Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
У апошнія месяцы фашысцкай акупацыі беларускае нацыянальнакультурнае жыццё Беластока добра падсілкавалася тымі нашымі творцамі, якія, прадбачачы немінучасць руху савецканямецкага фронту на захад, пакідалі свае родныя мясціны і на шляху ў Германію ці залежныя ад яе краіны часова асядалі ў гэтым горадзе. Знайшлі сабе тут прыстанішча цяжкога лёсу паэты Масей Сяднёў і Алесь Салавей. I першым, і другім пісаліся вершы ў Беластоку. Ім былі характэрны вялікая нуда па пакінутым бацькоўскім доме, адсутнасць усялякага выразнага ўяўлення наконт прышласці. Свой верш «Вёсцы» М. Сяднёў заканчвае такім чатырохрадкоўем:
1 Літаратура і мастацтва. 1990. 21 верасня. С. 7.
2 Беларусы ў свеце. 2007. № 2 (люты).
3 Голас вёскі. 1943. 11 лістапада.
226
Я адарваны ад зямлі, нідзе ніяк не змог ужыцца. Як сына, вёска, прытулі пад стрэхі саламяныя чужынца!’
На трэці дзень пасля выгнання акупантаў з Менска, калі ўсім стала зразумелым, што восьвось такое здарыцца з усёй тэрыторыяй Беларусі, Алесь Салавей у вершы без назвы так уяўляе сваю будучыню:
Як і раней, ізноў, ізноў, мяне чакае жах, нязнанасць. Мо гэта звада трызных слоў, мо імі я ў палон забраны?2
He зведвалася асаблівых праблем з наяўнасцю здольных да актыўнай беларускай нацыянальнакультурнай дзейнасці асобаў на тэрыторыі Віленскага краю, незаконна перададзенага ў кастрычніку 1939 г. савецкім урадам паводле пэўных палітычных меркаванняў ад БССР Літве. Дзякуючы старанням такіх асобаў удалося вельмі хутка аднавіць у Віленскім краі той беларускі дух, які тут спрадвеку панаваў і меў на гэта законнае права. Зразумела, пэўныя цяжкасці меліся, бо ўсё ж Віленскі край уваходзіў не ў склад Генеральнай акругі Беларусь, а ў Генеральную акругу Літва, таму ў практычнай дзейнасці яе акупацыйных уладаў перавага аддавалася ўсяму літоўскаму. Але з іх боку не назіралася і якоганебудзь уціску беларускасці, у чым пераконваюць наступныя словы I. Касяка: «...немцы спынілі найбольш дзікія праявы летувіскага шавінізму ў дачыненьні да беларусаў. Ужо праз пару дзён па заняцьці Вільні нямецкімі войскамі, там арганізаваўся Беларускі Нацыянальны Камітэт. Гэты камітэт быў афіцыйным прадстаўніцтвам беларусаў у Генеральнай акрузе Літувы. Беларуская мова была прызнаная немцамі ў Вільні за адну з афіцыйных моваў у краі побач з летувіскай і польскай. Урадавыя нямецкія паведамленьні аб прабегу вайны падаваліся і ў беларускай мове»3.
3 міжваеннага жыцця віленскія беларусы вынеслі глыбокія перакананні пра неабходнасць узгадавання сваіх маладых пакаленняў толькі ў адпаведнасці з інтарэсамі, ідэаламі ўласнага народа. Што гэта будзе вельмі складана зза цалкам верагоднага
1 Туга па радзіме. С. 364.
2 Тамсама. С. 607.
3 Найдзюк Язэп, Касяк Іван. Беларусь учора і сяньня. С. 267.
227
супраціву літоўцаў і палякаў, мала хто сумняваўся. За справу ўзяліся без прамаруджвання, даволі рашуча, што было поўнасцю апраўданым, бо калі адукацыя будуецца на нацыянальнай аснове, дык у стане даць карысць свайму народу нават у самых жорсткіх умовах любой акупацыі, не выключаючы і фашысцкай. Такое разуменне ролі адукацыйнага фактару даволі хутка дала жаданыя вынікі: у 1942 г. у Літве працавала 350 беларускіх народных школ, чаго ніяк нельга не прызнаць за вялікае дасягненне.
