• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    1 Голас вёскі. 1943. 10 снежня.
    230
    Пра гэта, да прыкладу, паведамлялася і ў газеце «Голас вёскі» ад 3 снежня 1943 г.
    Жаданне атрымаць адукацыю ў такой прэстыжнай навучальнай установе, як Віленская беларуская гімназія, мелі многія юнакі і дзяўчаты, што жылі за межамі Генеральнай акругі Літва. Да іх належаў і ўраджэнец вёскі Верацеі (Докшыцкі раён) Алесь Качан (літ. псеўданім Кастусь Акула)1. У гімназію яго залічылі ў восьмы (апошні) клас, бо да гэтага паспеў ва ўмовах акупацыі скончыць кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Глыбокім і нават некалькі месяцаў папрацаваў у Порплішчанскай сямігодцы. Здольнаму да вучобы юнаку не давялося здзейсніць сваю мару: «у часе адной з паездак у Менск ён быў схоплены і правёў тры месяцы ў канцлагеры на Камароўцы. Пасля вызвалення ён вярнуўся дамоў і ў чэрвені 1944 года паступіў добраахвотнікам у школу камандзіраў Беларускае Краёвае абароны»2.
    3	радасным настроем педагогі Віленскай беларускай гімназіі і іх выхаванцы распачалі 1943/44 н. г. Прычына зразумелая: у красавіку 1944 г. спаўнялася 25 гадоў ад часу заснавання беларускай гімназіі ў Вільні. 3 нагоды гэтай падзеі 27 красавіка 1944 г. у Менску адбылося спецыяльнае пасяджэнне Беларускай Цэнтральнай Рады, на якім выступіў яе старшыня Р. Астроўскі. Адзначалася, што гэтая гімназія «на працягу свайго існаваньня адыграла выключную ролю ў адраджэньчым руху на Беларусі. Нягледзячы на надзвычайна няспрыяючыя працы і варожую палітыку польскага ўраду, Віленская Гімназія з посьпехам выканала сваю пачэсную задачу, выхаваўшы ў сваіх сьценах многа сьвядомай нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі». БЦР пастанавіла:«1. Устанавіць у акгавай залі Гімназіі мэмарыяльную дошку ад імя Беларускай Цэнтральнай Рады.
    2.	Устанавіць 5 стыпендыяў імя 25гадовага юбілею Гімназіі па 100 РМ кожную штомесячна...
    3.	За адданую 25гадовую пэдагагічную працу ў Віленскай Беларускай Гімназыі ўзнагародзіць сярэбраным Крыжам Заслугі ІІІй
    1 Жывучы ў эміграцыі ў Канадзе, плённа займаўся літаратурнай дзейнасцю. У 1962 г. пабачыў светяго першы раман «Змагарныя дарогі» (перавыдадзены ў 1994 г. у Беларусі; унесены ў спіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг XX ст., складзеных рэдакцыяй газеты «Наша Ніва», атрымаў літаратурную прэмію імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭНцэнтра). Кастусю Акулу належаць аўтабіяграфічная трылогія «Гараватка», англамоўны раман «Заўтра — гэта ўчора», у «якім нямецкія нацысты і расейскія бальшавікі паказаныя аднолькава небяспечнымі ворагамі Беларусі» («Наша Ніва». 2008. 31 студзеня. С. 2). Памёр 29 студзеня 2008 г.
    2 Наша слова. 2010. 17 лістапада.
    231
    ступені настаўніцу Гімназыі сп. Алёну СакаловуЛекант і ксяндза Адама Станкевіча.
    4.	Для ўдзелу ў сьвяткаваньні 25гадовага юбілею дэлегаваць у Вільню Прэзідэнта Рады праф. Астроўскага і сяброў Рады маёра Кушэля, Родзьку і Калубовіча»1.
    У зладжаным у гонар 25годдзя Віленскай беларускай гімназіі свяце бралі ўдзел разам з яе педагогамі, навучэнцамі і прадстаўнікі мясцовых уладаў, розных гарадскіх грамадскіх арганізацый. Арыгінальнае дачыненне да юбілею славутай беларускай вучэльні меў ксёндз, перфект беларускіх школаў у Вільні Адам Станкевіч. Напярэдадні гэтага свята ён выдаў лацінкаю ў Вільні ўложаны ім «Малітаўнічак вучнякаталіка Віленскай беларускай Гімназіі і Віленскай Вучыцельскай Семінарыі». Да Малітаўнічка ксяндзом была напісана прадмова такога зместу: «Сёлета 1944 г. — 25 гадоў існавання Віленскай Беларускай Гімназіі. 25 гадоў беларуская моладзь у Вільні не толькі вучылася пабеларуску, але такжа пабеларуску і малілася. Дырэкцыя Віленскай Беларускай Гімназіі, усебакова арганізуючы святкаванне гэтага значнага беларускага культурнага юбілею, даручыла такжа адзначыць яго і на грунце рэлігійным. Восьжа сціплая гэтая кніжыца мае на мэце адзначыць 25я ўгодкі Гімназіі, а такжа дапамагчы беларускай школьнай моладзі маліцца ў роднай мове»2.
