• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    У цяжкіх, невыносных умовах нямецкай акупацыі праваслаўныя вернікі заўжды знаходзілі ў сваёй царкве надзейную апору, адчувалі сябе ў большай небяспецы. Маецца шмат прыкладаў, калі свята
    1 Спадчына. 1994. № 4. С. 139.
    161
    ры смела і рашуча баранілі сваіх прыхаджан ад усялякага роду беззаконняў і здзекаў акупантаў.
    Своечасова і з належнай сур’ёзнасцю паклапаціліся іерархі праваслаўнай царквы пра арганізацыю выдавецкай дзейнасці. Хаця неверагодныя цяжкасці зведваліся ва ўсім, што датычыла жыцця гэтай канфесіі на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь, а таксама і на іншых нашых этнічных землях, праваслаўнае духавенства ўсяляк імкнулася служыць Богу не толькі вусным, але і друкаваным словам. Зразумела, сур’ёзнай паліграфічнай базы не ўдалося стварыць, аднак сёетое выходзіла з друку на Беларусі, у т. л. і на роднай мове яе жыхароў. Акрамя таго, у Варшаве ў 19421943 гг. выйшлі ў свет на беларускай мове два нумары гісторыкарэлігійнага зборніка «Беларускі праваслаўны патэрык». Выдала яго пры садзеянні варшаўскага мітрапаліта Дзянісія і старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Варшаве М. Шчорса Беларускае царкоўнае брацтва імя св. Юрыя. У змешчаных у гэтых двух зборніках матэрыялах падаваліся звесткі з гісторыі праваслаўнай царквы на Беларусі, біяграфіі беларускіх святых Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і інш.1
    Паколькі Вышэйшаму праваслаўнаму кіраўніцтву ГАБ падпарадкоўваліся і беларускія епархіі паза яе межамі, гэта робіць больш лагічным асвятленне іх дзейнасці ў дадзеным раздзеле кнігі. У плане беларускай нацыянальнай ідэі праваслаўная царква, асабліва ва ўсходніх абласцях, што ўваходзілі ў зону нямецкага вайсковага тылу, не адыгрывала, як гэта назіралася на тэрыторыі ГАБ, такой станоўчай ролі. Па шматгадовай традыцыі тут па сутнасці праводзілася тая ж самая палітыка, якая была характэрна Рускай праваслаўнай царкве на працягу апошніх 100150 гадоў.
    Трэба аддаць належнае праваслаўным святарам усходніх абласцей. Нягледзячы на больш складаныя ўмовы, чым у цэнтральнай частцы Беларусі, яны за гранічна сціслы тэрмін дасягнулі значных зрухаў у аднаўленні царкоўнарэлігійнага жыцця, дапамаглі людзям досыць хутка стаць на шлях духоўнага прасвятлення. У праваслаўнай СвятаПакроўскай царкве Віцебска, напрыклад, службу правялі ўжо 3 жніўня 1941 г. Праз год, акрамя дзвюх цэркваў і касцёла ў самім горадзе, у розных раёнах вобласці адбывалася служба ў 22 прыходскіх цэрквах і 14 стараверскіх малітоўных дамах2.
    Аднаўленне дарагіх вернікам царкоўнарэлігійных традыцый на Віцебшчыне такім узнёслым тонам апісваў загадчык царкоўнага
    1 ЭГБ. Т. 1.C.452.
    2 Новый путь (Внтебск). 1942. 11 августа.
    162
    аддзела ПолацкаВіцебскай епархіі П. Пароменскі: «Уваскрэсла ў асаблівым сэнсе і рэлігійнае жыццё нашага горада і вобласці. Ужо ў канцы ліпеня мінулага года (1941. —Л. Л) у некаторых прыватных грамадзян горада Віцебска з’явілася ініцыятыўнае імкненне аднавіць цэрквы і адкрыць для вернікаў набажэнства. У пачатку жніўня ўтварылася ядро будучага царкоўнага кіравання ў выглядзе сціплага рэлігійнага пададдзела мясцовай гарадской управы і ў спехам рамантаваных царкоўных будынках — касцёле Св. Антонія для католікаў і лютэран і Св.Пакроўскай царквы для праваслаўных пачаліся, сустрэчаныя з вялікім энлузіязмам насельніцтвам горада і прыгарадаў, царкоўныя службы»1. Праз год ужо былі адкрыты цэрквы ў Яновічах, ІІІуміліне, Лясковічах, Фалковічах, Высочанах, Астроўне, Круглянах, Паўловічах, Дабрагорах, Біклажанах, Обалі, Казакове, Котаве, Чашніках, Лепелі, Гарадку, Суражы, Веліжы, Лоўцы, Улле, Лоўжы, Лёзне і інш. Рэгулярна вялася служба ў касцёле Св. Антонія, ажывілася дзейнасць стараабрадчых абшчын (у самім Віцебску іх тры), праведзены падрыхтоўчыя работы па рамонце СвятаМікалаеўскага кафедральнага сабора, адрамантавана і памастацку аформлена Св.Казанская царква ў Маркоўшчыне, паспяхова рамантуецца Св.Пакроўская царква ў Віцебску, выдадзены кароткі «Малітваслоў» праваслаўнага хрысціяніна, створаны фонд імя нябожчыка рэгента Св.Пакроўскай царквы А. Пульхрова для дапамогі абяздоленым ахвярам вайны. 3 12 ліпеня 1942 г. у Св.Пакроўскай і Св.Казанскай цэрквах Віцебска, раённых цэрквах вобласці пачалі рэгулярна праводзіцца заняткі з дзецьмі вернікаў па вывучэнні Закона Божага. Заняткі адбываліся ў нядзельныя дні перад літургіяй з 9 да 10 гадзін раніцы2.
