• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    He раз штосьці цікавае і арыгінальнае ў тэатральнае жыццё Віцебска ўносілі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці з ліку рас
    1 Новый путь (Внтебск). 1942. 17 декабря.
    2 Наша слова. 1993. 12 траўня. С. 4; Літаратура і мастацтва. 1995. 19 мая. С. 15.
    205
    кватараваных у самім горадзе ці яго наваколлях вайсковых частак, сфармаваных з рускіх, украінскіх ці ваеннапалонных іншых нацыянальнасцяў. Адно з такіх фармаванняў з украінцаў давала канцэрт у горадзе ў пачатку жніўня 1942 г. У яго праграме былі выступленні хору, танцы, сольныя нумары і нават клаунада. Прысутныя з цікавасцю праслухалі дуэты з украінскіх опер «Наталка Палтаўка», «Запарожац за Дунаем», выкананую піяністам Усеваладам Тапіліным рапсодыю Ліста і «Кампанэлу» Паганіні—Ліста. Невядомы аўтар нататкі аб гэтым канцэрце так пісаў: «Міжволі думалася, гледзячы на гэтых маладых артыстаў, былых ваеннапалонных, якія служаць цяпер агульнай справе барацьбы за новую Еўропу: менавіта яно, гэтае пакаленне, панясе сваёй радзіме сапраўднае адраджэнне нацыянальнага жыцця, на яго долю выпала шчасце будзіць народ і ачышчаць культуру ад ж ы д о ў с к абальшавісцкай брыдоты»1. Наколькі непраўдападобным аказаўся гэты прагноз, многія чытачы праз дватры гады вельмі добра пераканаліся.
    3 кастрычніка 1942 г. у Віцебску адбылося трэцяе выступленне ўкраінскага ансамбля ўкраінскай вайсковай №й часці2.
    Як і натэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь, у зоне вайсковага камандавання таксама рэгулярна праводзіліся нямецкія тыднёвыя кінаагляды. У пэўнай ступені яны прызначаліся і для цывільнага насельніцтва.
    У маі 1942 г. пасля працяглай падрыхтоўчай работы нарэшце адкрылася Віцебская гарадская бібліятэкачытальня. У адпаведнасці з захадамі Культаддзела Гарадской управы ўжо ў канцы ліпеня 1941 г. была створана брыгада бібліятэчных работнікаў па зборы кніг з уцалелых бібліятэк. Брыгадзе дапамагалі супрацоўнікі віцебскай газеты «Новый путь» і кінатэатра. Агульнымі намаганнямі яны сабралі і даставілі ў памяшканне заснаванай бібліятэкі багата кніг з бібліятэк ветэрынарнага і медыцынскага інстытутаў, сельскагаспадарчага і політэхнічнага тэхнікумаў, кінатэхнікума, фельчарскаакушэрскай школы, школы калгаснага актыву, 15й сярэдняй школы, настаўніцкай бібліятэкі, клуба Прафінтэрна, мастацкага вучылішча і іншых устаноў горада. Плата за атрыманне кніг на дом складала 5 руб. у месяц3.
    Было б памылкай думаць, што акупацыйныя ўлады Віцебска, як і іншых гарадоў, дазволам беларусам аднавіць, зрабіць чымсьці цікавым нацыянальнакультурнае жыццё не імкнуліся да здзяйс
    1 Новый путь (Внтебск). 1942. 11 августа.
    2Тамсама. Юоктября.
    3 Тамсама. 30 мая.
    206
    нення сваіх уласных палітычных мэтаў. Дзесьці гэта магло быць нават на самым першым плане. Каб ахапіць сваёй антысавецкай і антыбальшавіцкай прапагандай як мага шырэйшыя масы людзей, акупацыйныя ўлады Віцебска заўсёды знаходзілі час разам з удзельнікамі канцэртаў выехаць у перыферыйныя кварталы горада. Перад пачаткам мастацкай часткі звычайна браў слова для палітычнага дакладу хтосьці з вайсковых дарадчыкаў Гаспадарчага камандавання. Даклады чыталіся панямецку і адразу ж перакладаліся на рускую мову1.
