• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    Адміністрацыя г. Віцебска і кіраўнікі асветы знайшлі сродкі для заснавання сямігадовай музычнай школы пры Беларускім народным доме. У 1942/43 н. г. у ёй заняткі вяліся на наступных аддзяленнях: фартэпіяна, народных інструментаў (гітара, мандаліна і г. д.), вакальнае, скрыпкі і віяланчэлі, дырыжорскахаравое3.
    А вось з аднаўленнем працы Віцебскага ветэрынарнага інстытута, хаця ў спецыялістах такога профілю мелася вялікая патрэба, нічога не выйшла. Яго студэнты, якія перад вайной закончылі тры і больш курсаў, атрымалі магчымасць з 1942/43 н. г. прадоўжыць заняткі ў Ветэрынарнай акадэміі ў г. Коўна. Прычым навучанне, інтэрнат і харчаванне былі бясплатнымі4. Выкарыстаць такую магчымасць не ўсім удалося, дый не ўсе пажадалі.
    Вайна, умовы акупацыі прычыніліся да таго, што ў самім Віцебску і яго наваколлі бадзяжнічала нямаладзяцей дашкольнага і школьнага ўзростаў. Наколькі дазваляла сітуацыя, улады, грамадскасць пастараліся хоць у чымсьці аблегчыць іх жыццё. У ліпені 1942 г. у Віцебску мелася два дзіцячыя дамы, у якіх выхоўвалася 148 чалавек, прычым першы з іх быў ужо адкрыты 4 жніўня папярэдняга
    1 Новый путь (Внтебск). 1942. 18 августа.
    2 Тамсама. 26 августа.
    3 Тамсама. 18 августа.
    4 Тамсама. 30 нюля.
    201
    года. У такіх дамах утрымліваліся дзеці ад 0 да 7гадовага ўзросту. У абавязкі выхавацелькаў, акрамя ўсяго іншага, уваходзіла засваенне з імі гутарковай нямецкай мовы. Рэгулярна арганізоўваліся гімнастычныя і танцавальныя выступленні дзяцей, выкананне песняў і вершаў у Віцебскім беларускім народным доме, зборы ад чаго ішлі на карысць саміх дзіцячых дамоў'.
    Наколькі дазвалялі ўмовы, імкнуліся далучаць да культурнага жыцця Віцебска і дзяцей іншых дзіцячых дамоў, створаных грамадскасцю і з дапамогаю ўладаў. 2 жніўня 1942 г. у Віцебскім беларускім народным доме адбыўся з даволі шырокай і цікавай праграмай самадзейны канцэрт дзяцей дзетдома№ 3, прысвечаны яго першай гадавіне існавання. Акрамя паказу п’есы «Князь Марцыпан», выступлення аркестра народных інструментаў, танцавальнай трупы, дзеці выконвалі і фізкультурныя практыкаванні2.
    He з такой актыўнасцю разгортвалася сетка дзіцячых дамоў у сельскай мясцовасці. Але пэўныя крокі і тутрабіліся. Улетку 1942 г. у Віцебску і раёне мелася 6 дашкольных дамоў, дзе выхоўвалася 375 дзяцей3. Нягледзячы на ўсе цяжкасці праца ў гэтым напрамку не спынялася, бо без грамадскага догляду заставалася шмат дзяцей, у т. л. і ў самім Віцебску. Тут у пачатку лістапада 1942 г. ужо быў адкрыты 5ы дзіцячы дом. У ім утрымлівалася 60 дзяцей ва ўзросце да 6 гадоў. Сведчаннем вялікіх матэрыяльных цяжкасцяў можа служыць такі факт, што на гэтую колькасць кантынгенту дом меў толькі 12 паліто4.
    3 іншых мясцін Віцебшчыны, дзе рупіліся пра навучанне дзяцей, можна назваць Аршанскі раён. У канферэнцыі, што праводзілася 45 верасня 1942 г. у Оршы, удзельнічала ажно 232 настаўнікі. У ліку намечаных для разгляду на ёй пытанняў значылася і такое: паляпшэнне выкладання рускай мовы. 3 гэтага можна заключыць, што ў Оршы з дазволу, а можа і з ініцыятывы саміх акупацыйных уладаў імкнуліся адвесці вядучую ролю ў адукацыі не беларускаму, а рускаму факгару. Падобнае многа дзе назіралася ў зоне вайсковага камандавання, усё зза таго, што шмат у каго з нямецкіх ідэолагаў не мелася цвёрдага пераканання пра беларусаў як самабытны этнас, адрозны ад рускага. Ад нацыянальнай арыентацыі кіраўнікоў адукацыі запатрабавалася нямала намаганняў, каб праца гэтай важнай сферы духоўнага жыцця прытрымлівалася беларускіх культурнамоўных традыцый. Няблага з вырашэннем гэтай задачы
    1 Новый путь (Внтебск). 1942. 9 нюля.
