• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    Першапачаткова з ініцыятывы В. Кубэ планавалася, што адзіную на ўсёй акупаванай тэрыторыі Беларусі вышэйшую медыцынскую навучальную ўстанову неабходна стварыць у Менску. Але ў справу ўмяшаўся рэйхсканцлер Розенберг, зазначыўшы, што колькасць студэнтаў павінна «адпавядаць патрэбам цэлай Генеральнай акругі, г. зн. таксама і ўсходняй часткі Беларусі, якая знаходзіцца пад вайсковым праўленнем». Таму палічылі, што найлепш будзе, калі медінстытут разгорне сваю дзейнасць у Магілёве. «Дзеля вырашэння арганізацыйных справаў пры Менскай гарадской управе быў створаны адумысловы сакратарыят. У Магілеў быў камандараваны пэдагагічны пэрсанал, каторы быў павінен заняць 8 з 15 заплянаваных катэдраў і адну навуковую лябараторыю. Інстытуту была перададзеная ацалелая бібліятэка Бел. Дзяр. Мэд. Інстытуту, фармакалягічнае й гігіенічнае абсталяваньне... Кіраўніком інстытуту ў той час стаўся дэкан мэдычнага факультэту Фрыбургскага ўніверсітэту прафэсар Наўкас». Пачаў сваю працу інстытут 10 чэрвеня 1943 г. у будынку бальніцы імя С. Боткіна'. Нельга не пагадзіцца з меркаваннем Юры Туронка, што «адкрыццё інстытута мела вялікае значэнне. Папершае, гэта сведчыла пра новае стаўленне ОМІ2 да справы вышэйшай адукацыі на Беларусі, а падругое, гэта быў добры прэцэдэнт для стварэння чарговых навучальных устаноў»3.
    Якіхнебудзь сур’ёзных праблем з укамплектаваннем гэтай навучальнай установы прафесарскавыкладчыцкімі кадрамі не існавала. Папершае, яны атрымлівалі даволі прыстойную для акупацыйнага рэжыму зарплату. Падругое, у даваеннай Беларусі мелася значная колькасць такіх спецыялістаў, якіх не паспелі заўчасна эвакуіраваць на ўсход. У гады акупацыі некаторыя з іх займаліся практычнай дзейнасцю ў гарадскіх клініках, у прыватнасці менскі прафесар у галіне хірургіі і гінекалогіі Яўген Клумаў. А вось доктару медыцынскіх навук (з 1912 г.), правадзейнаму члену АН БССР (з 1940 г.) Івану Цітову не па сваёй волі давялося лячыць ваеннапалонных. Займаўся і прыватнай практыкай.
    He існавала ў Магілёўскага медінстытута і праблемы набору студэнтаў на вучобу. Заняткі вяліся толькі на III і IV курсах. Усяго
    1 Рунь (Вільнюс). 2000. 27 студзеня.
    2 ОМІ — Нямецкае міністэрства ўсходніх абшараў.
    3 Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 134.
    218
    навучалася 200 чалавек. Імі былі пераважна тыя, хто да вайны вучыўся ў Менскім медінстытуце. Толькі нязначнай колькасці іх удалося пакінуць Беларусь да захопу яе войскамі Вермахта. Акрамя высокай ва ўсіх варунках жыцня прэстыжнасці прафесіі медыка, студэнтаў вабілі да вучобы ўведзеныя для іх сацыяльныя льготы: бясплатнае навучанне і харчаванне'.
    Знаходжанне ў Магілёве медыцынскага інстытута магло б пазітыўна адбіцца на многіх баках сацыяльнакультурнага становішча гэтага ўсходняга горада Беларусі. Падобнай жа ўстановы ён не меў да вайны, а цяпер яна з’явілася, што не магло не радаваць многіх магіляўчан. Разам з тым нельга не адзначыць, што, даючы згоду на заснаванне медінстытута ў Магілёве, акупацыйныя ўлады найперш кіраваліся сваімі інтарэсамі. Такія кадры ім патрэбныя былі для пасылкі на службу ў нямецкія франтавыя часткі, для абслугоўвання розных нацыянальных вайсковых фармаванняў з ліку савецкіх ваеннапалонных, якіх нямала дыслакавалася ў гэтых раёнах Беларусі. Але ж пры ўсім тым выпускнікі медінстьпута не маглі не накіроўвацца і ў яе цывільныя лякарні. У жыцці не давялося сутыкнуцца з усім гэтым, у чым «вінавата» становішча на савецканямецкім фронце, які паступова набліжаўся да Магілёва. «Таму студэнты былі распушчаныя дамоў, а іхнія настаўнікі вярнуліся ў Менск і чакалі новых указанняў»2. Неўзабаве іх дачакаліся, і медінстытут працягнуў сваю дзейнасць у больш бяспечным месцы, пра што будзе сказана пазней.
