Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
Зыходзячы з вышэйсказанага, не будзем здзіўляцца, што пад уплывам добра распрацаваных і ўмела даведзеных фашысцкімі ідэолагамі да шырокіх масаў грамадства мерапрыемстваў прапа
148
гандысцкага характару, а таксама ў выніку актыўнай культурнай дзейнасці творчай інтэлігенцыі нацыянальнай арыентацыі пэўная частка людзей пасапраўднаму паверыла ў прынесены Германіяй і на беларускую зямлю «новы парадак», шчырае жаданне ўладаў забяспечыць ім прыстойнае жыццё. Найбольшыя спадзяванні на гэта мелі вясковыя жыхары, асабліва пасля ліквідацыі калгасаў, пераходу да прыватнага землекарыстання. Як толькі магла садзейнічала пашырэнню такіх змен у поглядах людзей на сваё становішча рэдакцыя адной з самых масавых газет «Голас вёскі», падбіраючы для гэтага адпаведных аўтараў. Спадзяваўся на лепшае, імкнуўся ўсяляк зарадзіць такое прадчуванне ў іншых адзін з яе сталых аўтараў паэт Алесь Вясновы. Паказаўшы на пачатку верша «Беларусі» цяжкае мінулае свайго краю:
Тут нядаўна шчэ гора шалела, Тут нядаўна шчэ зналі прымус... За цябе маё сэрца балела, Дарагая мая Беларусь,
ён ужо праз некалькі радкоў дае такі ўзнёслы працяг вершу:
Час мінуў той,
Цяпер будзе йначай, Досыць крыўды нясьці на гарбе! Я цяпер не такою прадбачу, Дарагая Радзіма, Цябе.
Веру: нашы палеткі расквеціць Залаты ўраджай каласься, I пяшчотнае сонца засьвесіць На руінах старога жыцьця!
Паэт моцна памыліўся, бо «на руінах старога жыцця» вайна, акупацыя пакінулі новыя, свежыя, яшчэ больш цяжкія руіны, пазней, у мірны час, на якіх пачнуць будаваць зусім не беларускае культурнае жыццё, прыстасоўваючы яго пад стандарты ўяўнага камунізму.
149
Раздзел VI
Царкоўнарэлігійнае жыццё1
§ 1. Вяртанне Бога на беларускую зямлю
Нямецкі салдат ступіў на беларускую зямлю з надпісам на спражцы рэменя: «Gott mittungs», што ў перакладзе на беларускую мову азначае: «Бог з намі». Паколькі вайна вялася Германіяй у аснове сваёй з атэістычным СССР, такі надпіс фармальна меў нейкае апраўданне. Калі ж нямецкі салдат пад уплывам фашысцкай агітацыі і прапаганды стаў груба парушаць правілы вядзення вайны, такі надпіс іншым словам, як богазневажанне, нельга назваць.
У самой Германіі, як і шмат часу раней, існавалі дзве асноўныя хрысціянскія канфесіі: пратэстантызм у форме лютэранства і каталіцызм, таму і ў акупаванай Беларусі новыя ўлады не збіраліся перашкаджаць іх і аднаўленню, і дзейнасці. Ад гэтага часу не існавала перашкод для аднаўлення і разгортвання дзейнасці праваслаўнай царквы, толькі вось амаль поўная адсутнасць у яе, галоўным чынам натэрыторыі БССР у межах да 17 верасня 1939 г., неабходнай матэрыяльнай базы, патрэбнай літаратуры, святароў не давала магчымасці належным чынам арганізаваць працу. He чынілі аніякіх перашкод для спавядання мусульманскай веры. He мелі аніякага права на аднаўленне сваіх святынь толькі тыя, хто спавядаў іудаізм, што было характэрна для ўсіх краін, куды ўрываліся войскі Вермахта.
Усталяваныя акупантамі парадкі ў царкоўнарэлігійнай сферы адразу ж пастараліся выкарыстаць кіраўнікі ўсіх хрысціянскіх і мусульманскай канфесій. Як неўзабаве высветлілася, бальшавіцкі атэізм асабліва глыбока не закрануў душы людзей. Пры першай жа нагодзе яны пастараліся ахрысціць сваіх дзяцей, што ў Савецкай Беларусі амаль не практыкавалася ўжо з сярэдзіны 30х гадоў. Акрамя вялікага жадання далучыць дзяцей да Бога, масавае хрышчэнне іх на акупаванай тэрыторыі ў значнай ступені было выклікана яшчэ страхам перад непрадбачанымі наступствамі па
1 Паколькі дзейнасць асноўнай хрысціянскай канфесіі, Праваслаўнай царквы Беларусі, не абмяжоўвалася толькі рамкамі ГАБ, праблема будзе асвятляцца з улікам зазначанага фактару.