    2Тамсама. 11 августа.
    3 Тамсама. 21 нюля.
    4 Тамсама. 5 ноября.
    202
    спраўляліся мясцовыя ўлады і грамадскасць, найперш настаўнікі Чашнікаў, дзе ў 1942 г. заняткі вяліся ў 20 народных школах1.
    He заставаліся паза ўвагай культурныя запатрабаванні дарослага насельніцтва. Людзі ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі цягнуліся, як і ў мірныя гады, да розных відаў творчай дзейнасці. У тую цяжкую часіну знайшлі ў сябе сілы, магчымасці, каб наладзіць арганізаванае культурнае жыццё з добрай дамешкай да яго сапраўднага прафесіяналізму, грамадскасць, творчая інтэлігенцыя Віцебска. Гэты ж горад, як вядома, традыцыйна славіўся высокім узроўнем культурнага абслугоўвання сваіх жыхароў, таму не пакінулі іх паза ўвагай і ў гады акупацыі. Віцябляне не без радасці сустрэлі адкрыццё ў іх горадзе 1 кастрычніка 1941 г. Беларускага народнага дома (БНД). Сама назва засведчыла, што яго калектыў з павагай будзе ставіцца да нацыянальнага фактару ў культуры. I на практыцы такое ў належнай ступені пацвердзілася. Культурнае жыццё Віцебска з першых жа дзён акупацыі будавалася пераважна не на чужым, а на беларускім нацыянальным грунце, які зведаў нямала дэфармацый у перадваенны час. За 9,5 месяца работы Беларускі народны дом арганізаваў 38 спектакляў, 28 канцэртаў і 24 кінасеансы. Тэатральная трупа, акрамя п’есаў рускіх аўтараў «Без віны вінаватыя», «Беднасць не загана» А. Астроўскага, «Вяселле» А. Чэхава, паказала спектакль па п’есе беларускага пісьменніка М. Машары «Лёгкі хлеб» і актыўна рыхтавалася да пастаноўкі п’есы В. ДунінаМарцінкевіча «Пінская шляхта». Беларуская музыка — харавая і сольная — займала галоўнае месца ў канцэртных праграмах. Асаблівай папулярнасцю карысталіся выступленні хору пад кіраўніцтвам вопытнага дырыжора Лебедзева, а таксама аркестра народных інструментаў, які ўзначальваў Шапшыц. Створаны ў кастрычніку 1941 г. Віцебскі гарадскі радыёвузел паспеў да сярэдзіны лета наступнага года ўстанавіць 950 радыёкропак. На гэты час у фондах гарадской бібліятэкі пры БНД мелася 38 тыс. тамоў кніг2. Дзеля больш якаснага задавальнення патрабаванняў аматараў кнігі ўлетку 1942 г. у бібліятэцы адкрылі даволі прасторную і ўтульную чытальную залу.
    Пасля адкрыцця ў чэрвені 1942 г. пры БНД Віцебска стацыянарнага кінатэатра сталі лепш задавальняцца патрабаванні гараджан і ў дадзеным відзе мастацтва. Вось толькі перашкаджала гэтаму невалоданне абсалютнай бальшынёю іх нямецкай мовай, бо фільмы дэманстраваліся пераважна на ёй. Неўзабаве знайшлі правільнае
    1 Наша слова. 1993. 24 лютага.
    2 Новый путь (Внтебск). 1942. 21 нюля.
    203
    рашэнне: нямецкія фільмы пачалі ісці з цітрамі на рускай, а зрэдку і на беларускай мове1.
    Нармальнай дзейнасці Беларускага народнага дома Віцебска сур’ёзна перашкаджала ўведзеная акупантамі ў залежнасці ад часу сутак рэгламентацыя руху грамадзян у межах гарадской тэрыторыі. Так, з надыходам зімовых месяцаў вольна хадзіць па вуліцах горада дазвалялася толькі да 16 гадзін. Такія абмежаванні дзейнічалі і ў іншых гарадах ваеннай зоны. Каб даць людзям магчымасць наведваць кіно, тэатры, камендант Віцебска адсунуў час абмежавання руху па горадзе для аматараў тэатральнага мастацтва на чатыры гадзіны (да 20 гадзін), аб чым рабілася адпаведная адзнака на білетах. Прадпісвалася наступнае: «Наведвальнікі кіно і тэатраў абавязаны пасля сеансу адразу ж накіроўвацца дахаты, выбіраючы пры гэтым найкарацейшы шлях. Усе заспетыя на кружным шляху або пасля дазволенага часу будуць належаць найстражэйшаму пакаранню. Таксама ўсялякае злоўжыванне, дапушчанае ў сувязі з уваходнымі білетамі ў тэатры, пацягне за сабой прымяненне строгіх захадаў»2.