    He застаўся ў баку ад культурнага працэсу і такі параўнальна буйны на Магілёўшчыне горад, як Бабруйск. Распачаць культурнае жыццё яму сталася мо больш складана, чым якомунебудзь іншаму гораду. Прычына ў тым, што тут да вайны было нямала яўрэйскай творчай інтэлігенцыі, у якой хапала патэнцыялу для працы не толькі на сваю родную, але яшчэ на беларускую і рускую культуры. Цяпер гэтая інтэлігенцыя была цалкам выключана з афіцыйнага грамадскага культурнага працэсу. I ўсё ж, нягледзячы на такую неспрыяльную акалічнасць, і тут, як у Магілёве, распачаў працу рускі драматычны тэатр, прычым даволі актыўна. «У 1943 г. уладамі, улічваючы «важнае прапагандысцкае значэнне яго работы», у тры разы былі павялічаныя асігнаванні на ўтрыманне»5.
    3 сацыяльнакультурнай палітыкі цывільных уладаў Бабруйска не выпалі клопаты пра маладыя пакаленні яго насельніцтва. У 1942/43 н. г. тут працавала 12 школ, у т. л. 10 сямігодак. Іх кантынгент складаў 5 тыс. чалавек. Узгадаваннем дзяцей займалася
    1 Новый путь (Гомель). 1943. 4 сентября.
    2 Рунь (Вільнюс). 2000. 27 студзеня.
    3 Беларусь в годы Велнкой Отечественной войны 19411945. С. 311.
    219
    болын за 175 педагогаў. Улетку 1942 г. пачаліся заняткі ў рамесным вучылішчы, разлічаным на два гады навучання. Рыхтавалі тут токараў, слесараў і кавалёў. Акрамя спецыяльных прадметаў, ім выкладалі родную (не адзначана, беларускую ці рускую) і нямецкую мовы. Стыпендыя выплачвалася ў памеры 140 руб у месяц'. Музычная школа Бабруйска мела наступныя аддзяленні: фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, трубы, кларнета, баяна і народных інструментаў — і была разлічана на прыём 350 чалавек2. У цэлым па Бабруйскай акрузе ў 1942/43 н. г. працавала 345 пачатковых і 119 сямігадовых школ, адзін сельскагаспадарчы тэхнікум, адна музычная і некалькі рамесных школ, кантынгенты якіх перавышалі 60 тыс. чалавек. Настаўнікаў у акрузе было больш за 2 тыс. чалавек3.
    He існавала асаблівых праблем з навучаннем дзяцей у Прапойскім (з 1945 г. — Слаўгарадскім) раёне. У 1942/43 н. г. заняткі тут вяліся ў 25 школах4. У той жа час у Быхаве была адна пачатковая школа і 2 сямігодкі, а ў павеце — 20 народных школ, у Касцюковіцкім раёне—85 школ5. Падаўняйтрадыцыідлясельскай гаспадаркі рыхтавала кадры земляробская школа ў ГорыГорках.
    Размеркаванне беларускай этнічнай зямлі паміж рознымі створанымі акупантамі ваеннаадміністрацыйнымі адзінкамі цалкам не паралізавала культурных сувязяў паміж імі, як гэта сістэматычна практыкавалася ў даваенны час. Цікавы факт прыводзіць дзіця вайны Разалія Кажароўская: «Аднойчы на Быхаўскім базары (г. Магілёў. — Л. Л.) я ўбачыла машыну з памостам. Гэта быў лялечны тэатр. Прыгожыя дэкарацыі, яркія фарбы. Лялькі былі пеўнямі, чырвоным і белым. Паміж імі ішла бойка, і дзеці вельмі жыва рэагавалі на гэта відовішча. Памятаю, што заўсёды перамагаў чырвоны... Аднекуль стала вядома, што гэта рускі тэатр лялек, які аж з Брэста накіроўваецца на ўсход»6. Выступленні тэатра адбываліся ўлетку 1942 г. Са зместу прыведзеных слоў нельга не звярнуць увагі на дзве наступныя акалічнасці: клопаты дзеячаў культуры пра запатрабаванні дзяцей і даволі вялікая адлегласць гастрольнай паездкі.
