• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    Добры прыклад, як трэба служыць беларускаму ідэалу, паказвалі: святар Ст. Глякоўскі і нядаўна высвечаныя ў ксяндзы Рыбалтоўскі і Д. Малец. Гэта ім коштам вялікіх намаганняў удалося атрымаць ад нямецкай адміністрацыі Менска будынкі двух касцёлаў, у т. л. і касцёла Св. Сымона і Св. Алены. Праўда, пасур’ёзнаму разгарнуць у іх набажэнствы гэтыя ксяндзы не змаглі, бо былі спецыяльна адкліканы вядомым польскім шавіністам арцыбіскупам Ялбжыкоўскім. Аднак іх высакародную справу прадоўжылі ксяндзы В. Гадлеўскі, П. Татарыновіч і літовец па нацыянальнасці Ігнатавічус, якія не падпарадкоўваліся гэтаму арцыбіскупу. Паколькі неўзабаве П. Татарыновіч быў немцамі арыштаваны, a В. Гадлеўскаму забаронена казаць казанні, пры справе застаўся толькі адзін з гэтых ксяндзоў Ігнатавічус. 3за недастаткова вольнага валодання беларускай мовай ён на апошняй чытаў толькі св. Евангелле, а набажэнства вёў на латыні. Пабеларуску гучалі і рэлігійныя песні, якія ў час набажэнства спявалі самі вернікі’.
    Сучасны Каталіцкі касцёл Беларусі мае ўсе падставы ганарыцца, што ў самы цяжкі і адказны для яе час тут з ксяндзоў сфармавалася цэлая кагорта самаадданых змаганцаў за нацыянальную ідэю, што толькі на карысць ішло іх душпастырскай дзейнасці. I самай адметнай асобай сярод такіх каталіцкіх святароў, несумненна, з’яўляўся В. Гадлеўскі. Гэтая высокай эрудыцыі асоба займала даволі прэстыжную пасаду напярэдадні і ў першыя дні нямецкасавецкай вайны натэрыторыі самой Германіі: працаваў у беларускай рэдакцыі Берлінскага радыё. Калі ж у выніку ашаламляльных перамог войскаў нямецкага Вермахта пачалося выгнанне бальшавікоў з Беларусі, яго ўжо не задавальнялі ні займаемая пасада, ні жыццё ў Германіі. Сэрца і душа з вялікай моцай ірваліся ў Беларусь, дзе меўся непачаты край карыснай, патрэбнай працы. Такі, як ксёндз В. Гадлеўскі, шчыры змаганец за нацыянальную ідэю, што так
    1 Спадчына. 1994. № 4. С. 130.
    166
    рэльефна выявілася ў міжваенны перыяд, не мог адседжвацца дзесьці ўдалечыні ад Бацькаўшчыны, калі над ёю павісла велізарная пагроза стаць разменнай манетай у рэчышчы фашысцкай палітыкі на захопленай тэрыторыі. Першыя дні акупацыі сталіся вельмі неакрэсленымі не толькі ў пытаннях нацыянальнапалітычнага статусу Беларусі, але і яе тэрытарыяльнай цэласнасці. У такую выпрабавальную для народа часіну яго здаровыя нацыянальныя сілы проста не маглі жыць і працаваць паза межамі роднага краю. В. Гадлеўскі ўжо ад пачатку верасня 1941 г. знаходзіцца ў Менску. У сярэдзіне гэтага месяца адбылася першая канспіратыўная зборка менскай групы Беларускай незалежніцкай партыі, у час якой абмяркоўваліся «актуальныя справы беларускай нацыянальнай палітыкі ў Менску ва ўмовах нямецкай цывільнай адміністрацыі»1. Працаваць у гэтым напрамку В. Гадлеўскаму дапамагала тое, што ён атрымаў прызначэнне на пасаду Галоўнага школьнага інспектара школьнага аддзела Генеральнага камісарыята Беларусь і, значыцца, меў магчымасць скрозь раз’язджаць, сустракацца з патрэбнымі людзьмі.
    Нацыянальнапалітычная дзейнасць В. Гадлеўскага арганічна спалучалася з душпастырскай, чаму не перашкаджала нямецкая акупацыя. Дзякуючы яго старанням, прыгадвае той час Вацлаў Пануцэвіч, ужо пад канец 1941 г. у каталіцкай «катэдры пачаліся набажэнствы, на якія прыходзілі масы людзей зь Менску й ваколіцаў. У працы пастырскай памагалі яму іншыя беларускія сьвятары: кс. Ст. Глякоўскі, кс. П. Татарыновіч, кс. Малец, кс. Рыбалтоўскі. Беларускія казаньні, беларускія песьні, беларускія кніжкі да набажэнства, прывезеныя зь Вільні, тварылі пачатак вялікага каталіцкага руху ў Менску й Меншчыне, бо туды выязджалі ці на даўжэй спыняліся беларускія ксяндзы. Рух гэты выклікаў незадавальненьне рэакцыйных расейскіх элементаў, якія бачылі ў ім «езуіцкую» хвалю на ўсход». Такая ж рэакцыя на гэта была і ў «засьлепленых абаронцаў праваслаўя»2.
