• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    Спецыяльна прызначаная для цывільнага насельніцтва тэматыка радыёперадач вызначалася шырокай разнастайнасцю. Як станоўчае варта прызнаць, што ў перадачах па радыё гучала шмат музычных твораў вядомых нямецкіх кампазітараў. Акупанты ўсяляк стараліся даказаць, што ў гэтым відзе мастацтва мала хто можа паспаборнічаць з немцамі. Несумненна, калі беларусы слухалі найлепшыя музычныя творы з нямецкай класікі, гэта нельга было назваць актам якойнебудзь агрэсіі, наадварот, тут адбываўся працэс далучэння людзей да духоўных каштоўнасцяў сусветнай культуры, для ўзбагачэння якой шмат зрабіла нямецкая нацыя. Найвялікшы ў гісторыі парадокс: дзве магутныя таталітарныя дзяржавы ў час Другой сусветнай вайны масамі гналі сваіх сыноў на бойню, а музыка — найважнейшы элемент усялякай культуры, — як і ў мірны час, збліжала людзей незалежна ад іх нацыянальнасці, сацыяльнага становішча, пражывання ў той ці іншай краіне.
    § 2.	Літаратура
    Многімі разумелася, што і ў часы акупацыі галоўным цэнтрам культуры Беларусі, прычым яшчэ з большай нацыянальнай акрэсленасцю, стане, як і ў даваенныя гады, Менск, не выключаючы нават і той часткі нашай этнічнай тэрыторыі, якая не па волі яе карэнных жыхароў апынулася паза межамі Генеральнай акругі Беларусь. Каб сцвердзіцца Менску ў статусе такога цэнтра, патрэбны былі адпаведныя кадры. I яны знайшліся. Глыбокае ўсведамленне ролі культуры не ўвогуле, а нацыянальнай паклікала многіх шчыра адданых Бацькаўшчыне творцаў актыўна ўключыцца ў дзейнасць у гэтай надзвычай важнай, адказнай сферы і ў час усталявання на
    110
    беларускіх абшарах фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Ніколькі не задумваючыся, уключыўся ў яе малады паэт, вязень сталінскіх лагераў Уладзімір Дудзіцкі. Як і многія іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, удзел у культурным жыцці акупаванай Бацькаўшчыны ён лічыў сваім найпершым абавязкам. Таму ахвотна ўладкаваўся на працу ў аддзел культуры Менскай гарадской управы, з’яўляўся актыўным сябрам Беларускага культурнага згуртавання. На працягу ўсіх гадоў акупацыі Менск вабіў, прыцягваў да сябе ўсіх, хто жадаў працаваць на карысць беларускай культуры.
    Бадай, нішто так не садзейнічала Менску ўзяць на сябе і паспяхова выконваць ролю нацыянальнага цэнтра беларускай культуры, як канцэнтрацыя тут даволі значнай колькасці майстроў мастацкага слова. Хтосьці з іх працаваў тут да вайны, а некаторыя ўжо перабраліся сюды пасля таго, як савецкі палітычны рэжым змяніўся фашысцкім. Застаўся ў акупаваным немцамі Менску і не дужа вядомы ад даваеннага часу пісьменнік Мікола Целеш (19001975). У эвакуацыю, паводле яго слоў, не мог падацца з прычыны таго, што меў трох дзяцей, аднаму з якіх споўнілася ўсяго толькі адзін год. Да вайны паспеў папрацаваць у рэдакцыях перыядычных выданняў «Паляўнічы Беларусі», «Беларуская вёска», «Звязда». У 1929 г. часопіс «Маладняк» апублікаваў яго першае апавяданне. Тады ж быў выдадзены і першы празаічны зборнік М. Целеша. 3 публікацый акупацыйнага часу ў першую чаргу можна адзначыць выдадзены ў 1943 г. у Менску пад псеўданімам Мікола Лясун зборнік апавяданняў «На крыжы», у якім паказана цяжкае жыццё людзей у паслякастрычніцкі перыяд. Як вядома, у даваенныя часы беларуская мастацкая літаратура асвятляла савецкую рэчаіснасць пераважна толькі ва ўзнёслых танах. Каб падрыхтаваць чытача да зусім іншага ўспрыняцця той рэчаіснасці, у выдавецкай прадмове да кнігі «На крыжы» яму даводзілася наступнае: «Беларускі народ на працягу свае доўгае гісторыі перажыў многа часоў добрых і цяжкіх. Але найбольш чорнымі будуць тыя балонкі гісторыі Беларусі, на якіх знойдуць сваё адбіцьцё часы бальшавіцкага панаваньня і бальшавіцкіх рэформаў у галіне сялянскае гаспадаркі. Гэтыя жудасныя часы безумоўна знойдуць шырокае адбіцьцё ў беларускай літаратуры. Калектывізацыя на Беларусі і адпор ёй з боку беларускага сялянства дасьць тэму не аднаму беларускаму пісьменьніку. Аб гэтых часах будуць напісаны цэлыя тамы... У зборніку апавяданьняў беларускага пісьменьніка М. Лясуна Паважаны Чытач таксама знойдзе абразы з гэных жудасных часоў»1.