150
навання ў беларускім доме новага гаспадара. Мала хто спадзяваўся на прыстойнае жыццё пад акупацыяй, хаця і лічылася, што ў гады Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў рэжым нямецкіх інтэрвентаў не вызначаўся такой жорсткасцю, як польскіх. Паколькі на ўсход ад колішняй савецкапольскай дзяржаўнай мяжы і днём з агнём нельга было знайсці святара, для здзяйснення абраду хрышчэння даводзілася часта запрашаць у дадзеных мэтах папоў, што неслі службу на захад ад гэтай мяжы. У маё мястэчка Магільнае (Уздзенскі раён) дзесьці ў ліпені ці жніўні 1941 г. запрасілі папа з Мікалаеўшчыны (Стаўпецкі раён). Хрышчэнне дзяцей правёў на мясцовых могілках, дзе, на вялікую рэдкасць, ад рук бальшавіцкіх атэістаў захавалася каплічка. Упершыню за ўсю гісторыю могілкі сталі месцам масавай радасці, весялосці, а не слёз па нябожчыку. У той незабыўны, урачысты, незвычайна сонечны дзень таінства хрышчэння атрымалі два мае браты Генадзь і Анатоль 1935 і 1938 гадоў нараджэння.
Нямецкія акупацыйныя парадкі пачалі ўсталёўвацца на беларускай зямлі ў час, калі яшчэ многія яе жыхары не забыліся, як тут у 20я гады імкнуліся ўтварыць незалежную ад Маскоўскага патрыярхату ўласную праваслаўную царкву. Стагадовае панаванне ў нашым краі такой канфесіі чыста рускага ўзору (бярэ пачатак ад гвалтоўнай ліквідацыі ў 1839 г. уніяцкай царквы) крайне адмоўна адбілася на этнакультурным стане беларусаў. I гэта лёгка зразумець, паколькі сваю дзейнасць яна цалкам будавала ў рэчышчы дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі. Абвешчанай 1 студзеня 1919 г. Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы такая неадпаведная яе нацыянальнаму інтарэсу царква зусім не патрэбнай была. Пачаліся інтэнсіўныя пошукі па заснаванні аўтакефальнай праваслаўнай царквы. I на першым часе здавалася, што на яе шляху адсутнічаюць усялякія перашкоды. На практыцы ж усё адбывалася зусім не так. Сёйтой з царкоўных дзеячаў нават жыццём паплаціўся за гарачае адстойванне гэтай прагрэсіўнай ідэі.
3 грамадствам часта здараецца, што пры няўдачы ў дасягненні той ці іншай жыццёва важнай мэты пры спрыяльнай нагодзе людзі яшчэ з большай энергіяй змагаюцца за яе ажыццяўленне ў экстрэмальных умовах. Так сталася і з развязваннем праблемы заснавання аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Беларусі падчас яе акупацыі фашысцкай Германіяй. Дасягненню гэтай мэты не магла не спрыяць створаная ёю на беларускай зямлі цывільная ўлада. Размова ж ішла пра адрыў мясцовай праваслаўнай царквы ад Маскоўскага патрыярхату, што ў пэўнай ступені магло б аслабіць сувязі паміж беларускім і рускім народамі, да чаго акурат і імкнуліся фашысцкія палітыкі і ідэолагі. Станоўча глядзелі на ўтварэнне аўтакефальнай праваслаўнай царквы ксяндзы незалежніцкай
151
беларускай арыентацыі, верачы, што дзякуючы гэтаму ім лягчэй будзе пераадольваць празмерна моцны польскі ўплыў, які ніколькі не аслабяваў на пачатку акупацыі. He існавала сумненняў датычна пазітыўнага стаўлення да ідэі аўтакефаліі самых шматлікіх шараговых праваслаўных вернікаў, бо абсалютная бальшыня з іх звязвала з Масквою палітыку раскулачвання напярэдадні і ў час масавай калектывізацыі сельскай гаспадаркі, буйнамаштабныя фізічныя рэпрэсіі ЗОх гадоў. Аўтарытэт Масквы сур’ёзна паў зза імклівага адступлення Чырвонай Арміі пад ударам нямецкіх войскаў. Словам, абставіны складаліся больш за, чым супроць утварэння аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Беларусі. Шырокія перспектывы ў апошняй адкрываліся дзякуючы таму, што толькі аўтакефальнай жадалі бачыць праваслаўную царкву ў Беларусі акупанты. Але зза надзвычай вялікай важнасці і адначасова крайняй складанасці такога мерапрыемства з ажыццяўленнем яго не спяшаліся. Задавальняліся тым, што не толькі на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь, але і паза яе межамі колішнія праваслаўныя вернікі без усялякай прынукі з боку мясцовых свецкіх уладаў і царкоўных арганізацый пачалі вяртацца да Бога. Такое ж назіралася і сярод вернікаў іншых хрысціянскіх канфесій, а таксама мусульман. У гэтай справе больш прыкметнымі былі зрухі на колішніх «усходніх крэсах» Польшчы, паколькі зза абмежаванасці ў часе савецкія ўлады паспелі вельмі мала зрабіць па атэізацыі іх насельніцтва.