    Такой важнай падзеі не абмінуў выдаваны ў Рызе часопіс «Новый путь». Прысвечаны гэтай даце артыкул быў змешчаны ў яго першым нумары за 1944 г. Аднаўленне дзейнасці, плённая праца педагагічнага калектыву Віленскай беларускай гімназіі на карысць дарагой Бацькаўшчыны радавала ўсіх яе шчырых патрыётаў незалежна ад таго, дзе яны знаходзіліся ў гэты самы цяжкі час. Сталую зацікаўленасць да гэтай навучальнай установы выказваў, жывучы ў Празе, добра вядомы ў многіх краінах Еўропы беларускі спявак Міхась ЗабэйдаСуміцкі. Ён ахвотна прыняў запрашэнне выступіць з нагоды новага 1943/44 н. г. у Вільні перад вучнямі і настаўнікамі беларускай гімназіі (дырэктар Франук Грышкевіч), настаўніцкай семінарыі (дырэктар Анатоль Карняюк) і пачатковай школы (загадчыца Любоў Гэльднэр). Акрамя народных песняў, выконваў рамансы беларускага кампазітара Кастуся Галкоўскага, арыю Надзейкі з оперы «На Купальле» і закончыў сваё выступленне спевам «Падымайся з нізін, сакаліна сям’я» (музыка К. Галкоўскага), які зала слухала стоячы.
    3	Віленскім краем самым цесным чынам звязаны лёс адзінай у акупацыйнай Беларусі вышэйшай навучальнай установы —
    1 Задзяржаўную незалежнасць Беларусі. С. 104, 105.
    2 Літаратура і мастацтва. 1995. 21 красавіка. С. 10.
    232
    Магілёўскага медыцынскага інстытута, пра першыя крокі якога ўжо вышэй вялася гаворка. Увага да яго была прыкута не толькі тых, хто ў Генеральным камісарыяце Беларусь займаўся пытаннямі прафесійнай адукацыі, але і многіх прадстаўнікоў інтэлігенцыі нацыянальнай арыентацыі. Як хутка высветлілася, заснавальнікі Магілёўскага медінстытута ўсё ж моцна памыліліся ў выбары месца для гэтай установы. 3 кожным месяцам становішча на франтах вайны з СССР складвалася ўсё горш і горш для Германіі. Улічваючы блізкае размяшчэнне Магілёўскага медыцынскага інстытута ад лініі нямецкасавецкага фронту, прымаецца рашэнне аб дыслакацыі гэтай навучальнай установы ў заходнім напрамку. Выбар прыйшоўся на Новую Вільню, паблізу самой Вільні. Тут, у будынку шпіталя для ваеннапалонных, дзе некалі месцілася псіхіятрычная бальніца, і распачаліся 7 лістапада 1943 г. заняткі са студэнтамі трох апошніх курсаў: 35га. Іх наведвала прыкладна 40 чалавек. Цяпер ужо кіраваць інстытутам прызначылі былога загадчыка аддзела аховы здароўя Магілёўскай управы оталарынголага, прафесара Мікалая Сцяпанава. Педагагічны персанал налічваў каля 20 чалавек, сярод якіх траплялі і дактарыпрактыкі. Сам дырэктар выкладаў оталарынгалогію, прафесары А. Ліноўскі і А. Багдановіч — унутраныя хваробы, Я. Аляксейчык — хірургію, Я. Самборскі — паталагічную анатомію, С. Грынкевіч — нервы і псіхічныя захворванні, М. Сяргеяў — гінекалогію. Заняткі па беларускай мове (паводле іншых крыніц — беларусістыку. —Л. Л.) вёў М. Пецекевіч'. Шэраг прадметаў выкладалі дактары з ліку ваеннапалонных. Абраны з 7 педагогаў сенат меў права прысвойваць вучоныя званні. «Выкладанне вялося ў асноўным на рускай мове, хаця некаторыя педагогі тлумачылі прадметы пабеларуску»2.
