Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
Пасапраўднаму экстрэмальныя ўмовы для кулыурнай працы ў нямецкім вайсковым тыле не прывялі да застою яе. Стала зведваючы невыносныя выпрабаванні ваеннага часу, людзі, найперш творчая інтэлігенцыя, не забываліся і на культуру, імкнучыся да захавання яе нацыянальнага зместу і формы, што, праўда, не заўсёды ўдавалася галоўным чынам зза адсутнасці адпаведнай палітыкі акупацыйнай улады. Перашкаджала і выкліканая наступствамі вайны прысутнасць на гэтай тэрыторыі даволі вялікай колькасці немясцовага насельніцтва, пераважна рускага па нацыянальнасці. Пазітыўнай з’явай у арганізацыі культурнага жыцця ў яго самым шырокім сэнсе слова можна лічыць бацькоўскія клопаты пра маладыя пакаленні, пра што ўжо пісалася вышэй. Нягледзячы на ўсе цяжкасці і перашкоды незадоўга да пачатку вызвалення ад фашысцкіх акупантаў Віцебская акруга налічвала 367 пачатковых школ, Гомельская — 342, Бабруйская — 314, Магілёўская — 298, Барысаўская — 147. На гэтай тэрыторыі гімназіі і матуральныя (выпускныя) курсы працавалі ў Віцебску, Оршы, Магілёве, Быхаве, Гомелі, рамесніцкія школы — у Магілёве, Віцебску, Быхаве1. He ў Генеральнай акрузе Беларусь, аў Магілёве быў створаны медыцынскі інстытут. Культурная праца з мясцовым насельніцтвам у зоне нямецкага вайсковага тылу не можа разглядацца як штосьці чужое, шкоднае беларускаму нацыянальнаму інтарэсу. Вядома, даводзілася максімальна ўлічваць і патрабаванні акупацыйных уладаў, бо іншага выйсця не існавала.
1 Найдзюк Язэп, Касяк Іван. Беларусь учора і сяньня. С. 323, 324.
222
§ 2. Нацыянальнакультурнае жыццё беларусаў на сваёй этнічнай тэрыторыі ў межах іншых акупацыйных ваеннаадміністрацыйных адзінак
He па сваёй волі, а па волі акупантаў значная частка беларускага насельніцтва жыла на тэрыторыі шэрагу іншых створаных імі акругаў. Прычым як на сваёй уласнай зямлі, так і ў межах этнічнай тэрыторыі іншых народаў, у прыватнасці польскага, латышскага. Найбольш за ўсё беларускай тэрыторыі ўключылі ў склад генеральных акруг «ВалыніяПадолія» і «Жытомір» рэйхскамісарыята Украіна. На перададзеных ім беларускіх абшарах нямецкія ўлады стварылі Брэсцкую, Кобрынскую і Пінскую акругі. У межах акругі «ВалыніяПадолія» апынуліся такія найбольш буйныя беларускія гарады, як Брэст, Пінск, Кобрын, «Жытомір» — Мазыр, Рэчыца, Петрыкаў, Ельчыцы. Праўда, увосень 1943 г. перададзеныя Украіне ад Беларусі землі вярнулі ёй. Выклікана гэта было ходам ваенных падзей, калі нямецкім уладам давялося ліквідаваць рэйхскамісарыят Украіна з прычыны заняцця Чырвонай Арміяй амаль усёй яго тэрыторыі. У дадзены час Генеральнай акругай Беларусь ужо кіраваў Курт фон Готберг, які ў адрозненне ад свайго папярэдніка В. Кубэ мала ў чым падзяляў дзейнасць яе нацыянальнапатрыятычных сіл. Па гэтай прычыне ў пералічаных акругах не проста адшукаць штонебудзь адметна беларускае ў грамадскім культурным жыцці аж да канца нямецкай акупацыі. Затое на іх тэрыторыі даволі шмат чаго было зроблена па ўкраінізацыі карэннага беларускага насельніцтва.
У правінцыю Усходняя Прусія ўвайшла не толькі Беласточчына, але і гарады Гродна, Ваўкавыск. I на гэты раз з Беласточчынай атрымалася нешта падобнае, як у 1795 г. пры трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, калі гэты самабытны беларускі абшар перадалі зусім далёкай па культуры і мове, рэлігіі Усходняй Прусіі.
