Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
1 Касяк I. 3 гісторыі Праваслаўнай царквы... С. 133.
2 Тамсама. С. 135, 136.
191
распараджэння мінскіх гарадскіх уладаў яго ўзарвалі ў 1960 г. і на гэтым месцы ўзвялі будынак пад рэспубліканскую пракуратуру.
Мэтанакіравана праводзячы цвёрды курс на ўвасабленне ў жыццё прагрэсіўнай ідэі аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, нацыянальнай арыентацыі духоўныя асобы гэтай канфесіі, прагрэсіўныя свецкія колы не забываліся і на іншыя пытанні, звязаныя са стварэннем для людзей магчымасці маліцца Богу. Адметнай з’явай тут па праву можна назваць аднаўленне ў 1943 г. богаслужэння ў Менскім СвятаДухавым кафедральным саборы.
На працягу ўсіх акупацыйных гадоў з парадку дня не знімалася пытанне пра забеспячэнне праваслаўных вернікаў бажніцамі, асабліва ва ўсходніх раёнах Беларусі, дзе так бязлітасна змагаліся з царквою атэісты. Каб прыняць непасрэдны ўдзел у арганізацыі прыходскага жыцця, ігумен Серафім і іерэй Рыгор пакідаюць СвятаУспенскі Жыровіцкі манастыр і накіроўваюцца на ўсход Беларусі. Яны пакінулі аб сабе добры след у Оршы, Гомелі, Бабруйску і іншых гарадах. Адноўленая ўлетку 1944 г. у Беларусі бязбожная савецкая ўлада, аднак, не палічылася з заслугамі гэтых місіянераў і пазбавіла іх волі, загнаўшы на пяць гадоў у канцлагеры. 3 прычыны смерці архімандрыт Серафім адседзеў у ім толькі каля года1.
Адсутнасць якіхнебудзь сур’ёзных абмежаванняў для праваслаўнай царквы прычынілася да досыць інтэнсіўнага пашырэння сеткі яе храмаў і павелічэння колькасці вернікаў. Ужо ў 1942 г. на падведамнай Беларускай мітраполіі тэрыторыі функцыянавала больш за 1000 храмаў. Даволі паспяхова вялася падрыхтоўка царкоўных кадраў, прычым больш эфектыўна ў апошні год акупацыі. Так, у красавіку 1944 г. былі адкрыты другія багаслоўнапастырскія і псаломшчыцкапеўчыя курсы, выпушчана 22 кандыдаты на святароў. Усяго ж з 1941 г. у сан святара пасвяцілі 213 чалавек2.
Прадстаўнікі праваслаўнага кліру жыва цікавіліся, актыўна ўдзельнічалі ў рознага роду нацыянальных, грамадскіх, культурных мерапрыемствах, часта ў адкрытую заяўляючы пра сваё жаданне бачыць Беларусь незалежнай краінай. 3 удзелам самых высокіх духоўных асобаў адбыліся першы (12 лістапада 1942 г.) і другі (восень 1943 г.) з’езды Беларускай народнай самапомачы. Такая актыўнасць была зусім не даспадобы партызанам: ад іх рук за гады акупацыі загінула 42 праваслаўныя святары3.
1 Літаратура і мастацтва. 2000. 13 кастрычніка. С. 12.
2 Снлова С. В. Православная церковь в Белоруссня в годы Велнкой Отечественной войны (19411945 гг.) : автореф. канд. днс. Мннск, 2000. С.9.
3 Тамсама. С. 14.
192
He зведвалі якіхнебудзь абмежаванняў з боку акупацыйных уладаў праваслаўныя вернікі той беларускай этнічнай тэрыторыі, што была ўключана ў склад Усходняй Прусіі. Яны сябе адчувалі намнога лепш, чым за Другой Рэччу Паспалітай, таму мясцовыя святары імкнуліся не ўступаць ні ў якія канфлікты з новымі гаспадарамі, наадварот, шукалі паразумення з імі. Што яно ў многіх месцах дасягалася, сведчыць факт паездкі святара Пружанскага сабора У. Піпінкевіча ў 1943 г. у якасці кіраўніка брэсцкай царкоўнай дэлегацыі ў Берлін для ўдзелу ў ладкаваных мерапрыемствах з нагоды 50годдзя аднаго з самых блізкіх паплечнікаў Гітлера Герынга. «Пасля вяртання дамоў ён у публічных выступленнях заклікаў прыхаджан да барацьбы з партызанамі»1. За такія ўчынкі праваслаўным святарам не даравалі партызаны і падпольшчыкі ў гады акупацыі, а савецкая ўлада ўжо ў мірны час. Вядомыя факты цеснага супрацоўніцтва з немцамі беларускіх пратэстантаў, чаму ў пэўнай ступені спрыяла шырокае распаўсюджанне дадзенай канфесіі сярод насельніцтва Германіі. У выгодным для акупацыйнага рэжыму рэчышчы працякала дзейнасць секты евангельскіх хрысціянбаптыстаў Ваўкавыска. «Яна распаўсюджвала літаратуру антысавецкага кірунку, выдадзеную ў Берліне, Лодзі і іншых гарадах, падтрымлівала сувязь з прапаведнікамі, якія прыязджалі з Германіі»2. 3 падобнага роду дзеяннямі ніяк не маглі мірыцца партызаны і падпольшчыкі, жорстка распраўляючыся з прыслужнікамі акупацыйнаму рэжыму.
