Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
1 Касяк I. 3 гісторыі Праваслаўнай царквы... С. 84.
2 Касовіч Дзьмітры. За вольную і сувэрэнную Беларусь. Вільня. 2006. С. 131.
3 Канфесіі Беларусі (канец XVIII — XX ст.). Мінск, 1998. С. 217, 218.
157
Пайсці ж на такі гуманны, апраўданы крок у яго не мелася жадання. Добра дасведчаны ў настроях тагачаснага праваслаўнага духавенства Язэп Малецкі меў рацыю назваць Панцеляймона той асобай, якая надзвычай неахвотна адлучалася ад Масквы'. Пэўны час на баку Панцеляймона стаяў настаяцель Кацярынаўскага сабора ў Менску протаіерэй Я. Балай.
Да шчырых прыхільнікаў ідэі незалежнай беларускай праваслаўнай царквы належалі тады ж прызначаныя на адказныя пасады настаяцель Чыгуначнай царквы ў Менску М. Лапіцкі (неўзабаве стаў настаяцелем Кацярынаўскага сабора), настаяцель царквы на Вайсковых могілках I. Кушнер, святары А. Коўш, Дэрынг, протаіерэй Юзьвяк і шэраг іншых асобаў. Толькі не ўсім з іх давялося бачыць плён змагання за гэтую высакародную справу, у чым вінаватыя вайна, акупацыйны рэжым. Сказанае датычыць і святароў Дэрынга (загінуў, наехаўшы на міну), Каўша (паводле сцвярджэння Арсеня Ліса, расстраляны ў 1943 г. гестапа ў г.п. Плешчаніцы за садзеянне ў выратаванні яўрэяў)2.1 ўсё ж нягледзячы на любога роду перашкоды ідэя аўтакефальнасці праваслаўнай царквы знайшла досыць шырокае распаўсюджанне ў асяроддзі нацыянальнасамасвядомых беларусаў. Да яе пачалі паступова далучацца не толькі нізкіх, але і высокіх рангаў духоўныя асобы Беларусі. Аднак у іх неставала моцы, каб схіліць вярхі праваслаўнага духавенства да беларусізацыі сваёй дзейнасці. Таму, як зазначае сведка тых падзей I. Касяк, «ход жыцьця праваслаўнай царквы на Беларусі ішоў у даўнейшым расейскім напрамку і нічога не зьмянялася ў беларускім духу. Прыбыўшыя ў Менск уладыкі (з Жыровіцкага манастыра, 30 лістапада 1941 г. — Л. Л.) не рабілі ніякага распараджэньня аб увядзеньні беларускай мовы ў пропаведзь і царкоўнае справаводства. Мітрапаліт сам прапаведваў парасейску і памінаў падчас богаслужэньняў Маскоўскага мітрапаліта Сяргея. Мітрапаліт высьвячаў многіх сьвятароў з расейцаў, здаўна зьвязаных з царкоўным жыцьцём, хаця не маючых духоўнай асьветы, і абсаджваў імі прыходы на Беларусі.
(...) Уладыка ўважаў за патрэбнае затрымаць расейскую мову ў царкоўным жыцьці для гарадоў і мястэчак, бо ён уважаў, што гарадзское насельніцтва ведае толькі расейскую мову (памылковае меркаванне. — Л. Л.). Для вясковых прыходаў мітрапаліт пагаджаўся ўвесьці беларускую мову, але на гэта патрэбен даўжэйшы час, і то пасьля заканчэньня вайны»3.
1 Спадчына. 1994. № 4. С. 130.
2 Ніжэй будзе прыведзена і версія I. Касяка пра прычыны расправы з А. Каўшом.
3 Касяк I. 3 гісторыі Праваслаўнай царквы... С. 90, 91.
158
Такая пазіцыя Панцеляймона не магла задаволіць усіх, хто стаяў за Беларускую аўтакефальную праваслаўную нацыянальную царкву. Па гэтым пытанні яны не раз звярталіся ў пісьмовай і вуснай форме да мітрапаліта, але ён заставаўся непахісным у сваіх поглядах і дзеяннях. Праціўнікам аўтакефаліі ўдалося вывесці з барацьбы самага актыўнага змагара за беларусізацыю царквы протаіерэя А. Каўша, на якога быў зроблены данос у службу СД з абвінавачваннем нібыта ў супрацоўніцтве з бальшавікамі. Аднак і расстрэл А. Каўша не спыніў змагання за аўтакефалію.