    У сувязі з гадавінай адноўленага рэлігійнага жыцця П. Пароменскі пісаў: «Уваскрэсла Праваслаўная царква, і першым рухам высакароднага пачуцця вернікаў была малітва да Усявышняга аб пасланні здароўя і канчатковай перамогі над ворагамі царквы і веры вызваліцелю — германскаму воінству і геніяльнаму высакароднаму правадыру яго Адольфу Гітлеру»3. Як бачым, у колісь адзінай цэнтралізаванай Рускай праваслаўнай царквы цяпер адбылося поўнае раздваенне. Калі на незанятай гітлераўцамі тэрыторыі РПЦ малілася за перамогу над фашысцкай Германіяй, дык тут, у нас на Беларусі, — за яе (Германіі) перамогу над СССР як галоўным ворагам праваслаўя. Важкім доказам павагі віцяблян да сваёй рэлігійнадухоўнай спадчыны можна лічыць перавоз 23 лістапада 1943 г. з
    1 Новый путь (Внтебск). 1942. 11 августа.
    2 Тамсама. 21 нюля.
    3 Тамсама. 11 августа.
    163
    Віцебска ў Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку мошчаў цела святой Еўфрасінні Полацкай. У Віцебскім музеі яны знаходзіліся, прычым у вельмі дрэнных умовах, па ўказанні бальшавікоў'. За колькі гадоў да вайны яны далі распараджэнне аб перанясенні яе на атэістычную выставу гарадскога музея дзеля публічнага аглядання іх. Нарэшце з такім несусветным блюзнерствам было скончана. Як парадокс, акупацыя дала магчымасць падысці пахрысціянску да ўшанавання памяці апякункі Беларусі святой Еўфрасінні Полацкай.
    Максімальна і без прамаруджвання пастараліся выкарыстаць памяркоўнае стаўленне акупантаў да рэлігійнага пытання жыхары нашага Палесся. Увесну 1943 г. у Гомельскай вобласці (паводле ўведзенага нямецкімі акупантамі адміністрацыйнатэрытарыяльнага размежавання Беларусі) мелася 60 падрыхтаваных да набажэнства цэркваў. Але папоў было толькі 43 чалавекі. Улічваючы такое становішча, «у апошнія дні тыдня вялікага посту архімандрыт а. Серафім раз’язджаў па прыходах вобласці, у якіх не было святароў, каб задаволіць рэлігійнадухоўны голад і прагу праваслаўных вяскоўцаў»2.28 мая 1943 г. у Гомелі праходзіла першая благачынная абласная нарададухавенства, наякой прысутнічала 23 святары, у т. л. прадстаўнік місіі Усходняй Беларусі архімандрыт а. Серафім Шахмуцін. «На нарадзе было вырашана стварыць пры благачыніі фонд для набыцця неабходных прадметаў рэлігійнага культу. Кожная царква для гэтай мэты павінна выдзеліць адпаведную суму грошай». Шмат гаварылася пра неабходнасць духоўнай асветы насельніцтва, асабліва моладзі, духоўнага самаўдасканальвання пастыраў і выканання з боку апошніх усіх кананічных правілаў праваслаўнай царквы. Высокапраасвяшчэннаму Панцеляймону, мітрапаліту Менскаму і Беларускаму, накіравалі просьбу надазвол адкрыць епіскапскую кафедру ў Гомельскай вобласці3.
