• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    ' Туронак Юры. Міжваенная унія ў Заходняй Беларусі // Спадчына. 1992.,№5.С. 78.
    174
    § 6.	У межах чужых вайсковаадміністрацыйных адзінак
    Вышэй вялася гаворка пра ладкаванне царкоўнарэлігійнага жыцця на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь, у зоне нямецкага вайсковага тылу. Адзначалася, што ў апошнім выпадку ўзнікалі вельмі сур’ёзныя цяжкасці зза падпарадкавання вайсковаму рэжыму і цывільнага насельніцтва. У самых жа складаных умовах даводзілася займацца царкоўнарэлігійнай дзейнасцю, захоўваць у ёй беларускі дух у тых раёнах нашай этнічнай тэрыторыі, што не па волі іх жыхароў трапілі ў склад іншых ваеннаадміністрацыных адзінак. Аднак і ў такой сітуацыі сустракалася нямала святароў, што сваю душпастырскую дзейнасць не адрывалі ад беларускага нацыянальнага інтарэсу. Паводле ўспамінаў Язэпа Малецкага, сур’ёзныя намеры праводзіць беларусізацыю праваслаўнай царквы былі ў епіскапа Гарадзенскай епархіі Антоні, пра што ён меў 27 кастрычніка 1941 г. спецыяльную гаворку з бургамістрам Гародні В. Пануцэвічам. У час сустрэчы асаблівая ўвага надавалася арганізацыі беларускай праваслаўнай духоўнай семінарыі. Справа далей гаворкі не пайшла толькі таму, што неўзабаве ўсю Гарадзеншчыну з акругі «Беласток» перадалі пад юрысдыкцыю Прусіі1. 3 вялікай адданасцю служыў беларускай ідэі ў гады, калі наш край забралі новыя гаспадары ў асобе фашысцкай Германіі, святар Гудзеўскай царквы Гарадзенскай епархіі Віталь Жалязняковіч. Ён «патаемна тлумачыў прыхаджанам пра імперскія мэты фашызму, пра неабходнасць ратавацца ад дэнацыяналізацыі беларусаў, вывучаць родную беларускую мову, літаратуру, гісторыю Беларусі»2.
    Дорага плацілі за сваю далучанасць да беларускасці праваслаўныя святары Берасцейскай і Пінскай акруг, бо гэта ж не ўпісвалася ў палітыку ўкраінізацыі іх карэннага насельніцтва, самым актыўным правадніком якой у жыццё з’яўлялася Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Асабліва непакоіў яе сваёй актыўнай пазіцыяй у беларускай справе non Міхаіл Ражановіч. «Каб прысьпешыць украінізацыю аколіцы, група АУН зарэзала яго трох дарослых сыноў. Наймалодшы сын схаваўся і ўцалеў, а сьвятара ў гэтую ноч ня было дома, таму ён і застаўся жывым»3. Як бачым, вайна можа выклікаць кровапраліццё нават і паміж блізкароднаснымі народамі.
    1 Спадчына. 1994. № 3. С. 130.
    2 Алесь Белакоз. На службе царкве і Беларусі // Наша слова. 1998. 25 лістапада.
    3 Найдзюк Язэп, Касяк Іван. Беларусь учора і сяньня. С. 323.
    175
    чаго не назіралася ў мірны час. На гэта ніяк нельга забывацца і сёння.
    У нялёгкіх умовах для ажыццяўлення душпастырскай працы апынуўся падчас акупацыі нацыянальна самасвядомы беларускі каталіцкі святар усходняга абраду Леў Гарошка. Працаваў ён тады ў адной з парафій той часткі беларускага Палесся, якая адышла да Рэйхскамісарыята Украіна і пачала адразу зведваць на сабе палітыку ўкраінізацыі. Адданы беларускай ідэі ксёндз «ня толькі дзеіў у кірунку хрысьціянскае рэлігійнае супольнасьці, але й востра ставіў дамаганьне, каб Палесьсе, як беларуская прастора, мела беларускую адміністрацыю і школьніцтва. За гэта а. Л. Гарошка апынуўся пад украінскім і мясцовым праваслаўным абстрэлам, і нямецкі камісар загадаў высяліць яго зь Пінскай акругі без права павароту. Айцец Леў Гарошка тады пераехаў да Баранавіч... ды ўладзіўся ў рэдакцыі «Баранавіцкай газэты».
    (...) Пасьля арышту экзарха вунійнай Царквы а. Неманцэвіча ён яе ачольваў»'. Праўда, на працягу вельмі сціслага часу з прычыны забароны ўніяцкай царквы акупацыйнымі ўладамі.
    § 7.	Дабрачынная і культурнаасветная дзейнасць
    Апроч богаслужэння, многія хрысціянскія храмы займаліся і дабрачыннай, культурнаасветнай дзейнасцю. Добра наладжанай яна была ў адноўленай ўжо ў 1941 г. у Слуцку праваслаўнай СвятаМіхайлаўскай царкве. У пачатку 1943 г. тут арганізавалі жаночы камітэт, галоўнай мэтай якога з’яўлялася дапамога бедным. Пры гэтым асаблівы клопат праяўляўся да Слуцкага дзіцячага дома. Ахвотна займалася дабрачыннай справай і царкоўная рада гэтага храма. За 1943 г. яна выдала дапамогі дзіцячаму дому, дому інвалідаў, гарадской бальніцы і бедным людзям на суму 1.178 р. м., 198 м палатна, 55 камплектаў вопраткі, 48 ручнікоў, шмат хлеба, малака, яек, сыру, яблыкаў і г. д.2
    Паводле ўласцівых каталіцкай царкве традыцый, яна адразу ж распачала працу сярод дзяцей, разглядаючы іх як сваіх будучых сталых вернікаў. Прыклад паказваў Менскі касцёл (так пададзена ў выкарыстанай крыніцы. —Л. Л.). Тут 27 снежня 1942 г., у нядзелю, адбылася навагодняя ялінка для дзяцей, пра што наступнае пісалася
    1 Спадчына. 1994. № 4. С. 140.
    2 Голас вёскі. 1944. 7 студзеня.
    176
    ў «Беларускай газэце» (7 студзеня 1943 г.): «Пасьля прыгожае прывітальнае прамовы, якую сказаў ксёндз капэлян, касьцельны дзіцячы хор пад кіраўніцтвам сп. ГаеўскагаКабыляка выканаў колькі калядных песняў. Ад імя БНС (Беларуская народная самапомач. — Л. Л.) прывітала сабраных дзяцей сп. Абрамава1. Пасьля гэтага дзеці школьнага веку выступалі зь песьнямі й дэкламацыямі ў беларускай і нямецкай мовах. Вялікае ўражаньне зрабіла на дзяцей зьяўленьне сп. Васюкевіча, пераапраненагаў сьвятогаМікалая, які прынёс дзецям падарункі.
    У сувязі з вялікім наплывам дзяцей і позьнім часам, сама раздача падарункаў была перанесена на другі дзень».
    Разам з аднаўленнем царкоўнага жыцця ўводзілася ў практыку і правядзенне канцэртаў духоўнай музыкі. У Менску яны ладзіліся ў памяшканні гарадскога беларускага тэатра. У такіх канцэртах супольна с менскім архірэйскім хорам (кіраўнік Уладзімір Пігулеўскі) удзельнічалі і салісты оперы. У рэпертуар канцэртаў духавой музыкі ўключаліся творы кампазітараў Арлова, Архангельскага, Бартнянскага, Грачанінава, Завадскога, Калішэўскага, Лісіцына, Туранкова, Чайкоўскага і інш. Даходы ад канцэртаў звычайна ішлі на рамонт храмаў. На віцебскім радыё практыкаваліся выступленні хору СвятаПакроўскай царквы пад кіраўніцтвам А. Лебедзева2.
    He існавала праблем з забеспячэннем масавай прысутнасці вернікаў — і не толькі падчас правядзення культурнаасветніцкіх мерапрыемстваў — у каталіцкага касцёла і праваслаўнай царквы Вільні з яе багатымі традыцыямі ў практыцы гэтых дзвюх галоўных хрысціянскіх канфесій. Спрыяла гэтаму пражыванне ў час акупацыі ў горадзе многіх вядомых царкоўнарэлігійных і культурных дзеячаў. Частка з іх належала да ліку тых, хто вымушаны быў пакінуць Літву ў выніку ўсталявання ў ёй з дапамогай СССР савецкага палітычнага рэжыму з яго атэістычным абліччам. Шмат чаго пазітыўнага ў жыцці віленчукоў было звязана з руплівай святарскай культурнай дзейнасцю ксяндза Адама Станкевіча. Служыў ён у касцёле Святога Міхала. Важнае значэнне мела не толькі для касцёла, але і для нацыянальнай справы ўвогуле выданне ў Вільні ў 1944 г. складзенага ім беларускага малітоўніка. Ад аўтара спатрэбілася нямала высілкаў, каб гэтая патрэбная кніжачка выйшла ў свет, і ён паспяхова справіўся з такой нялёгкай задачай. А. Станкевіч ніколі не абыходзіў сваёй увагай гісторыкаэтнаграфічны музей імя Івана Луцкевіча. Многія яго экспанаты захаваліся ад рабавання толькі дзякуючы клопатам А. Станкевіча.
    1 Выпускніца Менскага медыцынскага інстытута. Падчас акупацыі, акрамя заняцця лекарскай працай, з сярэдзіны 1943 г. узначальвала ў Беларускай народнай самапомачы рэферат апекі над дзецьмі.
    2 Новый путь (Внтебск). 1942. 10 октября, 17 декабря.
    177
    Атрымаўшы ад акупантаў так жаданы дазвол на вольнае вядзенне набажэнства ў хрысціянскіх храмах, духавенства імкнулася пры любой нагодзе выказаць за гэта падзяку Германіі. He скупіўся на пахвалу ёй і загадчык Царкоўнага аддзела ПолацкаВіцебскай епархіі П. Пароменскі: «...ніколі не забудзецца роля і значэнне дзейнасці высокароднай Германскай нацыі і яе перамоганоснай арміі, якая распрыгоніла Беларусь ад бальшавізму і прылучыла яе да гуманізму і культуры Захаду.
    He забудзе гэтых заслуг і Праваслаўная царква, вызваленая ад кайданоў камуны геніем культурнага Захаду і адроджаная ім для новых творчых дзеянняў на карысць чалавецтва і хрысціянскага свету»1.
    Тагачаснаму царкоўнарэлігійнаму жыццю даў такую характарыстыку мітрапаліт праваслаўнай царквы Беларусі і Прыбалтыкі Сергій: «Немцы аддаюць нам цэрквы, адабраныя бальшавікамі... У вызваленыя вобласці з’яўляюцца папы, якія пры бальшавіках павінны былі хавацца. Яны просяць, каб іх зноў дапусцілі да богаслужэння, і просьба іх задавальняецца. Народ жа, набожнасць якога бальшавікі не былі ў стане зламаць, масамі імкнецца ў цэрквы, спавядаецца, прычашчаецца, тысячамі хрысціць дзяцей і радуецца таму, што зараз ён ізноў можа вольна маліцца ў сваіх вызваленых цэрквах. Нам не перашкаджаюць навучанне ў школах. Ужо заснавана семінарыя для падрыхтоўкі папоў, выдаецца царкоўная газета, друкуюцца кнігі для патрэбаў царквы і вернікаў. Адным словам, усё, што ў сферы рэлігіі забаранялася і зніштажалася бальшавікамі, дазваляецца і ахоўваецца немцамі.
    ...Канчатковая перамога над бальшавікамі ўмацуе новую эру вольнага і мірнага росквіту царквы»2.
    Хрысціянскія канфесіі з вялікай радасцю сустрэлі ў сакавіку 1944 г. дазвол акупацыйных уладаў правесці ў межах усёй Беларусі святкаванне дня абвяшчэння 25 сакавіка 1918 г. незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. На такое яны ўпершыню адважыліся. Асабліва ўрачыста гэтае свята праходзіла ў Вілейцы, што засведчана ва ўспамінах Язэпа Малецкага: «У гэты дзень Вялейка прыбралася як красуня ў беларускія сьцягі. Натоўпы народу абляглі беларускія сьвятыні. У абедзьвюх праваслаўных цэрквах адпраўляецца сьвятая літургія за беларускі народ. Стаяць рады жаўнераў, моладзі СМБ, школьная моладзь, ціснуцца людзі. Гучаць беларускія казанні, народ узвышаны, патрыятычны, як ніколі. Поўны народам і каталіцкі касьцёл, і там адпраўляецца ўрачыстая імша за Беларусь»3.
    ' Новый путь (Внтебск). 1942. 21 нюля.
    2 Тамсама. 26 октября.
    3 Спадчына. 1995. № 2. С. 276, 277.
    178
    Удзячнае акупацыйным уладам духавенства за права вольна весці службу нібы ў адказ на такую ўвагу штогод ладзіла ў дзень 22 чэрвеня хрэсны ход, лічачы гэты дзень пачагкам вызваленчай вайны.
    § 8.	Служэнне святаром — не абыходзілася без ахвяр
    Прыведзеныя вышэй матэрыялы сведчаць, што дзейнасць усіх хрысціянскіх канфесій Беларусі ў большай ці меншай ступені ажыццяўлялася з улікам яе нацыянальнага інтарэсу. Хаця аднаўленню царкоўнарэлігійнага жыцця паспрыяла нямецкая акупацыя, на службу да яе не ішла аніводная канфесія, бо на першым плане ў кожнай з іх была беларуская справа. Самааддана, самаахвярна змагаліся за яе сотні людзей, прысвяціўшых сваё жыццё служэнню Богу, якога ў міжваенны перыяд камуністы не змаглі вытурыць са свядомасці бальшыні беларускіх вернікаў.