоўнікамі паспяхова займаліся напісаннем беларускіх патрыятычных, жаўнерскіх, дзіцячых песняў, што выклікалася патрэбамі часу, асабліва пасля стварэння ў чэрвені 1943 г. згодна з загадам генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ Саюза беларускай моладзі. Ужо ў гэтым годзе па просьбе кіраўніка СБМ М. Ганько М. Шчаглоў «падрыхтаваў «Юнацкі спеўнік». Акрамя нацыянальнага гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і папулярных традыцыйных песень у спеўнік увайшло некалькі новых, у тым ліку «Беларусь, наша мацікраіна...», «У гушчарах» на словы Наталлі Арсенневай, «Марш арлянятаў» на словы Міхася Каваля, усе ў музычнай апрацоўцы Шчаглова. Таксама была ўключана багдановічаўская «Пагоня» ў новай апрацоўцы гэтага кампазітара і песня Альбіна Стэповіча «Беларусь перад усім», якая лічылася гімнам СБМ»3.
Рэдка, але ўсё ж на шэрагу прадпрыемстваў практыкавалася арганізацыя канцэртаў у абедзенны перапынак. Ініцыятыва належала самім немцам, і рабілі яны гэта не ў мэтах далучэння людзей да культуры. На першым плане тут было жаданне схіліць іх да больш эфектыўнай працы на карысць фашысцкага рэйха. Іншым разам у такіх канцэртах удзельнічалі і самі нямецкія артысты.
§ 4. Выяўленчае мастацтва
He па віне творцаў так сталася, што на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь аказалася досыць багата тых, хто мог на высокім прафесійным узроўні заняцца і выяўленчым мастацтвам. 3 прадстаўнікоў гэтага віду творчай дзейнасці своечасова эвакуіраваліся ў савецкі тыл пераважна тыя, дый то далёка не ўсе, хто найлепш умеў адлюстроўваць сацыялістычную рэчаіснасць, пісаць партрэты Леніна і Сталіна, іншых правадыроў. Пра лёс шараговых мастакоў асабліва не было каму паклапаціцца. Без увагі яны заставаліся і пры «новым гаспадары», таму пра ўсё даводзілася парупіцца самім, што не заўсёды прыводзіла да жаданага выніку.
1 Жонка кампазітара М. Шчаглова.
2 Калубовіч Аўген. Крокі гісторыі. С. 158.
3 Туронак Юры. Людзі СБМ. С. 110.
133
У акупаваным Менску застаўся і ўжо добра вядомы ў даваеннай БССР мастак Мікалай Дучыц (18961980; паходзіць з Наваградчыны). Ён адным з першых уступіў у створаны ў 1940 г. Саюз мастакоў Беларусі, удзельнічаў у тым жа годзе ў Маскве ў Дэкадзе беларускага мастацтва і літаратуры, дзе паказаў шэраг сваіх прац, якія прыцягнулі да сябе ўвагу гледачоў, знайшлі станоўчы водгук у друку, у вядомых мастацтвазнаўцаў. Выдатнае валоданне М. Дучыцам пэндзлем дапамагло яму выжыць у захопленым ворагам Менску. Некаторыя карціны набывалі нават немцы, разлічваючыся за іх прадуктамі харчавання. У тыя гады мастак шмат пісаў відарысы Менска, асабліва яго ўскрайкі з драўлянымі забудовамі — раён Суражскага рынку, Камсамольскага возера, Юбілейнай плошчы1. У сваіх працах мастак ніяк не мог абысці адлюстравання характэрных тагачаснаму Менску жахлівых руінаў. М. Дучыц, без перабольшвання, стварыў унікальную серыю карцін пад назвай «На руінах Менска»2. Сюжэтную канву серыі склалі выявы вуліц, плошчаў, асобных будынкаў. На палотны мастака трапілі «Касцёл на Залатой Горцы», «Куток старога Менска», «Лагер смерці ў Трасцянцы», «Разбурэнні на плошчы Свабода», «Руіны» і іншыя адметныя для акупаванага Менска аб’екты.
3 астатніх менскіх мастакоў працягвалі ў гады акупацыі сваю любімую працу Каржанеўскі, Волкаў3, Казлоўскі, Гембіцкі, Даўгяла, Шыбнёў, Варвановіч, Звінагродзкі. Цяпер ужо ў іх з’явілася рэальная магчымасць адарвацца ад навязанай у 30я гады палітычнай тэматыкі і больш паказваць на сваіх палотнах беларускія краявіды, раскрываць адмысловыя гістарычныя падзеі, ствараць партрэты вядомых людзей ці блізкіх і родных. Зразумела, не абышлося і без таго, каб хтосьці не выкарыстоўваў пэндзаль для сцвярджэння, усхвалявання фашысцкіх парадкаў, варожай беларускаму народу ідэалогіі. He адмаўляў сабе ў гэтым і В. Волкаў, напісаўшы шэраг партрэтаў высокіх прадстаўнікоў нямецкай адміністрацыі, у іх ліку камісара Менска Янэцке і яго жонкі4.
1 Краязнаўчая газета. 2009. № 45 (снежань).
2 Дзякуючы клопатам сям’і М. Дучыца многае з гэтай серыі ўдалося захаваць. Пры актыўным удзеле ўнучкі мастака, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдата гістарычных навук Людмілы Дучыц увосень 1996 г. у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ладзілася выстаўка з самых адметных твораў гэтай серыі.
3 Валянцін Волкаў, ураджэнец Арлоўскай губерні, у 19231929 гг. выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме, аўтар малюнкаў дзяржаўных гербаў БССР 1926 і 1928 гг.
4 Наша Ніва. 1997. 29 верасня. С. 24.