Нягледзячы натое, што ўжо ад першых дзён акупацыі Беласточчыну далучылі да чужой яе народу Усходняй Прусіі, перадавыя станы тамтэйшых беларусаў не апусцілі рукі і самым сур’ёзным чынам клапаціліся пра тое, каб і ў гэтых умовах жыць паводле сваіх бацькоўскіх нацыянальнакультурных традыцый. Давалася гэта не зусім проста. I не толькі таму, што і Беласточчына, і Гарадзеншчына лічыліся часткай нямецкага рэйха і павінны былі жыць паводле яго стандартаў. He ў тым, як хацелася, напрамку ўплываў на арганізацыю беларускага жыцця ўкраінскі фактар. «Зараз па далучэньні гэтай часткі Беларусі да Рэйху прыбыўшыя
223
сюды ўкраінскія дзеячы распачалі яе ўкраінізацыю. У павеце Белая Падляская яны ўплынулі на нямецкае кіраўніцтва і распачалі адчыняньне ўкраінскіх школаў заместа беларускіх, а праваслаўных святароў змушалі ужываць украінскую мову. Мяйсцовыя беларусы супраціўляліся гэтым намаганьням украінцаў і ў шасьці валасьцёх (ЯнаўЦерасполь) гэтая дзейнасьць была спыненая і былі адчыненыя беларускія школы па вёсках, а ў цэрквах была ўведзеная беларуская мова»1.
Адным з самых актыўных змагароў за нацыянальнае жыццё на Беласточчыне быў мясцовы ўраджэнец, выпускнік Пражскага політэхнічнага інстытута Уладзімір Тамашчык (1934). Ён з’яўляўся старшынёй Беларускага Камітэта ў Беластоку, супольна з Хведарам Ільяшэвічам2 выдаваў на беларускай мове газету «Новая дарога» (19421944). Яна была, паводле ацэнкі рэдакцыі «Беларускай газэты» (12 ліпеня 1942 г.), вялікай сваімі памерамі беларускай газетай. Але галоўнае, зразумела, не ў гэтым, а ў тым, што на сваіх старонках давала шмат такога матэрыялу, ад знаёмства з якім у чытачоў зараджалася, мацнела жаданне і ў экстрэмальных умовах нямецкай акупацыі не забывацца на родны край, нястомна працаваць на карысць яго народа. На яе старонках «змешчаны артыкулы пра Міндоўга, Л. Сапегу, П. Крачэўскага і іншых гістарычных асоб, пра падзеі мінулага, старажытныя каштоўнасці, успаміны К. Езавітава, пра Ф. Аляхновіча, М. Сяднёва, А. Цвікевіча, звесткі па геаграфіі Беларусі, рэцэнзіі, асобныя творы беларускіх пісьменнікаў. Друкавала хроніку культурнага жыцця, дапаможны вучэбны матэрыял, сельскагаспадарчыя парады»3. Сваёй цалкам заслужанай вялікай павагай чытачоў газета ў многім абавязана X. Ільяшэвічу з яго багатымі творчымі набыткамі ад даваеннага часу. 3 друку выйшлі кнігі паэзіі «Веснапесні» (1929), «Зорным шляхам» (1932), «Зафарбаваныя вершы» (1936), каштоўная літаратуразнаўчая праца «Ядвігін III. (Антон Лявіцкі). Жыццё і літаратурная творчасць». Культуралагічнай накіраванасцю вызначаліся публікацыі X. Ільяшэвіча і для рэдагаванай ім у акупаваным Беластоку газеты «Новая дарога». Шэраг сваіх артыкулаў (падпісваў крыптанімам М. Д.) прысвяціў Міхасю ЗабэйдуСуміцкаму, Францішку Аляхновічу, Уладзіміру Жылку і іншым беларускім дзеячам культуры4. Сваёй літаратурнай публіцыстычнайдзейнасцюў гады акупацыі X. Ільяшэвіч яшчэ раз
1 Найдзюк Язэп, Касяк Іван. Беларусь учора і сяньня. С. 267.
2 З’яўляўся кіраўніком «Беларускага аб’яднання Беластока».
3 ЭГБ. Т. 5. С. 329.
4 Літаратура і мастацтва. 2000. 1 верасня С. 12.
224
пацвердзіў, што ён належаў да той часткі нацыянальнай творчай інтэлігенцыі, якую ў нас прынята называць красой беларускага народа. Рэдакцыя газеты «Новая дарога» не без падстаў за вялікі гонар лічыла, што на яе старонках у 19421943 гг. пад псеўданімам Шэршань часта выступаў вядомы публіцыст, гісторык беларускай літаратуры, краязнавец Рамуальд Зямкевіч (загінуў у 1943 ці 1944 г. у фашысцкім канцлагеры). Вялікую зацікаўленасць чытачы гэтай газеты праяўлялі да яго сатырычных вершаў. Пісьменнік Масей Сяднёў ніколькі не перабольшваў, даючы такую харакгарыстыку газеце «Новая дарога»: «Яна была жывой газетай, жыла на энтузіязме найбольш адданых беларускай справе людзей. Яна была беларускай газетай па сваёй сутнасці»1. Усяго выйшла больш за 100 нумароў гэтага так неабходнага беластоцкім беларусам перыядычнага органа.
