Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
Хаця беларусам Віленскага краю даводзілася займацца на тэрыторыі, дзе акупацыйная ўлада аддавала прыярытэты ўсяму літоўскаму, яны дамагліся ад яе права на выданне на сваёй роднай мове штотыднёвіка газеты «Беларускі голас» (Вільня, сакавік 19421944; карысталася лацінкай, рэдактар Ф. Аляхновіч). У ёй меліся рубрыкі: «3 усіх куткоў Беларусі», «3 беларускага жыцця ў Вільні», «Беларускае жыццё ў Латвіі», «Беларусы на чужыне» і інш. Ужо з саміх гэтых назваў добра відаць, якое месца адводзілася ў газеце беларускай нацыянальнай тэматыцы. На старонках гэтага перыядычнага органа друкаваліся «папулярныя нарысы Я. Станкевіча, В. Будзіловіча, М. Шчаглова і інш. па гісторыі і культуры Беларусі, матэрыялы пра сталінскія злачынствы (успаміны Р. Краўчанкі, артыкулы пра Катынскі расстрэл... агляды беларускай прэсы, эканомікі, антысавецкія публікацыі»2. Каб як мага лепш забяспечыць віленскіх беларусаў інфармацыйным матэрыялам аб жыцці іх супляменнікаў у розных краінах Еўропы, рэдакцыя газеты «Беларускі голас» узяла на сябе абавязак распаўсюджваць тут берлінскую беларускую газету «Раніца». Беларусы засталіся вельмі ўдзячнымі за тое, што тут у 1944 г.Аыла выдадзена патрыятычная паэма Лявона Шпакоўскага «Рагнеда».
Літаральна ў першыя ж дні акупацыі пачалася праца Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні (заснаваны ў 1921 г.). Пасаду дырэктара ў ім заняў вядомы беларускі грамадскі і культурны дзеяч Янка Шутовіч (19041973). За энергічнае, смелае адстойванне права беларусаў і пад прыгнётам Другой Рэчы Паспалітай жыць згодна са сваімі спрадвечнымі нацыянальнакультурнымі традыцыямі ён незадоўга да пачатку Другой сусветнай вайны быў зняволены ў БярозаКартузскі канцлагер, а з лета 1940 г. уладкаваўся на працу ў Беларускі музей. Такая неардынарная асоба, як Я. Шутовіч, не магла не ўсведамляць неабходнасці працягу дзейнасці музея, як
1 Рунь (Вільнюс). 2000. 27 студзеня.
2ЭГБ. Т. 1.C.425.
235
найважнейшага асяродку беларускай культуры, і ў гады нямецкай акупацыі. I ён працаваў, прыносячы сапраўдную радасць беларусам тым, што іх культура жыла, працавала на агульнанацыянальны інтарэс і ў той суровы час. Акрамя беларусаў, даволі частымі гасцямі музея былі прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, а таксама з ліку службоўцаў мясцовай нямецкай цывільнай і вайсковай адміністрацый. Праўда, пазней усяго гэтага не ацэніць савецкая ўлада: у «падзяку» за шчырую адданасць беларускаму нацыянальнаму ідэалу савецкія рэпрэсіўныя службы 20 лістапада 1944 г. арыштоўваюць Я. Шутовіча, і Асобая нарада пры НКУС СССР асуджае яго да 10 гадоў зняволення. 3 прыведзенага факта зусім не складана заключыць, якое было стаўленне да беларускай нацыянальнай кулыуры з боку нямецкіх і савецкіх уладаў. Калі камунебудзь будзе цяжкавата адказаць на такое пытанне, дадам, што ў 1945 г. па распараджэнні савецкіх уладаў музей спыняе сваю дзейнасць, і яго асноўная частка экспанатаў перадаецца Гісторыкаэтнаграфічнаму музею Літвы і Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук Літвы.
He сакрэт, што Вільня спрадвеку вызначалася вялікім багаццем датычных непасрэдна беларускай культуры каштоўнасцяў. Знаходзіліся яны не толькі ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча. Віленчукамбеларусам была добра знаёма прага акупантаў да такіх каштоўнасцяў. Квапіліся на іх і мясцовыя аматары прыгожага. Захаванне такіх каштоўнасцяў ад раскрадання стала клопатам нумар адзін для ўсіх сумленных беларусаў Віленшчыны. Гэтай мэце служыла дзейнасць створанага ўлетку 1942 г. у Вільні пры Беларускім навуковым таварыстве Камісія аховы культурных помнікаў Беларусі, старшынёй якой з’яўляўся ксёндз Адам Станкевіч.