    Дзейнасць Беларускага нардома Віцебска набыла сабе яшчэ большую вядомасць з заснаваннем пры ім Віцебскага навуковага таварыства. На яго чарговым пасяджэнні 8 жніўня 1942 г. было прынята рашэнне па пытаннях далейшага развіцця навуковакультурнага жыцця горада і выдання навуковапапулярнага часопіса. 3 1 верасня пры гэтым жа нардоме адкрылі аднагадовыя курсы па вывучэнні нямецкай мовы3.
    Даволі шырокую і цікавую праграму паказаў Беларускі народны дом Віцебска 11 кастрычніка 1942 г., прысвечаную першай гадавіне яго існавання. На гэты час дырэктарам БНД быў Калмычэнка. Дэманстраваліся сцэны з беларускіх п’ес «Лёгкі хлеб» і «Барацьбіты за ідэю», песні ў выкананні хору БНД, у т. л. «Жыве Беларусь». 3 класічнага рэпертуару прысутныя пачулі арыю Зібеля з оперы Гуно «Фаўст», рамансы «Кахаю цябе» Грыга і «Ноч» Чайкоўскага. Арганізагары канцэрта, як заўжды практыкавалася ў такіх выпадках, запрасілі на яго прадстаўнікоў германскага камандавання, грамадскіх арганізацый і ўстаноў горада. Праз тыдзень юбілею БНД Віцебска быў прысвечаны другі канцэрт, на які таксама запрасілі гэтых прадстаўнікоў. Больш таго, далі слова для прывітальнага звароту дарадчыку германскага камандавання Хейтману. Бургамістр Віцебска Родзька назваў БНД правадніком беларускай культуры ў масы4.
    1 Новый путь (Внтебск). 1942. 6 нюня.
    2 Тамсама. 10 октября.
    3 Тамсама. 18 августа.
    4 Тамсама. 17, 26 октября.
    204
    Здаралася і такое, што па тых ці іншых прычынах прыпынялася праца Беларускага народнага тэатра Віцебска (у час акупацыі ўсялякае бывала), што адразу адбівалася на агульным стане культуры. 3 такой сітуацыяй давялося сутыкнуцца і ў апошнія дні кастрычніка 1942 г. Праўда, не надоўга. Ужо з 12 лістапада таго ж года аднавілася яго дзейнасць. Неўзабаве пры БНД Віцебска былі адкрыты наступныя секцыі: драматычная, харавая, балетная; працавалі духавы і струнны аркестры, курсы па вывучэнні нямецкай і беларускай моў для дарослых і курсы па вывучэнні нямецкай мовы і музыкі для дзяцей. Пералічаныя вышэй секцыі і аркестры былі аб’яднаны ў адзіную тэатральную трупу. Яе артысты рэгулярна выступалі ў радыёстудыі Віцебскага радыёвузла.
    Многіх задавальняла, што калектыў БНД Віцебска рэгулярна арганізоўваў турніры па шахматах. Тым з удзельнікаў, хто па выніках турніру займаў першыя чатыры месцы, выдаваліся грашовыя прэміі: за першае месца 1000 руб.1
    Да ладкавання культурнага жыцця ў акупацыйным Віцебску прычынілася нямала вядомых прадстаўнікоў беларускай творчай інтэлігенцыі. Першым сярод іх заслугоўвае быць названым асоба надзвычай складанага лёсу Пятро Шырокаў, літаратурная дзейнасць якога пачалася — і даволі паспяхова — яшчэ падчас вучобы ў Менскім педагагічным інстытуце (пазней карыстаўся псеўданімамі: Тодар Лебяда, Клім Каліна). толькі, на вялікі жаль, рана прыпынілася, бо давялося трапіць у засценкі НКУСа. Незаслужанае пакаранне адбываў у суровых сібірскіх лагерах. Незадоўга перад нямецкасавецкай вайной яго этапіравалі ў Мінск для паўторнага разгляду судовай справы, але не паспелі, бо нямецкая авіяцыя пачала бамбіць горад. Вырваўшыся на волю, падаўся да маткі ў Віцебск і тут аднавіў сваю літаратурную дзейнасць. Напісаў шэраг драматычных твораў, з якіх найбольш значны «Загубленае жыццё». Прэм’ера ж яго адбылася ў 1943 г. у Менскім гарадскім тэатры (рэжысёр Вячаслаў СеляхКачанскі). Нейкі час Пётр Шырокаў загадваў Віцебскім драматычным тэатрам, а незадоўга да выгнання акупантаў з горада заняў пасаду рэдактара газеты «Беларускае слова» (выходзіла тры разы на месяц). Апошнія месяцы акупацыі правёў у Латвіі і Літве і выдаў у 1944 г. свой першы паэтычны зборнік «Песні выгнання», большая частка якога была напісана яшчэ ў сібірскай высылцы2.