    Незабытыя пакуты нядаўняй казахстанскай ссылкі, цяжкія гады акупацыі істотна не паўплывалі на паэтычную творчасць Наталлі
    1 Цыт. па: Літаратура і мастацтва. 2000. 6 кастрычніка. С. 13.
    Ill
    Арсенневай. Дапамагалі ў гэтым праца ў «Менскай (Беларускай) газэце», загадванне аддзелам літаратуры Беларускага культурнага згургавання. He засведчана, каб у сваіх вершах, а іх з’явілася нямала ў той неспрыяльны для любой творчасці час, яна ўсхваляла акупацыйны рэжым. У вершах пераважаюць далёкія ад якойнебудзь палітыкі сюжэты. Больш заўсё любіла прысвячаць свае паэтычныя творы розным прыродным з’явам, дачыненням з блізкімі людзьмі. Ведаючы, якое невыноснае горы прычынілі народу вайна і акупацыя, усяляк старалася абудзіць у яго веру ў выратаванне, клікала на дапамогу Бога. Надзея выжывання нязменна зараджалася ў тых, каму ўдалося пазнаёміцца з напісаным ёю ў 1942 г. вершам «Песня каліноўцаў», хаця і пачынаўся ён з песімістычнай ноткі:
    Палыном і быльлём параслі нашы нівы, як ні б’ёмся, ні гнёмся над імі ў крук, плён адвеку чужынцы збіраюць, не дзіва, што канае народ твой і ты, Беларусь!
    Было б памылкаю думаць, што такія радкі не датычылі і фашысцкага акупацыйнага рэжыму.
    Затое якім аптымістычным была канцоўка верша, хаця і нарадзіўся ён у такі страшны час:
    Гэй, смялей, гэй, далей, не лякаймася сьмерці! Нашы целы і славу сыны падбяруць. Хоць і зложым на пожнях гарачыя сэрцы, але ты будзеш жыць і расці, Беларусь!
    У 1943 г. Н. Арсеннева напісала верш «Малітва», які пазней быў пакладзены на музыку Мікалаем Равенскім і атрымаў назву «Магутны Божа». Амаль усе напісаныя ёю ў акупаваным Менску вершы выйшлі ў 1944 г. паасобным зборнікам «Сягоньня».
    Сярод літаратараў тагачаснага Менска даволі прыкметнай фігурай быў Уладзімір Сядура. Як і ў іншых калег па пяру, у яго не мелася аніякіх падстаў ісці ў партызаны, далучацца да падпольнага антыфашысцкага руху. На савецкую ўладу было за йіто крыўдаваць. Яна не дала У. Сядуру давучыцца ў БДУ, арыштаваўшы ў 1933 г. за прыналежнасць да т. зв. нацдэмакратаў. Бязвінна адсядзеў тры гады ў лагерах. У дзень нападу Германіі на СССР яго зноў арыштавалі органы НКУС. Праз два дні ў час этапіравання ў горад Чэрвень
    112
    удалося вырвацца зпад рук варты і вярнуцца ў родны Менск. Тут ён у гады акупацыі супрацоўнічаў з самым масавым перыядычным выданнем «Беларускай газэтай», рэдагаваў часопіс «Новы шлях».