    На Магілёўшчыне, як і на іншых абсягах усёй акупаванай Беларусі, даволі часта ці не самымі актыўнымі ў тых альбо іншых сферах культурнай дзейнасці былі апальныя за савецкім рэжымам
    1 Новый путь (Внтебск). 1942. 22 сентября.
    2 Тамсама. 18сентября.
    3 Беларуская газэта. 1942. 26 лістапада.
    4 Новый путь (Внтебск). 1942. 14 ноября.
    5 Наша слова. 1993. 24 лютага.
    6 Народная Воля. 2009. 1114 снежня.
    220
    катэгорыі людзей. Адчуўшы, што цяпер ім нішто не пагражае, яны імкнуліся нібыта навярстаць тое, што было ўпушчана па віне бальшавіцкіх ідэалагічных, рэпрэсіўных службаў. Ахвотна, з вялікай радасцю ўключыўся ў паэтычную творчасць былы вязень сталінскіх лагераў Масей Сяднёў, вызваленне якому — як найвышэйшы парадокс! — прынесла ўварванне нямецкіх войскаў у Менск. У адрозненне ад сваіх сяброў па пяры, ён не пажадаў жыць і тварыць у гэтым ці іншым буйным горадзе, а падаўся да сваіх бацькоў у вёску Мокрае Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, дзе працаваў на сельскай гаспадарцы, а ў вольную часіну пісаў — і нямала — вершы. Аднак вельмі кароткі час даводзілася займацца вершаскладаннем у бацькоўскім доме. Хаця паэт не меў вайсковай адукацыі, усё ж ён прадбачыў, што Вермахт чакаюць суровыя выпрабаванні. He жадаючы зноў трапіць у рукі нкусаўцаў, ён у 1943 г. пераехаў у самы крайні беларускі заходні горад Беласток. Тут «падрыхтаваў да друку зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь», які быў набраны ў Кёнігсбергу, але згарэў там у пажары»1. Найбольшая колькасць ваенных вершаў М. Сяднёва друкавалася ў беларускіх газетах «Раніца» (выдавалася ў Берліне ў снежні 1943 — сакавіку 1945 г.), «Новая дарога» (выходзіла ў 19421944 гг. у Беластоку), «Беларускі работнік» (выдавалася ў Берліне з пачатку 1943 да сярэдзіны 1944 г.), часопісе «Новы шлях» (выходзіў у Рызе ў студзені 1942  маі 1944 г.).
    Такім чынам, цяжкія, крайне неспрыяльныя ўмовы для ладкавання культурнага жыцця на тэрыторыі, падлеглай юрысдыкцыі нямецкай вайсковай адміністрацыі, не прымусілі людзей і найперш творчую, педагагічную інтэлігенцыю апусціць рукі, ліць слёзы. Яму пазней даў такую характарыстыку актыўны палітычны і культурны дзеяч у акупаванай Беларусі, сябра ўрада Беларускай Цэнтральнай Рады Станіслаў Станкевіч: «.. .натыхтэрыторыях, якія знаходзіліся пад ваенным упраўленнем (на Беларусі на ўсход ад Барысава) немцы, акружаныя расейскімі дараднікамі — «зондэрфюрэрамі», праводзілі выразна прарасейскую палітыку. Прыкладам, прэса для мясцовага насельніцтва выдавалася ваенным аддзелам прапаганды выключна ў расейскай мове (выдаваныя ў кожнай акрузе газеты — «Новый путь» і інш.)»2. Але дзякуючы ўпартым намаганням нацыянальнапатрыятычных беларускіх сіл часта і на гэтай тэрыторыі акупантам даводзілася ў пэўнай ступені ўлічваць мясцовыя этнакультурныя своеасаблівасці насельніцтва, піто дапамагала яму быць самім сабой.
    1 Туга па Радзіме. С. 293.
    2 Беларуская думка XX стагоддзя. С. 441.
    221
    Кардынальныя адрозненні ў афіцыйным моўным рэжыме паміж ГАБ і тэрыторыяй нямецкага армейскага тылу тлумачаць, чаму жыхары Бабруйска ў час святкавання 1 Мая 1944 г. выйшлі на дэманстрацыю пад лозунгам: «Смерть большевнзму. Жнзнь народу», а падраздзяленні Беларускай краёвай абароны ў чэрвені таго ж года — пад лозунгам: «Зьнішчэньне бальшавізму — гэта наша задача».