    Незалежніцкую пазіцыю В. Гадлеўскага і блізкіх да яго людзей далёка не ўсе падтрымлівалі з тых, хто супрацоўнічаў з акупантамі. Праціўнікамі яе былі загадчык беларускай школы прапагандыстаў пад Берлінам Ф. Акінчыц і самыя адданыя яму сябры па сумеснай працы Бядрыцкі і Шпак, якія і размовы не дапускалі аб наданні Беларусі поўнай дзяржаўнай незалежнасці пасля перамогі Германіі над СССР. В. Пануцэвіч выказвае думку, што акурат Ф. Акінчыц, а не хтонебудзь іншы, выдаў В. Гадлеўскага Менскаму СД, садзейнічаў арышту ў чэрвеніліпені 1942 г. ксяндзоў Ст. Глякоўскага, Д. Маль
    1 Пануцэвіч Вацлаў. Кс. Вінцэсь Гадлеўскі // Спадчына. 1993. № 6. С. 77.
    2 Тамсама. С. 72.
    167
    ца, А. Неманцэвіча. Быў час, што немцы падазравалі такіх людзей, як В. Гадлеўскі, нават у супрацоўніцтве з бальшавікамі'.
    16 жніўня 1942 г. пасля завяршэння рамонту адбылася першая служба ў касцёле на Галоўнай вуліцы ў Менску (касцёл Св. Сымона і Св. Алены)2. Да вайны яго будынак быў спачатку пераабсталяваны пад польскі тэатр, а затым — пад Тэатр юнага гледача. Імшу, а затым «патрыятычнае беларускае казаньне» адправіў ксёндз В. Гадлеўскі. «Беларускі касьцельны хор і людзі, — паведамлялася ў «Беларускай газэце» ад 20 жніўня 1942 г., — сьпявалі беларускія касьцельныя песьні. Патрыятычнае казаньне, як і ўся ўрачыстасьць, зрабіла на вернікаў вялікае ўражаньне і ўзбудзіла беларускія патрыятычныя пачуцьці».
    Пры нагодзе В. Гадлеўскі выступаў з цікавымі публікацыямі ў друку, прычым неабавязкова па рэлігійнай тэматыцы. Так, 23 снежня 1942 г., незадоўга да патаемнага знікнення В. Гадлеўскага з жыцця, «Беларуская газэта» змясціла яго артыкул «25я ўгодкі скліканьня Усебеларускага кангрэсу». Ксяндзу было што сказаць па дадзеным пытанні, бо ён жа сам прысутнічаў на гэтым вялікага гістарычнага значэння форуме беларусаў. Аўтар падрабязна спыніўся на характарыстыцы падзей, што папярэднічалі правядзенню Усебеларускага кангрэса, не забыўся сказаць пра небяспеку пранікнення сюды варожых дзейнікаў, якіх тады было занадта шмат. Гэта «наўперад бальшавікі, якія яўна і скрыта выступалі проці беларускага руху, распушчаючы аб ім розныя небывалыя чуткі. Далей выступалі расейцы розных палітычных кірункаў, пачынаючы ад эсэраў, а канчаючы на «чорнай сотні» — усе яны стаялі на грунце «еднной н неделнмой», заяўляючы, што ніякай Беларусі няма й быць не можа. Проці Беларускае Рады выступалі таксама польскія арганізацыі, якія разьвівалі шырокую дзейнасьць, асабліва пасярод беларусаўкатолікаў, цягнучы іх на свой бок... Усе гэтыя дзейнікі, разам узятыя, былі запраўды грозныя для маладога беларускага руху, пры гэтым цікавая рэч, што проці беларусаў усе яны выступалі адзіным фронтам».
    Аднымі з першых пачалі ўкараняць беларускую мову ў набажэнства касцёлы Баранавічаў. Вось як гэты факт асвятляла «Беларуская газэта» ад 9 жніўня 1942 п: «На захады беларускага жыхарства ў Баранавіцкіх касьцёлах уведзеная беларуская мова. Ужо 19 ліпеня ў вадным зь мясцовых касьцёлаў, побач із літургічнай лацінай, былі выкананыя песьні ў беларускай мове. 26 ліпеня ў Крошынскім
    1 Пануцэвіч Вацлаў. Кс. Вінцэсь Гадлеўскі // Спадчына. 1993. № 6. С. 74, 77.
    2 Яго пабудавалі ў 1908 г. на сродкі свядомага беларуса, уласніка маёнткаў Савічы, Пузаў на Меншчыне Эдварда Вайніловіча (18471928).
    168
    касьцёле песьні пяяліся ў роднай мове, а таксама сьвятар зрабіў казаньне ў беларускай мове. Увядзеньне ў касьцёлах беларускае мовы прынята жыхарствам Баранавічаў зь вялікаю радасьцю».