    Ад першых і да апошніх дзён існавання медінстытута ў яго працы меліся сур’ёзныя цяжкасці матэрыяльнага, фінансавага плана. Невыпадкова гэтае пытанне спецыяльна разглядалася 2 мая 1944 г. у Менску на пасяджэнні Беларускай Цэнтральнай Рады, у пастанове якой адзначалася: «Прымаючы пад увагу цяжкае матар’яльнае становішча эвакуіраваных студэнтаў Магілёўскага Беларускага Мэдычнага Інстытуту, асабліва выпускнікоў, якія не маюць ніякай
    1 У іншым напісанні: Пецюкевіч. У сакавіку 1949 г. як беларускі нацыяналіст арыштаваны разам з жонкаю і дзвюма дочкамі і сасланы ў Краснаярскі край. Праз два гады пасля рэабілітацыі ў 1957 г. выехалі ў парадку рэпатрыяцыі ў Польшчу. Працаваў у этнаграфічным аддзеле Торуньскага музея, удзельнічаў у стварэнні беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» (Беласток), супрацоўнічаў з беластоцкай газетай «Ніва».
    2 Рунь (Вільнюс). 2000. 27 студзеня.
    233
    дапамогі ад бацькоў і жывуць толькі з падтрыманьня ўрадавых органаў і дапамогі з боку грамадзян, а ў чэрвені месяцы павінны будуць выехаць на самастойную працу, Беларуская Цэнтральная Рада пастанавіла:
    1.	Закупіць на прыватным рынку па магчымасьці да 100 пар абутку на сродкі Самапомачы.
    2.	Перадаць у распараджэньне дырэктара Інстытуту сп. Сьцяпанава закуплены абутак і даручыць яму размеркаваць так, каб у першую чаргу атрымалі студэнтывыпускнікі, заслугоўваючыя і маючыя патрэбу ў абутку.
    3.	Даручыць ВіцэПрэзідэнту сп. Сабалеўскаму прасачыць за выкананьнем гэтай пастановы»1.
    Праз два дні на пасяджэнні прэзідыума БЦР разглядалася пытанне «Аб наданьні і зацьвярджэньні вучоных ступеняў навуковым супрацоўнікам Беларускага Мэдычнага Інстытуту. (Дакл. сп. Прэзідэнт Астроўскі.)» і было пастаноўлена: «Камандыраваць у Мэдычны Інстытут сп. Кіпеля і двух прафесароў ад Навуковага Таварыства для азнаямленьня ў Інстытуце са становішчам навучаньня і выхаваньня студэнтаў, а таксама для азнаямленьня з навуковымі працаўнікамі Інстытуту»2.
    Кіраўніцтва БЦР, Беларуская самапомач рабілі ўсё магчымае дзеля забеспячэння медінстытуту неабходных умоў для працягу вучобы. Праблемай нумар адзін заставаліся клопаты пра матэрыяльную дапамогу студэнтам, паколькі бальшыня з іх не мела аніякіх сувязяў са сваімі бацькамі. Развязваць гэтую нялёгкую праблему разлічвалі галоўным чынам па лініі Беларускай самапомачы. Як гэта павінна было ажыццяўляцца ў 1944/45 н. г. на практыцы, ішла спецыяльная гаворка 23 чэрвеня 1944 г. на пасяджэнні прэзідыума БЦР. Было пастаноўлена «арганізаваць сярод студэнтаў беларускае зямляцтва і прасіць дра Грынкевіча абняць над ім куратарства. Грашовую дапамогу і кантакт з інстытутам і студэнтамі весьці праз Беларускі Нацыянальны Камітэт у Вільні»3. Усяму гэтаму не наканавана было здзейсніцца. 16 чэрвеня 1944 г. Магілёўскі медінстытут зрабіў першы і апошні выпуск студэнтаў. Іх колькасць склала толькі 32 чалавекі4.
    Летняя наступальная аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён» цалкам разбурылаўсе планыдалейшай вучобы студэнтаўмедыкаў. Неўзабаве Новая Вільня зноў стала савецкай. «Частка педагогаў і
    1 За Дзяржаўную незалежнасць Беларусі. С. 105, 106.
    2 Тамсама. С. 106.
    3 Тамсама. С. 115, 116.
    4 Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 222.
    234
    студэнтаў разам з дыр. М. Сьцяпанавым падалася на Захад усьлед за фронтам. Тыя, хто застаўся, былі старанна прафільтраваныя... выдадзеныя Магілёўскім Мэдычным Інстытутам дыплёмы аказаліся нядзейснымі...»' Неабходна аддаць належнае яго кіраўніцтву. Яно ўсё ж змагло арганізаваць і на тэрыторыі Германіі навучанне ў 1944/45 н. г. Праца спынілася толькі з заканчэннем вайны. Кантынгенту студэнтаў выпала надзвычай цяжкая доля. Такога беларускім студэнтаммедыкам ніколі яшчэ не даводзілася зведаць. I шкада, што іх лёс абмінаюць беларускія даследчыкі ў сваіх працах. А гэта ж не прышэльцы, а родныя дзеці МаціБеларусі.