Магутны супраціў Панцеляймона адбудове праваслаўнай царквы Беларусі ў адпаведнасці з яе нацыянальнымі інтарэсамі падштурхнуў дзеля развязвання дадзенага пытання звярнуцца да кіраўніцтва Генеральнага камісарыята Беларусь. I яно падтрымала пазіцыю беларускага нацыянальнага актыву. Пасля размовы ў лютым 1942 г. з кіраўніком палітычнага аддзела камісарыята Юрдам мітрапаліт даў згоду гаварыць пропаведзі, вывучаць Закон Божы пабеларуску. У лісце генеральнага камісара Беларусі ад 19 сакавіка 1942 г. прапаноўвалася афіцыйна ўжываць замест назвы «Святая праваслаўная царква» «Беларуская аўтакефальная праваслаўная нацыянальная царква», з чым усё ж не пагадзіліся мітрапаліт і яго атачэнне. У ходзе далейшага абмеркавання пытання прыйшлі да такога афіцыйнага назову: «Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква» (БАПЦ).«Аднак, — як піша I. Касяк, — мітраполія ўжывала яго толькі пры перапісцы з Гэнэральным Камісарам, апушчаючы прыкметнік «аўтакефальная» пры сваёй нутраной перапісцы»1.
Пазіцыі змаганцаў за ўтварэнне Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы істотна ўмацаваліся з новапасвячэннем 8 сакавіка 1942 г. у СпасаПраабражэнскай царкве Менска ў епіскапы архімандрыта Афанасія (у свеце — Антоні) Мартаса (Мартоса). Новую духоўную пасаду ён стаў выконваць на Віцебшчыне і Полаччыне. Гэта быў трэці па ліку епіскап Праваслаўнай царквы Беларусі пасля Магілёўскага Філафея і Гродзенскага Бенедыкта. Шчырую прыхільнасць да беларушчыны Афанасі Мартос выявіў яшчэ падчас вучобы ў другой палове 20х гадоў на багаслоўскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта і будучы з 1934 г. на становішчы ўзгадавальніка студэнтаў гэтага факультэта. Вось якую характарыстыку даў яму Ул. К. (Уладзіслаў Казлоўскі — рэдактар «Беларускай газэты») у артыкуле «Новы беларускі епіскап» («Беларуская газэта», 11 сакавіка 1942 г.): «У васобе ўладыкі Афанасія мы маем стойкага змагара за беларускія нацыянальныя ідэалы, усёй душой адданага беларускаму народу і беларускай нацыянальнай справе. He зважаючы на ведамую полёнізатарскую акцыю польскага ўраду ў
1 Касяк I. 3 гісторыі Праваслаўнай царквы... С. 96.
159
праваслаўнай царкве наагул, а пераважна ў інтэрнаце для студэнтаўбагасловаў, ён заставаўся верным сваёй бацькаўшчыне, адкідаючы розныя выгодныя прапановы польскіх урадавых дзейнікаў». Аўтара названага артыкула вельмі радавала, што запланаваная да заснавання Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква папоўніцца яшчэ адным новым нацыянальна свядомым беларускім епіскапам, і ён у такім рэчышчы працягваў свае разважанні: «...сэрца радуецца, як праваслаўная царква на Беларусі паступова перастае быць жаралом русыфікацыі беларускага народу й маскоўскай палітыкі, а ўзыходзіць на праўдзівы хрысьціянскі шлях, ператвараючыся ў нацыянальнатворчы элемент беларускага народу». Да новага епіскапа выказвалася просьба «як найхутчэй узяць увагу на поўную беларусізацыю царквы.
Гэтая беларусізацыя можа быць толькі тады, калі ў кажным прыходзе за настаяцеля будзе сьведамы беларускі патрыёт.
I яшчэ адно, — жадаў Ул. К. новаму епіскапу, — ня трэба баяцца ў царкоўных прамовах усё гаварыць літаратурнай беларускай мовай, а не мяшанкай беларускаславянскарасейскай, як гэта можна пачуць вельмі часта.
Працуючы на нацыянальнай беларускай ніве, праваслаўнае духавенства будзе тым цэмэнтам, што змацняе беларускую нацыю й будзе мець падтрыманьне нацыяналістычнага маладога беларускага пакаленьня».
