Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: ВолЯ
Памер: 288с.
Львоў 2011
2 Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 117.
140
нямецкія газеты: за тыдзень іх разыходзілася 30 тыс. экзэмпляраў. Зразумела, з усіх населеных пунктаў акругі найбольш вызначаўся сваімі дасягненнямі ў культуры сам горад Баранавічы. Тут меліся Народны дом, бібліятэка, у якой налічвалася 1200 чытачоў, музей выяўленчага мастацтва, дзе разам з творамі мясцовых аўтараў захоўваліся і карціны, што належалі заходнееўрапейскім майстрам1.
Жывучасць у народзе ў той цяжкі для беларусаў час вялікай цягі да аматарскай кулыурнамастацкай творчасці натхніла да добрай справы юнака з Лідчыны Зімавіта Фэдэцкага2. У 19421943 гг. ён займаўся зборам беларускіх народных песняў у ваколіцах Ліды, пераважна ў вёсцы Феліксава. Для мяркуемай да выдання кніжкі ён сабраў 80 песняў з нотнымі запісамі. Пазней, прыгадваючы пра свае фальклорныя экспедыцыі па Лідчыне, 3. Фэдэцкі прызнаваў сабраныя тут песні выдатнейшымі і што тады ў гэтым «краі размаўлялі і спявалі так пекна пабеларуску, што ажно ў паветры стаяў водар»3. Думаю, ніхто не адважыцца дакараць лідчан, што і пад ботам акупантаў яны не адракаліся, жылі, узбагачалі культурныя традыцыі роднай зямлі.
§ 6. Культура не жыла без праблем
Культурнае жыццё на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь было ўвесь час надзвычай складаным і супярэчлівым. Але яно, як вынікае са сказанага вышэй, не пацвердзіла праўдзівасці слоў: «Калі гры.мяць гарматы — музы маўчаць». Яны не маўчалі, таму што нават і ў самых экстрэмальных умовах чалавецтва не можа існаваць без кулыуры. I што ў дадзенай важнай сферы жыццядзейнасці меліся хоць якіянебудзь кантакты паміж прадстаўнікамі беларускай і нямецкай культур, не выключана, што мо ад гэтага хоць крыху змяншаўся, аслабяваў у сваёй жорсткасці акупацыйны рэжым. Сваім дбаннем пра захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры яе носьбіты перашкаджалі здзяйсненню ў нашым краі антычалавечнага сакрэтнага плана «Ост», у адпаведнасці з якім беларускае насельніцтва падлягала не толькі фізічнаму вынішчэнню, але і анямечванню. He інакш, як менавіта ў гэтых мэтах «з чэрвеня 1942 г. шмат дзе беларускім майстрам, брыгадзірам, рабочым вы
1 Голас вёскі. 1943. 11 лютага.
2 Пасля вайны разам з бацькамі пераехаў у Польшчу.
3 Літаратура і мастацтва. 1991. 10 студзеня. С. 13.
141
шэйшай кваліфікацыі выплачвалася надбаўка ў 10 % у выпадку валодання нямецкай мовай»1. 3 вуснаў беларусаў яна гучала, і то на самым прымітыўным узроўні, толькі там, дзе да гэтага іх вымушала выкананне службовых абавязкаў. I на сконе акупацыйнага рэжыму не назіралася якіхнебудзь сур’ёзных прыкмет нямецкай культурнамоўнай асіміляцыі беларусаў, наадварот, усё больш праяўлялася, мацнела ў іх імкненне да павышэння ўзроўню нацыянальнай самасвядомасці. Немалаважную ролю ў гэтым адыграла трывалае панаванне ў грамадскім жыцці, у сям’і і быце нашага народа яго спрадвечных духоўных традыцый, беларускай культуры і мовы, пра што належным чынам клапаціліся ўсе катэгорыі творчай інтэлігенцыі, хаця дамагацца такога было надзвычай цяжка і складана. За яе дзейнасцю пільна сачылі акупацыйныя ўлады, усяляк стараючыся распаўсюджваць, мацаваць на захопленай тэрыторыі нямецкія стандарты ў ідэалагічнай, культурнай сферах. Як толькі маглі, і партызаны, падпольшчыкі супрацьдзейнічалі творчай працы той часткі інтэлігенцыі, што не ставілася варожа, не вяла патаемнай ці адкрытай барацьбы з уведзенымі акупантамі парадкамі. У многіх савецкіх літаратурных крыніцах даюць вельмі высокую адзнаку падпольшчыкам за праведзеную 22 чэрвеня 1943 г. дыверсію па ўзрыве Менскага гарадскога беларускага тэатра, хаця яе ахвярамі сталі і тыя, што не належалі да прыхільнікаў усталяванага на Беларусі фашысцкага рэжыму. Сярод загінуўшых, як ужо згадвалася вышэй, быў і старэйшы сын паэткі Наталлі Арсенневай дваццацігадовы Яраслаў, што надало ёй яшчэ больш сілы і энергіі для выкрыцця і змагання з дапамогай пяра з савецкімі метадамі барацьбы на акупаванай тэрыторыі. Любая ўстанова культуры, у тым ліку і ўзарваны Менскі гарадскі беларускі тэатр, — гэта не той аб’ект, з разбурэннем якога можна было хоць у нейкай ступені аслабіць магутнасць нямецкага вермахта. Пасля ўчыненай дыверсіі ў тэатры на працягу некалькіх месяцаў не праводзілі ніякіх культурных мерапрыемстваў, ад чаго менчукі не мелі аніякай карысці.
