Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
1 Новый путь (Внтебск). 1942. 10, 17 октября.
2 Да вайны на ідыш выйшлі ў свет тры яе кнігі паэзіі і адзін зборнік прозы.
3 Літаратура і мастацтва. 1999. 10 красавіка. С. 13.
209
атрымалі з вялікім спазненнем: толькі ў канцы вясны 1943 г. Друкавалася газета спачатку ў Віцебску, а пазней з улікам становішча на ўсходнім фронце ў Дзвінску (Латвія). Выходзіла два разы ў месяц, а з лістапада 1943 г. — тры разы. Яе тыраж даходзіў да 20 тыс. экз. На пасадзе рэдактара працаваў М. Рагуля, якога затым замяніў Т. Лебяда. Газета «шмат увагі аддавала пытанням гісторыі, нацыянальнакультурнага жыцця, адукацыі. Друкавала папулярныя гістарычныя нарысы (у рубрыцы «Пазнай сваю мінуўшчыну»), тэатральныя рэцэнзіі, крытычныя агляды беларускай літаратуры, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў беларускай мовы, каментарыі педагагічных канферэнцый, празаічныя і вершаваныя творы М. Багдановіча, А. Каханоўскага, Лебяды, П. Труса і інш.»1 Як бачым, для рэдакцыі газеты самымі прыярытэтнымі былі найбольш важныя для духоўнага жыцця аспекты, што ў пэўнай ступені стрымлівала размыванне яго нацыянальных асноў з прычыны правядзення акупантамі на Віцебшчыне палітыкі. зусім не адпаведнай прыродным традыцыя.м жыхароў гэтага рэгіёна.
Заслуга грамадскапалітычных, культурных дзеячаў Віцебска і ў тым, што ў гады акупацыі тут зарадзіўся дзесьці ў другой палове 1942 г. беларускі нацыянальны падпольны друк. Пра гэта паклапацілася кіраўніцтва Беларускай незалежніцкай партыі. Яе перыядычны орган меў назву «Бюлетэнь БНП». «Месца выданьня першага нумару было выбрана невыпадкова. Менавіта ў Віцебску займаў пасаду бурмістра горада старшыня ЦК БНП Усевалад Родзька. Тут працаваў ва ўправе і сябра ЦК БНП Міхась Рагуля («Чорны»), які быў прызначаны рэдактарам «Бюлетэня БНП». У Віцебску ён з’яўляўся рэдактарам і дадатку да легальнай расейскамоўнай газеты «Новый Путь» — «Беларуская Старонка», які выходзіў штотыднёва зь вясны 1942 году. Першы нумар падпольнага «Бюлетэня...» быў набраны на друкарскай машынцы й памножаны на шапірографе або рататары. У ім былі зьмешчаны праграма і статут Беларускай Незалежніцкай Партыі, а таксама інфармацыя пра заснавальніцкі з’езд БНП»2. Падпольны дру к даваў магчымасць крытыкаваць не толькі бальшавіцкую таталітарную сістэму, але і фашысцкі акупацыйны рэжым. Выдадзены ў Віцебску першы нумар «Бюлетэня БНП» стаўся і апошнім для гэтага горада, размешчанага ў вельмі небяспечнай для ўдзельнікаў беларускага незалежніцкага руху зоне тылу групы армій «Цэнтр». Другі нумар «Бюлетэня БНП» з’явіўся на свет праўдападобна на пачатку 1943 г.
1 ЭГБ. Т. 1. С. 357, 358; Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 224.
2 Наша Ніва. 1998. 13 лютага. С. 14.
210
у Наваградку, пра што паклапаціўся добра вядомы ў гэтым горадзе беларускі нацыянальныя дзеяч Барыс Рагуля.
Панаванне ў перыядычным друку акупаванага Віцебска рускай мовы стварала сур’ёзныя перашкоды тым, хто меў здольнасць і жаданне працаваць на ніве беларускай мастацкай літаратуры. I ўсё ж ёй не наканавана было прыйсці ў поўны заняпад. Пра яе нялёгкі стан дбаў не толькі ўжо згаданы вышэй Пётр Шырокаў. Сталую зацікаўленасць да літаратурнага працэсу на Віцебшчыне меў яе ўраджэнец Юрка Віцьбіч (сапр. Георгій Шчарбакоў; г. Веліж). Сам жа найчасцей друкаваўся ў «Беларускай газэце» і ў беларускамоўным перыядычным друку Берліна штотыднёвіку «Беларускі работнік» і газеце «Раніца». У поўнай згодзе з дзеячамі царквы, грамадскасцю Віцебска ім была арганізавана перавозка ў 1943 г. урны з мошчамі Еўфрасінні Полацкай з гэтага горада ў Полацк.
