• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)  Леанід Лыч

    Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 - ліпень 1944 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: ВолЯ
    Памер: 288с.
    Львоў 2011
    98.23 МБ
    1 Наша слова. 2007. 19 снежня. С. 7.
    2 Некалькі гадоў працавала ў рэдакцыі газеты Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны «Наша слова».
    3 Літарагура і мастацтва. 1994. 28 студзеня. С. 6.
    4 ЭГБ. Т. 1. С. 298.
    101
    каханьня» (вершаваны раман), зборнік паэзіі «Шляхам змаганьня», «Казюк на кірмашы» (вершаванае апавяданне). Яго верш «Песьня беларускай моладзі» (музыка аўтара) з’яўляўся гімнам для яе. Ён вельмі рана ўсвядоміў гістарычнае значэнне для Беларусі палітычнай незалежнасці, чаму прысвяціў у свой віленскі перыяд творчага жыцця верш «Будзеш незалежнай» (1935), які меў такі пачатак:
    Няшчасныя дзеці Цябе гартавалі I сілу давалі ў нядолі бязьмежнай — Ты мусіш паўстаці мацнейшай ад сталі I быць незалежнай'.
    Ідэя палітычнай незалежнасці Беларусі хвалявала яго і ў перыяд фашысцкай акупацыі.
    За першы год існавання «Менскай (Беларускай) газэты» выйшла толькі 49 нумароў. Тыраж першага нумара склаў 5 тыс. экзэмпляраў, 4га— 10, 8га—20,14га—30,49га—50 тыс.2 Даволі значны ва ўмовах нямецкай акупацыі тыраж «Беларускай газэты» тлумачыўся не толькі тым, што яна выходзіла ў параўнальна буйным горадзе. Садзейнічала гэтаму і насычэнне яе старонак цікавымі, змястоўнымі матэрыяламі па гісторыі і культуры Беларусі, чаго нельга было знайсці перад вайной у савецкім перыядычным друку. «Шмат увагі аддавала праблемам моўнай палітыкі (Генеральнага камісарыята Беларусь. —Л. Л\ выкладання ў пачатковай школе, падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў, выхавання нацыянальнай самасвядомасці, арганізацыі культурнага жыцця на месцах»3. Паспрыяць беларусу разабрацца ва ўсім гэтым было надзвычай актуальным, і рэдакцыя газеты як толькі магла старалася дапамагчы яму. Яе рэдактары — многім добра знаёмыя нацыянальнакультурныя дзеячы: акрамя А. Сянькевіча, У. Казлоўскага, яшчэ А. Дземчанка, М. Шкялёнак. Таленавітыя асобы сустракаліся сярод сяброў рэдкалегіі, у прыватнасці «вораг савецкага народа» Антон Адамовіч (са ссылкі вярнуўся дамоў у 1938 г.). У час працы ў рэдакцыі «Беларускай газэты» напісаў літаратурны твор «Каханы горад». «Штуршком да яго стварэньня было «сьвяточнае» і пабеларуску безьлітаснае бамбардаваньне савецкай авіяцыяй Менску, што адбылося ў ноч на 1 траўня 1943 году»4. Наклад «Беларускай газэты» часта даходзіў да 80 тыс., а кошт не мяняўся на працягу ўсіх гадоў выдання.
    1 Голас Радзімы. 1995. 6 красавіка.
    2 Беларуская газэта. 1942. 29 ліпеня.
    3 ЭГБ. Т. І.С. 370.
    4 Арлоў Уладзімер. Імёны свабоды. 2007. С. 300, 301.
    102
    Умела завабіць чытача змястоўнымі, цікавымі, карыснымі публікацыямі рэдакцыя газеты «Голас вёскі»(1.10.194116.6.1944). Выдавалі яе не ў якімнебудзь невялікім гарадку, а ў самім Менску. Спачатку рэдактарам быў М. Караленка, затым Я. Кіпель і нарэшце А. Сянькевіч. У розныя гады ў гэтай газеце друкаваліся гістарычная праца Я. Найдзюка «Беларусь учора і сяньня», артыкулы 3. Байдацкага «Магілёў і яго барацьба за свае правы», М. Шчаглова — «Як верылі нашы продкі», У. Глыбіннага — «Народнае выяўленчае мастацтва», У. Клішэвіча — «Апошні разгром беларускай інтэлігенцыі», урыўкі з кнігі К. Альбрэхта «Валадары ГПУ» і нават раман У. Дуброўскага (Р. Мурашкі) «Насуперак лёсу»'. Варты ўвагі факт, што як першы, так і апошні нумары газеты «Голас вёскі» мелі аднолькавую цану: 10 фэніксаў (1 руб.).
