Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
У адзін з самых складаных у гісторыі Беларусі час ніхто з рэлігійных дзеячоў не зрабіў для яе столькі карысці, як ксёндз В. Гадлеўскі. У дадатак да ўжо сказанага можна адзначыць яго вялікую заслугу ў аднаўленні каталіцкага жыцця ў цэнтры Генеральнай акругі Беларусь Менску. Дзякуючы старанням В. Гадлеўскага вельмі хутка (ужо ў канцы 1941 г.) пачала тут сваю дзейнасць каталіцкая катэдра, у якой да вайны размяшчаўся гарадскі гараж. Набажэнствы ў катэдры наведвалі каталікі не толькі Менска, але і яго ваколіцаў. У сваёй пастырскай дзейнасці В. Гадлеўскі абапіраўся на добрую падтрымку з боку ксяндзоў Ст. Глякоўскага, П. Татарыновіча, Д. Мальца, Рыбалтоўскага. 3 Вільні было прывезена нямала беларускай літаратуры, неабходнай для праўлення службы. Словам, у Менску і на Меншчыне мог бы пасапраўднаму распачацца шырокі каталіцкі рух беларускай нацыянальнай накіраванасці, каб толькі гэта не выклікала адмоўнай рэакцыі найперш за ўсё ў праруску настроеных прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства. I галоўным чыннікам такога прагрэсіўнага руху, несумненна, з’яўляўся В. Гадлеўскі.
Ксёндз В. Гадлеўскі быў сярод тых, хто ўдзельнічаў у пахаванні маці Янкі Купалы Бянігны Луцэвіч. Яна толькі на два дні перажыла свайго сынапаэта (памерла 30 чэрвеня 1942 г.). Хавалі ж іх у адзін дзень: маці — у Менску, сына — у Маскве. Пры пахаванні Бянігны В. Гадлеўскі прамовіў такія словы: «Дзе сын твой, гаротная беларуская маці?» Прыкладна праз паўгода і ён адышоў на той свет, карніцкую руку да чаго прыклалі гестапаўцы. Гэта была
179
найвялікшая страта не толькі для каталіцкага касцёла Беларусі, але і для ўсіх яе нацыянальнапатрыятычных сіл. Яны пазбавіліся буйнога дзеяча, здольнага пайсці на любыя выпрабаванні дзеля шчасця роднай Бацькаўшчыны.
В. Гадлеўскі не быў першым, каму лёс наканаваў стаць ахвярай крывавага фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Раней за ўсіх ён пазбавіў зямнога жыцця ўжо 9 лістапада 1941 г. віленскага ксяндза Генрыха Глябовіча (1904, урадж. г. Гародні), які па запрашэнні вернікаў прыехаў у Барысаў. У час казанняў ён гаварыў «пра непаслушэнства тым, хто не мае Бога ў сэрцы, гэта значыць маральна санкцыянаваў супраціўленне фашысцкаму таталітарнаму рэжыму, таталітарызму ўвогуле». Такога не маглі дараваць гестапаўцы. Яны расстралялі айца Генрыха Глябовіча паміж Старым і Новым Барысавам. Варта дадаць, што ў рымскім універсітэце Ангелікум ён да вайны абараніў доктарскую дысертацыю, пасля чаго вярнуўся ў Вільню і працаваў намеснікам прафесара тэалагічнага факультэта ўніверсітэта імя Стафана Баторыя, узначальваючы яшчэ адначасова парафію ў Троках'.
Цяжкай, незаменнай не толькі для каталіцкага касцёла, але і для ўсёй нацыянальна самасвядомай часткі беларускага грамадства з’явілася ўчыненая гестапаўцамі ў 1943 г. расправа з ксяндзом, грамадскім і палітычным дзеячам, публіцыстам Станіславам Глякоўскім (1896; мяст. Поразава Ваўкавыскага павета). Гэтая выбітная асоба, працуючы ў міжваенны перыяд выкладчыкам Віленскай беларускай гімназіі, Віленскай настаўніцкай семінарыі, кіраўніком беларускай каталіцкай парафіі ў Вільні, арганізатарам і выдаўцом дзіцячага часопіса «Пралескі» і на іншых важных для беларускай справы пасадах, не мог у гады акупацыі займацца толькі душпастырскай дзейнасцю, да якой ён быў вельмі добра падрыхтаваны дзякуючы заканчэнню Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме. Яго шчырая адданасць беларускаму ідэалу не падабалася не толькі акупантам, але нават і некаторым з тых, хто ўдзельнічаў у аднаўленні царкоўнарэлігійнага жыцця на акупаванай тэрыторыі. Выказваюцца меркаванні, што ў адначассе з Ст. Глякоўскім немцы расстралялі і ксяндза Д. Мальца, пра якога амаль адсутнічаюць усялякія звесткі ў самых даступных літаратурных крыніцах.