    Да арганізацыі каталіцкай дзейнасці на Беларусі вялікую зацікаўленасць мела Віленская арцыбіскупская епархія. Пры nepmatt неабходнасці яна слала да нас са сваіх парафій ксяндзоў дзеля правядзення набажэнстваў. Роля Вільні ў гэтай справе яшчэ больш узрасла (толькі не ў інтарэсах беларускай нацыянальнай справы), калі «20 верасня 1941 г. віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі атрымаў з Апостальскай Сталіцы прызначэньне на апостальскага адміністратара Магілеўскай арцыбіскупскай епархіі і Менскай епархіі. На сталую працу выехала больш за дзесяць сьвятароў...» Сярод іх былі і беларусы, і палякі. Некаторым з іх давялося папрацаваць усяго толькі па некалькі месяцаў, бо па даносах былі расстраляны гестапаўцамі1.
    Сярод святароў, якія прыбывалі на Беларусь, былі і асобы, што абслугоўвалі вайсковыя аддзелы з людзей сваёй нацыі. У такім аддзеле з літоўцаў працаваў ксёндз Зянонас Ігнатавічус, які прыехаў у Менску снежні 1941 г. і пасяліўся пры Чырвоным касцёле. Нагэтай пасадзе ён пратрымаўся аж да вясны 1944 г. Пры патрэбе неаднаразова выязджаў дзеля аказання духоўных паслуг у парафіяльныя абшчыны Лагойска, Барысава, Слуцка, Койданава і інш.2
    Быў у яго і яшчэ адзін занятак, зусім не звязаны з святарскімі абавязкамі: «...езьдзіў па ваколіцах Менска і па касьцёлах, могільніках і прыдарожных памятніках, шукаў назоваў і імёнаў, якія прыпаміналіб яму летувіскае гучаньне. Гэтым ён спадзяваўся даводзіць, што Меншчына — гэта Летувіская зямля»3.
    Нельга не адзначыць і такога, што беларускай справе дужа шкодзілі спробы некаторых каталіцкіх ксяндзоў, акрамя душпастарскай дзейнасці, займацца на нашай зямлі яшчэ і селекцыяй польскага духу. Такое насцярожвала не толькі шчыра адданых справе нацыянальнага адраджэння беларусаў, але ў той ці іншай ступені і нямецкую акупацыйную адміністрацыю. Да такой шкоднай працы, што меў сілы, натхняў ксяндзоў адкрыты вораг беларушчыны віленскі мітрапаліт Р. Ялбжыкоўскі. Увесну 1943 г. ён распарадзіўся накіраваць ва ўсходнія раёны Беларусі для арганізацыі каталіцкага жыцця 13 ксяндзоўмісіянераў на чале з Глябовічам. Лёс іх аказаўся надзвычай трагічным: акупанты расстралялі кіраўніка і амаль усіх сяброў яго групы. Гэтаму факту кіраўнік Беларускага нацыянальна
    1 Спадчына. 1994. № 1. С. 25.
    2 Тамсама. С. 26.
    3 Найдзюк Язэп, Касяк Іван. Беларусь учора і сяньня. С. 280.
    169
    га камітэта ў Вільні Язэп Малецкі даў такую ацэнку: «...маральную адказнасьць за іхную сьмерць нясе вядомы прасьледнік Беларусаў Р. Ялбжыкоўскі, які пробаваў заварыць новую польскую авантуру, цяпер на землях усходняе Беларусі»1.
    § 4.	Перспектывы адкрыліся перад пратэстанцкай царквой
    Пасля ўцёкаў бязбожных бальшавікоў з Беларусі з палёгкай уздыхнулі пратэстанцкія абшчыны, якія таксама панеслі велізарныя страты ў час масавых фізічных рэпрэсій 30х гадоў. Тыя ж, каму нейкім цудам удалося ўцалець, вельмі хутка вярталіся да звычайнага рэлігійнага жыцця. He ў апошнюю чаргу тут важную ролю адыграў факт шырокага распаўсюджання ў самой Германіі пратэстантызму. Імпанавала акупацыйным уладам і тое, што многія пратэстанты ў адпаведнасці з нормамі сваёй рэлігіі адмаўляліся браць зброю ў рукі і, значыцца, не маглі стаць іх патэнцыяльнымі ворагамі. Толькі за другую палову 19411942 гг. у Менскай вобласці пачалі дзейнічаць 7 малельных дамоў хрысціян веры евангельскай, у Віцебскай — 3. У шэрагу месцаў у абшчыны евангельскіх хрысціян актыўна пацягнулася моладзь. Такая з’ява назіралася і ў вёсках Уздзенскага раёна — Стальбоўшчыне, Прусінаве, Замосьці, Любячы, хаця да вайны і гэты куток Беларусі стаў ледзь не цалкам атэістычным. Толькі ў Прусінаўскай абшчыне за 19421943 гг. хрышчэнне прыняло 53 чалавекі2.