Беларускае слова на Віцебшчыне выкарыстоўвалася і на такой важнай дзялянцы сродкаў масавай інфармацыі, як радыё. Па розных прычынах сталася так, што ў гэтай вобласці адсутнічалі супрацоўнікі з належнымі ведамі беларускай мовы, і іх выступленні парадыё вызначаліся сур’ёзнымі хібамі. Якнеўзабаве высветлілася, такое нават і ў нялёгкія часы акупацыі рэзала слых, раздражняла нацыянальна самасвядомую частку людзей. Адсюль, відаць, і з’явілася на самым пачатку студзеня 1942 г. у віцебскай газеце «Новый путь» невялічкая нататка з такой заўвагай: «Нарэшце трэба пажадаць, каб перадачы на беларускай мове вяліся б пісьменнымі дыктарамі, якія б не мяшалі рускай і беларускай мовы». Гаварыць пра чысціню беларускай мовы ў час, калі наш старажытны горад Віцебск ляжаў у руінах, калі кожны яго жыхар зранку і да позняга вечара, а можа нават і спаць уклаўшыся, думаў пра кавалак хлеба і штонебудзь яшчэ да яго — гэта архіпатрыятычна для віцяблян. Значыцца, народ не збіраўся духоўна паміраць, не жадаў, каб яго матчынае слова заглушалі нямецкая і руская мовы. Чуць па радыё сваё роднае і дарагое ў тыя цяжкія гады прыносіла людзям сапраўдную радасць, нараджала надзею, што нешта робіцца і ў захопленай ворагам краіне дзеля таго, каб жыў народ, не адрываўся ад сваёй духоўнай спадчыны.
Як вынікае з вышэй прыведзеных матэрыялаў, культурнае жыццё размешчанага ў ваеннай зоне Віцебска не замерла, што хоць трохі дапамагала людзям забыцца пра сваё гора, выкліканае ўчыненым нападам Германіі на Савецкі Саюз. Маецца дастаткова падстаў назваць гэты горад культурным цэнтрам (толькі не нацыянальнабеларускім) для насельніцтва ўсёй тэрыторыі нямецкага армейскага тылу.
Нягледзячы на неверагодныя цяжкасці акупацыйных парадкаў віцебляне імкнуліся ладзіць сваё жыццё паводле ўласцівых яму
211
стандартаў мірнага часу. Так, толькі за лістапад 1942 г гарадскі аддзел запісаў актаў грамадзянскага стану зарэгістраваў 45 нараджэнняў дзяцей і 18 шлюбаў'. Зразумела, такіх рэгістрацый магло б быць значна болей, калі б людзі ў падобных выпадках у абавязковым парадку звярталіся да паслуг аддзела ЗАГС.
У інтарэсах культуры сёетое рабілася і ў іншых гарадах і мястэчках Віцебшчыны. У Лепелі, да прыкладу, у часы нямецкай акупацыі функцыянаваў гарадскі драматычны тэатр, у якім спектаклі ставіліся на рускай мове. Затое ў роднай мове ладзілі ўсе культурныя мерапрыемствы ў гарадскім пасёлку Дзісне (Міёрскі раён). Пасля таго як з гарадской управы былі звольнены амаль усе палякі, з яе службоўцаў маладых узростаў стварылі хор. Шмат што рабілася дзеля забавы прыватным парадкам. Вось які ўспамін пра гэта пакінула маладая супрацоўніца Дзісенскай гарадской управы Вольга Грыцук: «Моладзь збіралася днём, ціхенька, прыватна, каб трохі хоць павесяліцца і патанчыць. Mae калегі і калегі майго брата Лёні збіраліся ў нас, а заканчваліся нашы пасядзелкі танцамі. Мая мама прыходзіла і казала: «Дзетачкі, дзетачкі! Фіранкі аж пад столь падымаюцца! Вы ж мне ўсю падлогу можаце сцерці!» Але, безумоўна, гэта быў жарт, бо навошта ж забараняць моладзі весяліцца? Ніхто не ведаў, што будзе заўтра. Нам, маладым, якія збіраліся разам, было весела. Хацелася, каб такія хвіліны доўжыліся бясконца.. ,»2 Словам В. Грыцук нельга не даверыцца, хаця перададзенае ёю вельмі малаўпісваецца ва ўмовы акупацыйнага рэжыму.