    Даволі хутка пра наяўнасць у Генеральнай акрузе Беларусь нацыянальнага друку даведаліся і ў самой Германіі, дзе яшчэ нямала жыло ўдзельнікаў Першай сусветнай вайны, уключаючы і тых, хто быў абавязаны апошняй сваім знаёмствам з нашым краем. Зацікаўленасць да яго маглі ўжо выказваць і іх дзеці. Таму няцяжка зразумець, што іншым разам у нацыянальную перыёдыку Беларусі паступалі з Германіі і нямецкамоўныя матэрыялы. Так, нехта Караль Кур напісаў верш «Беларусі», які ў перакладзе з нямецкай на беларускую мову быў змешчаны 22 чэрвеня 1942 г. у «Беларускай газэце», г. зн. у першую гадавіну нападу нямецкіх войскаў на СССР. Беларусь, як гэта часта сустракалася і ў нашых празаікаў і паэтаў, называецца Каралем Курам краем між рэкаў. Аўтар верыць у росквіт Беларусі і аптымістычна сцвярджае:
    А мы ізь Нямеччыны ў новыя дні Ткаць шчасьце табе дапаможам, Бы ўрэшце і ў гэтым далёкім краі, Што зь верай пры нашым народзе стаіць, Досьць радасьці й хлеба меў кожны.
    Рэальныя ж планы і дзеянні акупацыйных уладаў прынцыпова разыходзіліся з тым, пра што марыў нямецкі паэт. Заваёўнік даў беларусам не радасці і хлеба, а чыніў нечуваныя пакуты і здзекі.
    Яснае ўсведамленне важнасці перыядычнага органа нават і ва ўмовах жыцця пад уладай чужынцаў падштурхоўвала і інтэлігенцыю невялікіх гарадоў да заснавання ўласнай газеткі. Там, дзе да гэтага выказвала зацікаўленасць мясцовая ўлада, газеты выходзілі, хаця, вядома, далёка не ўсюды. У Слоніме з характэрнай яму актыўнасцю беларускіх нацыянальнапалітычных сіл на пра
    ’ ЭГБ. Т. 3. Мінск, 1996. С. 56.
    103
    цягу ўсяго акупацыйнага перыяду выдавалася газета «Слонімскі кур’ер». Па колькасці перыядычных выданняў не меў сабе роўных не толькі на тэрыторыі ГАБ, але і ўсёй Беларусі горад Менск: 16. Для параўнання адзначу: у Бабруйску іх выходзіла 13, Віцебску — 10'. Паводле некаторых крыніц, на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі выходзіла больш за 40 беларускамоўных газет. Фашысты садзейнічалі іх выхаду, бо бачылі ў апошніх важкі сродак для ажыццяўлення галоўным чынам сваёй палітыкі.
    У сціслы тэрмін удалося наладзіць выданне шэрага беларускамоўных часопісаў, пераважна прызначаных для патрэбаў народнай асветы. Першым трапіў у рукі настаўнікаў часопіс «Беларуская школа» (Менск, студзеньснежань 1942 г.). Выходзіў два разы ў месяц. Гэты перыядычны педагагічны орган Інспектараіу беларускіх школ пры Генеральным камісары Беларусі друкаваўся ў Вільні і выходзіў як на кірыліцы, так і на лацінцы. Матэрыялы адной часткі часопіса прызначаліся для настаўнікаў, другой — для вучняў. Змяшчаліся «пераважна праблемныя артыкулы па пытаннях нацыянальнага выхавання, адукацыі, метадычныя матэрыялы, пачатковыя звесткі з розных галін ведаў, распараджэнні акупацыйных уладаў у галіне народнай асветы»2. Выданне другога педагагічнага часопіса на беларускай мове «Школа і жыццё» было наладжана са снежня 1943 г.
    Для шырокага кола чытачоў быў прызначаны беларускі варыянт часопіса «Новы шлях» (студзень 1942  май 1944; гал. рэдактар У. Сядура), рэдакцыя якога знаходзілася ў Менску. Усяго выйшла 45 нумароў. «На старонках часопіса змешчана шмат публікацый пра беларускую народную творчасць, архітэктуру, жывапіс, музыку, тэатр, дзейнасць Беларускага культурнага згуртавання, матэрыялы да юбілею Ф. Аляхновіча, К. Каганца, А. Кіркора, I. Насовіча, Е. Раманава і інш., успаміны Аляхновіча, Я. Лёсіка... літаратурныя творы Н. Арсенневай, Я. Богдана, У. Дудзіцкага, М. Кавыля, У. Клішэвіча, Т. Лебяды, А. Салаўя, М. Сяднёва і інш.»3 Як бачым, пераважна тых асоб, пра творчасць якіх маўчаў савецкі друк. Знаёмства з іх літаратурнай дзейнасцю паглыбляла веды чытачоў па многіх праблемах беларускай культуры, прымушала шукаць шляхі яе развіцця і ў неспрыяльных умовах ваеннага часу.