    Акупацыйная адміністрацыя Віцебска разам з яго грамадскасцю не сталі марудзіць з арганізацыяй перыядычнага друку. Паводле ўстановак больш высокага рангу ўладаў у гэтых мэтах належала выкарыстоўваць рускую мову, паколькі ў іх меліся сур’ёзныя сумненні датычна самой прысутнасці беларусаў на віцебскай зямлі. Усё гэта вынікі фальсіфікацыі этнічнай гісторыі апошніх польскімі і рускімі навукоўцамі, што не магло не паўплываць і на бальшыню іх нямецкіх калег. Яны ж у сваю чаргу пастараліся такі памылковы погляд навязаць і сваім палітыкам. 3 падобнай фальсіфікацыяй ніяк не жадала пагадзіцца даволі значная частка цвёрдай беларускай арыентацыі віцяблян. Яны ламаліся ва ўсе дзверы, каб толькі дамагчыся выдання газеты на іх роднай мове. I небеспаспяхова. Такім перыядычным органам сталі «Віцебскія ведамасці». Першы нумар газеты пабачыў свет 2 жніўня 1941 г., г. зн. ужо праз 24 дні, як быў заняты горад немцамі. У снежні таго ж года газета атрымала назву «Новы шлях», а з 20 сакавіка 1942 г. яна выходзіла толькі на рускай мове пад назвай «Новый путь». 3 1942 г. у Віцебску пачалі выдаваць газету «Беларуская Старонка», у якой з публіцыстычнымі артыкуламі і фельетонамі выступаў сам бургамістр горада, актыўны дзеяч нацыянальнавызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з лідараў створанага ў 19401941 гг. у Варшаве цэнтра Беларускага нацыянальнага супраціўлення Усевалад Родзька (1920 г. н.)2. Са спыненнем выпуску і гэтай газеты Віцебск на пэўны час застаўся без беларускамоўнага перыядычнага друку. Намнога прасцей сталася з заснаваннем у Віцебску рускамоўнай газеты, да чаго мелі прамы інтарэс і акупанты, бо лепшага за яе сродку ідэалагічнага ўздзеяння на насельніцтва яны не знаходзілі.
    Як і ў многіх іншых гарадах зоны вайсковага камандавання, віцебская газета таксама атрымала назву «Новый путь». Яе першыя нумары (стала выдавацца са жніўня 1941 г.) выходзілі на дзвюх старонках раз натыдзень накладам усяго толькі 1000 паасобнікаў. Праз
    1 Новый путь (Внтебск). 1942. 10 октября.
    2 Наша Ніва. 1998. 11 траўня. С. 8.
    207
    год наклад дасягнуў 20 тыс. паасобнікаў1. Прычым некаторыя нумары газеты (ужо стала выходзіць два разы на тыдзень) мелі шэсць старонак. Гадавіне свайго існавання рэдакцыя газеты прысвяціла 2 жніўня 1942 г. спецыяльны нумар. Феномен такога імклівага росту тыражу яна тлумачыла аб’ектыўнасцю публікацый свайго друкаванага органа. М. Рагуля ў артыкуле «Адзіным фронтам» хваліў рэдакцыю газеты, што, выходзячы паруску, яна «не стала ад гэтага вузка нацыянальнарускай... У дачыненні да беларускай нацыянальнай працы газета ніколі не праяўляла варожых тэндэнцый, а наадварот, заўсёды праяўляла вялікую зацікаўленасць нашым нацыянальным жыццём. Гэта з’яўляецца доказам правільнага разумення кіраўніцтвам газеты яе задач і нацыянальных асаблівасцяў Віцебшчыны». Гэты ж аўтар ставіў у вялікую заслугу газеце, што яна «савецкаму фальшываму панславянізму і інтэрнацыяналізму... супрацьпаставіла беларускарускі, створаны на саюзе раўнапраўных нацый супроць агульнага ворага»2.