134
Акупацыя не адарвала ад любімага прафесійнага занятку ўжо добра вядомага на той час мастака Язэпа Драздовіча. He адарвала таму, што мелася вялікае жаданне працаваць дзеля роднай Бацькаўшчыны, паказаць людзям самае адметнае з яе мінулага, што, на думку мастака, вельмі важна было адлюстроўваць і ў ваенны час. Да раней напісанага ў гістарычным жанры дадалася цэлая жывапісная серыя, прысвечаная Францішку Скарыну: «У свет па навуку», «Са свету з навукай», «Скарына ў сваёй друкарні ў Вільні». Паспяхова вялася праца над стварэннем карціны «Пярсцёнак князя Усяслава Чарадзея».
Нямала рабілася і па прапагандзе ў перыядычным друку дасягненняў беларусаў у сферы выяўленчага мастацтва, бо тут і сапраўды мелася што паказаць. Так, у 1943 г. у некалькіх нумарах адной з самых масавых газет «Голас вёскі» з даволі грунтоўным арыткулам «Народнае выяўленчае мастацтва» выступіў У. Глыбінны. He раз здаралася і такое, што здольных у той ці іншай галіне мастацтва маладых творцаў пасылалі на вучобу дзеля набыцця практычнага досведу ў розныя краіны, што стаялі на баку Германіі ў яе вайне з СССР.
Каб не даць людзям нават і ў часы акупацыі цалкам адарвацца ад усяго прыгожага ў жыцці чалавека, мастакі звярталіся да самых розных формаў кантактаў з імі, вядома ж, і да выставак, якія даволі часта ладзіліся і ў даваеннай Беларусі.
Сваіх мастакоў, пераважна ўраджэнцаў з самой Германіі і залежных ад яе краінсатэлітаў, мелі вайсковыя і адміністрацыйныя цывільныя службы ГАБ, бо патрэбы ў такіх творах, найчасцей у чыста прапагандысцкіх мэтах, былі немалыя. Аднак некаторыя з мастакоў афіцыйнага рангу час ад часу дазвалялі сабе папрацаваць і ў іншым рэчышчы. Так, адзін з нямецкіх мастакоў «у фае Дома радыё на Рэвалюцыйнай1 ува ўсю сцяну намаляваў карціну, на якой паказаў аркестрантаў за працай. Сярод тых музыкантаў быў кантрабасіст Дзмітрый Мікалаевіч Жураўлёў, які пасля вайны некаторы час працаваў галоўным рэдактарам музычнай рэдакцыі Беларускага радыё»2.
Ніхто іншы, як найперш самі мастакі, усклалі на сябе вялікі клопат пра захаванне твораў сваіх калег і іх папярэднікаў, бо не ўсё ж дзякуючы старанням нацыянальна самасвядомай часткі беларускага грамадства стала аб’ектам рабавання як акупацыйнымі ўладамі, так і мясцовым насельніцтвам. I хаця вышэй ужо прыводзіўся
1 Немцы перайменавалі яе ў Кірхэнштрасэ — Царкоўную вуліцу, абгрунтоўваючы гэта тым, што яна выходзіла на Пляц Волі, побач з якім знаходзіліся цэрквы.
2 Літаратура і мастацтва. 2000. 2 чэрвеня. С. 13.
135
шэраг фактаў пра выратаванне дарагіх кожнаму беларусу скарбаў нацыянальнай культуры, не будзе лішнім узгадаць і яшчэ некалькі прыкладаў. Дбайным захавальнікам, актыўным прапагандыстам беларускага нацыянальнага мастацтва ў гэты нялёгкі ваенны час з’яўляўся невялічкі калектыў Слонімскага краязнаўчага музея. He зза любові і павагі да фашысцкага акупацыйнага рэжыму працаваў тут ужо добра вядомы пад той час педагог, грамадскі дзеяч і паэт Сяргей НовікПяюн. Лічыў, што трэба было любымі шляхамі не даць загінуць каштоўнасцям музея дый паклапаціцца аб захаванні беларускай нацыянальнай культуры ўвогуле, над якой, як і над абшарамі ўсяго роднага краю, усталявала цяпер пільны кантроль новая ўлада. Яе прадстаўнікоў зусім не радавала тое, што рабіў гэты бясконца ўлюбёны ў свой народ чалавек на ніве роднай культуры. Яго звальняюць з працы і знявольваюць у Баранавіцкую турму, умовы знаходжання ў якой былі ніколькі не лепшымі, як і ў іншых фашысцкіх засценках. Затым паэта кінулі ў Калдычэўскі канцлагер, дзе яго чакала верная смерць. Але і тут у Сяргея НовікаПяюна не апусціліся рукі ў змаганні за ўласнае жыццё і жыццё свайго народа. He лічыў яго шчаслівым і па заканчэнні вайны. У славутым вершы паэта «Прысяга» ёсць такія палымяныя патрыятычныя радкі:
Беларусь, мая родная маці!
Я не здраджу ніколі табе За ніякія ў свеце багацці — Лепш злажу галаву ў барацьбе1.
3 твораў мясцовых аўтараў у Слонімскім музеі дэманстраваліся алейныя абразы і замалёўкі мастакапаэта Галляша Леўчыка, партрэты і пейзажы А. Карніцкага. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў прыцягвалі да сябе працы слонімскай мастачкі Р. Бялецкай: партрэты Францішка Скарыны, Кастуся Каліноўскага, ДунінаМарцінкевіча, Францішка Багушэвіча, якія, да слова, не карысталіся павагай у афіцыйных уладаў БССР у давераснёўскіх межах 1939 г. Шмат розных цікавых палотнаў прысвяціў роднай Слонімшчыне А. Карніцкі. Пры музеі функцыянавала мастацкая студыя, у якой узбагачалі свае веды мастакісамавукі2.