    Літаральна праз месяц, як быў заснаваны Саюз беларускай моладзі, пачаў выходзіць з ліпеня 1943 г. яго друкаваны перыядычны орган «Жыве Беларусь!» (Менск; рэдактар У. Кушаль, выдавец М. Ганько). Ён «друкаваў артыкулы лідараў СБМ пра мэты і задачы
    1 Літаратура і мастацтва. 1995. 22 снежня. С. 7.
    2ЭГБ. Т. І.С. 422.
    3 Тамсама. Т. 5. Мінск, 1999. С. 334.
    104
    арганізацыі, арганізацыйны і страявы статут СБМ, інфармаваў пра семінары, нарады і інспекцыйныя паездкі кіраўнікоў моладзі, змяшчаў папулярныя нарысы па гісторыі Беларусі, вершы і песні беларускіх аўтараў» і іншыя матэрыялы1. I як усе астатнія перыядычныя выданні таго часу, гэты друкаваны моладзевы орган зрэдку падаваў на сваіх старонках і артыкулы антысавецкай скіраванасці. Гэта, аднак, не давала падстаў першаму чэкісту БССР Лаўрэнцію Цанаве сцвярджаць, што часопіс «Жыве Беларусь!» «з нумара ў нумар ліў каламутныя патокі нацысцкай прапаганды»2.
    Акрамя вышэйпералічаных выданняў, у «Беларускай газэце» ад 29 ліпеня 1942 г. згадвалася яшчэ адно — «Беларускі работнік» (Менск). Ва ўсіх жа іншых вядомых аўтару крыніцах такія звесткі адсутнічаюць.
    I ўсё ж Генеральная акруга Беларусь намнога ўступала суседзям у забеспячэнні патрэб уласнага насельніцтва ў перыядычных выданнях, у прыватнасці ў часопісах. У маі 1941 г. на яе тэрыторыі выходзіла 4 часопісы, а вось у Літве — 11, Латвіі — 21, Эстоніі — 143.
    Неабходная для службовых патрэб друкаваная прадукцыя выдавался на Беларусі нямецкай цывільнай і вайсковай адміністрацыяй. Ужо з восені 1941 г. быў наладжаны выпуск нямецкабеларускамоўнага «Урадавага Весьніка гэнэральнага камісара Беларусі». Яго выданне спынілася толькі з заканчэннем акупацыйнага рэжыму. Выхад гэтага афіцыйнага перыядычнага органа і на беларускай мове можа разглядацца ў якасці доказу, што кіраўніцтва ГАБ не збіралася парушаць прынятую ў жніўні 1941 г. рэйхскамісарыятам Остлянд пастанову аб выкарыстанні ў афіцыйным жыцці генеральных акруг мясцовых моваў. На ўсім ж яго абшары статус дзяржаўнай мела толькі нямецкая мова.
    Як і ў многіх іншых выпадках, акупацыйныя ўлады з дадзенага імі беларусам дазволу на арганізацыю нацыянальнага перыядычнага друку пастараліся максімальна атрымаць з гэтага карысць і для сябе. У першую чаргу ён разглядаўся як сродак безупынных нападак на сацыялістычны лад жыцця, бальшавіцкую нацыянальную палітыку і адначасова павінен быў служыць распаўсюджванню ў масах фашысцкай ідэалогіі. Нязменным патрабаваннем з’яўлялася публікацыя матэрыялаў антысеміцкага характару. Паводле маштабнасці бічавання бальшавізму беларускія акупацыйныя газе
    1 ЭГБ. Т. 3. С. 376.
    2 Цанава Л. Всенародная партнзанская война в Белорусснн протнв фашнстскнх захватчнков. Ч. II. С. 656.
    3 Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 114.
    105
    ты ўступалі мо толькі тым, што выдаваліся ў самой Германіі. 3 выкананнем такіх прапагандысцкіх функцый паспяхова спраўляўся перыядычны друк Генеральнай акругі Беларусь. Яе кіраўніцтва найбольш задавальняла рэдакцыя «Беларускай газэты». Мала ў чым уступала ёй газета «Голас вёскі», хаця перад яе рэдакцыйным калектывам стаяла плойма самых розных надзённых задач, асабліва па асвятленні пераводу сельскай гаспадаркі з сацыялістычнага на прыватнаўласніцкі шлях развіцця. Шмат месца выкрыццю адмоўнага ў дзейнасці бальшавіцкай партыі на чале з яе правадыром Іосіфам Сталіным адвяла газета ў сваім перадавым артыкуле «Мы хочам жыць» ад 22 ліпеня 1943 г. Яна так выказалася па дадзенай праблеме: «...нам трэбаадкінуць усялякія сантыменты, усялякую гуманнасьць да жыда — бальшавіцкай погані... Нам трэба ясна ўсьвядоміць, што бальшавізм павінен быць зьнішчаны ўжо цяпер або ніколі, цяпер і назаўсёды! Чым хутчэй гэта надыдзе, тым менш ахвяраў будзе каштаваць на гэтае змаганьне.