§ 10. Паяднанне народа з царквою
Пэўны паварот высокіх колаў духавенства, галоўным чынам праваслаўнага, да беларускага нацыянальнага інтарэсу адыграў выключна важную ролю ў лёсе Бацькаўшчыны. На ўсіх жа яе абшарах поўнаўладна панаваў чужынец са сваімі рабаўніцкімі планамі, таму ні ў адной з хрысціянскіх канфесій не меў права на першым месцы знаходзіцца рускі ці польскі інтарэс, як гэта так характэрна было ў мінулыя часы. Праведзеныя захады па знітаванні царкоўнарэлігійнай дзейнасці з беларускім нацыянальным ідэалам зрабілі яе больш адпаведнай карэнным інтарэсам нашага народа, таму ён так актыўна вяртаўся да Бога, паважаў тых, хто прысвяціў сябе прафесійнаму служэнню Яму. Усведамленне вернікамі
1 Канфесіі на Беларусі. С. 221.
2 Тамсама. С. 230.
193
непадзельнасці, агульнасці лёсу іх саміх і духавенства ў адказную для Бацькаўшчыны часіну, як нішто іншае, спрыяла павышэнню да яго павагі з боку ўсяго беларускага грамадства.
Пераканаўшыся, што за перадваенныя гады жыцця без Бога не ўдалося з свядомасці беларускага народа выкараніць веру ў Яго, да гэтай праблемы цяпер зусім інакш паставілася і кіраўніцтва партызанскага руху. Яно зразумела, што ваяваць паранейшаму з Богам азначала б адштурхнуць ад сябе значныя пласты беларусаў, што магло б адмоўна адбіцца на масавасці і эфекгыўнасці партызанскай, падпольнай барацьбы. Такое стаўленне кіраўнікоў партызанскага руху і партыйнага падполля да царкоўнарэлігійнага жыцця сямтам паспрыяла яго актыўнасці, але не ў належнай ступені, бо вельмі рэдка дзе ў сельскай мясцовасці захаваліся хрысціянскія храмы, засталіся ў жывых служыцелі кліру.
Аўтарытэт духавенства ў гады фашысцкай акупацыі так узрос, што некаторым з яго прадстаўнікоў даверылі ўзяць удзел у рабоце скліканага на 27 чэрвеня 1944 г. Другога ўсебеларускага кангрэса. У іх ліку: протаіерэй, настаяцель Мінскага катэдральнага сабора Язэп Балай, прэсвітар евангельскіх хрысціянбаптыстаў ДзекуцьМалей, протаіерэй, сябра Мітрапалітнае ўправы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы М. Лапіцкі, ксёндз, доктар багаслоўя П. Татарыновіч, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі, заступнік мітрапаліта ўсяе Беларусі, старшыня Аўтакефальнага сабора беларускай праваслаўнай царквы ў Менску Філафей (Нарко). 3 іх першым з прывітаннемпрамовай выступіў перад удзельнікамі кангрэса архіепіскап Філафей. Ён выказаў задавальненне, «што дні прыгнёту скончыліся і можна свабодна маліцца ў царкве, хоць праца і не зусім яшчэ добра наладжана»1. За вялікую падзею прызнаў правядзенне ў канцы жніўня — пачатку верасня 1942 г. Усебеларускага праваслаўнага сабора ў Менску і вельмі прасіў старшыню Беларускай Цэнтральнай Рады Р. Астроўскага, які выступаў на кангрэсе з рэфератам, не забывацца. што, акрамя ўсяго іншага, існуюць «яшчэ і рэлігійна маральныя ідэалы. У сувязі з гэтым трэба падумаць і аб адбудове рэлігійнамаральнага характару народу. Калі ідзе аб змаганьні з бальшавізмам, дык трэба ведаць, што хрысьціянская культура з’яўляецца найбольшым ворагам бальшавізму. У барацьбе за лепшую долю трэба вырабіць сьветапагляд праціўны бальшавізму — сьветапагляд хрысьціянскай культуры»2. He дзіўна, што за такі антыбальшавіцкі змест выступлення архіепіскап Філафей атрымаў гучныя апладысменты.
