Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
196
Раздзел VII
Беларуская культура паза межамі ГАБ
Вышэй ужо пісалася, што ў склад Генеральнай акругі Беларусь уваходзіла толькі чвэртка этнічнай тэрыторыі нашага народа. Большая ж частка яе знаходзілася ў зоне нямецкага вайсковага камандавання. Паўднёвазаходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі далучаны да Усходняй Прусіі (цэнтр Беласток), паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей — да рэйхскамісарыята Украіна, паўночназаходнія раёны Вілейскай вобласці—у Генеральную акругу Літвы'. У час нямецкай акупацыі на гэтых беларускіх землях культура карэннага насельніцтва апынулася ў надзвычайна цяжкіх умовах. Яна не зведала, мо, і дзясятай долі ўвагі да сябе з боку вайсковай і цывільнай адміністрацыі дый самой грамадскасці, як гэта мела месца ў Генеральнай акрузе Беларусь.
§ 1. У зоне нямецкага армейскага тылу
У гэтую вайсковаадміністрацыйную адзінку ўключылі Віцебскую і Магілёўскую вобласці поўнасцю, большую частку Гомельскай і ўсходнія (ад Барысава) раёны Мінскай абласцей. Паводле сваіх памераў яны істотна перасягалі Генеральную акругу Беларусь. У акупацыйнай нацыянальнакультурнай палітыцы ў межах гэтай тэрыторыі армейскага тылу шмат чаго было адрознага ад ГАБ, на што меліся адпаведныя прычыны, у чым лёгка будзе пераканацца з ніжэйпрыведзеных матэрыялаў.
У тых усходніх раёнах Беларусі, дзе ўсё падлягала юрысдыкцыі вайсковай адміністрацыі, іх «новыя гаспадары» асабліва не ставілі перад сабой за мэту спрыяць арганізацыі культурнага абслугоўвання насельніцтва, ахоўваць яго духоўную спадчыну ад рабавання. He сумняваюся, што многім з іх была добра вядомай крылатая фраза Адольфа Гітлера: «Ніводзін народ не жыве даўжэй за помнікі сваёй культуры», таму чакаць, што чужынцы будуць шанаваць іх на Беларусі, не даводзілася, паколькі ў планах акупацыйных уладаў
1 ЭГБ. Т. 1.C.90.
197
не прадугледжвалася стварэнне тут неабходных умоў для прыстойнага культурнага жыцця. I яны сапраўды не ствараліся, а вось матэрыяльная база яго нішчылася бязлітасна. Амаль адсутнічаў у планах акупантаў намер знайсці ў сваёй культурнай палітыцы хоць нейкае месца для беларускага фактару, бо падлеглая юрысдыкцыі вайсковых уладаў тэрыторыя нашага краю не разглядалася імі як беларуская. Пэўная падстава для гэтага мелася, паколькі не толькі ў буйных, але і ў сярэдніх паводле свайго памеру населеных пунктаў людзі пад сталым прэсам асіміляцыі карысталіся пераважна рускай мовай. Такое трывожнае становішча з беларускай нацыянальнай культурай не магло не хваляваць тых, хто і ў той час жыў не толькі сваімі ўласнымі, але і агульнанацыянальнымі інтарэсамі.
Пра грубае, незаконнае ігнараванне беларускага фактару ў зоне нямецкага армейскага тылу было добра вядома савецкаму ідэалагічнаму апарату, чаго ён ніяк не мог абысці ў сваёй працы. Каб не быць пад яго абстрэлам, нямецкае камандаванне час ад часу мяняла сваю пазіцыю ў гэтым пытанні, прычым нават больш крута, чым такое вынікала з савецкай прапаганды. Так, 21 кастрычніка 1941 г. камандуючы вобласці тылу па арганізацыі жыцця мясцовага насельніцтва выдаў распараджэнне наступнага зместу: «Для барацьбы з савецкай прапагандай павінны быць выкарыстаны ўсе магчымыя сродкі. Да іх належыць беларусізацыя (цалкам выключаная з савецкай нацыянальнай палітыкі яшчэ да сярэдзіны 30х гадоў. —Л. Л.). Беларускія людзі, якім мыможам давяраць, павінны быць прыцягнутыя да арганізацыі беларусізацыі на мясцовым грунце... Адной з мэт з’яўляецца клопат аб беларускіх звычаях, спевах, музыцы, утварэнне дзіцячых садкоў, вытворчасць тавараў першага побыту, арганізацыя працы дома, спрыянне развіццю беларускай мовы, правядзенне тэатральных мерапрыемстваў»1 (падкрэслена мною. —Л. Л). Распараджэнне арганічна ўпісвалася ў беларускую нацыянальную ідэю, але на практыцы такое мала дзе назіралася. He выключана, што яно (распараджэнне) было прынята ў пэўным сэнсе слова ў прапагандысцкіх мэтах.
