Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
1 Новый путь (Гомель). 24 апреля, 15 мая 1943 г.
2 Тамсама. 22 мая 1943 г.
3 Новый путь (Внтебск). 1942. 17 декабря.
213
А. Пушкіна, «Даходнае месца» А. Астроўскага. А вось што пісаў тэатральны аглядальнік А. Смірноў пра аднаактовую камедыю «Суседзі» мастацкага кіраўніка тэатра Е. Сокала: «Па сваім змесце і пабудове яна набліжаецца да народнай аперэты. Аўтар удала выкарыстаў цэлы шэраг народных песняў і танцаў. Нягледзячы на крайне просты і немудрагелісты сюжэт, камедыя глядзіцца і слухаецца гледачом з неаслабнай цікавасцю. Гэтаму, верагодна, садзейнічае тая акалічнасць, што тут шмат дынамікі і чыста народнага гумару»1.
На гэтай тэрыторыі ў зоне вайсковага камандавання справы з арганізацыяй дзейнасці ўстаноў культуры палепшыліся пасля таго, як паводле прынятага германскім камандаваннем 1 кастрычніка 1942 г. распараджэння былаўтворана Гомельская вобласць у складзе 11 раёнаў, у т. л. Злынкаўскага, Навазыбкаўскага, Свяцілавіцкага2. У цэнтры кожнага з іх працавала хоць адна ўстанова культуры. Прыкладваліся намаганні, каб функцыянавалі такія ўстановы і ў найбольш буйных населеных пунктах кожнага раёна.
Мясцовая адміністрацыя, педагогі Гомельскай вобласці не пакінулі самнасам сваіх самых юных жыхароў. У яе абласным цэнтры ў 1942/43 н. г. працавала 17 сямігадовых народных школ3, а ў сельскай мясцовасці Гомельшчыны — 50 школ. Адметнай асаблівасцю і для гэтага абсягу беларускай зямлі з’яўлялася наяўнасць досыць значнай удзельнай вагі рускамоўных школ. У найбольшай ступені гэта датычыла гарадской мясцовасці. Так, калі 8 ліпеня 1943 г. у Гомелі праходзіла гарадская канферэнцыя настаўнікаў, дык прачытаны на ёй даклад начальніка Гомельскай вобласці В. Ясінскага меў такі загаловак «Аб ролі настаўніцтва і школы ў духоўным адраджэнні рускага народа»4. Як вынікае з самой назвы, тут нібыта накшталт найгоршых часоў царскай імперыі школы стаялі ў баку ад беларускай нацыянальнай ідэі. He выключана, што гэта ўваходзіла і ў планы нямецкіх акупацыйных уладаў, каб не ствараць належныхумоўдля кансалідацыі беларускагаэтнасу5. Неабходна адзначыць, што Гомельшчына знаходзілася ў ліку перадавых абласцей па арганізацыі навучання сваіх дзяцей. У 1942/43 н. г. тут было 357 школ з 57 тыс. вучнямі і 419 настаўнікамі6.
1 Новый путь (Гомель). 1943. 22 мая.
2 Новый путь (Внтебск). 1942. 22 ноября.
3 Тамсама. 14 ноября.
4 Новый путь (Гомель). 1943. 17 нюля.
5 Гэтаму акурат служыла і вызначанае самымі высокімі ўладамі нацысцкай Германіі пакаранне заўжыванне беларускай мовы натэрыторыі Гомельшчыны (Літаратура і мастацтва. 2006. 21 красавіка. С. 12).
6 Наша слова. 1993. 24 лютага.
214
Як быццам бы ў працяг савецкіх традыцый у практыцы працы навучальных устаноў з іх настаўніцкімі калектывамі ладзіліся жнівеньскія канферэнцыі. На належным узроўні, у разуменні тых, хто працаваў у садружнасці з акупацыйнымі ўладамі, правялі 27 жніўня 1943 г. абласную нараду настаўнікаў у Гомелі. Праходзіла яна ў памяшканні абласнога дома культуры. Удзел у ёй бралі работнікі раённых аддзелаў народнай асветы і найлепшыя настаўнікі школ раёна і горада. У якасці гасцей прысутнічалі прадстаўнікі нямецкага вайсковага камандавання, абласной управы і мясцовага друку. Адкрыў нараду ўступнай прамовай начальнік Гомельскай вобласці В. Ясінскі. Затым перад настаўнікамі выступіў маёр Рускай вызваленчай арміі, які падрабязна гаварыў пра іх ролю «ў разгортванні растлумачальнай працы сярод насельніцтва». Толькі ўжо пасля гэтага пачаліся выступленні саміх працаўнікоў асветы. Яны закраналі розныя пытанні выхавання і навучання школьнікаў, далі ацэнку новым праграмам, наяўнай навучальнай сетцы, праслухалі паведамленні аб рабоце некаторых аддзелаў народнай адукацыі. Вельмі грунтоўна абмяркоўвалася палажэнне аб бацькоўскіх камітэтах пры школах, галоўнай мэтай якіх з’яўлялася «дапамагаць школе ў рамонце, забеспячэнні палівам, аказанні дапамогі бедным вучням», пераадоленні рознага роду гаспадарчых цяжкасцяў. Прапаноўвалася, каб у бацькоўскі камітэт абіралі самых аўтарытэтных людзей і каб у яго абавязкова ўваходзіў адзін настаўнік1.