13 лістапада 1943 г. ад рук менскіх падпольшчыкаў загінуў рэдактар «Беларускай газэты», добра вядомы ў даваенны час беларускі грамадскапалітычны дзеяч, паэт і публіцыст Уладзіслаў Казлоўскі. Дзякуючы яму гэты перыядычны орган пры ўсёй сваёй варожасці да савецкага ладу жыцця, пэўнай прыхільнасці да крайняга нацыяналізму і шавінізму шмат зрабіў па прапагандзе беларускай гісторыі і культуры, раскрыцці ролі адукацыі на роднай мове, у чым ніяк нельга не бачыць заслугі рэдактара згаданай газеты.
He мінула пасля той акцыі і месяца, як учынілі, хутчэй за ўсё падпольшчыкі, забойства бургамістра Менска Вацлава
1 Псторыя Беларусі: у 6ці т. Т. 5. Мінск, 2006. С. 524.
142
Іваноўскага, з іменем якога так багата чаго станоўчага звязана ў культурным жыцці гэтага горада падчас нямецкай акупацыі. I гэта не дзіўна, нават калі хоць у самых агульных рысах глянуць на папярэднюю грамадскакультурную дзейнасць В. Іваноўскага: узначальваў створанае ім на пачатку 1906 г. у Пецярбургу першае беларускае выдавецтвасуполку «Загляне сонца і ў наша аконца», супрацоўнічаў у беларускіх газетах «Наша доля» і «Наша ніва», кіраваў у 19131915 гг. у Вільні Беларускім выдавецкім таварыствам, у 1918 г. з’яўляўся міністрам асветы ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі, затым быў за дырэктара Менскагабеларускага педагагічнага інстытута. У міжваенны перыяд жыў на тэрыторыі Польшчы і выкладаў у Варшаўскім політэхнічным інстытуце, а з восені 1939 г. — у Віленскім універсітэце'. Такі чалавек не мог не разумець ролі нацыянальнай культуры ў жыцці беларускага народа не толькі ў мірны, але і ў ваенны час, таму вельмі ахвотна дапамагаў усім, хто працаваў на гэтай ніве ў гады нямецкай акупацыі.
Нацыянальнакультурная дзейнасць беларускай творчай інтэлігенцыі не заўсёды знаходзіла падтрымку з боку яе польскіх і літоўскіх калег, калі людзям даводзілася жыць і працаваць у межах адной і той жа тэрыторыі, толькі ў розных культурнамоўных рэчышчах. 3 даўняе пары тут існавала моцнае саперніцтва за выжыванне паміж беларускай, польскай і літоўскай культурнымі плынямі. Захоўвалася яно і падчас нямецкай акупацыі. Становішчасур’ёзна ўскладнялася, калі да яго прыцягвалася далёка не бесстаронняя ўвага палітычных і вайсковых сіл. Вядома, напрыклад, як польскія жаўнеры па ўказанні камандзіраў Арміі Краёвай асабліва жорстка распраўляліся з беларускай інтэлігенцыяй, што выступала за культуру і адукацыю на роднай мове, паколькі ў гэтым бачылі сур’ёзную перашкоду для правядзення палітыкі паланізацыі. 3 усіх акругаў ГАБ найбольшыя страты ад злачынных акцый акаўцаў зведала Лідская, дзе ў тыя гады яны ўяўлялі сабой магутную сілу. Паводле прыведзеных Я. Малецкім у кнізе «Пад знакам Пагоні» (Таронта, 1976) звестак удзельнікі польскага падполля забілі 1200 беларусаў, сярод якіх знаходзіўся і беларускі літаратар Леанід Маракоў2.