Беларускі нацыянальны актыў Вільні своечасова, з належнай аддачай паклапаціўся і пра арганізацыю падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў, на якіх у той час не магла не зведвацца вялікая патрэба, бо бацькі не збіраліся трымаць сваіх дзяцей паза школай. Паколькі іх кантынгенты рэальна маглі мець тэндэнцыю колькаснага росту, патрэбна было неадкладна арганізаваць навучанне кадраў для школ. Гэтым займалася Віленская беларуская настаўніцкая семінарыя. Кіраваў ёю высокай прафесійнай падрыхтоўкі, цвёрдай нацыянальнай загартоўкі настаўнік беларускай літаратуры М. Грышкевіч. Але нядоўга: у 1942 г. нямецкія ўлады знялі з пасады як ненадзейнага1. На працу ў семінарыю ахвотна паступалі не толькі асобы са здаровай беларускай нацыянальнай самасвядомасцю, але і высокім педагагічным майстэрствам. У 1942 г. уліўся ў калектыў гэтай навучальнай установы добра вядомы ад даваеннага часу грамадскапалітычны дзеяч, педагог Язэп Шнаркевіч. Здабыць яшчэ перад вайной вялікі аўтарытэт сярод педагагічнай інтэлігенцыі паспрыяла добрасумленная праца на пасадах сакратара, а затым сябра галоўнай управы Таварыства беларускай школы, выкладчыка Віленскай беларускай гімназіі. He раз арыштоўваўся польскімі ўладамі за актьгўны ўдзел у беларускім нацыянальным руху. Працягваў педагагічную дзейнасць і ў час, калі Вільню ўключылі ў склад БССР, а затым перадалі Літве2. Такі багаты педагагічны вопыт Я. Шнаркевіча прынёс немалую карысць Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі ў самы складаны для яе калектыву час.
Віленская настаўніцкая семінарыя карысталася вялікім прэстыжам у моладзі, што жадала звязаць свой лёс з узгадаваннем дзяцей. Прыйшоў сюды вучыцца і стаў настаўнікам ужо добра вядомы віленчукам дзякуючы выступленням з вершамі, нататкамі, апавяданнямі на старонках часопіса «Шлях моладзі» Янка Багдановіч. У гады вайны ён паспеў з вялікай радасцю папрацаваць у беларускіх школах. 3 выгнаннем акупантаў ужо не меў такой жаданай магчымасці, бо беларуская мова не выкарыстоўвалася
1 У спіс ненадзейных занеслі яго і савецкія ўлады. Загінуў у 40гадовым узросце ў магаданскай ссылцы.
2 ЭГБ. Т. 6. Кн. 2. Мінск, 2003. С. 225, 226.
228
ў навучальных установах Вільні. Давялося працаваць у польскай школе, але не доўга, бо арыштавалі ў 1952 г.1
Больш прэстыжнай за працу настаўніка не бачыў для сябе Кастусь Рагойша2. Як і многія іншыя, не жадаў дапусціць чужародных уплываў на маладыя пакаленні беларускага народа, хацеў, каб яны выхоўваліся ў нацыянальным духу. Менавіта такія думкі і падштурхоўвалі юнака з Валожыншчыны да паступлення на вучобу ў Віленскую настаўніцкую семінарыю. I да вучобы, і ў час яе ў вольную часіну займаўся вершаскладаннем, нязменна выказваючы ўдалымі паэтычнымі радкамі сваю вялікую любоў да Бацькаўшчыны. У снежні 1941 г. зпад яго пяра выйшаў так неабходны і для дарослых, і для моладзі верш нацыянальнапатрыятычнага зместу «Жыве Беларусь». Ён заканчваўся такімі радкамі:
Жыве Беларусь — прывітанне ўсім тым, Чыё сэрца працы і дзейнасці прагне. На кліч Адраджэння — да справы, браты! Жыве Беларусь, край наш родны, святы, Жыве ў вечным сонцавым ззянні!3
Думаю, мала каго маглі не закрануць такія патрыятычныя, адзначаныя ўпэўненасцю ў заўтрашнім дні Беларусі радкі, хаця ў небе над ёю віселі чорныя хмары фашысцкай акупацыі.
Доўга працаваць за настаўніка не ўдалося К. Рагойшу, але і такога часу хапіла, каб у 1948 г. атрымаць ад савецкай Феміды 10 гадоў турэмнага зняволення.