Вышэй гаворка вялася галоўным чынам пра культуру гарадоў. Жыла яна і ў сельскай мясцовасці, прычым дзякуючы клопатам не якіхнебудзь устаноў і арганізацый, а непасрэдна саміх людзей, пераважна моладзі. У той нявызначаны час, калі даводзілася жыць адным днём, яна не жадала пазбаўляць сябе звычайнай чалавечай радасці. Вёска зусім не выглядала як нейкі закінуты, забыты Богам край. Як і ў мірны час, яе сталым спадарожнікам працягвала заставацца стагоддзямі ўсталяваная тут беларуская культура. Яе самабытнасці не пагражалі аніякія знадворныя фактары.
* * *
He пажадалі пакідаць сябе паза культурай у гады акупацыі і жыхары Гомеля (пэўны час уваходзіў у Генеральны камісарыят Украіны). Яшчэ да спаўнення першай гадавіны заняцця войскамі Вермахта гэтага аднаго з найбуйнейшых беларускіх гарадоў тут у
1 Новый путь (Внтебск). 1942. 20 декабря.
2 Краязнаўчая газета. 2008. № 18 (май).
212
красавіку 1942 г. сваіх першых наведвальнікаў прыняў Гомельскі гарадскі драматычны тэатр. Памяшканнем для яго стаў будынак былога банка. За год калектывам тэатра пастаўлена каля 10 новых спектакляў, зроблена некалькі гастрольных паездак, у т. л. і за межы вобласці, у госці да часцей рускай вызваленчай арміі. У другі год сваёй дзейнасці ён ужо ўступіў як абласны драматычны тэатр. Ад самага пачатку заснавання тэатра адзіным прафесійным артыстам тут быў толькі яго мастацкі кіраўнік і адміністратар Браніслаў Талпеча. Асноўны ж склад тэатра давялося папоўніць галоўным чынам за кошт найбольш здольных удзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Гэта ўжо пазней тут з’явіліся атрыстыпрафесіяналы, якіх лёс закінуў у Гомель, што дазволіла ставіць і такія сур’ёзныя п’есы, як украінская камедыя «Шальменкадзяншчык», «Без віны вінаватыя» рускага драматурга Аляксандра Астроўскага'.
He хацелі заставацца паза грамадскімі сферамі культурнай дзейнасці майстры мастацкага пэндзля. А да вайны нямала было іх на Гомельшчыне. Далёка не ўсім давялося эвакуіравацца на ўсход. 16 мая 1943 г. у памяшканні былога рачнога вакзала мастакі Гомеля арганізавалі ўжо трэцюю па ліку мастацкую выстаўку. У дзень яе адкрыцця тут дэманстравалася больш за 140 прац звыш дзесяці мясцовых аўтараў. Пераважалі пейзажныя палотны і жанравыя замалёўкі. На працягу першага ж дня яе наведала больш чым 100 чалавек2.
У гэтым горадзе функцыянавалі і іншыя ўстановы культуры, прычым прызначаныя не толькі для абслугоўвання мясцовага насельніцтва. Так, у Гомельскім народным доме рэгулярна ладзіў канцэрты ансамбль лагера ваеннапалонных. У праграму яго ўваходзілі вадэвілі, выступленні аркестра народных інструментаў, хору, сольныя нумары вакалістаў і музыкантаў3.
Хутка здабыў сабе папулярнасць сярод нераўнадушных да культуры людзей закладзены ў маі 1942 г. на Гомельшчыне Веткаўскі раённы драматычны тэатр «Сокал», дырэктарам і мастацкім кіраўніком якога з’яўляліся А. Іўковіч і Е. Сокал. Праз год ужо ў тэатры працавала 24 чалавекі. За гэты час яны паспелі зладзіць звыш 60 пастановак, якія наведалі да 200 тыс. гледачоў. Пра высокі ўзровень прафесійнага майстэрства артыстаў дазваляе меркаваць прысутнасць у тэатральнай афішы такіх складаных класічных твораў, як «Слуга двух гаспадароў» Гальдоні, «Казакін» Мальера, «Каварства і каханне» Шылера, «Руслан і Людміла», «Цыганы»