Каб у часы нямецкай акупацыі жыццё беларусаў Віленскага краю не сталася занадта самотным, аднастайным, тут нямала чаго рабілася ў культурнай сферы як на самадзейнай, так і на прафесійнай аснове. Пры адсутнасці заўважнага спрыяння з боку мясцовых уладаў і саміх літоўцаў «ад 20 мая 1942 г., — паведамлялася ў «Беларускай газэце» ад 22 чэрвеня 1942 г., — пры Беларускім Нацыянальным Камітэце ў Вільні пачаў працу смычковы квартэт. Кіраўніком квартэту з’яўляецца сп. А. Ранцоў.
Побач ізь беларускім мяшаным хорам і жаноцкім хорам гэта будзе трэйцяя беларуская пляцоўка музычнай культуры ў Вільні».
Як і ў папярэднія гады, з вялікай карысцю працаваў на ніве беларускай культуры вядомы драматург і тэатральны дзеяч Францішак Аляхновіч. Ен выдатна разумеў, што акупацыя не ёсць прычына спынення ўсялякай культурнай працы. Лёс у гэтага чалавека, ураджэнца Вільні, быў надзвычай цяжкім і складаным. За сваю шчырую адданасць беларускай справе знявольваўся ў турму царскімі і
236
савецкімі ўладамі. 3 ласкі апошніх трапіў ажно на сумнавядомыя Салаўкі. Па адбыцці сямігадовага тэрміну зняволення быў абменены на вязня польскай турмы, вядомага беларускага філолага, аўтара першай «Беларускай граматыкі для школ» (1918) Браніслава Тарашкевіча. Пасля вяртання ў 1933 г. у Вільню Ф. Аляхновіч пачаў працаваць над сваімі турэмнымі ўспамінамі, якія аформіліся ў кнігу «У кіпцюрах ГПУ» (1937). У час фашысцкай акупацыі пісаў не толькі п’есы, але займаўся складаннем успамінаў пра беларускі нацыянальнаадраджэнскі рух у Вільні і Менску, рэдагаваў і друкаваўся ў віленскай газеце «Беларускі голас». Як колішні вязень сталінскіх лагераў ён не мог не паспрыяць змяшчэнню на яе старонках сібірскіх успамінаў падобнага сабе «ворага савецкага народа» Тодара Лебяды, у якіх праўдзіва паказаны гаротны лёс прымусова вывезеных у далёкую ссылку выхадцаў з былой Заходняй Беларусі. У апошняй п’есе Аляхновіча «Круці не круці — трэба памярці» (выдадзена ў 1944 г. у Менску) ёсць штосьці такое з прадчування аб хуткай канчыне ўласнага жыцця. На жаль, яно збылося. У сакавіку 1944 г. прыдаканцане высветленых абставінах быў застрэлены ў сваёй кватэры. Забойцамі ў аднолькавай ступені маглі быць і савецкія, і польскія партызаныпадпольшчыкі, але толькі не нямецкія акупанты, якія не перашкаджалі Ф. Аляхновічу займацца любімымі відамі творчай дзейнасці.
He развітваўся ў час акупацыі з дарагім пэндзлем таленавіты беларускі мастак Пётра Сергіевіч, жывучы папераменнатоўВільні, то на сваёй радзіме Браслаўшчыне. I як раней, ён і ў гэты цяжкі час прысвячаў свой талент найбольш значным падзеям з жыцця роднага краю. Незадоўга да забойства бургамістра Менска Вацлава Іваноўскага мастаку ўдалося зрабіць у 1943 г. яго партрэт.
Любую нагоду паўдзельнічаць у розных культурных мерапрыемствах нават і стаць іх завадатарам выкарыстоўвалі сыны вядомага беларускага грамадскапалітычнага і культурнага дзеяча Антона Луцкевіча Лявон і Юрка. Сам жа ён у гэты час адбываў незаслужанае пакаранне ў сталінскіх лагерах Казахстана, дзе і закончыў сваё вартае вечнай памяці жыццё.