Здаровы дух беларускасці хутка, трывала запанаваў і ў народнай адукацыі Беласточчыны. Пра наданне адукацыі нацыянальнага характару своечасова добра паклапаціўся кіраўнік Галоўнага школьнага інспектарату ў Беластоку Алесь Грыцук2. Дзякуючы яго намаганням у акупаванай немцамі Беласточчыне функцыянавала каля васьмі дзясяткаў беларускіх школ, колькасць якіх у міжваенны перыяд звёў да нуля рэакцыйны палітычны рэжым славянскай краіны — Другой Рэчы Паспалітай. Прыклад іншым педагагічным калектывам, як трэба ўзгадоўваць маладую змену беларусаў у нацыянальным духу, паказвала настаўніцтва самога Беластока. I ў такога станоўчага прыкладу мелася нямала прыхільнікаў на самым заходнім абшары беларускай зя.млі. Было каму паклапаціцца пра стварэнне беларускай пачатковай школы ў Гайнаўцы, дзе за настаўніцу працавала Надзея Мэльцэр. Мяркуючы па тагачасным здымку, дзе яна разам з вучнямі сваёй школы (змешчаны ў кн. Юрыя Туронка «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»), працай у 1942/43 н. г. засталася задаволенай.
Прасторны будынак, патрэбны інвентар выдзелілі цывільныя ўлады і Беларускае аб’яднанне Беластока для арганізацыі тут настаўніцкіх курсаў. 3 імі вялі заняткі па педагогіцы, беларускай і нямецкай мовах, беларускай гісторыі і літаратуры.
Узгадаванню на Беласточчыне нашых дзяцей у здаровым нацыянальным духу пашчасціла, што Інспекцыю беларускіх школ тут нейкі час узначальваў добра вядомы, таленавіты паэт Хведар Ільяшэвіч. Да вайны з Германіяй ён паспеў, як ужо зазначалася вышэй, выдаць у Вільні шэраг цікавых і змястоўных кніг. Яго на
1 Беларусы ў свеце. 2007. № 2 (люты).
2 Перад прыходам Чырвонай Арміі ў Беласток А. Грыцук падаўся ў эміграцыю і закончыў свой жыццёвы шлях у далёкай Канадзе ў 1976 г.
225
вуковая праца «Друкарня дома Мамонічаў у Вільні» была напісана на польскай мове з мэтай атрымаць навуковае званне (прысвоена ў 1936 г.) па заканчэнні Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя'. Для такога чалавека, як X. Ільяшэвіч, прысутнасць беларускага нацыянальнага фактару ў навучальнавыхаваўчым працэсе з’яўлялася галоўным, чаго ён не мог не патрабаваць і ад настаўнікаў. 1 яны з вялікай ахвотай праводзілі ў жыццё беларускую нацыянальную ідэю. I як вынік, «нягледзячы на цяжкасці ваеннага часу, ці не ўся Беласточчына была ахоплена беларускім школьніцтвам. Гэтае адраджэнне беларускай школы, уздым беларускасці М. Сяднёў называе нечым накшталт маленькага, кароткага рэнесансу»2.
Сапраўднай падзеяй для жыхароў беларускіх этнічных тэрыторый, што апынуліся паза межамі ГАБ, з’яўляліся даволі частыя сустрэчы са сваімі таленавітымі ў розных жанрах культуры землякамі, вымушанымі жыць і працаваць дзесьці далёка ад дома. Добры след у культурным жыцці насельніцтва Беласточчыны і суседніх ёй тэрыторый пакінуў наш вядомы оперны спявак Міхась ЗабэйдаСуміцкі (спяваў на 17 мовах). Напярэдадні Другой сусветнай вайны пасяліўся ў традыцыйна прыветлівай для беларусаў Празе. Цяпер, калі ўзнікла магчымасць выступаць перад землякамі, ён не мог не выкарыстаць яе. У 1943 г. з канцэртамі наведаў Беласток, Белавежу, Пружаны, Бельск, Гародню, Ваўкавыск, Гайнаўку і іншыя беларускія гарады і мястэчкі3. Чуць голас дарагога і любімага земляка ў гэтую цяжкую часіну было нешта значна большае, чым як толькі далучэнне да беларускага нацыянальнага меласу, найлепшых твораў сусветнай песеннай класікі. Варта ўвагі, што беларускія песні наш зямляку абавязковым парадку ўключаў у свае канцэртныя праграмы і тады, калі гастраляваў у іншых краінах. Яго канцэрты атрымлівалі самыя цёплыя водгукі ў тагачасным друку.