Блізкасць усходніх абласцей Беларусі да нямецкасавецкага фронту прычынілася да таго, што насельніцтва іх, мо, як ніякае іншае, увесь час старанна апрацоўвалася ідэалагічнымі структурамі акупацыйных уладаў. У гэтых мэтах інтэнсіўна выкарыстоўваліся сродкі масавай інфармацыі, і ў першую чаргу перыядычны друк.
У зоне нямецкага вайсковага камандавання шырока практыкавалася з чыста прапагандысцкай мэтай называць газеты «Новый путь». Пад такім найменнем яны выдаваліся на рускай мове ў Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Лепелі, Магілёве, Оршы і іншых гарадах.
1 Нямецкая прапаганда наБеларусі 19411944. Канфрантацыя паміж прапагандай і рэчаіснасцю. Берлін. 1966. С. 63.
198
Выходзілі адзіндва разы на тыдзень. Выданне газет курыраваў аддзел прапаганды штаба тылавога раёна групы армій «Цэнтр». На старонках газет, акрамя ваенных і міжнародных аглядаў, зводак і карэспандэнцый з фронту, друкаваліся «навіны гарадскога і правінцыйнага жыцця, культуры, антысавецкая і антысеміцкая публіцыстыка, літаратурныя творы, гаспадарчыя парады і інш». Бабруйская і Віцебская газеты «Новый путь» мелі шматтыражныя дадаткі «Женскнй лнсток», «Сельскохозяйственный лнсток», «Новь» і інш.1
Беларускаму народу робіць немалы гонар, што пры ўсёй экстрэмальнасці становішча ў зоне вайсковага камандавання не зведалася недахопу ў людзях, што не забываліся і тады пра неабходнасць трымацца ўласных культурнамоўных традыцый. Натуральна, цяжкасцяў з гэтым мелася нямала. Тут нельга не адзначыць і такую акалічнасць, як наяўнасць даволі значнай колькасці нядаўніх мясцовых савецкіх актывістаў, калі не з варожым, дык з абыякавым стаўленнем да беларушчыны, з якой яны вялі ў 30я гады барацьбу. Неабходна ўлічваць і такое, што галоўным клопатам для многіх людзей з’яўляліся не культурная дзейнасць, а праблема забеспячэння сябе прадуктамі харчавання, жыллём, ратаванне ў зімовы перыяд ад холаду. Нацыянальная пасіўнасць некаторай часткі мясцовага насельніцтва гэтых усходніх раёнаў Беларусі ў значнай ступені тлумачылася цяжкімі наступствамі шматгадовай русіфікацыі (у яе цэнтральных і заходніх раёнах такое не так моцна адчувалася), а таксама больш познім разгортваннем тут працы па правядзенні дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі, паколькі адны з іх (раёнаў) знаходзіліся ў складзе РСФСР да вясны 1924, другія — да канца 1926 г. Даводзілася лічыцца і з тым, што з прычыны блізкасці нямецкасавецкага фронту ад усходняй часткі беларускай тэрыторыі тут панавалі надзвычай строгія нямецкія вайсковыя парадкі, знаходзілася шмат савецкіх ваеннапалонных, сфармаваных Вермахтам з іх верных яму часцей для ўдзелу ў вайне з СССР. Хапала і цывільнага немясцовага насельніцтва самых розных нацыянальнасцяў. Усё гэта не магло не абцяжарваць арганізацыю беларускага нацыянальнага жыцця, і калі яно не замерла, дык толькі таму, што было каму з усёй сур’ёзнасцю і адказнасцю паклапаціцца пра яго.
Галоўным жа клопатам нацыянальных сіл, якім даводзілася дзейнічаць паза межамі Генеральнай акругі Беларусь, з’яўлялася арганізацыя навучання дзяцей у адпаведнасці з уласнымі традыцыямі свайго народа, чым толькі і можна было знітаваць іх (дзяцей) з культурай, звычаямі роднага краю, зрабіць устойлівымі
1 ЭГБ. Т. 5. С. 334.