У вялікую няміласць акупантаў — і як заўжды несправядліва — трапілі многія ксяндзы Стаўбцоўшчыны. Ад рук акупантаў загінулі пробашч парафіі ў Новым Свержні Вацлаў Наймак, пробашч парафіі ў Налібаках (Налібоках) Юзэф Байко, вікарый ксёндз з гэтага населенага пункта Юзэф Барадзін, пробашч парафіі Дзераўная Павел Доўжык, вікарый парафіі Стоўбцы Адольф Слівінскі, вікарый
1 Наша слова. 1995. 5 жніўня.
180
касцёла Святога Казіміра гэтага ж мястэчка Антон Леўша. Некаторых з іх смерць напаткала ў Калдычэўскім лагеры1.
He абмінулі фашысцкія здзекі касцёла Наваградка. Пасля таго як ад рук акупантаў загінулі святары Міхаіл Далецкі і Іосіф Кучынкі, у горадзе застаўся на службе толькі адзін ксёндз Аляксандр Зянкевіч, зведваючы на сабе на кожным кроку ганенні з боку мясцовай адміністрацыі. Выручала толькі тое, штонадапамогу яму часта прыходзілі сёстрыназарэцянкі. Усяго іх было 12 чалавек. Увесну 1943 г. яны арганізавалі касцельны хор, выкладалі польскую мову і гісторыю. Калі ўзнікла рэальная пагроза расстрэлу 120 наваградчан, пераважна з ліку інтэлігенцыі, сёстры вырашылі цаною свайго жыцця выратаваць іх ад смерці. I гэта ім удалося. 31 ліпеня 1943 г. да сясцёр у кляштар прыйшлі з гарадской управы з загадам з’явіцца ў гебіткамісарыят, а раніцай наступнага дня іх расстралялі. У жывых засталася толькі адна з сясцёр, каб працягваць справы загінулых сябровак2. Сам нямецкі афіцэр — сведка гэтага нечуванага на ўсёй захопленай фашыстамі савецкай тэрыторыі самаахвярнага ўчынку так характарызаваў яго: «Невінаватыя святыя сёстры прынялі смерць з пачуццём выкананага абавязку перад Богам і перад людзьмі»3.
3 крайне небяспечнай для жыцця рызыкайдаводзілася займацца душпастырскай дзейнасцю тым з ксяндзоў, што не адмовіліся служыць Богу і ў зоне нямецкага вайсковага камандавання. У поўнай ступені гэта адчулі на ўласным вопыце і ксяндзымарыяне ўсходняга грэкакаталіцкага абраду. Яны, дарэчы, працягвалі сваю дзейнасць і пасля забароны акупантамі ўніяцкай царквы, трывала трымаючыся беларускай нацыянальнай арыентацыі. У душпастарскім служэнні выкарыстоўвалі толькі родную мову сваіх вернікаў, што не заўсёды падабалася экстрэмісцкі настроеным палякам, не выключаючы і ксяндзоў. Бессмяротнай славы марыяне заслужылі ў выніку шырока вядомай на сёння трагедыі, што адбылася 1617 лютага 1943 г. у Росіцы (знаходзіцца натэрыторыі Верхнядзвінскага раёна). У гэтыя дні нямецкімі акупантамі праводзілася карная аперацыя, падчас якой было спалена 1528 мясцовых жыхароў, г. зн. у дзесяць разоў больш, чым у Хатыні. Гэтыя два дні разам з імі «былі два святары — ксяндзымарыяне Юрый Кашыра і Антон Ляшчэвіч. Немцы прапаноўвалі святарам пакінуць паселішча, але
1 Краязнаўчая газета. 2004. № 41 (лістапад); Літаратура і мастацтва. 2009. 14 жніўня. С. 6.
2 5 сакавіка 1990 г. Папа Рымскі Ян Павел II правёў у Рыме іх беатыфікацыю — прылічэнне да ліку святых.
3 Краязнаўчая газета. 2010. № 10 (сакавік).
181
тыя да апошняй хвіліны заставаліся з вернікамі, падтрымліваючы іх духоўна ў трагічныя хвіліны жыцця. Разам з вернікамі айцымарыяне і загінулі ў агні. Подзвіг гэты ўзрушыў нават каменныя сэрцы акупантаў — адзін з нямецкіх афіцэраў напісаў у Ватыкан, паведамляючы ў апостальскую сталіцу аб трагічных падзеях»1. Гэты і шмат іншых нацыянальнапатрыятычных учынкаў ксяндзоўмарыянаў забяспечвалі ім вялікі аўтарытэт не толькі сярод сваіх вернікаў, але і сярод усяго беларускага народа.