He ў прыклад навучальным установам Генеральнай акругі Беларусь на Гомельшчыне яны зведалі пэўныя цяжкасці з укамплектаваннем сваіх патрэб настаўніцкімі кадрамі, паколькі нямала іх зза больш позняга ўварвання нямецкіх войскаў змаглі эвакуіравацца ў савецкі тыл. Дзеля пераадолення кадравага дэфіцыту ажыццяўляліся адпаведныя захады. Так, на 1943/44 н. г. у межах Гомельскай вобласці меркавалася адкрыць 6 мужчынскіх і жаночых сярэдніх гімназіяў, якія рыхтавалі б навучэнцаў для паступлення ў вышэйшыя педагагічныя, медыцынскія, ветэрынарныя і іншыя навучальныя ўстановы. Тэрмін навучання — сямігадовы. Па мове навучання яны павінны былі быць рускімі ці беларускімі ў залежнасці ад нацыянальнасці дзяцей. Акрамя ўласцівых для ўсіх гімназій асноўных навучальных дысцыплін, планавалася ўвесці ўрокі па спевах, гімнастыцы, працы і Закон Божы. Абавязковым прадметам з’яўлялася нямецкая мова2. 3 дазволу Германскай камендатуры Гомеля было прынята рашэнне адкрыць у гэтым горадзе настаўніцкую семінарыю для падрыхтоўкі выкладчыкаў пачатковай і народнай школы. Прыёмныя іспыты прызначаліся на 15 верасня
' Новый путь (Гомель). 1943. 4 сентября.
2 Тамсама. 15 мая.
215
1943 г. У першы клас семінарыі прымалі пасля заканчэння народнай школысямігодкі, у другі — васьмі класаў народнай школы ці першага курса педвучылішча, у трэці — 910 класаў народнай школы ці другога курса педвучылішча альбо першага курса педінстытута'.
Па вядомых прычынах і цывільныя ўлады Гомельскай вобласці, і калектывы заснаваных па іх ініцыятыве навучальных устаноў імкнуліся як мага больш моладзі заахвоціць да авалодвання нямецкай мовай. I многае з такіх задумаў ажыццяўлялася. Так, у канцы 1942 г. у Гомелі пачалі працаваць кароткатэрміновыя курсы перакладчыкаў з нямецкай мовы. Прычым навучанне было бясплатным. Курсанты забяспечваліся інтэрнатам і пайком. Тым з іх, хто паспяхова закончыць курсы, гарантавалі службу і добрую заработную плату, а хто будзе абслугоўваць патрэбы нямецкай арміі, атрымае бясплатнае харчаванне і абмундзіраванне2.
Выкліканыя акупацыйнымі ўмовамі эканамічныя цяжкасці не сталі прычынай, каб зусім не займацца пытаннямі дашкольнага выхавання, у чым да вайны на Гомельшчыне быў назапашаны даволі багаты практычны вопыт. Першы дзіцячы сад у Гомелі адкрылі ў снежні 1942 г. Сюды бралі толькі дзяцей, маці якіх працавалі на вытворчасці. Маламаёмных бацькоў вызвалялі ад аплаты за ўтрыманне іх дзяцей у садзе, а для некаторых яна вызначалася ў памеры 50 %. Паколькі з горада далёка не ўсе дашкольныя работнікі эвакуіраваліся на ўсход, сад без усялякіх праблем удалося ўкамплектаваць патрэбнай колькасцю вопытных дашкольных педагогаў3.