199
да анямечвання, якая пры спрыяльных умовах магла б вельмі хутка запрацаваць на ўсю моц. Практычна не мелася на беларускай этнічнай тэрыторыі аніводнага большменш буйнога населенага пункта, дзе не было б арганізавана грамадскае навучанне дзяцей, толькі, на вялікі жаль, не заўсёды на іх роднай мове, на што меліся важкія прычыны. Найперш — гэта непрызнанне фашысцкім ідэалагічным апаратам, нямецкімі вайсковымі і цывільнымі начальнікамі насельніцтва гэтых абласцей за беларусаў, чаго ў асноўным не назіралася на тэрыторыі ГАБ, дзякуючы ў немалой ступені справядліваму, прыхільнаму стаўленню да гэтай праблемы самога В. Кубэ. Сказанае тлумачыць, чаму ва ўсходніх раёнах Беларусі колькасна пераважалі школы не на яе роднай мове, a на рускай. Аднак і пры такой неспрыяльнай моўнай палітыцы дзеці цалкам не адрываліся ад сваіх каранёў, калі ў гэтым былі зацікаўлены настаўнікі. На шчасце, такое мела месца ў жыцці. Гэта такім педагогам беларускае школьніцтва Віцебшчыны ў немалой ступені абавязана магчымасцю чытаць у гады акупацыі часопіс «Юнацкі покліч».
Меўшыя месца сумненні «новых гаспадароў» датычна прыналежнасці карэннага насельніцтва вайсковай зоны да беларускага народа не маглі не паўплываць і на ролю нацыянальнага фактару пры арганізацыі дзейнасці тамтэйшых устаноў адукацыі і культуры. А іх функцыянавала не так ужо і мала. Сказанае ў поўнай ступені датычыць і Віцебшчыны. Нягледзячы на прычыненыя ў выніку баявых дзеянняў разбурэнні матэрыяльнатэхнічнай базы агульнаадукацыйных школ, некаторыя з іх прыступілі да працы, праўда, са спазненнем, ужо ў 1941/42 н. г. Затое больш арганізавана, якасна вяліся заняткі ў наступным навучальным годзе, пра што старанна патурбаваліся кіраўнікі асветы. У адпаведнасці з прынятым у пачатку жніўня 1942 г. аддзелам народнай адукацыі Віцебскай гарадской управы прадпісаннем усе настаўнікі горада і раёна абавязваліся прайсці ў другой палове гэтага месяца двухтыднёвыя настаўніцкія курсы. Настаўнікі, што прыбывалі з раёна, забяспечваліся бясплатным харчаваннем і інтэрнатам, але павінны былі ўзяць з сабой сяннік і пасцельную бялізну'. У праграму курсаў былі ўключаны лекцыі прафесара Сашальскага аб Новай Еўропе і нацыяналсацыялізме, лекцыі аб міжнародным становішчы і ваенных падзеях на Усходнім фронце, па пытаннях выкладання беларускай мовы і літаратуры, геаграфіі і гісторыі. Дакладчыкамі па пералічаных пытаннях былі самыя дасведчаныя настаўнікі горада. Усяго ў дзень адкрыцця курсаў (15 жніўня) зарэгістравана 177 чалавек2. Яны
1 Новый путь (Внтебск). 1942. 6 августа.
2 Тамсама. 15 августа.
200
сабраліся ў глядзельнай зале Віцебскага нардома, куды прыйшлі вітаць настаўнікаў прадстаўнікі нямецкага камандавання, гарадской управы, выдавецтва «Новый путь» і інш. Першы з іх заклікаў настаўніцтва «зрабіць усё, каб даць краіне маладое пакаленне высокакультурнае і выхаванае ў духу Новай Еўропы». Рэдактар газеты «Новый путь» А. Брандт гаварыў аб неабходнасці «прышчапляць моладзі паняцці аб нацыі, радзіме, абавязку. Мы ўваходзім у сям’ю цывілізаваных народаў Новай Еўропы, і гэта накладвае на нас шэраг новых абавязкаў». У прамове загадчыка гарадскога аддзела школ Рагулі настаўнікам прапаноўвалася «выхоўваць у дзяцей сапраўдны беларускі патрыятызм»1, што, аднак, наўрад ці магчыма было, улічваючы статус Беларусі як акупаванай тэрыторыі. Пасля заканчэння курсаў, на якіх займалася 189 чалавек, газета «Новый путь» (31 жніўня) яшчэ раз звярнулася да асвятлення дадзенага пытання, каб падкрэсліць, якую важкую ролю надаюць у горадзе і вобласці развіццю народнай асветы. Аднак асабліва не было чым пахваліцца, бо ў Віцебску з 1 верасня 1942 г. пачыналі новы навучальны год толькі чатыры школы. У школе № 3, што размяшчалася па вуліцы Смаленскай, навучалася ажно 930 дзяцей. Заняткі праводзіліся ў тры змены2.