Вялікая недарэчнасць падобнага роду канфліктаў заключалася ў тым, што адбываліся яны паміж людзьмі, блізкімі па сваёй этнічнай прыродзе, цесна звязанымі між сабой частымі ўдзеламі ў сумеснай барацьбе з агульным ворагам, у т. л. і з нямецкімі агрэсарамі. He сакрэт, што такіх вялікіх чалавечых ахвяр у славянскім беларускапольскім асяроддзі магло б і не быць пры іншым станаўленні да гэтай
1 ЭГБ. Т. 3. С. 466.
2 Рэспубліка. 1992. 28 кастрычніка.
143
праблемы нямецкай вайсковай і цывільнай адміністрацый. I яе лёгка зразумець: любыя формы беларускапольскага супрацоўніцтва, у т. л. і ў кулыурнай сферы, зусім не ўваходзілі ў інтарэсы акупантаў, таму апошнія нічога не рабілі па яго ўсталяванні, а тым больш паглыбленні. Часта яны былі больш зацікаўленымі ў давядзенні ўзаемадачыненняў паміж гэтымі славянскімі народамі да самых сур’ёзных канфліктаў, чым да спакойнага мірнага сужыцця. Што датычыць беларускай этнічнай тэрыторыі паза межамі ГАБ, за выключэннем Беласточчыны і Гарадзеншчыны, там не даводзілася сутыкацца з польскім фактарам. Растлумачыць такое зусім проста: адсутнасць неабходнай у такіх выпадках колькасці самога польскага насельніцтва. А вось зацікаўленасць да славянскай праблемы ў цэлым была заўжды абвостранай у архітэктараў «Новай Еўропы». У пэўнай ступені гэтаму паспрыяла выданне з 1942 г. у Маскве часопіса «Славяне» пад рэдакцыяй галоўнага беларускага бальшавіцкага ідэолага Цімафея Гарбунова. 3 першых жа нумароў часопіса ў ім давалася вельмі многа матэрыялаў пра сумесную барацьбу ў далёкім мінулым і ў больш позні час народаў гэтай супольнасці з нямецкімі агрэсарамі. Такога зместу матэрыялы не маглі не клікаць славян да аб’яднання сваіх сіл у барацьбе з нямецкім фашызмам і ў гады Другой сусветнай вайны. Зусім іншай накіраванасці публікацыі па дадзенай праблеме належала даваць у акупацыйным. перыядычным друку, не спыняючыся нават перад самай відавочнай фальсіфікацыяй. У шэрагу іх нават выказваліся сумненні датычна самой прыналежнасці беларусаў да славянскай супольнасці. Аўтарамі такіх артыкулаў (яны траплялі на старонкі беларускага друку з нямецкіх выданняў) звычайна выступалі нямецкія даследчыкі і публіцысты, у прыватнасці і В. Эссэн, які пісаў наступнае:«.. .беларусы, нягледзячы натое, што размаўляюць на славянскай мове, у мінулым паглынулі шматлікія балтыйскія плямёны і нават германскія элементы»1. У дадзеным выпадку больш адпавядала б ісціне сцвярджэнне пра паглынанне германцамі славянскіх плямёнаў, у т. л. і тых, што леглі ў аснову фармавання беларускага этнасу.
Панесеныя беларускімі нацыянальнымі сіламі страты ад рук акупацыйных уладаў, партызанаў і падпольшчыкаў, акаўцаў адмоўна ўплывалі на стан духоўнага жыцця, аднак не паралізавалі волю і жаданне творчай інтэлігенцыі і ў тых жахлівых варунках рабіць штосьці карыснае дзеля яго.
1 Туронак Юры. Беларусы пад нямецкай акупацыяй. С. 222. Гэтае меркаванне ўзята ім з 8га нумара (люты) рыжскага часопіса «OstEand» за 1944 г.
144