1 Другі Усебеларускі Кангрэс. Мюнхен, 1954. С. 36.
2 Тамсама.
194
Прасвітар ДзекуцьМалей пачаў сваё выступленне з выказвання пачуцця радасці, «што сягоньня... маем магчымасьць сабрацца ў адпаведным будынку, бо да гэтага часу... працавалі ў падпольлі... Нас баптыстых нямнога, яшчэ за цара мы былі прасьледаваныя, цяпер у Беларусі мы жывём вольна». Ксёндз П. Татарыновіч запэўніў Кангрэс, што каталіцкае духавенства «і на сягоньня і на прышласьць пацьвярджае сваё супрацоўніцтва ў беларускай адраджэнскай працы»1.
Зразумела, ніхто з духоўных асобаў падобных антыбальшавіцкіх і антысавецкіх поглядаў не збіраўся заставацца на Беларусі, у якой свае апошнія дні дажывала нямецкая акупацыя. Разам з многімі, хто служыў у створаных акупантамі адміністрацыйных органах, розных установах і на прадпрыемствах, рушыла на Захад і немалая колькасць духоўных асобаў. Пры першай магчымасці яны працягвалі там сваю царкоўнарэлігійную дзейнасць.
Ва ўсіх дачыненнях выезд духавенства на Захад — гэта вымушаны крок. Ісці на такое мала каго радавала, бо не сумняваліся, што без іх не будзе каму прадоўжыць працу па далейшай адбудове царкоўнарэлігійнага жыцця. Мелі ўпэўненасць, што бальшавікі рана ці позна зноў вернуцца да атэізму, барацьбы з Богам. Пакідаць жа Бацькаўшчыну трэба было з прычыны цалкам рэальнага пакарання савецкім судом, паколькі рэлігійную дзейнасць ажыццяўлялі з пазіцый незалежнасці ад Маскоўскай патрыярхіі, усяляк спрыялі развіццю нацыянальнай культуры, аздараўленню этнічнай самасвядомасці беларускага народа і ва ўсім гэтым дамагліся пэўнага поспеху. Той жа, хто па розных прычынах не падаўся на Захад, зведаў нямала суровых, несправядлівых выпрабаванняў на сваім жыццёвым шляху. У ліку тых, хто з адступленнем немцаў не пусціўся наўцёкі, быў і менскі ксёндз В. Шутовіч, які зусім нядаўна атрымаў ад іх дазвол на прыезд у Менск. Савецкія рэпрэсіўныя органы засудзілі зусім нявіннага святара да 10 гадоў зняволення2. Вялікія цяжкасці з працягам працы мелі тыя праваслаўныя святары, што з прыхільнасцю ставіліся, штосьці карыснае рабілі ў гады акупацыі дзеля сцвярджэння ідэі аўтакефаліі.
Характар, змест царкоўнарэлігійнага жыцця ў перыяд нямецкага панавання — гэта менавіта тое, за што менш за ўсё ёсць падстаў асуджаць акупацыйны рэжым. Яго архітэктары талерантна ставіліся да адбудовы такога жыцця, хаця маюць вялікую віну за смерць самых адданых беларускаму нацыянальнаму інтарэсу святароў. He выклікае сумнення, што ажыццёўленыя ў гады акупацыі захады
1 Другі Усебеларускі Кангрэс. С. 38.
2 Спадчына. 1994. № 4. С. 130.
195
па аднаўленні рэлігійнай дзейнасці ў цэлым адыгралі станоўчую ролю ў лёсе народа. Кожная з хрысціянскіх канфесій, а таксама іслам рабілі ўсё магчымае, каб у тую цяжкую часіну хоць трохі аблегчыць становішча сваіх вернікаў. Такое з’яўлялася немагчымым толькі для святароў іўдзейскай веры. У гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі не функцыянавала ніводная з сінагогаў. Вернікі гэтай канфесіі выходзілі на Бога не супольна молячыся ў храмах, а ў індывідуальным парадку. Сур’ёзна дапамагчы ім не маглі ні праваслаўнае, ні каталіцкае, ні пратэстанцкае, ні мусульманскае духавенства.