Паважлівае, памяркоўнае стаўленне мясцовых акупацыйных уладаў да заснавання школ на нацыянальных мовах пастараліся неадкладна выкарыстаць віленскія беларусы і на іншых дзялянках адукацыі. Клопатам нумар адзін, натуральна, з’яўлялася адраджэнне славутай у міжваенны перыяд Віленскай беларускай гімназіі (ВБГ). 3 усіх такога тыпу навучальных устаноў Заходняй Беларусі толькі адной ёй удалося засцерагчыся ад закрыцця і працягваць сваю дзейнасць, праўда, не больш як у якасці філіі польскай гімназіі. Калі Масква перадала Вільню Літве, ВБГ рэарганізавалі ў прагімназію, г. зн. панізілі ў статусе. 3 далучэннем Літвы да СССР гімназію пераўтварылі ў звычайную савецкую школу. I як парадокс — пры нямецкай акупацыі яна зноў стала гімназіяй і не
1 Нашаслова. 2010.11 жніўня.
2 Родны дзядзька вядомага ў нашай краіне літаратуразнаўца, перакладчыка, публіцыста, прафесара Вячаслава Рагойшы.
3 Краязнаўчая газета. 2009. № 6 (люты).
229
мела з боку ўладаў аніякіх перашкод у арганізацыі навучальнавыхаваўчага працэсу з яго выразнай арыентацыяй на беларускі нацыянальны інтарэс.
Каб падахвоціць, натхніць віленскіх беларусаў да актыўнай нацыянальнай дзейнасці, у т. л. і ў сферы адукацыі і культуры, вельмі важным было паказаць найбагацейшыя ў гэтым традыцыі іх роднага горада, згадаць пра яго самых слынных асобаў, да прыкладу палітычнага дзеяча, археолага, этнографа, публіцыста Івана Луцкевіча. Як вядома, апошні пакінуў пасля сябе добры след у самаахвярным змаганні за святую беларускую справу, хаця лёс адвёў яму замала гадоў жыцця на гэтым свеце (памёр у жніўні 1919 г. ва ўзросце 3 8 гадоў). У 1944 г. у Вільні выйшла з друку кніга «25лецце Беларускай гімназіі ў Вільні», у якой быў змешчаны артыкул Адама Станкевіча «Іван Луцкевіч — закладчык Віленскай Беларускай гімназіі». Азнаямленне са зместам артыкула не магло не выклікаць жадання стойка, смела бараніць беларускую справу і ў цяжкую гадзіну нямецкага акупацыйнага рэжыму. I за яе ўвесь час змагаліся многія з беларусаў Вільні.
Несумненна, сярод такіх беларусаў найперш трэба згадаць выдатнага асветніцкага дзеяча, літаратара Франука Грышкевіча (нарадзіўся прыкладна ў 1906 г. на Беласточчыне). Дзякуючы яго старанням удалося нават у гады фашысцкай акупацыі дамагчыся ад уладаў дазволу навучаць нашую моладзь у Віленскай беларускай гімназіі. Бальшыня работнікаў органаў адукацыі і многія інтэлігенты з ліку літоўцаў адмоўна ставіліся да аднаўлення дзейнасці гэтай самай аўтарытэтнай беларускай вучэльні. He падтрымлівалі яе ітыя, хто хацеў, каб на Віленшчыне і ў яе цэнтральным асяродку як мага лепш замацаваўся польскі дух, для чаго была патрэбная адпаведная сістэма народнай адукацыі. Праз гэтую падвойную заслону ўсё ж прабіліся Ф. Грышкевіч і яго аднадумцы. Віленская беларуская гімназія і ў гады нямецкай няволі рыхтавала свайму народу нацыянальназдаровую змену. У 1942/43 н. г. яе наведвала 208 чалавек, у 1943/44 н. г. — 250. Сіламі вучняў старэйшых класаў улетку 1943 г. было нарыхтавана 108 м3 дроў. У Вільню даставілі іх бацькі дзяцей. Але праблему ацяплення гімназіі даводзілася вырашаць яшчэ за кошт штодзённага прыносу школьнікамі пален з дому. Пра ўсё гэта вельмі добра клапаціўся бацькоўскі камітэт гімназіі'.
Для педагогаў Віленскай беларускай гімназіі не існавала асаблівых праблем з паспяховасцю і дысцыплінай яе навучэнцаў. Вядомыя факты, калі некаторыя самыя здольныя выпускнікі гімназіі, дзякуючы старанням яе дырэкцыі і Беларускага камітэта самапомачы ў Берліне, працягвалі вучобу ў Берлінскім універсітэце.