* * *
Знаходжанне ў зоне вайсковага камандавання не паралізавала культурнага жыцця ў гарадах і вёсках Магілёўшчыны з яе багатымі ў гэтай важнай сферы дзейнасці чалавека традыцыямі. Вось толькі будаваць яе даводзілася не столькі ў адпаведнасці з нацыянальнабеларускімі, колькі рускімі стандартамі. Такое патрабаванне было ў вайсковай адміністрацыі, слаба дасведчанай у пытаннях гісторыі і культуры дадзенай мясцовасці. Цэнтрам культурнага жыцця Магілёва стаў рускі драматычны тэатр, які распачаў сваю дзейнасць з канца 1941 г. Хаця ў ім працавала толькі 18 артыстаў, яны за два гады ажыццявілі 15 пастановак, прычым пераважна паводле твораў класікаў, далі каля паўтары сотні спектакляў.
1 Новый путь (Гомель). 1943. 4 сентября.
2 Новый путь (Вмтебск). 1942. 17 декабря.
3 Тамсама.
216
Акупацыйныя ўлады Магілёва як след паклапаціліся — і не ў апошнюю чаргу дзеля сваіх жа інтарэсаў — пра выданне ўласнай газеты на рускай мове «Новый путь». Рэдактарам яе прызначылі былога супрацоўніка даваеннай абласной газеты «Камунар Магілёўшчыны» Сянкевіча1. Поўным ходам вяліся аднаўленне і рэарганізацыя на Магілёўшчыне даваеннай савецкай радыёсеткі, зразумела, найперш у сваіх інтарэсах, чым у інтарэсах мясцовага насельніцтва. «3 лістапада 1942 г. у Магілёве распачала дзейнасць радыёстанцыя «Голас народа», якая ажыццяўляла трансляцыю прапагандысцкіх і культурнаасветных матэрыялаў на мясцовыя станцыі. Апошнія падзяляліся на пяць т. зв. «атрадаў» з цэнтрамі ў Смаленску, Магілёве, Бабруйску, Гомелі»2. У сваёй дзейнасці калектыў радыёстанцыі больш выкарыстоўваў рускамоўныя, чым беларускамоўныя матэрыялы. Прынцыпова інакш, чым у тэатральным жыцці, дзейнасці масавай інфармацыі Магілёва, паставіліся да вызначэння ролі нацыянальнага фактару ў практыцы адукацыйных устаноў. Па стане на 1 чэрвеня 1943 г. заняткі вяліся ў васьмі школах горада, з якіх пяць было беларускіх. Ва ўсіх школах навучалася больш за 2 тыс. юнакоў і дзяўчат, узгадаваннем якіх займалася звыш 140 настаўнікаў3. Акрамя агульнаадукацыйных школ у Магілёве працавалі яшчэ музычная школа на 200 навучэнцаў, курсы каморнікаў, рамеснае вучылішча.
Клапаціліся і пра ўзгадаванне дзяцей у сельскай мясцовасці. Так, у 1942/43 н. г. у Магілёўскім раёне функцыянавала 61 агульнаадукацыйная школа з кантынгентам больш за 4 тыс. дзяцей. Іх навучаннем і выхаваннем займалася каля 200 настаўнікаў4. Прычым набліжэнне нямецкасавецкага фронту да гэтай мясцовасці не прывяло да згортвання тут асветніцкай дзейнасці.
Магілёву, як ніводнаму з іншых гарадоў усёй Беларусі, пашанцавала ў тым, што тут у сакавіку 1943 г. была заснавана першая і апошняя ў яе межах вышэйшая навучальная ўстанова — медыцынскі інстытут. Інакш, як грубым парушэннем гітлераўскага плана «ОСТ», гэтага нельга назваць, бо згодна з ім ненямецкае насельніцгваўсходніх абласцей не мела права ствараць вышэйшую школу. У людзей, шчыра заклапочаных праблемай аднаўлення хоць самага мінімальнага з даваеннай сеткі вышэйшай школы, такая
1 Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1994. № 3. С. 49.
2 Мігунова A. А. Прапагандысцкая і культурнаасветніцкая дзейнасць нямецкай акупацыйнай улады ў Генеральнай акрузе Беларусь (19411944): аўтарэф. канд. дыс. Мінск, 1999. С. 12.
3 Беларусь в годы Велнкой Отечественной войны. 19411945. С. 312.
4 Новый путь (Гомель). 1943. 4 сентября.
217
думка ніколі не выходзіла з галавы. I самая пільная патрэба мелася ў падобнага тыпу навучальных установах медыцынскага профілю, бо без спецыялістаў такой высокай кваліфікацыі заставаліся б неразвязанымі многія праблемы аховы здароўя народа, тым больш у цяжкіх умовах акупацыі.