Як бачым, распачатая 22 чэрвеня 1941 г. Германіяй вайна з СССР паклала канец бязбожнаму перыяду ў гісторыі беларускага народа. Парадокс: тое, чаго людзі не мелі ад сваёй улады, яны без бою, без усялякай уплаты атрымалі ад заваёўніка, што ў пэўнай ступені нават садзейнічала аўтарытэту апошняга ў вачах вернікаў. Нямецкія ўлады практычна ад першых жа дзён акупацыі не стваралі аніякіх перашкод ні адной з хрысціянскіх канфесій на Беларусі для аднаўлення сваёй дзейнасці. Неўзабаве пасля заняцця немцамі Менска не хто іншы, як сама палітычная паліцыя (СД) прывезла сюды «з Пружаншчыны пражываючага там праваслаўнага іераманаха Уладзімера Фінькоўскага. Народ спаткаў сьвятара з вялікай радасьцяй... у жніўні 1941 года сьв. Фінькоўскі распачаў богаслужэньні ў Прэабражэнскай царкве. Богаслужэньні прыцягвалі мноства народу і рабілі вялікае ўражаньне на народ... Іераманах Фінькоўскі паходзіў з беларускай сялянскай сям’і, аднак прапаведваў парасейску і трымаўся здалёк ад беларускай адміністрацыі ў Менску. Ён трымаў сувязь толькі з немцамі»1. Прычыну ўсяму гэтаму трэба шукаць у працяглым і трывалым панаванні рускага духу ў практыцы
1 Найдзюк Язэп, Касяк Іван. Беларусь учора і сяньня. С. 264.
152
праваслаўнай царквы на Беларусі, пра што заўжды клапаціліся і Найсвяцейшы сінод у СанктПецябрургу, і Маскоўскі патрыярхат.
Спрыяльную для царкоўнарэлігійнай дзейнасці сітуацыю, выкліканую ліквідацыяй бальшавіцкага рэжыму, грэх было не выкарыстаць. 3 належнай адказнасцю падышлі да гэтагаў Менску. Зразумець такое зусім не цяжка, бо дзякуючы свайму і геаграфічнаму, і палітычнаадміністрацыйнаму, і культурнаму становішчу ён меў усе правы быць цэнтрам беларускага праваслаўнага жыцця. Але такое магло стаць рэальнасцю толькі ў выніку ажыццяўлення велізарнай працы па прывядзенні да парадку менскіх праваслаўных святынь. Нямала давялося папрацаваць над гэтым як унутры СвятаПетрапаўлаўскага сабора, так і на прылеглай да яго тэрыторыі. Ён значна папрыгажэў, калі ў 1943 г. мастакі падфарбавалі фон, намалявалі новы арнамент. I святароў, і вернікаў радавала, што замест навязанай гэтаму храму Рускай праваслаўнай царквой назвы СвятаКацярынінскі, ён цяпер меў першапачатковае найменне.
Пры актыўнай падтрымцы насельніцтва адказныя за адраджэнне рэлігійнага жыцця духоўныя асобы адразу ж пачалі аднаўляць, будаваць новыя цэрквы ў сельскай мясцовасці. Па віне савецкай атэістычнай улады і тут з колішніх святынь вельмі мала што захавалася: адны былі цалкам разбураныя, другія так пераабсталяваны за Саветамі для вытворчагаспадарчых і грамадскакультурных патрэбаў, што амаль зусім не падлягалі адбудове альбо патрабавалі на гэта велізарных сродкаў. Вернікаў жа гэта не палохала, і яны з зайздросным жаданнем удзельнічалі ў аднаўленні колішніх і закладцы новых святынь. Такім жаданнем вызначаліся і многія жыхары Случчыны з яе багатымі праваслаўнымі традыцыямі. Без усялякай дапамогі ўладаў вернікі аднавілі зачыненую ў самім Слуцку перад вайной Міхайлаўскую чатырох’ярусную царкву. Хаця мінула шмат часу пасля пабудовы храма, усе асноўныя яго драўляныя канструкцыі даволі добра захаваліся. He пабаяліся ўзяцца за аднаўленне сваёй царквы жыхары вёскі Барок, што на Случчыне, хаця ведалі, як многа давядзецца ўкласці працы і сродкаў у гэтую святую справу. У 1931 г. па распараджэнні мясцовых уладаў «царкву закрылі, знялі з купала пазалочаны крыж, вынеслі абразы і прыстасавалі будынак пад калгаснае зернясховішча...», таму нягледзячы на ўсе намаганні аднавіць яе ўдалося толькі ў 1943 г.1