    Пакручастыя шляхі прывялі ў Менск сына незаслужана арыштаваных савецкай Фемідай бацькоў Альфрэда Радзюка (асноўны літпсеўданім Алесь Салавей; нарадзіўся ў 1922 г. у в. Крысава на Койданаўшчыне). На добры лад яму мо і не варта было б падавацца ў гэты горад— цэнтр нямецкай вайсковай і цывільнай адміністрацыі ГАБ, бо перад самай вайной як след зганьбіў Гітлера ў вершы «Відаць, забыў Напалеона». Гэты «верш трапіў у рукі немцаў, паэт быў арыштаваны і пасаджаны ў турму, з якой ледзь выбраўся». Увосень 1941 г. з Лагойска перабраўся ў Менск і ўладкаваўся на працу ў рэдакцыю «Менскай газэты»1, што адкрыла шырокую магчымасць выступаць са сваімі творамі на яе старонках, а таксама ў іншых перыядычных выданнях. Паводле справядлівай ацэнкі Лявона Целеша, вершы і паэмы Алеся Салаўя «той пары прасякнуты любоўю да Радзімы, гордасцю за багатае гістарычнае мінулае Беларусі, яе выдатных сыноў Францішка Скарыну, Кастуся Каліноўскага...» У адным з тагачасных вершаў паэта знаходзім такі радок: «За цябе маё сэрца балела, дарагая мая Беларусь»2. He памылюся, калі напішу, што яно балела тады ў кожнага сумленнага беларуса.
    Вабіў да сябе Менск і яшчэ зусім маладога Янку Брыля. Акупацыя не стала яму перашкодай, каб далучыцца да культурнага жыцця, асабліва літаратурнага, да чаго меў пэўныя падставы: у міжваенны перыяд яго вершы друкаваліся на старонках грамадскапалітычнага і літаратурнамастацкага часопіса нацыянальна дэмакратычнага кірунку «Шлях моладзі» (выходзіў у Вільні). Пераехаўшы з роднай вёскі ў Менск, ён знаёміцца з вядомымі майстрамі мастацкага слова Наталляй Арсенневай, Рыгорам Крушынай, Антонам Адамовічам, наладжвае сувязі і друкуе свае апавяданні ў «Беларускай газэце», атрымлівае сталую працу ў менскім музеі Антона Шукелойца3. Аднак з цягам часу ён адмаўляецца ад супрацоўніцтва з акупацыйным перыядычным друкам і ўстановамі культуры, падаецца ў партызаны, з сакавіка 1944 г. друкуецца ў перыядычным органе Мірскага падпольнага РК КП(б)Б «Сцяг свабоды».
    Спакусіўся на жыццё ў акупаваным Менску Юрка Віцьбіч (сапр. Георгій Шчарбакоў), бо ведаў, што тут знойдзецца нямала сяброў па пяру. Родам жа ён ажно з Веліжа Віцебскай губерні, які затым перайшоў да савецкай Расіі і зараз знаходзіцца ў складзе Смаленскай вобласці. Хаця, жывучы ў Менску, Юрка Віцьбіч працаваў
    1 Краязнаўчая газета. 2010. № 34 (верасень).
    2 Народная Воля. 2011. 2527 студзеня.
    3 Наша слова. 2007. 8 жніўня.
    113
    разам з Канстанцінам Езавітавым у штабе Беларускай краёвай абароны, ён знаходзіў час для напісання і друкавання шматлікіх артыкулаў, «у якіх гаварыў пра калектывізацыю, сталінскі тэрор, разбурэнне святыняў. Выдаў два зборнікі публіцыстыкі выразна антысавецкай накіраванасці. Падрыхтаваў да выдання тры нумары часопіса «Узвышша» як працяг справы загінуўшых у ГУЛАГу сяброў»1.
    Літаратурнае жыццё не замерла ў старажытным беларускім горадзе Слуцку. Немалая заслуга ў гэтым выратаванага дзякуючы вайне «ворага» савецкага народа яшчэ зусім маладога паэта Уладзіміра Клішэвіча. Напачатку фашысцкай акупацыі ён жыў у мястэчку Старобін, адкуль упершыню ў чэрвені 1942 г. прыслаў у «Беларускую газэту» тры вершы: «Васілёк», «Мне ў няволі жыцьцё надаела» і «Выйду ў поле на родны палетак». Першыя два напісаны ў час знаходжання ў Менскай турме (1937) і на прыісках Калымы (1939), трэці — у Старобіне (май 1942). Сваю радасць ад сустрэчы з роднай зямлёй так выказаў паэт: «Выйду ў поле на родны палетак, / Песьню дзіўнуючуюздалёк...» Затым У. Клішэвіч працаваў за адказнага сакратара акупацыйнага перыядычнага органа «Газэта Случчыны» (выдавалася з 14 сакавіка 1943 да 18 чэрвеня 1944 г.) і меў магчымасць змяшчаць у ім свае раней напісаныя і новыя творы. У апошніх часта звяртаўся да апісання нялёгкіх умоў жыцця пад акупацыяй: