Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
Актывістаў Прусінаўскай абшчыны з прыхільнасцю сустракалі ў родным мястэчку аўтара гэтай кнігі Магільнае. Некалі яго жыхары спавядалі ўніяцкую веру, а пасля гвалтоўнага скасавання яе ў 1839 г. — праваслаўную. Мелася свая даволі прыгожая драўляная праваслаўная царква, якой, як і многім іншым храмам, не ўдалося ўцалець пад ударамі бальшавіцкіх атэістычных акцый. Па вядомых прычынах у гады акупацыі ў нікога з вернікаў Магільнага не ўзнікала думка пра аднаўленне царквы, хаця і было б каму прыйсці ў яе памаліцца. У Магільным баптысты найчасцей за ўсё збіраліся ў вячэрнія часы ў доме аўтара гэтых радкоў. Папершае, ён (дом) быў адным з дыхтоўных у мястэчку, па другое, мая старэйшая сястра Ліда валодала прыгожым голасам і ахвотна выконвала даволі бага
1 Спадчына. 1993. № 3. С. 133.
2 Баптнзм н баптмсты (соцнологнческнй очерк). Мннск, 1969. С. 33
170
ты рэпертуар баптысцкіх песень. Вось толькі, на жаль, у ім амаль цалкам адсутнічалі беларускамоўныя песні. Прычына зразумелая: працяглая дзяржаўная палітыка русіфікацыі адарвала ад роднай беларускай глебы не толькі самую масавую праваслаўную, але і пратэстанцкую канфесію. Паколькі ў ходзе фашысцкасавецкай вайны бальшавікі адышлі ад пераследу рэлігіі, партызаны не ўмешваліся ў дзейнасць сектантаў. У нашым доме падчас ладкавання імі розных рэлігійньгх мерапрыемстваў вельмі часта можна было бачыць сярод прысутных і партызанаў.
Пашырэнню руху сектанцтваў акупаванай Беларусі садзейнічала даволі актыўная дзейнасць тут нямецкіх місіянераў. Аднаму з іх толькі за 1943 г. удалося ўцягнуць у Калінкавіцкую баптысцкую абшчыну 39 новых членаў. Як і ва ўсе іншыя часы, у перыяд акупацыі баптысцкія секты колькасна раслі галоўным чынам за кошт праваслаўных вернікаў, пераважна асобаў жаночага пола, жыхароў вёскі. Сярод беларусаў, найперш інтэлігентаў, мелася дастаткова людзей, для якіх не з’яўлялася сакрэтам, што ў свой час пратэстантызм прынёс нямала карысці іх краю. Вядома, што адданасць кальвінісцкай рэлігіі захаваў аж да самай смерці (7 снежня 1943 г.) адзін з заснавальнікаў у Пецярбургу беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», актыўны змагар за беларускую ідэю ў дакастрычніцкай Беларусі і ў міжваенны перыяд у Заходняй Беларусі, прафесар хіміі, доктар хімічных навук Вацлаў Іваноўскі, які ў апошнія два гады свайго жыцця знаходзіўся на пасадзе бургамістра горада Менска. Толькі зза адсутнасці ў тагачасным Менску кальвінісцкага святара па просьбе сям’і В. Іваноўскага яго цела аднеслі ў праваслаўны сабор і адслужылі там набажэнства, а затым пахавалі на Кальварыйскіх могілках.
3 усіх пратэстанцкіх плыняў асаблівую актыўнасць праяўлялі баптысты, якім у адрозненне ад праваслаўных і католікаў зусім не патрэбныя для праўлення службы спецыяльна пабудаваныя, раскошна аздобленыя розным начыннем храмы. Для гэтай мэты без карэннага пераабсталявання можна прыстасаваць любое службовае памяшканне ці нават жылы дом. Па зразумелых прычынах баптысты мелі больш моцныя пазіцыі на тэрыторыі колішняй Заходняй Беларусі. Але як толькі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым, яны адразу скіраваліся і ва ўсходнія акругі ГАБ. «Бывалі дні, калі ў Слуцку ў рацэ Случ за адзін раз яны хрысьцілі больш за 500 чалавек»1.
Заўважаючы, як у выніку выкліканых акупацыяй перамен і праваслаўная царква, і каталіцкі касцёл пачалі набліжаць сваю
1 Найдзюк Язэп, Касяк Іван. Беларусь учора і сяньня. С. 280.
171
дзейнасць да мясцовых культурнамоўных традыцый, больш паважлівымі да іх станавіліся і беларускія баптысты, хаця дагэтуль знаходзіліся пад магутнымі рускім і польскім уплывамі. Зараз жа даволі частымі станавіліся выпадкі, калі прапаведнікі звярталіся да сваіх вернікаў пабеларуску. Дзякуючы клопатам баптысцкіх кіраўнікоў наладжваецца выпуск патрэбнай для службы беларускамоўнай літаратуры. Як ніхто іншы, вельмі добра пра гэта дбаў многім вядомы ад даваеннага часу беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч, а ў гады акупацыі прэсвітар баптыстаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі Лукаш ДзекуцьМалей (18881955; ураджэнец Слонімшчыны). Ужо ў 1942 г. ён выдаў у Менску беларускамоўны малітоўнік.
Яшчэ ў лепшай ступені забяспечыць баптыстам у час вайны свае патрэбы ў беларускамоўнай літаратуры і яе сродкамі ўплываць на масы перашкодзіў няшчасны выпадак, у выніку якога на складзе Біблейскага таварыства ў Фінляндыі быў знішчаны, як лічылася, увесь наклад кнігі «Новага Запавета і Псалмоў». У перакладзе яе на беларускую мову бралі ўдзел Л. ДзекуцьМалей і актыўны змагар за беларускае нацыянальнае Адраджэнне Антон Луцкевіч. Як пазней высветліцца, адзін экзэмпляр гэтай кнігі ўсё ж захаваўся ў рускага баптысцкага святара Г. Болтнева’.
Практычна вельмі мала што ўдалося зрабіць па ўкараненні беларускай мовы ў баптысцкае песнапенне, пра што недастаткова дбалі нашыя прафесійныя і аматарскія паэтыпесеннікі. Як і да вайны, у гэтым песнапенні прыкметна пераважалі рускія тэксты.
§ 5. Чарговая няўдача ўніяцкай царквы
3 ус таляваннем акупацыйнагарэжыму на Беларусі некалькі вальней дыхалася ўніяцкім вернікам. За саветамі іх цэрквы дзейнічалі толькі ў заходніх абласцях Беларусі дый то пераважна патаемна. Дзякуючы клопатам львоўскага мітрапаліта А. Шэптыцкага, які апекаваўся Грэкарымскай царквою Беларусі, і нашаму ўніяцкаму святару Антону Неманцэвічу ўжо ў лістападзе 1941 г. Папа Рымскі Пій XII зацвердзіў экзархат Беларускай уніяцкай царквы. У чэрвені наступнага года экзарх Грэкакаталіцкай беларускай царквы айцец Неманцэвіч (знаходзіўся ў Слоніме) вызначыў Раду экзархата грэкакаталіцкай царквы як Найвышэйшы ўрад уніяцкай царквы на Беларусі. Ім жа быў вызначаны і Духоўны суд грэкакаталіцкай
1 3 гісторыяй на «Вы». Вып. 3. Мінск, 1994. С. 59, 60.
172
царквы з сядзібаю ў Альберціне (Слонімская акруга)1. Ад гэтага часу айцец Неманцэвіч падтрымліваў яшчэ больш цесныя сувязі з галавой Украінскае грэкакаталіцкае царквы ў Львове мітрапалітам А. Шэптыцкім, што дапамагала разгортванню дзейнасці дадзенай хрысціянскай канфесіі ў нашым краі, дзе некалі яна мела вельмі багатыя традыцыі, карысталася вялікім аўтарытэтам у народзе. Адразу ж пасля ўтварэння экзархата Беларускай уніяцкай царквы пачаўся вывад яе парафій зпад юрысдыкцыі мясцовых каталіцкіх біскупаў, на што вельмі адмоўна адрэагавалі апошнія. He выключана, што яны нават пісалі даносы на ўніяцкіх святароў у акупацыйныя спецслужбы. I тыя не засталіся ўбаку, бо неўзабаве, у жніўні 1942 г., гестапа арыштавала ўніяцкага экзарха Беларусі А. Неманцэвіча, далейшы лёс якога дакладна не вядомы нашай гісторыі. Ёсць меркаванні, што памёр 1 красавіка 1943 г. у берлінскай турме.