3 прыведзеных матэрыялаў добра вынікае, што нямецкія акупацыйныя парадкі не сталі перашкодай для актывізацыі беларускага нацыянальнага руху ў Віленскім краі і асабліва ў самім яго цэнтры — Вільні. Ён (рух) мог бы быць і значна мацнейшым, калі б яму не давялося панесці вялікіх людскіх ахвяр у выніку міжваенных польскіх і савецкіх рэпрэсій. Моцна заклапочаныя лёсам беларусаў Віленшчыны сюды зза мяжы пачалі адразу ж вяртацца ўцекачы, што пакінулі бацькоўскі дом увосень 1939 г., каб не трапіць у рукі спецслужбаў СССР. 3 улікам экстрэмальных тагачасных варункаў зроблена зусім нямала для задавальнення
237
культурных запатрабаванняў тамтэйшых беларусаў. I што надзвычай важна — дык гэта свядомае наданне прыярытэту нацыянальнаму фактару ў культурнай працы. Акупацыйныя ўлады глядзелі на яго, як на цалкам заканамерную з’яву. А вось пэўная частка летувіскіх нацыянальнакультурныхдзеячаў, сур’ёзна заклапочаныя дзеяннямі па беларусізацыі жыцця ў Віленскім краі, не пагаджаліся з такім ходам падзей і ўсяляк перашкаджалі ім. У апазіцыі да беларусізацыі стаялі і мясцовыя палякі, атаксама ў значнай ступені і акаталічаныя этнічныя беларусы. Таму ажыўленне беларускага руху на Віленшчыне стала магчымым толькі дзякуючы добра ўсвядомленай мэтанакіраванай дзейнасці яго актыўных носьбітаў, найперш з ліку нацыянальна зарыентаванай творчай інтэлігенцыі.
* * *
3 харакчэрнай для Беласточчыны, Віленшчыны актывізацыі беларускага нацыянальнакультурнага жыцця не даводзілася сустракацца ў той час у перададзеных нашых раёнах генеральным акругам «ВалыніяПадолія» і «Жытомір» рэйхскамісарыята Украіна. Такое становішча тлумачылася не толькі моцным украінскім і польскім уплывам на тамтэйшых беларусаў. Немалаважную ролю адыграў і такі факт, што па розных прычынах сярод іх не аказалася сапраўдных нацыянальных лідараў, якія былі б у стане ў інтарэсах беларускай культуры на яе гістарычнай зямлі супрацьстаяць уплыву ўкраінскага ці польскага фактараў. Моц апошняга з названых тлумачылася адпаведнай палітыкай Другой Рэчы Паспалітай у міжваенны перыяд, а першага тым, што ён быў падтрыманы самім стварэннем акупацыйнымі ўладамі рэйхскамісарыята пад назвай «Украіна». Тэрмінам «беларускі» яны не карысталіся ў межах дадзенай акупацыйнай адміністрацыйнатэрытарыяльнай адзінкі.
Адсутнасць належных умоў для нацыянальнакультурнага жыцця насельніцтва на перададзеных рэйхскамісарыяту Украіна этнічных беларускіх землях непакоіла многіх з прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, і найперш тых, хто быў родам з гэтых мясцін. Яны імкнуліся выкарыстаць любы зручны момант для сустрэчы з землякамі, а калі выпадала і паўдзельнічаць з імі ў рознага роду масавых культурных мерапрыемствах, звяртаючы ўвагу на іх нацыянальную скіраванасць. Шкада толькі, што і саміх такіх мерапрыемстваў, і ўдзельнікаў у іх мелася не так багата. Проста здзіўляе, што і ў такіх неспрыяльных умовах у 1942 г. у Берасцейскай акрузе функцыянавалі 344 пачатковыя школы, у якіх працавала 370 настаўнікаў і заняткі наведваў 5981 вучань'.
1 Наша слова. 1993. 24 лютага.
238
Асабліва не да беларускага інтарэсу было на той тэрыторыі, дзе адзіным законным гаспадаром лічыла сябе адно з самых крайне непрымірымых фармаванняў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) «Бульбаўцы» (ад мянушкі яго кіраўніка Т. Бураўца — Тараса Бульбы). Асноўны ўдар яны наносілі па мясцовых паляках, што, аднак, не магло не палохаць, прымушаць маўчаць датычна сваіх патрабаванняў і беларусаў. Вось як пададзена тая сітуацыя ў дакументальнай крыніцы, прыведзенай сучасным беларускім гісторыкам украінскага паходжання Уладзімірам Гуленкам: «Усім палякам яны («бульбаўцы». —Л. Л.) адсякалі галовы сякерамі... Галовы сякуць і савецкім актывістам, партызанам, а пасля гэтага галовы вывешваюць на калах у вёсках... Гэтыя «бульбаўцы» — сапраўдныя бандыты. Народ іх вельмі баіцца. Сіла іх вялікая — да 15 тысяч чалавек. Уплыў маюць сярод авантурыстаў». Паводле слоў гісторыка, «такая дзейнасць «бульбаўцаў» ажыццяўлялася і на тэрыторыі Беларусі, уключанай немцамі ў састаў Украіны»1. Пры такіх абставінах наўрад ці мог хтонебудзь з беларускіх актывістаў паставіць перад мясцовай адміністрацыяй пытанне аб арганізацыі для нашага народа на яго роднай мове школ, устаноў культуры.