    За атрыманы ад акупацыйных уладаў дазвол выдаваць газеты даводзілася ўносіць плату размяшчэннем на старонках кожнай з іх антысавецкіх матэрыялаў, каб у чытачоў выклікаць нянавісць, варожае стаўленне да бальшавіцкіх парадкаў у СССР. У перыядычным друку павінна было ўсяляк усхваляцца супрацоўніцтва цывільнага насельніцтва з нямецкімі ўладамі. He скупіліся газеты на публікацыі антысеміцкіх матэрыялаў, як афіцыйных, так і аўтарскіх. 3 усімі такога роду патрабаваннямі не магла не лічыцца рэдакцыя віцебскай газеты «Новый путь», падбіраючы сабе дзеля гэтага і адпаведных аўтараў. Асаблівых цяжкасцяў з імі не зведвалася. Добра прыклаў руку да распальвання варожасці паміж беларусамі і яўрэямі пісьменнік Юрка Віцьбіч. Рэдакцыя газеты «Новый путь» у шэрагу сваіх нумароў надрукавалаў кастрычніку 1942 г. яго даволі падрабязны артыкул «Народ залатога цяльца». Разумеліся ж пад ім яўрэі. Варта аддаць належнае Ю. Віцьбічу: гэтую праблему ён ведаў дасканала, як і дасканала валодаў пісьменніцкім пяром. Ён адшукаў і выкарыстаў у сваёй публікацыі шмат самых негатыўных цытат (частка досыць сумніўных) пра яўрэяў, чым і сапраўды ў нейкай ступені мог пасеяць варожасць да апошніх з боку беларусаў. Узяць, прыкладам, адзін з параграфаў езуіцкага праекта, у якім былі такія словы: «Каралі павінны ўсяляк спрыяць жыдам, бо яны па прыроднай сваёй прагнасці выціснуць з русінаў (адна з назваў беларусаў. —Л. Л.) усе сокі і асудзяць іх на выміранне». А вось
    ’ Гэтыя звесткі разыходзяцца з прыведзенымі данымі газеты «Новый путь» ад 6 жніўня 1942 г. Згодна з імі тыраж газеты ў жніўні 1941 г. склаў 11 тыс. экзэмпляраў, у діпені 1942 г. — 166 тыс.
    2 Новый путь (Внтебск). 1942. 2 августа.
    208
    што нібыта сказаў Пётр I пасля азнаямлення з жыццём і дзейнасцю аршанскіх яўрэяў: «Я хачу бачыць у сябе лепш народаў магаметанскай і язычніцкай веры, чым жыдоў. Яны махляры і падманшчыкі». He забыўся Ю. Віцьбіч нагадаць чытачам, што дзекабрыст Павел Пестэль пісаў у «Русской Правде» пра неабходнасць неадкладна выгнаць усіх яўрэяў у Палесціну. Дзеля распаўсюджвання сярод беларусаў антысемітызму Ю. Віцьбіч зрабіў спасылкі на настольную для ўсіх яўрэяў кнігу Талмуд, у якой запісана: «Найлепшага з гоеў умертві»; падкрэсліў, што non Гапон, які вывеў 9 студзеня 1905 г. народ да Зімовага палаца, быў сынам яўрэяперахрышчэнца, што слаўнага сына зямлі рускай Пятра Сталыпіна забіў ураджэнец Вільні яўрэй Гірша Багроў'. Ю. Віцьбіч не ў меру перабольшваў маштабы антыяўрэйскіх пагромаў на Беларусі, затое нічога не сказаў пра страты яўрэйскага народа ў выніку ўчыненага фашыстамі генацыду, у т. л. і на акупаванай тэрыторыі Беларусі. А сабраць такіх фактаў не ўяўляла аніякіх цяжкасцяў. Як прадстаўнік творчай інтэлігенцыі, Ю. Віцьбіч не мог не ведаць пра гібель у менскім гета яўрэйскай пісьменніцы Сары Каган2, жывапісца і графіка Ісаака Мільчына (абодва ў 1941 г.), скульптара, графіка і жывапісца Абрама Бразера (1942 г.), у баранавіцкім гета — аўтара кнігі «Дос баранавічэр ШоламАлейхем бух» («Баранавіцкая кніга ШоламАлейхема») ІІІлойме Вуксмана3 і шматшмат іншых ахвяр з асяроддзя яўрэйскай інтэлігенцыі. Прычым і такіх, што з розных меркаванняў свой прыродны талент прысвяцілі не яўрэйскай, a беларускай культуры.
    Шчыра адданых беларускай справе віцяблян крайне непакоіла адсутнасць у іх горадзе і вобласці нацыянальнай перыёдыкі. Вымушаныя чэрпаць неабходныя звесткі з чужамоўнай прэсы людзі непрыкметна адвучваліся ад роднага слова. Вяртанне яго на старонкі газет стала ледзь не галоўным клопатам для тых, хто жадаў жыць у сваім нацыянальным, культурнамоўным рэчышчы. I перамены да лепшага адбыліся. Улічваючы тагачасную сітуацыю, проста нельга не здзіўляцца здабытым віцебскімі нацыянальнымі дзеячамі ў вайсковай адміністрацыі дазволам на выданне на роднай мове іх насельніцтва газеты «Беларускае слова», бо адбылося ж такое на тэрыторыі, дзе акупацыйныя ўлады не ставілі за мэту спрыяць беларускаму інтарэсу. Тут яны больш за ўсё лічыліся з рускімі культурнамоўнымі стандартамі. Такі дазвол віцебляне