Трагедыя ў Росіцы з’явілася адчувальным ударам па ксяндзахмарыянах, бо з іх жа асяроддзя выбылі самыя слынныя асобы, што пацвярджаецца і такімі сухімі энцыклапедычнага характару звесткамі. Так, Юрый Кашыра (1904; в. Александрова сучаснага Міёрскага раёна) скончыў у 1930 г. Усходні папскі інстытут у Рыме, у ксяндзы прысвечаны ў 1935 г., выкладаў Закон Божы ў Вільні і Друі. Ураджэнец Смаргоншчыны Антон Ляшчэвіч (1890) скончыў у 1913 г. Пецярбургскую духоўную семінарыю і ўжо ў наступным годзе быў пасвячоны ў ксяндзы. Давялося служыць на розных духоўных пасадах у Іркуцку, Чыце, Харбіне. У 1937 г. вярнуўся на радзіму і праз два гады ўступіў у ордэн марыянаў. У Друйскім кляштары айцоў марыянаў займаў пасаду эканома2. Здзейсненае гэтымі грэкакаталіцкімі святарамі ў лютым 1943 г. у Росіцы, больш невядомае ніякай іншай хрысціянскай канфесіі, яшчэ раз падкрэслівае выразны нацыянальны характар беларускай уніяцкай царквы, абавязвае сучаснае грамадства з належнай павагай ставіцца да яе. Самаахвярны ўчынак ксяндзоўмарыянаў Ю. Кашыры і А. Ляшчэвіча заслугоўвае агульнанароднага прызнання, пра гэта павінен ведаць кожны дарослы грамадзянін краіны.
Аналіз паказвае, што найчасцей за ўсё каталіцкія святары, ксяндзы ўсходняга абраду гінулі за сваю адданасць беларускай незалежніцкай ідэі, нежаданне пакінуць у бядзе сваіх вернікаў, асуджаных на пагібель фашысцкімі катамі.
Правядзенне акупантамі суровых, крайне несправядлівых захадаў у дачыненні да касцёла не дазволіла каталіцкаму духавенству як след разгарнуць сваю дзейнасць у тых маштабах, на што яно было здольнае. Сур’ёзна перашкаджала гэтаму сталае падазрэнне нямецкіх уладаў у супрацоўніцтве каталіцкіх духоўных асобаў Беларусі з англаамерыканскай разведкай. Асабліва масавыя арышты іх адбыліся ў 1942 г. Зусім не пахрысціянску дзейнічалі ў гэты час некаторыя праваслаўныя духоўныя. Язэп Малецкі лічыць, што сярод іх было нямала даносчыкаў у гестапа на каталіцкіх святароў.
1 Краязнаўчая газета. 2009. № 29 (жнівень).
2ЭГБ. Т. 4. С. 431.
182
У мэтах расправы немцы не раз інсцэніравалі іх забойства пад тэрарыстычную акцыю беларускіх падпольшчыкаў і партызанаў. У лік такіх ахвяраў часта траплялі таксама і свецкія асобы.
He ўдавалася ўхіліцца ад фашысцкай расправы і святарам іншых канфесій і ў бальшыні выпадках тым, хто актыўна адстойваў у час акупацыі беларускую ідэю. Заўчасна абрывалася жыццё і па іншых прычынах. Так, вядомыя факты знявольвання ў канцэнтрацыйныя лагеры ці расстрэлу святароў за падтрымку яўрэяў ці за сувязь з партызанамі. Паплаціліся жыццём за супрацоўніцтва з народнымі мсціўцамі святары з Гродзеншчыны браты Аляксандр і Серафім Хільтовы.
У шэрагу месцаў нармальнай арганізацыі царкоўнарэлігійнай дзейнасці перашкаджалі агрэсіўныя акцыі супроць праваслаўных святароў з боку груп польскай Арміі Краёвай. Прычым не абыходзілася і без чалавечых ахвяраў. У розных літаратурных крыніцах утрымліваюцца звесткі, што ў адным з прыходаў паблізу Наваградка польскія жаўнеры забілі іераманаха Лукаша. Сапраўдная трагедыя адбылася ў прыходзе Турэйск Шчучынскага павета. Тут за беларускую дзейнасць былі закатаваныя польскай бандай у 1942 г. святар Іван Аляхновіч разам з матушкаю. «Палякі адрэзалі вушы, насы, выкалалі вочы, матушцы адрэзалі грудзі, палілі агнём раны і г. п., здзекаваліся над ахвярамі аж да сьмерці іх ад мукаў. На гэты прыход быў прызначаны іншы святар, а. Васіль, якога польская банда замардавала на 3ці дзень па прыезьдзе яго на прыход»1.