    У Магілёўскай вобласці самую высокую актыўнасць у вяртанні да Бога праявілі жыхары горада Шклова. Тут ужо 18 жніўня 1941 г. ва ўрачыстай абстаноўцы быў устаноўлены крыж, узняты званы на галоўным корпусе Прэабражэнскай царквы горада Шклова. Уся асноўная праца па яе адраджэнні была выканана самімі вернікамі4.
    1 Голас вёскі. 1943. 12 снежня.
    2 Новый путь (Гомель). 1943. 24 апреля.
    3 Тамсама. 12 нюня.
    4 Новый путь (Ввтебск). 1942. 22 ноября.
    164
    § З.Паступовае набыццё касцёлам беларускага аблічча
    У здаровым духу беларускага нацыяналізму імкнуліся будаваць дзейснасць каталіцкага касцёла, у якога асабліва моцныя пазіцыі былі на тэрыторыі колішніх «усходніх крэсаў» Другой Рэчы Паспалітай. 3за ўмяшання яе духоўных і свецкіх уладаў кіраўнікі гэтай канфесіі ў міжваенны перыяд амаль зусім не лічыліся з нацыянальнымі інтарэсамі беларускіх вернікаў, усяляк імкнучыся давяршыць іх паланізацыю. 3 уварваннем у наш край войскаў Вермахта і для каталіцкага касцёла адкрыліся магчымасці паважаць, лічыцца з беларускім інтарэсам, што надзвычай пазітыўна адбілася на актывізацыі дзейнасці ксяндзоў, хаця акупацыйны рэжым не дазваляў як след разгарнуць яе. I ўсё ж лік святароў, далучаных да гэтай працы, нязменна павялічваўся, бо, нягледзячы ні на што, сярод іх усё ж мелася нямала асобаў цвёрдай беларускай нацыянальнай арыентацыі. Хаця дзейнасць каталіцкага касцёла на тэрыторыі былой Савецкай Беларусі ў межах да верасня 1939 г. была практычна цалкам спынена, усётакі цэнтрам жыцця гэтай канфесіі меркавалася зрабіць Менск. I гэта цалкам лагічна, паколькі ён з’яўляўся сталіцай Генеральнай акругі Беларусь. Першапачатковай задачай з’яўлялася аднаўленне ў Менску дзейнасці касцёла Св. Сымона і Св. Алены, г. н. Чырвонага касцёла, які да вайны і ў першыя дні акупацыі выкарыстоўваўся не па сваім прызначэнні. ГІры ўсёй складанасці развязання гэтай праблемы справы рухаліся няблага, асабліва пасля таго, як у канцы лета — пачатку восені 1941 г. у Менск прыбылі ксяндзы В. Гадлеўскі, Ст. Глякоўскі, Д. Малец. Ад гэтага часу Менскі кафедральны касцёл і касцёл Св. Сымона і Св. Алены сталі ўлюбёным месцам наведвання для вялікай колькасці менчукоў каталіцкага веравызнання. Набажэнствы ў гэтых двух касцёлах ахвотна наведвалі таксама каталіцкія вернікі навакольных мястэчкаў і вёсак. У такія дня на настроі вернікаў не адбіваліся нават жорсткія парадкі акупацыйнага рэжыму.
    Арганізацыя дзейнасці каталіцкага касцёла на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь і асабліва ў яе заходняй частцы, натуральна, не магла не сутыкнуцца з неабходнасцю мець справу з польскім фактарам, які традыцыйна займаў цэнтральнае месца ў жыцці дадзенай канфесіі на беларускай зямлі, ствараючы немалыя праблемы для яе карэннага насельніцтва. Дзеля паланізацыі апошняга ніякая іншая сіла не прыклала—і досыць вынікова—столькі намаганняў, як каталіцкі касцёл. Такое было характэрным для часоў Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. Усяго гэтага не маглі не ўлічваць
    165
    беларускай нацыянальнай арыентацыі ксяндзы, аднаўляючы працу касцёла ў часы нямецкага панавання.
    Сярод актыўна далучаных у першыя дні нямецкай акупацыі да царкоўнарэлігійнай дзейнасці ксяндзоў было нямала такіх, якія настойліва імкнуліся да поўнай незалежнасці ад польскага каталіцкага касцёла, бо добра памяталіся яго перашкоды беларускай справе на «ўсходніх крэсах». Ініцыятыва такой незалежнасці зарадзілася ў Вільні, дзе і раней беларускія ксяндзы вызначаліся высокай нацыянальнай актыўнасцю і самасвядомасцю. Іх падтрымліваў біскуп Магілёўскі і Менскі Слоскан, латыш па нацыянальнасці (знаходзіўся пад той час у Дзвінску). Па да канца не высветленых прычынах акупанты забаранілі яму займацца каталіцкай адміністрацыйнай дзейнасцю ў нашым краі.