Закатаванне А. Неманцэвіча сталася вялікай, незаменнай стратай для грэкакаталіцкай царквы. У яго хапала тэарэтычных ведаў, практычнага вопыту, каб і ў экстрэмальных умовах акупацыйнага рэжыму арганізаваць яе дзейнасць на належным узроўні. А. Неманцэвічу надавалі вялікі аўтарытэт у вачах вернікаў і яго грамадскакультурніцкая дзейнасць: рэдактар і выдавец уніяцкай беларускай газеты «Да злучэння» (19321937; выходзіла ў Вільні, затым у г. Дубна Ровенскай вобласці), рэдактар беларускага часопіса «Злучэнне» (1938; Варшава). Лепшай кандыдатуры за А. Неманцэвіча не знайшлі для заняцця ў 1939 г. Беларускага грэкакаталіцкага экзархата Украінскай уніяцкай мітраполіі. 3 яго ініцыятывы беларуская мова была ўведзена і ў справаводства, і ў набажэнства ўніяцкай царквы. Такую цалкам апраўданую беларускім нацыянальным інтарэсам практыку збіраўся працягваць А. Неманцэвіч і ў часы акупацыі. Але як часта здараецца, і тут не пашчасціла беларусам.
У гэты нялёгкі, непрадвызначаны час не прыйшлі на дапамогу ўніятам ні католікі, ні праваслаўныя. Нельга не пагадзіцца з тым, як глядзіць на гэтую падзею Ларыса Языковіч: «Ні палякам, ні рускім, ні немцам не была патрэбна грэкакаталіцкая царква на Беларусі, таму што яна спрыяла росту нацыянальнарэлігійнай сьвядомасці беларускага народа»2.
Пасля арышту ўніяцкага экзарха Беларусі Неманцэвіча яго намеснік айцец Леў Гарошка, прадчуваючы небяспеку далейшага працягу рэлігійнай дзейнасці, адыходзіць ад яе і тэрмінова пераязджае з Альберціна ў Баранавічы. Тут у гандлёвай і медыцынскай
1 Беларуская газэта. 1942. 22 чэрвеня.
2 Навіны Беларускай акадэміі навук. 1993. 1 студзеня.
173
школах ён выкладаў беларускую мову і іншыя прадметы. Што ж датычыць уніяцкага манастыра і ўніяцкай абшчыны ў Альберціне, дык яны па распараджэнні мясцовай нямецкай адміністрацыі былі проста зліквідаваны. Усе ўніяцкія святары выехалі з Альберціна ў Львоў.
Існавалі і іншыя сур’ёзныя цяжкасці з аднаўленнем дзейнасці ўніяцкай царквы. Як ні ў адной з хрысціянскіх канфесій, у яе распараджэнні знаходзілася вельмі мала храмаў. I не толькі з прычыны іх натуральнага зносу, свядомага разбурэння атэістычнай савецкай уладай. Калісьці яны не па волі сваіх прыхаджан трапілі пад юрысдыкцыю праваслаўнай царквы ці каталіцкага касцёла. Цяпер жа ні першая, ні другі не жадалі вяртаць уніяцкія святыні свайму законнаму гаспадару. He лічыў сябе абавязаным дапамагчы апошняму ў развязванні гэтай праблемы акупацыйны рэжым. Больш таго, ён пры патрэбе выкарыстоўваў уніяцкія храмы ў сваіх далёкіх ад рэлігійнасці мэтах. Так, тэрыторыю Беразвецкага кляштара базыльян (ад назвы вёскі Беразвечча на Глыбоччыне) фашысты прыстасавалі пад лагер смерці.
У варунках, калі і цяпер давалася ў знакі традыцыйная непрыязнасць праваслаўнай і каталіцкай цэркваў да ўніяцкай, а ў дадатак яшчэ варожыя дачыненні да яе склаліся з боку акупацыйных уладаў, самым разумным было далей не развіваць яе дзейнасць. Да таго ж грэкарымскае духавенства не магло асабліва разлічваць на падтрымку ўнійнай ідэі самім народам, бо пасля гвалтоўнага скасавання гэтай царквы мінула больш за сто гадоў і за такі час вельмі мала дзе давялося людзям пачуць праўду пра яе. У добрага знаўцы разгляданай праблемы Юры Туронка можна прачытаць такі факт: «У студзені 1928 г. сотні жыхароў парафіі ў Фастах падпісалі прашэнне аб іх далучэнні да Каталіцкай царквы ўсходняга абраду (г. зн. уніяцкага. —Л. Л.), а летам 1944 г., калі айцец Гапановіч выехаў на Захад і не было іншага святара, сотні тых жа фастаўцаў падпісалі прашэнне аб далучэнні да Праваслаўнай царквы»1.