Вырваныя з рук мітрапаліта Пайцеляймона чыста касметычнага парадку ўступкі ў справе беларусізацыі царкоўнарэлігійнага жыцця амаль цалкам ігнараваліся на практыцы, бо не толькі ў Менску, а і ў іншых месцах сярод праваслаўнага духавенства працягвалі колькасна пераважаць асобы прарасейскага кірунку. Каб аслабіць іх уплыў, беларускі нацыянальны актыў з ліку духоўных і свецкіх дзеячаў у сваім чарговым мемарандуме (канец мая 1942 г.) да мітрапаліта прасіў: «5) неадкладна замяніць усіх благачынных з вялікарасейскай ідэолёгіяй сьвятарамі беларусамі... 7) распачаць арганізацыю сэмінарскіх курсаў для падрыхтоўкі беларусаў, кандыдатаў у духоўны сан... 8) стварыць мітрапалітальную раду, якая павінна складацца з беларусаў духоўных і сьвецкіх, знаных нацыянальных працаўнікоў... з мэтай правядзеньня справы аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы, згодна з патрэбамі беларускага народу... 10) ужываць праваслаўныя імёны ў царкоўным справаводстве ў мове выключна беларускай, а не царкоўнаславянскай; 11) вызначыць 6месячны тэрмін усім духоўным, якія павінны здаць экзамен з беларускай мовы вусна і пісьмова перад адумысловай камісыей, зацьверджанай мітрапалітальнай управай»1.
1 Касяк I. 3 гісторыі Праваслаўнай царквы... С. 96.
160
Панцеляймону не давялося праводзіць у жыццё пералічаныя пункты з мемарандуму, бо змагарам за нацыянальную царкву ўдалося дамагчыся ад Генеральнага камісарыята Беларусь змяшчэння яго з пасады і перадачы яе свайму заступніку і архіепіскапу Філафею. Адбылося гэта 1 чэрвеня 1942 г. Панцеляймону прапанавалі выехаць у Лядскі манастыр (Смалявіцкі раён), у царкве якой ён пачаў правіць набажэнства.
Зацікаўленыя ў аднаўленні на Беларусі нармалёвага царкоўнарэлігійнага жыцця духоўныя і свецкія дзеячы не абмяжоўваліся развязваннем толькі праблемы аўтакефаліі праваслаўнай царквы нягледзячы на яе незвычайную актуальнасць. Патрэбна было ўсур’ёз падумаць і пра вернікаў іншых канфесій, да якіх талерантна ставілася нямецкая цывільная адміністрацыя. Тут нелыа не сказаць, што яна ўжо ў першыя месяцы функцыянавання ў Беларусі пастаралася дакладна вызначыцца ў рэлігійным пытанні. У адпаведнасці са зробленай В. Кубэ 10 верасня 1941 г. заявай розныя рэлігіі натэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь абавязваліся падтрымліваць паміж сабою згоду, а іх духоўным асобам забаранялася займацца палітыкай. Апошняе патрабаванне зусім не проста было выканаць, паколькі дзве асноўныя хрысціянскія канфесіі на беларускай зямлі — праваслаўная і каталіцкая — спрадвеку ў той ці іншай ступені ўплывалі і на дзяржаўную палітыку. Такога не назіралася толькі на тэрыторыі Савецкай Беларусі ў міжваенны перыяд, паколькі царкву адлучылі ад дзяржавы.
Прадпісанне В. Кубэ пра неўмяшальніцтва канфесій у палітыку бездакорна выконвалася. Затое яны атрымалі шырокую магчымасць уплываць на нацыянальнакультурнае жыццё Генеральнай акругі Беларусь, чым не маглі не пакарыстацца праваслаўная царква і каталіцкі касцёл, што адразу павысіла іх аўтарытэт сярод вернікаў.
Імкненне прагрэсіўнай часткі духавенства асноўнай хрысціянскай канфесіі служыць беларускай нацыянальнай ідэі ўсяляк падтрымлівалі адданыя ёй колы грамадства і прадстаўнікі мясцовых адміністрацыйных уладаў. Вялікую ўвагу да арганізацыі царкоўнарэлігійнага жыцця праяўляў бургамістр г. Баранавічы Юры Сабалеўскі, вядомы грамадскапалітычны дзеяч у Заходняй Беларусі. Ён «дамогся ад гэбітскамісара Баранавіцкай акругі, каб усе каталіцкія ксяндзы й праваслаўныя сьвятары гаварылі ў сьвятынях казаньні й павучэньні ў беларускай мове. Акцыя гэтая была праведзеная па ўсёй акрузе»1.